Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • Байдэн для Амэрыкі, Беларусі і сьвету.
    Ці здолее прэзыдэнт Байдэн пераадолець раскол амэрыканскага грамадзтва? Зрынаньне помнікаў, рух BML — гэта ўсё разгарыцца зь яшчэ большай сілай ці пойдзе на спад? У чым ён працягне палітыку Трампа? Адносіны з Расеяй і Кітаем — што зьменіцца? Што адбудзецца з амэрыканскім лідэрствам у сьвеце? Пры Байдэну — ці ўручыць пасол ЗША даверчыя граматы Лукашэнку?
    Гэтыя тэмы ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць былы дыплямат, прадстаўнік Сьвятланы Ціханоўскай у міжнародных справах Валер Кавалеўскі і грамадзкі дзеяч, доктар Дзьмітры Шчыгельскі.
    35 min
  • Мяжа на замку: Чаму забаранілі наземны выезд з Беларусі?
    Ці стала сапраўднай прычынай забароны пандэмія COVID-19? Чаму раней выезд не абмяжоўвалі, а нават заахвочвалі эміграцыю непажаданых асобаў? На якія наступствы забароны ўлады разьлічваюць? Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» з аглядальнікам Радыё Свабода Юрыем Дракахрустам абмяркоўваюць блогер Сяргей Лаўрыненка і кіраўнік Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Пётра Рудкоўскі.
    30 min
  • Кебіч, а не Лукашэнка: альтэрнатыўная гісторыя Беларусі.
    Якім застанецца ў беларускай гісторыі першы прэм'ер незалежнай Беларусі, які падпісаў Белавескія пагадненьні? Што ён здолеў зрабіць, а што – не? Што згубіла Беларусь з-за яго? Якім быў бы шлях Беларусі, калі б першым прэзыдэнтам стаў Кебіч?
    Над гэтымі тэмамі ў Праскім акцэнце разважаюць Сяргей Навумчык, Віталь Цыганкоў і Юры Дракахруст.
    36 min
  • КДБ знайшоў «сакральных» тэрарыстаў
    Ці не падобная справа «банды Аўтуховіча» на справы «Белага легіёну» і вагнэраўцаў, ці ня ёсьць новая справа правакацыяй КДБ? Ці зьяўляецца тэрорам тое, у чым групу Аўтуховіча абвінавачваюць? Ці стала гэтая справа праявай радыкалізацыі беларускага грамадзтва і хто за гэта адказны? Гэтыя тэмы ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітычныя аглядальнікі Свабоды Сяргей Навумчык і Юры Дракахруст.
    35 min
  • Беларусь бяз SWIFT: за і супраць / Беларусь без SWIFT: за и против
    Якія наступствы можа мець адключеньне беларускіх банкаў ад міжнароднай сыстэмы банкаўскіх разьлікаў SWIFT? На каго будзе скіраванае абурэньне беларусаў — на ўлады, якія да гэтага давялі, ці на тых, хто адключыў? Пра што сьведчаць вынікі апытаньня на плятформе „Голос“ аб стаўленьні да адключэньня SWIFT? Ці праўда, што пагроза адключэньня гэтай сыстэмы — мацнейшы інструмэнт узьдзеяньня на ўлады Беларусі, чым самое адключэньне?
    На гэтыя тэмы ў Праскім акцэнце спрачаюцца і разважаюць Анатоль Котаў, былы дыплямат, адказны ў Народным антыкрызісным кіраўніцтве (НАК) за замежную палітыку і гандаль, і палітоляг Аляксандар Уласкін.
    30 min
  • Ці прымуць у Крамлі Ціханоўскую? /Примут ли в Кремле Тихановскую?
    Ці можа Пуцін сустрэцца зь Ціханоўскай? Навошта Крамлю канстытуцыйная рэформа ў Беларусі і сыход Лукашэнкі? Ці не падмане Лукашэнка Пуціна? Ці вядзе Крэмль касьцінг перамнікаў Лукашэнкі? На гэтыя пытаньні аглядальніка Свабоды Юрыя Дракахруста адказвае расейскі апазыцыйны палітык, былы намесьнік міністра энэргетыкі Расеі Уладзімір Мілоў.
    30 min
  • Лукашэнка сыходзіць?/Лукашенко уходит?
    Аляксандар Лукашэнка абвясьціў, што пасьля зьмены Канстытуцыі ня будзе прэзыдэнтам. Што стала прычынай гэтай заявы? Ці выканае ён гэта абяцаньне? Якой будзе рэакцыя на гэтую заяву пратэстоўцаў, намэнклятуры, Захаду і Масквы? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітолягі Рыгор Астапеня, Валерыя Касьцюгова і Арцём Шрайбман.
    33 min
  • Новыя абліччы пратэсту і падаўленьня/Новые облики протеста и подавления
    Чаму супраць нядзельнага маршу ўлады кінулі такія вялікія сілы? Якія тэндэнцыі пратэсту? Ці назіраецца яго радыкалізацыя? Над гэтымі тэмамі ў Праскім акцэнце разважаюць заснавальнік і ўласьнік рэсурсу «Сильные новости» Пётар Кузьняцоў і палітычныя аглядальнікі Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.
    35 min
  • Адносіны Менск-Вашынгтон пры Байдэну: вяртаньне да Абамы ці да Буша?
    Якой будзе палітыка Байдэна адносна Беларусі? Ці прыедзе ў Беларусь амбасадар ЗША? Як яна будзе суадносіцца зь яго палітыкай адносна Расеі? Па гэтых тэмах у «Праскім акцэнце» спрачаюцца амэрыканскія беларусы: адвакат, палітык Юрась Зянковіч і былы дыплямат, грамадзкі дзеяч Валер Кавалеўскі
    28 min
  • Будучыня адносінаў Беларусі і ЗША
    Якімі будуць адносіны Беларусі і ЗША, калі прэзыдэнтам абраны Джо Байдэн? Ці прыедзе тады ў Беларусь у хуткім часе амбасадар ЗША? Ці ўвядзе Вашынгтон новыя санкцыі адносна Беларусі? Якімі будуць шанцы на зьдзелку ЗША і Расеі адносна Беларусі? Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць палітычныя аглядальнікі Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў і экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, былы амбасадар Беларусі ў ЗША Валер Цапкала
    26 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…