
Sign up to save your podcasts
Or


Каля шасці тысяч беларусаў зараз жыве ў Вроцлаве. Акцыі салідарнасці з беларусамі праходзяць два разы на тыдзень, акрамя таго ў горадзе ладзяцца фестывалі беларускай культуры, сустрэчы са знакамітымі землякамі, 15 ліпеня тут, дарэчы, чакаюць Нобелеўскую лаўрэатку Святлану Алексіевіч. Слухайце размову пра беларускі Вроцлаў з актывісткай дыяспары Веранікай Сімаковай.
Пра свой раптоўны рэлакейт у Варшаву і пра тое, чаму ў беларусаў усё абавязкова атрымаецца.
Размова з індывідуальным прадпрымальнікам, актывістам партыі «Народная грамада» Аляксандрам Грачышнікавым
Вольга Сямашка і Раман Ждановіч паразмаўлялі з сястрой Марыі Калеснікавай, сябрам штабу Віктара Бабарыкі Таццянай Хоміч і куратарам праекту Politzek.me Інай Кавалёнак. Яны ўзгадалі дзень, калі арыштавалі Віктара Бабарыку і ў чым сакрэт яго вялікай папулярнасці. А таксама распавялі, як Марыя Калеснікава стала лідаркай Штабу, і абмеркавалі будучыню партыі «Разам».
Аліна Крамко і Раман Ждановіч паразмаўлялі з пісьменнікам Альгердам Бахарэвічам пра апошнія падзеі яго творчага жыцця, беларускую нацыянальную ідэю і пра тое, што робіць пісьменніка беларускім.
Абмеркаванне прэсавай канферэнцыі МЗС, якая датычыла прымусовай пасадкі самалёта Ryanair, з сябрам камісіі па этыцы Беларускай асацыяцыі журналістаў, яе былым старшынём Сяргеем Ваганавым, журналісткаю БелаПАН Таццянаю Каравенковаю і псіхатэрапеўтам Наталляю Скібскаю.
Тарас, прадстаўнік творчага праекту «Амбасада свабоднай дэмакратычнай Рэспублікі Беларусь» у Берліне , ды Штэфі, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Нямеччыне.
Размова з беларускім паэтам, аўтарам блогу Samakrutkin, гісторыкам і рэвалюцыянерам Алесем Круткіным, які быў вымушаны пераехаць у Літву.
From the publisher's feed