
Sign up to save your podcasts
Or


5 чэрвеня беларускія актывісты пачалі акцыі пратэсту каля памежнага пункту Баброўнікі – Бераставіца. Спачатку там проста стаяў намётавы лагер, а 8 чэрвеня актывісты пачалі перакрываць дарогу. Ініцыятар гэтай акцыі – Народнае антыкрызіснае ўпраўленне і яго кіраўнік Павел Латушка.
Госці ў студыі - арганізатары праектаў Беларускага Дому ў Варшаве Марта Скугарава і Аляксандр Валодзін.
Каментуюць Наталля Радзіна, Павел Латушка, Мацей Пясэцкі
Размова з Аляксандрам - прадстаўніком беларускай дыяспары ў Грэцыі.
На гэтым тыдні стала вядома, што Менск плануе пачаць працэдуру прызнання генацыду беларусаў падчас Другой сусветнай вайны, паведаміў генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед у эфіры БТ. З яго словаў, былі выяўленыя звесткі пра яшчэ жывых нацысцкіх злачынцаў, якія лічыліся ў спісах і бралі ўдзел у дзейнасці карных батальёнаў. У тым ліку размова ідзе і пра членаў Арміі Краёвай. Беларускі бок рыхтуе матэрыялы і будзе звяртацца да Польшчы па дапамогу ў рамках крымінальнай справы аб генацыдзе.
From the publisher's feed