Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы

Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы

By Радыё ЎнэтNewsDaily News
Download on the App Store

Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы episodes

  • Інтэрв'ю з гераіняй мему "ты затрымліваеш мяне, але робіш гэта без пашаны" /29.12.2020/

    У нашую студыю завіталі знакамітыя госці – Арцём і Яна, якія ў разгорнутай размове расказалі нам пра іх досвед супрацьстаяння рэжыму.

    Яна вядомая як гераіня фоткі, на якой курыць цыгарэты ў час, калі АМАПаўцы вядуць яе ў аўтазак. Яна расказала падрабязней пра дэталі затрымання і тое, як адносіліся да яе сілавікі пасля вядомай фоткі.

    Пра свае ўражанні ад гэтых падзей ды далейшы ўдзел у пратэстах расказаў таксама яе муж Арцём. У яго расказе мы даведаліся, як ён шукаў Яны і як урэшце ўдалося сысціся пасля затрымання на вядомай акцыі.

    Пара расказала нашым калегам, што былі вымушаны пакінуць краіну і зараз знаходзяцца ў Польшчы. Канешне, як і ва ўсіх, так і ў нашых гасцей ёсць меркаванні наконт таго, што беларусам прынясе Новы год.

    58 min
  • Навіны /29.12.2020/

    - Удзельнікаў Усебеларускага сходу ўнясуць у санкцыйны спіс.

    - Каардынацыйная рада паспрабуе атрымаць афіцыйную рэгістрацыю ў Беларусі. Пра гэтую заяву прэсавага сакратара Рады Антона Раднянкова паведамляе БелаПАН.

    - ByPol апублікаваў размову былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Караева, дзе той патрабуе злачынна захапіць Ціханоўскага.

    - 29 снежня ў судзе Наваградскага раёну вынесены прысуд палітычным зняволеным Уладзіміру Гароху і Дзянісу Кірэшчанку.

    - Упершыню пасля жнівеньскіх пратэстаў суд у Беларусі адмяніў рашэнне Следчага камітэту, які адмовіўся пачынаць крымінальную справу за катаванні. Прэцэдэнт здарыўся ў Маскоўскім раённым судзе сталіцы.

    - Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазель заявіў журналістам, што пасля Новага года наведае Менск, каб абмеркаваць з Аляксандрам Лукашэнкам перспектывы правядзення ў Беларусі чэмпіянату свету па хакеі 2021 года.

    - Беларусь дамовілася з Расеяй аб пастаўках нафты і газу на выгадных умовах.

    - Наша Ніва прайграла суд амапаўцу Андрэю Бекішу і павінна заплаціць яму 1500 рублёў маральнай кампенсацыі.

    - У Брэсце ў выдаўца незалежнага выдавецтва "Першы рэгіён" Паўла Дайліда быў праведзены ператрус.

    - У больніцы ў Наваполацку памёр 81-гадовы Сцяпан Эмялянчык, былы намеснік генеральнага дырэктара заводу "Нафтан".

    - Літоўскі бок наносіць прамую і відавочную шкоду "простым беларусам, за дабрабыт якіх яны, нібыта, выступаюць". Такім чынам дыпламат пракаментаваў захаванне рахункаў санаторыя "Беларусь" у літоўскім Друскінінкаі.

    - Расейская вакцына, вырабленая ў Беларусі, павінна з'явіцца ў першым квартале 2021 года.

    - З 1 студзеня ў Беларусі павысяць тарыфы на электраэнергію — для тых, у каго газавыя пліты ды электрычныя.

    - Таксама з 1 студзеня беларусам давядзецца плаціць падатак з усёй сумы кэшбэка.

    - Прэзідэнт Туркменістану Гурбангулы Бердымухамедаў выказаў здагадку, што корань салодкі можа быць эфектыўным лекам у барацьбе з каранавірусам.

    - У Францыі ва ўзросце 98 гадоў памёр легендарны мадэльер П'ер Кардэн.

    - Каля сталіцы Харватыі адбыўся землятрус сілай 6,3 бала.

    - Еўрапейскі саюз заклікаў кітайскія ўлады неадкладна вызваліць групу жыхароў Ганконга, захопленых у моры.

    - Палата прадстаўнікоў ЗША пераадолела права вета Дональда Трампа і зноў зацвердзіла абаронны бюджэт на 2021 год.

    - Кіраўніцтву нямецкай выведкі забаронены ўезд у Расею.

    - Іспанія паставіла Вялікабрытаніі ўльтыматум аб Brexit.

    - Кампанія Novavax увайшла ў завяршальны этап даследаванняў сваёй вакцыны супраць каронавірусу ў ЗША.

    28 min
  • Навіны /28.12.2020/

    - Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў Акт аб дэмакратыі для Беларусі. Акт увайшоў у закон пра федэральны бюджэт ЗША на наступны год, паведаміў намеснік прэс-сакратар Белага дома Джад Дзір. Сярод іншага дакумент заклікае да новых выбараў, вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, а таксама прызнае Каардынацыйную раду законным інстытутам для ўдзелу ў дыялогу аб мірнай перадачы ўлады.

    - Менскія пенсіянеры выйшлі на традыцыйны Марш мудрасці. Удзельнікі акцый патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі і спынення гвалту ў краіне.

    - Еўрапейскі саюз гатовы цалкам спыніць супрацу з беларускім рэжымам. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу Белсат заявіў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жузэп Бурэль. Дыпламат заявіў, што ЕС плануе падпісаць з новымі ўладамі Беларусі шэраг узаемавыгадных пагадненняў, каб Менск актыўна інтэграваўся ў агульнаеўрапейскі працэсы.

    - Крымінальную справу супраць пяці супрацоўнікаў «Прэс-клуба Беларусь» перадалі ў Следчы камітэт. Адвакатаў падазроных ужо сёння выклікалі на допыты. Пра гэта ў сваім Фэйсбуку паведаміла Аляксандра Слуцкая, дачка кіраўніцы «Прэс-клуба» Юліі Слуцкай.

    - Генадзь Шутаў быў забіты стрэлам у патыліцу 11 жніўня ў Берасці. Некалькі дзён ён правёў у мясцовай рэанімацыі, затым яго на верталёце даставілі ў ваенны шпіталь у Менску. Шутаў памёр 19 жніўня. Сведку смерці Генадзя Шутава, Аляксандра Кардзюкова, абвінавацілі ў замаху на забойства. Следства па яго справе ўжо завершанае. Калі Аляксандра Кардзюкова ў судзе прызнаюць вінаватым, яму можа пагражаць нават смяротнае пакаранне.

    - У панядзелак у Жлобіне пачаліся суды над удзельнікамі страйку 17 жніўня на Беларускім металургічным заводзе: Ігарам Поваравым, Аляксандрам Бабровым і Яўгенам Говарам. Пратэстуючы супраць фальсіфікацыі выбараў і міліцэйскага гвалту, яны з іншымі рабочымі БМЗ перакрылі дарогу транспарту на заводзе.

    - Следчы камітэт адмовіўся выпускаць журналістку Белсата Дарʼю Чульцову пад асабістыя паручальніцтвы. Пра гэта паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў. Таксама ў Следчы камітэт накіравалі паручальнцітвы за вызваленне другой журналісткі Белсата – Кацярыны Андрэевай. Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову затрымалі 15 лістапада пасля стрыму з «Плошчы Перамен».

    - Берасцеец Андрэй Прыстаўка, інжынер-праграміст, які пафарбаваў валасы ў бела-чырвона-белы колер, атрымаў 15 сутак арышту. Мужчыну асудзілі за адзіночны пікет. Андрэя затрымалі 24 снежня.

    - Вядомы спартовы журналіст Сяргей Шчурко пакідае «Прессбол». Пра гэта ён паведаміў у Фэйсбуку. «Прессбол» выдаецца са студзеня 1991 года.

    - Міністэрства фінансаў не бачыць праблем з пагашэннем дзяржаўнага доўгу ў 2021 годзе. Па словах міністра фінансаў Юрыя Селівестава, сёлета на пагашэнне дзяржаўнай пазыкі выдаткавалі каля 6,5 млрд рублёў, у наступным годзе выдзяляць амаль 5 млрд.

    - Нацыянальны банк Украіны не дазволіў прадаваць мясцовы «БТА Банк» беларускаму бізнесоўцу Мікалаю Варабʼю, які трапіў у «чорны спіс» Еўрасаюза. У санкцыйны спіс Еўрасаюза ён патрапіў за сувязь сваіх бізнесаў з рэжымам Лукашэнкі.

    - У Беларусі яшчэ два чалавекі прызнаныя палітвязнямі: журналіста інтэрнэт-выдання «Першы рэгіён» Сяргея Гардзіевіча затрымалі 22 снежня па дарозе з Драгічына ў Берасце, былога міліцыянта Дзмітрыя Кулакоўскага затрымалі 4 снежня, калі ён спрабаваў выехаць за мяжу. 25 снежня Гардзіевіча перавялі пад хатні арышт, Кулакоўскі знаходзіцца ў жодзінскім ізалятары. На сённяшні дзень у Беларусі налічваецца ўжо 169 палітвязняў.

    - Беларуска Наіда Абановіч перамагла ў другім сезоне шоў La Voz Senior. Гэта гішпанскі аналаг тэлевізійнага конкурсу «Голас 60+».

    28 min
  • Сустрэча з адным з лідараў дэмакратычнай грамадскасці Вадзімам Пракоп’евым /23.12.2020/

    Ад гэтай размовы хочацца марыць і дасягаць усё новых поспехаў!. У нашай студыі Вадзім Пракоп’еў разважае аб беларускай Рэвалюцыі: як яна наспела і ў якім кірунку нам варта рухацца. Размаўляем пра методыку барацьбы, пра мары і будучыню беларусаў.

    32 min
  • Інтэрв'ю Івана Савановіча з Валерам Карбалевічам /23.12.2020/

    Палітолаг Валер Карбалевіч падзяліўся меркаваннем пра нядаўна створаны спіс удзельнікаў несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў. Таксама распавёў пра магчымае пашырэнне санкцый у адносінах да Беларусі пры адміністрацыі Джо Байдана і назваў магчымыя прычыны закрыцця беларускіх межаў.

    15 min
  • Гутарым з моўным энтузіястам Стасем Раманчуком /23.12.2020/

    У нас у студыі публіцыст, перакладчык, у свой час вядоўца моўных курсаў “Мова нанова” у Варшаве Стась Раманчук. З нашым экспертам мы пагутарылі пра праблемы, крыўды і мары беларускай мовы і беларускамоўных людзей, і якія ў нас шляхі развіцця на будучыню.

    13 min
  • Навіны /23.12.2020/

    Запрашаем на выпуск вечаровых навін 22 снежня ў эфіры Радыё Ўнэт.

    Сённяшнія тэмы:

    - ЗША пашырылі санкцыйны спіс у дачыненні да ўладаў Беларусі, уключыўшы ў яго некаторыя сілавыя структуры і ЦВК. Інфармацыя пра гэта з'явілася на афіцыйным сайце Міністэрства фінансаў ЗША – паведамляе TUT.BY. У спіс спецыяльных санкцый быў уключаны яшчэ адзін грамадзянін Беларусі – намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч. Абмежавальныя меры таксама былі ўведзеныя супраць беларускага Цэнтрвыбаркама і некаторых сілавых структур: спецназа КДБ «Альфа», Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Менскага гарвыканкама, а таксама менскага АМАПу. Генадзь Казакевіч апынуўся ў спісе як адказны за дзеянні міліцыі.
    - Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч не мае перашкодаў для вяртання на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей праінфармаваў аб магчымасці вяртання мітрапаліта. Як сказаў, гэта знак добрай волі Лукашэнкі, доказ асаблівай павагі да Папы Францішка.
    - Аўстралійскія навукоўцы ўстанавілі часовыя рамкі для падтрымання імунітэту ад каронавірусу. Пра гэта паведамляе Міжнародны партал MedicalXpress са спасылкай на Універсітэт Монаша. Даследчыкі паведамілі, што людзі, заражаныя вірусам SARS-CoV-2, маюць імунную памяць, якая абараняе ад паўторнага заражэння як мінімум восем месяцаў.
    - Мацей Радзівіл і Фонд Радзівілаў «Trzy trąby» ініцыявалі ўрачысты канцэрт беларускай опернай спявачкі Маргарыты Леўчук. Арганізаваны сабой канцэрт арыстакрат прысвяціў: «усім беларусам, якія мірна дэманструюць у абарону правоў і свабод, асабліва тым, хто сядзіць у турме, збіваецца і пераследуецца».
    - Пасол Расеі ў Беларусі Мезенцаў заявіў, што ў далейшай інтэграцыі Беларусі і Расеі – «слова за Менскам». Пра гэта паведаміла «Наша Ніва».
    - Вядомы грамадскі дзеяч, даследчык метадалогіі беларускіх пратэстаў Уладзімір Мацкевіч даў інтэрвʼю Еўрапейскаму радыё для Беларусі, у якім абгрунтоўваў неабходнасць вяртання Святланы Ціханоўскай у Беларусь. Уладзімір Мацкевіч выказаў таксама незадаволенасць працай каманды Святланы Ціханоўскай у адрозненне ад дзейнасці яе самой.
    - У Турцыі за публікацыю артыкула журналіст быў асуджаны на 27 з паловай гадоў пазбаўлення волі. Вядомы апазіцыйны журналіст Джан Дʼюндар быў прызнаны вінаватым у раскрыцці сакрэтнай інфармацыі.
    - У Францыі напярэдадні ноччу мужчына застрэліў траіх жандараў і аднаго параніў.
    - У Ганконгу выпусцілі пад заклад мільярдэра-дысыдэнта. Медыямагнат Джымі Лай быў арыштаваны ў рамках новага закона аб нацыянальнай бяспецы Ганконга. Мільярдэр заплаціў за сваё вызваленне 1.3 мільёна даляраў.
    - Кіраўнік цэнтра «Гамалей» Аляксандр Гінцбург заявіў, што ўдзельнікам даследавання вакцыны «Спутник V» супраць каронавірусу больш не будуць прызначаць плацэба. Гінцбург: «пра прышчэпленыя плацэба ўдзельнікі выпрабаванняў даведаліся ў выніку здачы аналізаў на антыцелы і пазней самастойна прышчапіліся рэальнай вакцынай». Гэта ставіць пад пагрозу даследаванне і дакладнасць яго вынікаў.
    - У Італіі сваякі ахвяр каронавірусу патрабуюць ад ураду грашовай кампенсацыі. Выданне Ройтэрс паведамляе, што каля 500 чалавек падалі судовыя пазовы супраць мясцовых і нацыянальных уладаў. Агульная сума патрэбных кампенсацый склала 100 мільёнаў еўра.

    18 min

About Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы

From the publisher's feed

Запрашаем штодзённа ад панядзелка да пятніцы ў эфіры праграмы "Жыве Беларусь уначы" з 23:00 да 01:00 (Польшча), з 01:00 да 03:00 (Беларусь, Украіна, Літва). А таксама запрашаем на ранішні эфір “Світанак свабоды” з 05:00 да 06:00 (Польшча), з 07:00 да 08:00 (Беларусь, Украіна, Літва).