Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • Чаго не хапае для перамогі? / Чего не хватает для победы?
    Ці праўда, што ключы да зьменаў у Беларусі – пераход прынамсі часткі сілавікоў на бок народу і зьмена пазыцыі Расеі? У якіх варунках гэта можа адбыцца? Якімі былі пляны рэвалюцыяў ва Ўкраіне, Армэніі і Кіргізстане?
    Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць Валерыя Касьцюгова, галоўная рэдактарка інтэрнэт-выданьня «Наше мнение», Зьміцер Панкавец, намесьнік рэдактара газэты «Наша Ніва»
    і Іван Вядзенін, ІТ-прадпрымальнік.
    44 min
  • Ці будзе распродаж «фамільнага срэбра» Беларусі?
    Наколькі верагодная інфармацыя пра пляны продажу расейцам сыстэмаўтваральных беларускіх прадпрыемстваў - «Беларуськалія», «Гродно-Азот», БМЗ, Нафтану? Ці будуць амэрыканскія санкцыі адносна расейскіх пакупнікоў? Колькі часу вытрымае эканоміка Беларусі на існых рэзэрвах без зьнешніх уліваньняў?
    Над гэтымі пытаньнямі ў Праскім акцэнце разважаюць эканамісты: Алесь Аляхновіч, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у пытаньнях эканомікі , віцэ-прэзыдэнт дасьледчага цэнтру CASE-Belarus і Зьміцер Крук, старшы навуковы супрацоўнік цэнтру BEROC.
    29 min
  • Калі і як пратэст робіцца рэвалюцыяй?
    Ці натхнілі пратэсты ў Беларусі пратэсты ў Расеі? Ці можна арганізаваць рэвалюцыю? Ці можа мірны пратэст адхіліць ад улады жорсткі рэжым? Над гэтымі пытаньні разважаюць гісторыкі Алясандар Пашкевіч і Яраслаў Шымаў.
    49 min
  • Спадчына Ельцына для Расеі і Беларусі
    Што значыў Барыс Ельцын для Расеі, кім ён увойдзе ў расейскую гісторыю, рэфарматарам, як Пётар І і Аляксандар ІІ, ці няўдачнікам, як Барыс Гадуноў і Мікіта Хрушчаў? Што значыў першы прэзыдэнт Расеі для Беларусі, які балянс плюсаў і мінусаў гэтай гістарычнай постаці?
    Чаму Ельцына шануюць Лукашэнка і Пуцін?
    Над гэтымі пытаньнямі ў Праскім акцэнце разважаюць палітычны аналітык Сяргей Навумчык і філёзаф Максім Гаруноў.
    30 min
  • Лукашэнка хоча застацца прэзыдэнтам
    Ці азначаюць сёньняшнія заявы Аляксандра Лукашэнкі, што ён перадумаў мяняць Канстытуцыю і сыходзіць пасьля яе зьмены? Ягоныя словы пра амністыю – гэта крыж на гэтай прапанове? Якіх менавіта зьменаў заканадаўства дамагаецца ён і навошта яны яму, калі «часам не да законаў»?
    Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітычныя аналітыкі Валер Карбалевіч і Вадзім Мажэйка.
    27 min
  • Усебеларускі сход і расейскія пратэсты
    Улады усё ж зьбіраюцца замацаваць канстытуцыйны статус Усебеларускага сходу. Якія рашэньні будзе прымаць гэты сход у лютым? Ці магчымыя крокі ў бок палітычнай лібэралізацыі? Як пратэсты ў Расеі паўплываюць на палітыку Крамля адносна Беларусі? Ці цяпер будзе Пуцін дамагацца ад Лукашэнкі канстытуцыйнай рэформы?
    Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітычныя аналітыкі Паўлюк Быкоўскі і Аляксандар Класкоўскі.
    25 min
  • Учора – Менск, сёньня – Масква? /Вчера - Минск, сегодня — Москва?
    Што азначаюць сёньняшнія пратэсты ў Расеі? Ці зьвязаныя яны са шматмесячнымі пратэстамі ў Беларусі? Якія наступствы расейскіх пратэстаў для Беларусі?
    Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітычныя аналітыкі: з Масквы – Барыс Гразоўскі, зь Менску – Віталь Цыганкоў, з Прагі – Аляксандар Марозаў.
    29 min
  • Якой будзе Расея пасьля вяртаньня Навальнага? / Какой будет Россия после возвращения Навального?
    Ці можа вяртаньне і асуджэньне Аляксея Навальнага выклікаць палітычны пад'ём у Расеі? Якія высновы са справы беларускі Марыі Калесьнікавай вынікаюць адносна справы Навальнага? Наколькі беларуская і расейская палітыка сфакусаваная на асобах, на лідэрах? Учынак Навальнага – прыклад для лідэраў беларускага пратэсту?
    Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітычны аглядальнік расейскай службы Радыё Свабода Міхаіл Сакалоў і палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
    34 min
  • Страляць і садзіць у канцлягеры: рэцэпты Карпянкова
    Ці атрымалі сілавікі carte blanche на любое ўжываньне баявой зброі? Ці гатовыя яны пераступаць церазь сябе, як іх заклікаў Карпянкоў? Чаму канцлягеры, пра якія ён гаварыў, не былі пабудаваныя? Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць былы старшы сьледчы Сьледчага камітэту, удзельнік ініцыятывы BYPOL Андрэй Астаповіч і былы сьледчы Генпракуратуры, экспэрт у пытаньнях бясьпекі Андрэй Сыцько.
    38 min
  • Чым небясьпечныя для Лукашэнкі «кніжныя людзі»?
    Пра што сьведчаць справы выдаўца Вінярскага і дызайнэра Лазара? Пашырэньне рэпрэсіяў на гуманітарную сфэры – агульная лёгіка рэакцыі ці асаблівасьць беларускага рэжыму? Ці існуе мяжа гэтага пашырэньня? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітычныя аналітыкі Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.
    31 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…