
Sign up to save your podcasts
Or


Нашая карэспандэнтка Анастасія Крывашэева паразмаўляла з прадстаўніцай Святланы Ціханоўскай у галіне адукацыі Вольгай Шпарагай пра адукацыю ў новай Беларусі. Хто распрацоўвае новую сістэму адукацыі, які досвед лічыцца найлепшым прыкладам і як хутка ўжо можна будзе пабачыць змены ў навуковым асяроддзі Беларусі?
Якім чынам могуць разгортвацца падзеі, навошта спатрэбіўся Усебеларускі народны сход і якія выйсці з палітычнага крызісу ёсць сёння ў Лукашэнкі і яго каманды – абмеркавала Вольга Сямашка з сустаршынём партыі «Беларуская Хрысцінская Дэмакратыя», экс-кандыдатам у прэзідэнты Віталем Рымашэўскім.
14 студзеня мы пагаварылі з эканамістам, кіраўніком праекту «Кошт урада» Уладзімірам Кавалкіным. Ці развітаецца Беларусь у 2021-ым з макраэканамічнай стабільнасцю і чаму грамадству важна кантраляваць не толькі ўласныя, але і дзяржаўныя фінансы?
Навіны на Радыё Ўнэт 14 студзеня:
- Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская правяла рабочую сустрэчу з міністрам эканомікі і інавацый Літвы Аушрыне Армонайте. Абмяркоўвалася магчымасць кропкавых тарыфных санкцый супраць Беларуськалій, на якім больш 130 чалавек працягваюць стачку нягледзячы на ціск і рэпрэсіі.
- Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch, публікуючы сёння сваю Сусветную справаздачу заявіла, што пасля прэзідэнцкіх выбараў беларускія ўлады ўчынілі жорсткія рэпрэсіі супраць дэманстрантаў і тых, хто спачувае ім. Х’ю Уільямсан, дырэктар Human Rights Watch па Еўропе і Цэнтральнай Азіі: «Летась беларускія ўлады пабілі ўласны рэкорд жорсткасці і рэпрэсій».
- Аляксандр Лукашэнка падпісаў новыя Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях. Дакументы прадугледжваюць у тым ліку штрафы за «сцяг на балконе».
- Рабочыя «Беларуськалій» апублікавалі відэазварот напярэдадні разгляду справы аб іх страйку ў Вярхоўным судзе. Пасяджэнне адбудзецца 19 студзеня.
- Камітэт па надзвычайных сітуацыях Сусветнай арганізацыі аховы здароўя збярэцца на два тыдні раней, каб абмеркаваць мутацыі каронавіруса ў Паўднёва-афрыканскай рэспубліцы і Брытаніі.
- Заўтра ў Польшчы пачнецца рэгістрацыя на вакцынацыю супраць COVID-19 людзей старэйшых за 80 гадоў.
- Пункт інфармацыі і дапамогі беларусам разам з Міжкультурным цэнтрам у Варшаве актыўна ўключыліся ў падтрымку беларусаў. Прапануецца бясплатныя курсы мовы ды юрыдычная дапамога. Адкрыўся таксама Беларускі антыкрызісны цэнтр і ў Львове.
- 65 гадоў спаўняецца сёлета кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. Шмат гадоў яна заставалася адзіным даследчым цэнтрам беларускай мовы і культуры за мяжой.
- Запрацаваў сайт «Кожны дзень», дзе публікуецца летапіс беларускіх пратэстаў 2020 года. Гэта першы праект, які прадставіць сістэматызаваную хроніку падзей мінулага года.
Вячаслаў і Марына Касінеравы (Косинеровы) - удзельнікі анархічнага руху ў Беларусі. Iх можна знайсці:
Facebook: https://www.facebook.com/groups/dissident.by/
Instagram: im_dissidentby
Telegram: dissidentby
Старонка ў сеціве: http://www.dissidentby.com/
Брытанскі сацыялагічны цэнтр «Chatham House» правеў даследванне пра перавагі беларусаў. Са спісу прапанавалася выбраць трох палітычных ці грамадскіх дзеячаў. Па выніках першыя месцы атрымалі Віктар Бабарыка, Аляксандр Лукашэнка і Павал Латушка.
У студыі Радыё Ўнэт кандыдат гуманітарных навук, выкладчыца Кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту - Вольга Трацяк. З Вольгай мы паразмаўлялі пра кафедру беларусістыкі, пра цікавыя навукова-адукацыйныя ініцыятывы і пра тое, як стаць студэнтам факультэту беларускай філалогіі.
- Сёння Святлана Ціханоўская ад імя беларускага народа атрымала літоўскую прэмію Свабоды. Урачыстая цырымонія адбылася ў літоўскім Сейме падчас адзначэння 30 гадавіны штурму Віленскага тэлецэнтра. Грашовую частку літоўскай прэміі ў памеры 5 тысяч еўра Святлана Ціханоўская перадасць сем'ям загінулых мірных пратэстоўцаў у Беларусі.
- У падтрымку беларусаў у Літве з’явілася інсталяцыя Жыве Беларусь. Антанас Забелявічус прысвяціў свой абеліск абаронцам свабоды і незалежнасці.
- Афіцыйны Менск лічыць абсурднай увязку правядзення ЧС па хакеі са зменамі Канстытуцыі і іншымі ўнутранымі пытаннямі. Тэкст заявы размешчаны на сайце беларускага ўрада.
- У Палаце прадстаўнікоў ЗША абмяркоўваецца магчымасць імпічменту дзеючага прэзідэнта Дональда Трампа. Адразу пасля абмеркавання пройдзе галасаванне.
- Святлана Ціханоўская заклікае ўсіх, хто падтрымлівае беларусаў 7 лютага правесці акцыі салідарнасці з Беларуссю. Палітыкі і вядомыя людзі могуць падтрымаць кампанію ў сацсетках з хэштэгам #standwithbelarus. Напярэдадні ў супрацоўніцтве з беларускай дыяспарай і ініцыятывай «Беларусы Замежжа» будзе запушчана канферэнцыя салідарнасці.
- У наступным месяцы Еўрапейскі Саюз плануе адобрыць чацвёртую вакцыну супраць COVID-19 кампаніі Jansen Pharmaceutica.
- Беларусы развітваюцца з мітрапалітам Філарэтам. Цела спачылага ўладыкі ў сераду было выстаўлена ў Свята-Духавым кафедральным саборы ў Менску.
З гуртом “Паветра” мы паразмаўлялі пра Беларусь, пра музыку гурту, ролю беларускай мовы ў іх творчасці і пра тое як пратэставы рух уплывае на творчыя асобы і іх жыццёвы шлях.
Экс-прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Валерый Цапкала абвясціў аб правядзенні Беларускага дэмакратычнага форуму, які павінен аб'яднаць «усе разумныя сілы ў канстытуцыйных пераўтварэннях як разумную альтэрнатыву народнай большасці» у адказ на Усебеларускі народны сход. Як будзе працаваць платформа – Валерый Цапкала расказаў нашаму карэспандэнту Анастасіі Крывашэевай. Размова таксама зайшла пра сыход айцішнікаў з Беларусі і будучыню чэмпіянату свету па хакеі.
From the publisher's feed