Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы

Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы

By Радыё ЎнэтNewsDaily News
Download on the App Store

Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы episodes

  • Навіны /12.01.2021/

    Навіны на Радыё Ўнэт 12 студзеня:

    - Святлана Ціханоўская выступіць 16 студзеня на з'ездзе нямецкай кіруючай партыі Хрысціянска-дэмакратычны звяз. Разам са Святланай выступяць канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, канцлер Аўстрыі Зэбаст'ян Курц, кіраўнік Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен, прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі Дональд Туск.

    - Больш за 60 кампаніяў з Беларусі вядуць перамовы аб пераездзе ў Літву. Сёння беларускія кампаніі ўжо адкрываюцца ў Літве. Акрамя Epam Systems аб планах уладкавацца ў Літве заявілі і іншыя беларускія кампаніі – Wargaming і Flo Health.

    - Міністр замежных справаў Украіны Дзмітрый Кулеба заяўляе аб недапушчальнасці павучальнага тону на адрас прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з боку Аляксандра Лукашэнкі, якога ЕЗ і ЗША не прызнаюць законна абраным. Лукашэнка: «Малады чалавек, малады прэзідэнт. Навучыцца».

    - Міністэрства энергетыкі Беларусі заявіла пра гатовасць працягваць міжведамасныя перамовы з Украінай аб пастаўках электраэнергіі на фоне серыі публікацый ва ўкраінскіх СМІ «пра пагрозу беларускай электраэнергіі для паліўна-энергетычнага комплексу Украіны». З 1 студзеня Украіна аднавіла імпарт электраэнергіі з Расеі і Беларусі.

    - Дзеючы прэзідэнт ЗША Доналд Трамп абвясціў аб увядзенні ў Вашынгтоне рэжыму надзвычайнай сітуацыі на два тыдні, з 11 па 24 студзеня, каб гарантаваць бяспеку перад інаўгурацыяй Джоў Байдэна.

    - Паводле даследавання Польскага эканамічнага інстытуту, Польшча зʼяўляецца адной з краін, эканоміка якіх пацярпела менш за ўсё падчас пандэміі. Аўтары ўлічылі валавы ўнутраны прадукт, узровень беспрацоўя, абʼём імпарту і экспарту.

    - Галоўны навуковы эксперт Сусветнай арганізацыі здароўя Соўмія Сўамінатхан заявіла, што калектыўны імунітэт да каронавірусу не будзе дасягнуты ў 2021 годзе, нягледзячы на рост даступнасці вакцыны.

    - Напярэдадні работнікі дзяржаўных СМІ Беларусі былі адзначаныя ўзнагародамі. Спіс шчасліўчыкаў і самі адзнакі выклікалі ў грамадстве неразуменне. Некаторыя адзначаны медалямі за працоўныя заслугі, медалём Францыска Скарыны, а некаторыя проста падзякамі.

    - Сёння адбылася онлайн-прэм’ера кароткаметражнага мастацкага фільму «Менск 2020». Гэта водгук на брутальную зачыстку менскай Плошчы Пераменаў летась 15 лістапада. Аўтарам зʼяўляецца Анастасія Мацкевіч.

    - 12 студзеня ва ўзросце 85 гадоў ад каронавірусу памер Мітрапаліт Філарэт. Ён узначальваў Беларускую праваслаўную царкву з 1990 па 2013.

    20 min
  • Інтэрв'ю з Георгіям Барташам /11.01.2021/

    У хуткім часе ў Мінску пройдзе фестываль "Вершы на асфальце" памяці Міхася Стральцова. Яго прыгожым завяршэннем стане XIII Фэст аднаго верша "Зіма надзей.Зіма свабоды". Арганізатар праекта Георгій Барташ - пра тое, каго ўбачым і што пачуем на паэтычным марафоне.

    9 min
  • Інтэрв’ю з Ігарам Ільяшом /11.01.21/

    Аб тым, як трапіць на содні прама з уласнай кухні, аб камерах і сукамэрніках і аб тым, як не аддаваць любімую раскажа журналіст і па сумяшчальніцтве муж палітзняволенай журналістыкі Кацярыны Андрэевай - Ігар Ільяш.

    12 min
  • Інтэрв'ю з Віктарам Корбутам /11.01.2021/

    Гісторык і экскурсавод Віктар Корбут.

    Віктар Корбут расказвае нам пра свае турыстычныя сцежкі па Варшаве вачыма беларуса. Чым Варшава застанецца ў беларускай свядомасці, якая розніца паміж нашымі сталіцамі ў гісторыі і сучаснасці. Беларускія адрасы Варшавы - што абавязкова ўбачыць госцю з Беларусі.

    26 min
  • Навіны /11.01.2021/

    Вечаровыя навіны 11 снежня ў эфіры Радыё Ўнэт:

    - Лёс чэмпіянату свету па хакеі 2021 года сёння зноў у цэнтры ўвагі ў Беларусі. Менск наведвае старшыня Міжнароднай федэрацыі хакея Рэне Фазель. Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2021 павінен адбыцца ў Латвіі і Беларусі з 21 мая па 6 чэрвеня.

    - Роўна месяц застаўся да Ўсебеларускага народнага сходу. Праграма сходу да гэтага часу застаецца таямніцай.

    - Літва ў бліжэйшы час падрыхтуе план поўнай блакады электраэнергіі з Беларускай АЭС. Новы ўрад Літвы плануе паскорыць рэалізацыю праекта сінхранізацыі энергасетак з мацерыковай Еўропай і блакаваць электраэнергію з БелАЭС.

    - Ініцыятыва BYPOL, якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў сілавых структур, працягвае вывучаць матэрыялы, звязаныя з праваахоўнымі органамі Беларусі. Паводле дадзеных BYPOL, пасля прэзідэнцкіх выбараў з падраздзялення сышлі больш за 24% супрацоўнікаў.

    - У Беларусі не спыняюцца пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў, гвалту і беззаконня з боку сілавых ведамстваў. У нядзелю жыхары краіны пратэставалі 155-ы дзень.

    - У Вільнюсе працягваецца супрацьстаянне вакол манумента ахвярам рэжыму ля беларускай амбасады.

    - Выдачу біяметрычных пашпартоў у Беларусі зноў перанеслі. МУС не магло дакладна патлумачыць, калі працэс адновіцца. Пакуль плануюць, што ў 2021 годзе выдадуць да 800 тысяч ID-картак і 300 тысяч біяметрычных пашпартоў.

    18 min
  • Хто забіў Паўла Шарамета? Аўдыязапісы з КДБ і размова з Ганнай Бабінец.

    Выданне EUobserser апублікавала аўдыязапісы, якія сведчаць аб дачыненні Аляксандра Лукашэнкі да планавання забойства сваіх палітычных апанентаў. Нашыя карэспандэнты Вольга Сямашка і Анастасія Крывашэева разам з Ганнай Бабінец, журналісткай «Слідства.інфо», якая расследвала забойства Паўла Шарамета,  разбіраюцца ў справе.


    14 min
  • Аўтарская праграма «ЕВАлюцыя» - 1 серыя /08.01.2021/

    ЕВАлюцыя – гэта мірная рэвалюцыя, якая пачалася з «Евы». Мы помнім, што арышт карціны Хаіма Суціна стаў адным са штуршкоў, які праявіў народнае абурэнне, і сімвалам, вакол якога людзі пачалі кансалідавацца. Яе насілі на адзенні, пашыралі ў інтэрнэце і абмяркоўвалі ў коле сяброў.

    У гэтай перадачы Алена Грушэўская і Саша Раманава абмяркоўваюць навіны з Беларусі і свету і даюць ім сваю ацэнку ды інтэрпрэтацыю.

    22 min
  • Сатырычная рубрыка ў пятніцу - 6 серыя /09.01.2021/

    Рыгор Фекаліс - гэта сатырычная перадача, у якой нашы слухачы пазнаюць універсальныя рысы прапагандысцкага стылю. Таварыш Фекаліс вельмі сур’ёзны ў сваіх высновах, але мы будзьма з ім асцярожныя і ўспрымайма яго з усмехам.

    11 min
  • "Беларусь у начы" з Бэллай Фокс - Інтэрв'ю з прадстаўнікамі Народнай Амбасады ў Літве /08.01.21/

    Прадстаўнікі Народнай Амбасады ў Літве абвесцілі, што сфакусуюцца на інфармацыйнай падтрымцы ўцекачоў з Беларусі, правядзенні сустрэчаў з прадстаўнікамі літоўскіх і міжнародных інстытутаў зацікаўленых у распаўсюдзе інфармацыі пра Беларусь, а таксама падзяліліся сваімі крыніцамі натхнення і планамі на 2021 год.

    14 min

About Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы

From the publisher's feed

Запрашаем штодзённа ад панядзелка да пятніцы ў эфіры праграмы "Жыве Беларусь уначы" з 23:00 да 01:00 (Польшча), з 01:00 да 03:00 (Беларусь, Украіна, Літва). А таксама запрашаем на ранішні эфір “Світанак свабоды” з 05:00 да 06:00 (Польшча), з 07:00 да 08:00 (Беларусь, Украіна, Літва).