
Sign up to save your podcasts
Or


Прафесар Інстытуту гісторыі і палітычных навук Беластоцкага ўніверсітэту, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы, Алег Латышонак пра беларускі нацыянальны рух і грамадскую ініцыятыву "Наша памяць"
Сёння ў эфіры Жыве Беларусь уначы з Бэллай Фокс – прадстаўнік Народнай Амбасады Беларусі ў Эстоніі, Віталь Маўчанаў.
Сёння ў эфіры Жыве Беларусь уначы з Бэллай Фокс арганізатарка беларускіх пратэстаў у Вільні, унучка Ніны Багінскай – Яна Чарняўская.
Рыгор Фекаліс - гэта сатырычная перадача, у якой нашы слухачы пазнаюць універсальныя рысы прапагандысцкага стылю. Таварыш Фекаліс вельмі сур’ёзны ў сваіх высновах, але будзьма з ім асцярожныя і ўспрымайма яго з усмехам.
Навіны на Радыё Ўнэт 29 студзеня. Апошнія навіны студзеня!
- Сёння ў сустрэчы міністраў замежных спраў Люблінскага трохвугольніка прыняла ўдзел экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская. Кіраўнік украінскай дыпламатыі Дзмітрый Кулеба дадаў, што ўдзельнікі Люблінскага трохвугольніка гатовы да размовы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнка.
- Літоўская прэм'ер Інгрыда Шыманітэ на сустрэчы са Святланай Ціханоўскай выказалася за пашырэнне еўрапейскіх санкцый супраць Беларусі.
- Пасол Германіі ў Менску Манфрэд Хутэрэр на сустрэчы з намеснікам міністра замежных спраў Сяргеем Алейнікам: «выказваю сваю занепакоенасць адносна палітычных зняволеных і запатрабаваць іх вызвалення, спынення рэпрэсій супраць мірных дэманстрантаў і актывістаў, а таксама пачаць сапраўдны дыялог паміж уладамі і грамадзянскай супольнасцю або апазіцыяй».
- Еўразійскі цэнтр уплывовага вашынгтонскага аналітычнага інстытута Atlantic Council апублікаваў шэраг рэкамендацый Джо Байдэну адносна палітыкі, якую новаму прэзідэнту ЗША варта праводзіць у дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі.
- Генпракуратура Беларусі рыхтуе пакет дакументаў аб прызнанні экстрэмісцкімі бел-чырвона-белага сцяга і іншай сімволікі.
- Дзве тысячы беларускіх спартсменаў падпісалі ліст за сумленныя выбары і супраць гвалту.
Нацыянальнаму парку «Белавежская пушча» сёлета спаўняецца сто гадоў. Цяпер запаведны абшар знаходзіцца па абодва бакі мяжы Беларусі ды Польшчы. Дзве краіны зараз працуюць над сумесным планам кіравання тэрыторыяй пушчы, праводзяць даследчую працу, разам ладзяць экскурсіі і назіранні за жывёламі. Больш падрабязна аб гэтых і іншых пытаннях нам распавядзе кіраўнік міжнароднага праекту па Белавежскай пушчы Віктар Фянчук.
На сувязі з варшаўскай студыяй Радыё Ўнэт Антон Раднянкоў - прэс-сакратар Каардынацыйнай Рады. Размова з нашым госцем была пра апошнія палітычныя падзеі, дзейнасць Каардынацыйнай Рады, рэформу Канстытуцыі і праект плана народнага прымірэння.
From the publisher's feed