Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы

Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы

By Радыё ЎнэтNewsDaily News
Download on the App Store

Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы episodes

  • "Беларусь будущего" с Сашей Романовой и Еленой Грушэўской - /19.01.21/

    Запрашаем на аўтарскую перадачу "Беларусь будущего"! У сённяшнім эфіры мы абмяркоўвалі галадоўку Ігара Лосіка, лёс Чэмпіянату свету па хакеі 2021, затрыманне Аляксея Навальнага аб якім нам распавяла Марыя Белкіна.

    35 min
  • Навіны /19.01.2021/

    Навіны на Радыё Ўнэт 19 студзеня:

    - 22 студзеня пройдзе анлайн-пасяджэнне Савета бяспекі ААН аб свабодзе СМІ ў Беларусі. Чакаецца выступленне Святланы Ціханоўскай.

    - Напярэдадні Ціханоўская прапанавала АБСЕ ўзяць на сябе арганізацыю дыялогу для вырашэння палітычнага крызісу ў Беларусі, а таксама заклікала міжнародныя арганізацыі дапамагчы ў арганізацыі бяспечнага вяртання дадому для яе і іншых лідараў дэмакратычных сіл.

    - Старшыня Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе, міністр замежных справаў Швецыі Ан Ліндэ заявіла, што ў рамках г. зв. маскоўскага мэханізму разглядаецца каля 80 прапаноў, каб дапамагчы вырашыць палітычны крызіс у Беларусі.

    - Сёння дзень салідарнасці са страйкоўцамі. Падтрымаць тых, хто знаходзіцца ў страйку, заклікалі па-рознаму.

    - Даследаванне пецярбургскай «Крыміналістычнай лабараторыі аўдыявізуальных дакументаў» пацвердзіла сапраўднасць аўдыязапісу, на якім кіраўнік КДБ Беларусі ў 2008–2012 гадах Вадзім Зайцаў гаворыць аб планаванні серыі палітычных забойстваў.

    - Першы спіс са 137 чалавек, якія маюць дачыненне да парушэнняў закона пры падрыхтоўцы «Усебеларускага сходу», накіраваны ў Адзіную кнігу рэгістрацыі злачынстваў.

    - Расейскі эканаміст Сяргей Алексашанка: «Расея працягне аказваць фінансавую дапамогу Лукашэнку, але будзе трымаць яго на кароткім ланцужку».

    - Беларускія арганізатары атрымаюць кампенсацыю ад Міжнароднай федэрацыі хакея за тое, што Менск быў пазбаўлены права правесці чэмпіянат свету па хакеі 2021 года.

    - Улады Літвы дазволілі ўехаць у краіну па гуманітарных прычынах амаль 800-стам беларусам. Большасць аддае перавагу кароткатэрміноваму прыезду ў надзеі вярнуцца ў сваю краіну.

    18 min
  • Навіны /18.01.2021/

    Навіны на Радыё Ўнэт 18 студзеня:

    - Сёння члены Савета IIHF Міжнароднай федэрацыі хакея прынялі канчатковае рашэнне: матчы чэмпіянату свету па хакеі 2021 будуць перанесены з Менска. Беларуская федэрацыя хакея зараз чакае тлумачэнняў ад МФХ.

    - Суд арыштаваў Навальнага на 30 сутак, гэта значыць да 15 лютага. Лідары Еўрапейскага Звязу, прадстаўнікі Вашынгтона, а таксама краіны Балтыі – Латвія, Літва і Эстонія – у сумеснай заяве асуджаюць затрыманне Аляксея Навальнага і патрабуюць ад уладаў Расеі неадкладна вызваліць палітыка.

    - Стан і перспектывы адносін паміж Еўразвязам і Беларуссю абмеркавалі сёння ў знешнепалітычным ведамстве Беларусі. Пасол ЕЗ Дзірк Шубель: неабходна вызваліць усіх затрыманых у Беларусі, у тым ліку палітычных зняволеных і работнікаў СМІ.

    - Генеральная пракуратура накіравала ў Нацыянальнае цэнтральнае бюро Інтэрпола ў Беларусі пакет дакументаў, неабходных для абвяшчэння Паўла Латушкі ў міжнародны вышук.

    - Сёння да спісу далучылі журналіста і медыяменеджара Андрэя Аляксандрава і яго дзяўчыну Ірыну Злобіну. Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі 187 чалавек.

    - Прэм’ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль заяўляе, што неабходнасці працягваць узмоцненыя каранцінныя меры пасля 24 студзеня няма. Украіна вернецца да абмежаванняў «аранжавай зоны».

    - Міністэрства замежных спраў Літвы прапануе забараніць уезд у краіну расейскаму выканаўцу Філіпу Кіркораву. Сцвярджаецца, што Кіркораў «свядома адмаўляў тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт Украіны і такім чынам незаконна апраўдваў агрэсіўныя дзеянні Расейскай Федэрацыі».

    - Тры ночы запар на беларускіх метэастанцыях абнаўляюцца рэкорды холаду. Было зафіксавана 11 новых мінімумаў у Віцебскай, Менскай, Магілёўскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцях.

    18 min
  • Сатырычная рубрыка ў пятніцу - 7 серыя /16.01.2021/

    Рыгор Фекаліс - гэта сатырычная перадача, у якой нашы слухачы пазнаюць  універсальныя рысы прапагандысцкага стылю. Таварыш Фекаліс вельмі  сур’ёзны ў сваіх высновах, але будзьма з ім асцярожныя і ўспрымайма яго з  усмехам.

    11 min
  • "Беларусь у начы" з Бэллай Фокс /15.01.21/

    Як  кожную пятніцу можаце паслухаць праграму Вэллы Фокс, нашай  карэспандэнткі ў Літве. 15 студзеня яна паразмаўляла з Андрэем Стрыжаком, аўтарам праекта BYSOL, i Народнай Амбасадай Беларусі ў  Іспаніі. 

    31 min
  • Навіны /15.01.2021/

    Навіны на Радыё Ўнэт 15 студзеня:

    - Ініцыятыва BYPOL сёння апублікавала чарговы аўдыё запіс, на якім чалавек з голасам, падобным да голасу намесніка кіраўніка МУС Мікалая Карпенкова, распавядае аб новых відах спецыяльных сродкаў, якія паступілі на ўзбраенне і павінны прымяняцца ў дачыненні да грамадзян.

    - Пяць дзяржаў-партнёраў Еўрапейскага Звязу далучыліся да санкцый супраць Беларусі: Албанія, Паўночная Македонія і Чарнагорыя, а таксама Ісландыя і Нарвегія.

    - Еўразвяз прыпыніў прадстаўленне Беларусі каля паловы аб'ёму двухбаковай дапамогі ў рамках Еўрапейскага інструмента суседства.

    - Латвія пагадзілася правесці чэмпіянат свету па хакеі самастойна. Першапачаткова турнір павінен быў прайсці ў Менску і Рызе з 21 мая па 6 чэрвеня. Канчатковае рашэнне павінна быць прынята на савеце Федэрацыі, які запланаваны на канец студзеня.

    - Кампанія Нівея адмовілася быць спонсарам чэмпіянату свету па хакеі, калі ён пройдзе ў Менску. Кампанія выступае за павагу, адзінства і выступае супраць усіх форм дыскрымінацыі і гвалту.

    - Беларуская дыяспара ў Іспаніі дабілася закрыцця ганаровага консульства Беларусі ў Барсэлоне.

    - З канца студзеня ўсе жадаючы атрымаюць магчымасць падаць заяву на электроннае грамадзянства Літвы. З дапамогай электроннага грамадзянства будзе можна анлайн рэгістраваць кампаніі ў Літве, адкрываць банкаўскія рахункі, плаціць падаткі і ўнёскі, падпісваць дамовы электронным подпісам.

    - Кіраўніцтва маскоўскага аэрапорту Унукава, куды 17 студзеня мусіць прыляцець з Берліна апазіцыянер Аляксей Навальны, не дазволіла журналістам ажыццяўляць фота і відэаздымку гэтай падзеі.

    - 29 снежня Следчы камітэт Расеі распачаў супраць Навальнага крымінальную справу аб махлярстве.

    - Камітэт Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па надзвычайнай сітуацыі выступіў супраць увядзення патрабавання абавязковай вакцынацыі або наяўнасці імунітэту ад каронавіруса пры міжнародных паездках.

    - У Беларусі працягваецца вылучэнне дэлегатаў на Усебеларускі народны сход, які пройдзе ў Менску 11-12 лютага.

    16 min

About Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы

From the publisher's feed

Запрашаем штодзённа ад панядзелка да пятніцы ў эфіры праграмы "Жыве Беларусь уначы" з 23:00 да 01:00 (Польшча), з 01:00 да 03:00 (Беларусь, Украіна, Літва). А таксама запрашаем на ранішні эфір “Світанак свабоды” з 05:00 да 06:00 (Польшча), з 07:00 да 08:00 (Беларусь, Украіна, Літва).