Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы

Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы

By Радыё ЎнэтNewsDaily News
Download on the App Store

Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы episodes

  • Навіны /22.01.2021/

    - Сёння па ініцыятыве Эстоніі, Францыі, Ірландыі, Нарвегіі, Вялікабрытаніі і ЗША Рада Бяспекі ААН правяла нефармальную сустрэчу з удзелам экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай. Абмяркоўваліся пытанні СМІ ў Беларусі.

    - Ігар Лосік знаходзіцца за кратамі ўжо 209 дзён. Апошнія 39 з іх Ігар галадае.

    - Сёння раніцай на плошчы Незалежнасці ў Менску насупраць Дома ўрада невядомы мужчына здзейсніў акт самаспалення.

    - Шэсць палітычных партый Беларусі выступілі з сумеснай заявай, дзе заклікалі беларускія ўлады не разгортваць рэпрэсіі на падставе прыналежнасці людзей да партыяў.

    - Чацвёрты пакет санкцый Еўразвязу ў дачыненні да ўладаў Беларусі будзе разглядацца ў Бруселі на наступным тыдні.

    - Міністры замежных спраў Беларусі і Расеі Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў у тэлефоннай размове абмеркавалі развіццё ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі і пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.

    - Дамадзедаўскі суд Масквы на два месяцы арыштаваў беларускага байца-цяжкавагавіка Аляксея Кудзіна.

    - У 20 гарадах Расеі сілавікі праводзяць затрыманні і арышты прыхільнікаў палітыка Аляксея Навальнага. Па падліках журналістаў на акцыі пратэсту ў падтрымку Навальнага збіраюцца прыйсці 150 тысяч чалавек.

    - Юрась Губарэвіч, беларускі палітык і інжынер, прадставіў план Народнага антыкрызіснага ўпраўлення па развіцці рэгіёнаў Беларусі.

    - Выканаўчы савет Міжнароднага звязу сучаснага пяціборства прагаласаваў за перанос чэмпіянату свету па сучасным пяцібор'і, які павінен быў адбыцца ў Менску ў чэрвені 2021 года.

    17 min
  • Глеб Пакаціла пра эміграцыю беларусаў ва Ўкраіну /22.01.2021/

    Глеб Пакаціла — беларускі прадпрымальнік, дызайнер і актывіст. У Кіеве ён разам з іншымі неабыякавымі да праблемы людзьмі заснаваў арганізацыю па дапамозе ўцякачам з Беларусі «Беларускі Майдан». Радыё Ўнэт ён распавеў, над чым зараз працуе арганізацыя і што рабіць эмігранту, калі ён толькі прыехаў у Кіеў.

    7 min
  • Інтэрв'ю з Алесем Смаленчуком /21.01.2021/

    Сёння, 22 студзеня, адзначаецца гадавіна паўстання 1863 года. Беларусы называюць гэтую падзею паўстаннем Кастуся Каліноўскага, палякі – студзеньскім паўстаннем, а ў літоўскай гістарыяграфіі – гэта паўстанне 1863-1864 гадоў. Чаму адна і тая ж гістарычная з’ява ў розных краінах называецца па-рознаму, тлумачыць гісторык Алесь Смалянчук.

    16 min
  • Інтэрв'ю з Анатолем Міхнаўцом /21.01.2021/

    Кіраўнік арганізацыі Беларуская нацыянальная памяць. Анатоль, сярод іншага,  ладзіць экскурсіі па мясцінах, звязаных з нацыянальным героем - Кастусём  Каліноўскім.   Больш падрабязна аб тым, што такое Беларуская нацыянальная памяць і чым  займаецца аргнізацыя - у нашым інтэрв'ю.

    27 min
  • Навіны /21.01.2021/

    Навіны на Радыё Ўнэт 21 студзеня:

    - Прэзідэнтка Эстоніі Керсці Кальюлайд заявіла, што «забяспечыць народу Беларусі права голасу з'яўляецца абавязкам усяго вольнага свету».

    - ЕЗ увёў ужо тры блокі санкцый супраць фізічных асоб і кампаній у Беларусі. Санкцыі пакуль не далі эфекту.

    - Канцлер Германіі Ангела Меркель заклікала вызваліць расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага.

    - У Маскве затрыманы шматразовы чэмпіён свету па кікбоксінгу і тайскім боксе беларус Аляксей Кудзін. Яму пагражае экстрадыцыя ў Беларусь і суд.

    - Генеральная пракуратура накіравала ў Вярхоўны Суд крымінальную справу ў дачыненні да былога кіраўніка «Белгазпрамбанка» Віктара Бабарыкі.

    - Дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі расказаў пра падачу новых спраў па ўніверсальнай юрысдыкцыі ў Літве, Польшчы і Чэхіі.

    - Беларусы замежжа запусцілі праект, мэта якога пазбавіць рэжым Лукашэнкі фінансавання. Актывісты просяць замежных партнёраў беларускіх прадпрыемстваў спыніць супрацоўніцтва з апошнімі і падтрымаць страйкоўцаў.

    - Напярэдадні Святлана Ціханоўская і прэзідэнт Яры Свейн Торы Холзетер правялі онлайн-сустрэчу і абмеркавалі перагляд кантракту з «Беларуськаліем», калі рэпрэсіі на прадпрыемстве працягнуцца.

    - Ва Украіне з’явілася яшчэ адна арганізацыя, якая аказвае дапамогу беларускім уцекачам, гэта «Беларускі Майдан».

    - Беларускі фонд культурнай салідарнасці пачаў кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза. Кіраўнік БТ Іван Эйсмант ужо трапіў у «чорны спіс» ЕЗ.

    15 min
  • Навіны /20.01.2021/

    Навіны на Радыё Ўнэт 20 студзеня:

    - Сёння ў Вашынгтоне праходзіла інаўгурацыя 46-ага прэзідэнта Злучаных штатаў Джо Байдэна. Дональд Трамп адмовіўся ад захавання традыцый і не прысутнічаў на цырымоніі.

    - Святлана Ціханоўская звярнулася да ЕЗ з просьбай дапамагчы з кампаніяй вакцынацыі грамадзян Беларусі, якую можна рэалізаваць праз Праграму развіцця ААН.

    - У Беларусі зараз разгарнулася дыскусія: варта ці не Ціханоўскай вяртацца дадому.

    - Пуцін і Лукашэнка ў тэлефоннай размове абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў. Апошні раз яны былі на сувязі ў лістападзе 2020.

    - 89% палякаў сочаць за падзеямі, звязанымі з рэвалюцыяй на Беларусі – сведчаць даныя апытання Цэнтра польска-расейскага дыялогу і паразумення.

    - Беларуская асацыяцыя журналістаў і «Рэпарцёры без межаў» звярнуліся да спэцдакладчыка ААН у пытаннях заахвочвання і абароне права на свабоду меркаванняў і іх выказвання.

    - Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў рыхтуе скаргу ў Міжнародную арганізацыю працы аб тым, што беларускія рабочыя пазбаўленыя права на забастоўку.

    - Страйкам «Беларуськалія» заклікаў нарвежскую кампанію Yara разарваць кантакты з беларускім прадпрыемствам. Акцыя ў падтрымку стачкаму «Беларуськалія» праходзіў сёння ля амбасады Нарвегіі ў Вільнюсе.

    - Штаб Святланы Ціханоўскай працягвае адкрытае абмеркаванне канстытуцыйнай рэформы.

    - Беларускія ўдзельнікі IT-сектара бачаць рызыкі далейшага паглыблення палітычнага крызісу ў краіне. Адказваючы на пытанне аб магчымым перамяшчэнні бізнесу, амаль палова кампаній адзначыла, што разглядае такую магчымасць.

    17 min

About Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы

From the publisher's feed

Запрашаем штодзённа ад панядзелка да пятніцы ў эфіры праграмы "Жыве Беларусь уначы" з 23:00 да 01:00 (Польшча), з 01:00 да 03:00 (Беларусь, Украіна, Літва). А таксама запрашаем на ранішні эфір “Світанак свабоды” з 05:00 да 06:00 (Польшча), з 07:00 да 08:00 (Беларусь, Украіна, Літва).