Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы

Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы

By Радыё ЎнэтNewsDaily News
Download on the App Store

Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы episodes

  • "Беларусь у начы" з Бэллай Фокс - Інтэрв'ю з Міхаілам Рубінам /08.01.21/

    Сёння адбыўся запуск эфіраў "Беларусь у начы" з Бэллай Фокс, карэспандэнткай Радыё Ўнэт у Літве.  Бэлла запрасіла франкфуртцкага муніцыпальнага дэпутата і сакратара "Беларусы Замежжа" - Міхаіла Рубіна

    14 min
  • Навіны /08.01.2021/

    Навіны на Радыё Ўнэт 8 студзеня:

    • Літва хоча прыцягнуць ЗША да вырашэння беларускга пытання
    • ужо месяц працуюць народныя амбасады Беларусі
    • у ЗША прапанавалі абвясціць імпічмент Трампу
    • Украіна пашырае меры барацьбы з распаўсюджаннем каронавірусу
    • Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч развітаўся з вернікамі ў Мінску і Гродне
    • 16 min
    • Інтэрв'ю з Вікторыяй Міхно /07.01.21/

      Шчыра віншуем усіх праваслаўных з Калядамі! Добрага нам усім года і, як любілі казаць нашыя продкі, "на здароўе нам, на злосць ворагам, на безгалоўе вялікім панам і тым бесавым сынам, што завідуюць нам".  

      Дарэчы, як рыхтаваліся ў народзе да гэтага свята, якімі былі самыя сакральныя яго моманты і галоўныя атрыбуты? Пра гэта і не толькі нам расказала дырэктар Школы традыцыйнага мастацтва ў Менску, спявачка, кіраўнік этна-фольк гурта GUDA Вікторыя Міхно.

      9 min
    • Ана Мацкевіч у Сашы Раманавай і Алены Грушэўскай /05.01.2021/

      У першым выпуску аўтарскай перадачы Сашы Раманавай і Алены Грушэўскай госць Ана Мацкевіч. Ана расказвае пра сваё супрацоўніцтва з ХУБ і BCSF, а таксама пра свой фільм “МІнск 2020”, які можна будзе паглядзець у нас на старонцы.

      Тут можна паглядзець трэйлер: https://youtu.be/FPD63AzhmSs

      36 min
    • Інтэрв'ю з сямейнай парай, якая дапамагала пацярпелым беларусам /05.01.2021/

      Сёння ў нашым эфіры людзі, якія не змаглі заставацца ў баку падчас пратэстаў - гэта сямейная пара. Наста Машчава і Артур Фінкевіч. Даведаўшыся, што адбывалася на Акрэсціна яны ўзялі машыну і пачалі развозіць людзей па дамах. Знаёміліся, размаўлялі, метадычна перапісвалі кантакты пацярпелых і распавядалі пра рэабілітацыйную праграму Беларускага дому ў Варшаве.

      А нядаўна ў Насты выйшаў дакументальны фільм пра пацярпелых беларусаў.

      24 min
    • Навіны /05.01.2021/

      Навіны на Радыё Ўнэт 5 студзеня:

      - У цэнтры ўвагі вось ужо другі дзень застаецца зліты запіс размовы, дзе быццам бы кіраўніцтва беларускага КДБ абмяркоўвае фізічнае знішчэнне апанентаў рэжыму, у тым ліку і журналіста Паўла Шарамета. Запіс апублікавала выданне  EUObserver, а яму прадставіў аудыё былы супрацоўнік «Алмаза» Ігар Макар. За гэтай гісторыяй сочыць наш карэспандэнт Аляксандр Гардзееў, усе падрабязнасці ад яго;

      - У 2017 годзе журналісты-раследнікі з праекту "Следства.Інфо" выпусцілі фільм «Забойства Паўла». Ганна Бабінец, адна з аўтараў фільма, у размове з нашым радыё адзначыла: тады версія аб дачыненні беларускіх спецслужбаў або нейкіх людзей з Беларусі адпрацоўвалася, але следства не змагло знайсці гэтаму пацвярджанне;

      - Лукашэнка плануе з дапамогай Усебеларускага народнага сходу ажыццявіць канстытуцыйны пераварот, сцвярджае член прэзідыума Каардынацыйнага савета Беларусі Павел Латушка;

      - Брытанскі сацыялагічны цэнтр "Chatham House" правёў чарговае сацыялагічнае даследаванне. Рэспандэнты павінны былі выбраць трох чалавек са спісу, якія на іх думку дастойны былі б стаць прэзідэнтам Беларусі;

      - Палітычны крызіс у Беларусі ў 2021 годзе будзе нарастаць і сілавым спосабам ўлада яго вырашыць не зможа - прагназуе палітолаг Валерый Карбалевіч;

      - Урад Вялікабрытаніі прыняў рашэнне аб увядзенні каранціну і закрыцці школ на тэрыторыі Англіі ў сувязі з хуткім пагаршэннем эпідэмічнай сітуацыі ў краіне і якая расце пагрозай перапаўнення бальніц;

      - На саміце Савета супрацоўніцтва арабскіх дзяржаў Персідскага заліва, які прайшоў сёння ў Саудаўскай Арвіі, падпісана пагадненне аб спыненні дыпламатычнага байкоту Катара;

      - Інфармацыйны праект Еўракамісіі EUvsDisinfo публікаваў рэйтынг найбольш прыкметных правалаў расейскай прапаганды ў 2020 годзе.

      14 min
    • Інтэрв'ю з Анатолем Лябедзькам /04.01.2021/

      Вольга Семашко абмяркоўвала Канстытуцыю новай Беларусі і арганізацыю Свабодных і сумленных выбараў з прадстаўніком Святланы Ціханоўская па канстытуцыйнай рэформе Анатолем Лябедзькам.

      10 min
    • Інтэрв'ю з прадстаўнікамі Народнага антыкрызіснага ўпраўлення: Анатолем Котавым і Яўгенам Бурым /04.01.2021/

      Да нашай варшаўскай студыі завіталі прадстаўнікі Народнага антыкрызіснага ўпраўлення: Анатоль Котаў, які адказвае за міжнародную палітыку ў НАУ і Яўген Буры - прадстаўнік па эканамічных і фінансавых пытаннях. Мы абмеркавалі наступныя пытанні:

      -  Асноўныя задачы НАУ;

      - Ўзаемадзеянне са штабам Святланы Ціханоўскай;

      - Якая праца ўжо праведзена? На чым цяпер засяроджана асноўная ўвага?

      -  Ці ёсць разуменне сітуацыі ў Беларусі і працы НАУ з боку міжнародных партнёраў?

      32 min
    • Навіны /04.01.2021/

      Навіны на Радыё Ўнэт 4 студзеня. Першыя навіны 2021 года!

      - Лукашэнка санкцыянаваў палітычныя забойствы сваіх апанентаў у Германіі ў апошнія гады. КДБ Беларусі абмяркоўвала варыянты замаху на журналіста Паўла Шарамета, які быў пазней забіты ва Украіне. На гэта адрэагавала паліцыя Украіны.

      - Польшча зрабіла нацыянальныя візы для беларусаў бясплатнымі да 2022 года.

      - Папа Рымскі Францыск напярэдадні прыняў адстаўку арцыбіскупа Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча.

      - Традыцыйныя «Акцыі салідарнасці з беларусамі» прайшлі ў нядзелю па ўсім свеце. Словы падтрымкі ляцелі і з Варшавы – ля Палаца навукі і культуры сабраліся некалькі дзясяткаў беларусаў.

      - У Вільні ля беларускай амбасады працягваецца барацьба за манумент ахвярам рэжыму Лукашэнкі. Як у многіх гарадах, такія памятныя месцы ўзніклі ля дыпламатычных устаноў у дзень смерці Рамана Бандарэнкі.

      - Знешні доўг Беларусі ў снежні пабіў рэкорд і на пачатак месяца перавысіў 18 млрд даляраў.

      - Традыцыйны парад новаабранага прэзідэнта ЗША падчас інаўгурацыі Джо Байдэна адбудзецца ў віртуальным фармаце з-за пандэміі каронавіруса. Цырымонія запланавана на 20 студзеня.

      15 min
    • dr Rafał Brzeski - politolog / Popołudnie WNET / 04.01.2021 r./

      Dr Rafał Brzeski mówi o zmianach w Kancelarii Prezydenta. Swoje dotychczasowe stanowisko stracił m.in. prof. Krzysztof Szczerski. W najbliższym czasie zajmie się tworzeniem Biura Spraw Zagranicznych w Kancelarii.  Może o świadczyć o tym, że prezydent Andrzej Duda zamierza mocniej zaangażować się w politykę zagraniczną.

      Politolog relacjonuje również chaos wokół szczepień na koronawirusa w Niemczech. "Die Welt" przestrzega, że zaszczepienie całego społeczeństwa będzie możliwe dopiero w 2033 r. Pojawiają się coraz liczniejsze głosy nt. ogromnego zacofania służby zdrowia nad Odrą i Renem.

      Tymczasem, z Rosji docierają informację o ogromnych rozmiarach zapaści gospodarczej w tym kraju. Drastycznie spadło wydobycie gazu ziemnego i ropy naftowej.  Z kolei w Stanach Zjednoczonych byli sekretarze obrony opublikowali list przestrzegający Donalda Trumpa przed angażowaniem wojska w proces wyborczy.

      14 min

    About Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы

    From the publisher's feed

    Запрашаем штодзённа ад панядзелка да пятніцы ў эфіры праграмы "Жыве Беларусь уначы" з 23:00 да 01:00 (Польшча), з 01:00 да 03:00 (Беларусь, Украіна, Літва). А таксама запрашаем на ранішні эфір “Світанак свабоды” з 05:00 да 06:00 (Польшча), з 07:00 да 08:00 (Беларусь, Украіна, Літва).