
Sign up to save your podcasts
Or


"Чорны чацвер" для беларускага студэнцтва — 12 лістапада 2020 года, калі былі затрыманыя сябры Задзіночання беларускіх студэнтаў і актыўныя ўдзельнікі акцыяў пратэсту ў ВНУ Беларусі. На мінулым тыдні распачаўся суд па "справе студэнтаў". Працэс абмяркуем з нашымі гасцямі: Аразам Мырадавым, сакратаром міжнародных сувязяў Задзіночання беларускіх студэнтаў, Аляксандрам Клюевым, актывістам ЗБС і стачкаму БДУІР, ды актывісткаю стачкаму МДЛУ Анастасіяй Крывашэевай.
Размова з беларускім актывістам Алегам Мяцеліцай.
Размова з прадстаўніцай беларускай дыяспары ў Бостане - Таццянай.
На гэтым тыдні стала вядома, што гатовы Усёабдымны план дапамогі ЕЗ для Беларусі. Ён прадугледжвае фінансавую дапамогу для эканомікі Беларусі і падтрымку палітычных і эканамічных рэформаў у тым ліку з удзелам Міжнароднага валютнага фонду, Сусветнага банку, Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця. План уступіць у сілу ў пераходны перыяд і пасля правядзення новых свабодных выбараў у Беларусі. Праца над дакументам ішла апошнія месяцы ва ўзаемадзеянні з камандай Святланы Ціханоўскай. План падтрымалі і іншыя дэмакратычныя палітыкі Беларусі. Яны таксама звярнуліся да прэзідэнта Еўракамісіі Урзулі фон дэр Ляен з заклікам правесці міжнародную канферэнцыю высокага ўзроўню па сітуацыі ў Беларусі. Сітуацыю ў Беларусі плануецца абмеркаваць і на іншых міжнарожных пляцоўках—расказаў нашаму карэспандэнту кіраўнік Кабінету прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай Валер Кавалеўскі.
Інтэрв'ю з Максам Морысанам - вядоўца Радыё 97.
Размова са спікерам Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі Кацярынай.
У нас у гасцях галоўны рэдактар газеты "Новы Час" Аксана Колб — яна раскажа, як недзяржаўная прэса працуе ва ўмовах, калі журналісты сталі ворагамі рэжыму, а тваіх супрацоўнікаў кідаюць за краты.
Пагаворым мы сёння пра беларускіх журналістаў: сусветная супольнасць адзначала дзень свабоды прэсы. А наша краіна прызнанана самай небяспечнай у Еўропе для работы СМІ: беларускіх журналістаў арыштоўвалі, штрафавалі, збівалі, у іх нават стралялі. 12 чалавек, у іх ліку і наш супрацоўнік Анджэй Пачобут, знаходзяцца за кратамі. Але на гэтым улады Беларусі спыняцца не збіраюцца: рыхтуецца новае заканадаўства, якое зробіць работу медыя у Беларусі фактычна немагчымым, апрача тых СМІ, якія належаць дзяржаве. Больш падрабязна пра заканадаўчыя навэлы пагаворым з юрыстам, намеснікам старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Алегам Агеевым.
Размова з Мілай, валанцёркай беларускай дыяспары ў Вільні.
Размова з лідаркай беларускай дыяспары ў Італіі - Кацярынай.
From the publisher's feed