Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы

Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы

By Радыё ЎнэтNewsDaily News
Download on the App Store

Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы episodes

  • Вячаслаў і Марына Касінеравы (Косинеровы) - удзельнікі анархічнага руху ў Беларусі / 22.12.2020/

    Вячаслаў і Марына Касінеравы (Косинеровы) - удзельнікі анархічнага руху ў Беларусі. Чым з’яўляецца анархічны рух? Якім быў пераслед руху перад рэвалюцыяй і ў яе тракце? Пра перамогі і паразы, пра дапамогу палітвязням - аб усім гэтым слухайце па спасылцы.

    33 min
  • Разбіраем старажытны тэкст на нашых моўных занятках /22.12.2020/

    Беларуская мова вельмі старажытная. Сёння мы спрабуем зразумець, ці  зможам мы ў нашай камандзе зразумець беларускі тэкст XIII стагоддзя. У  студыі Лявон Маліноўскі і Альберт Вежбіцкі. Ацаніце, як нам выйшла і ці зможаце вы самі зразумець старыя дакументы.

    15 min
  • Навіны /22.12.2020/

    Вячэрні выпуск навінаў на Радыё Ўнэт 22 снежня:

    - У незалежных журналістаў 22 снежня па ўсёй Беларусі прайшлі вобшукі. Сёння супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў затрымалі заснавальніцу беларускага Прэс-клуба Юлію Слуцкую, намесніка галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Андрэя Скурко, карэспандэнтку «Анлайнера» Таццяну Ашуркевіч і журналіста Антона Мардзіловіча. У Драгічыне затрымалі карэспандэнта сайта «Першы Рэгіён» Сяргея Гардзіевіча. Вобшукі прайшлі і ў іншых супрацоўнікаў беларускага Прэс-клуба. Сілавікі прыйшлі ў офіс установы, а таксама да яе праграмнай дырэктаркі Алы Шарко, да дырэктара Акадэміі прэс-клуба Сяргея Якупава, а таксама мэнэджара Сяргея Альшэўскага. Таксама міліцыянты сёння прыйшлі да віцебскіх журналістаў Змітра Казакевіча і Вячаслава Лазарава. У абодвух адбыўся ператрус.

    - Удзень 22 снежня перастала выходзіць на сувязь сяброўка Каардынацыйнай рады, журналістка Ксенія Луцкіна. Яна паспела адправіць экстраннае паведамленне. Ператрус у яе кватэры праходзіў у прысутнасці яе 5-гадовага сына. Луцкіну затрымалі.
    - Сенат ЗША ўхваліў «Акт аб незалежнасці, правах чалавека і дэмакратыі ў Беларусі». Як піша TUT.by, законапраект падрыхтаваў кангрэсмен Крыс Сміт, які быў адным з аўтараў Актаў аб дэмакратыі ў Беларусі 2004, 2006 і 2011 гадоў. Акт 2020 года дае прэзідэнту ЗША дадатковыя паўнамоцтвы па ўвядзенні санкцый супраць прадстаўнікоў Беларусі.
    - За першыя пяць месяцаў 2021 года ў Беларусі плануецца прышчапіць ад COVID-19 1 млн 200 тысяч чалавек. Пра гэта журналістам распавёў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч. Па яго словах, агулам плануецца вакцынаваць 5,5 мільёнаў чалавек. Піневіч сцвярджае, што прышчапляць будуць вакцынамі замежнай вытворчасці. Аднак у Беларусі зарэгістравалі пакуль толькі адну вакцыну ад каронавіруса – расейскі прэпарат «Спутник V».
    - Афіцыйны Менск у адказ на трэці пакет санкцый ЕC забароніць уезд у Беларусь шэрагу еўрапейскіх чыноўнікаў і перагледзіць рэалізацыю шэрагу гуманітарных, адукацыйных і культурных праграм, якія дзейнічаюць пад эгідай замежных амбасадаў. Пра гэта ў аўторак заявіш кіраўнік МЗС Уладзімір Макей.
    - Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч можа вярнуцца ў Беларусь. Па словах Макея, Лукашэнка паабяцаў пайсці насустрач просьбе Папы Рымскага і знайсці варыянты з вяртаннем Тадэвуша Кандрусевіча ў Беларусь. Нагадаем, што ў верасні Тадэвушу Кандрусевічу адмовілі ва ўездзе ў Беларусь з Польшчы без тлумачэння прычыны.
    - Лукашэнка закрыў беларускія межы, каб адпомсціць беларусам за тое, што яго не пусцяць на алімпіяду. Такое меркаванне ў каментары Радыё Ўнэт выказаў палітолаг Валер Карбалевіч.
    - Суд Цэнтральнага раёна сталіцы аштрафаваў 81-гадовую Соф'ю Мінько на 270 рублёў. Як паведамляе Радыё «Свабода», жанчыну пакаралі за ўдзел у санкцыянаванай акцыі. Мінчанку затрымалі 7 снежня, калі яна адна ішла з бел-чырвона-белым сцягам па праспекце Незалежнасці.

    26 min
  • Першыя Каляды ў Польшчы беларускага эмігранта - Інтэрв'ю з Васілём Грудовікам /21.12.2020/

    Сёння мы гутарым з Васілём Грудовікам, музыкам і рамеснікам з Пінска, які быў адным з арганізатараў пратэстаў у горадзе. Пасля гэтага Васіль быў вымушаны хавацца і з’ехаў у Польшчу. І сёння ён расказвае нам пра яго першыя Каляды ў Польшчы. Як адчуваецца набліжэнне свята ў Варшаве для ўцекача з Беларусі, і чым Польшча прываблівае ў сваіх традыцыях каляднага святкавання. У чым розніца з Беларуссю?

    23 min
  • Музыка Аляксей Варсоба ў студыі Радыё Ўнэт /21.12.2020/

    Як плятуцца нашыя міжнародныя культурныя сувязі?

    Сёння ў нашым эфіры музыка Аляксей Варсоба, з якім мы гутарым пра культурныя сувязі Беларусі, Украіны і Польшчы. Звычайна гутарка заводзіцца і вакол падзеяў у Беларусі гэтага года. Так стала і сёння ў нашай размове з экспертам.

    49 min
  • Навіны /21.12.2020/

    Вечаровыя навіны 21 снежня на Радыё Ўнэт:

    - На Ціханоўскую і сябраў Каардынацыйнай рады завялі новую крымінальную справу. Іх вінавацяць у «стварэнні экстрэмісцкага фарміравання».

    - Генпракуратура завяла крымінальную справу на стваральніка фонду BySOL Аляксея Лявончыка – яго падазраюць у «фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання».
    - У Менску і Горадні прайшлі традыцыйныя маршы пенсіянераў. Сярод іх была легендарная Ніна Багінская, якая трымала ў руках нацыянальны сцяг. Затрымалі дзясяткі чалавек. Акрамя таго, сілавікі схапілі карэспандэнтку «Народнай волі» і TUT.BY Кацярыну Гардзееву.
    - Міністэрства ўнутраных спраў стварыла базу пратэстоўцаў. Праверыць, ці трапіў чалавек у базу ўдзельнікаў пратэстаў, якую распрацавала Міністэрства, нельга.
    - Вакцынацыя ад каронавірусу пачнецца ў Беларусі ўжо ў студзені. А прышчапляць жыхароў нашай краіны будуць расейскай вакцынай «Спутнік V», заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.
    - «Дзеля магчымасці зноў абняць сваю дачку я гатовы ісці да канца» – пра гэта ў сваім лісце напісаў палітвязень Ігар Лосік. У лісце з турмы блогер распавёў пра прычыны свайго галадавання.
    - Расея дасць Беларусі крэдыт у 1 мільярд долараў. Афіцыйны Менск атрымае ўсю суму цягам году. Пра гэта гаворыцца ў распараджэнні, якое ў панядзелак падпісаў расейскі прэм'ер-міністр Міхаіл Мішусцін.
    - Беларускі народны фронт не будзе сядаць за стол перамоваў з Юрыем Васкрасенскім. Пра гэта ў эфіры Радыё Ўнет заявіў кіраўнік БНФ Рыгор Кастусёў.
    - 21 снежня – 40 дзён пасля смерці Рамана Бандарэнкі. Справы на вінаватых у яго смерці, да гэтага часу не завялі.
    - У Менску судзілі бацьку траіх дзяцей Мікалая Шуркаева, якога затрымалі падчас прагулкі з 9-месячным сынам. Па пратаколе міліцыі наўмысна парушыў закон аб масавых мерапрыемствах.
    - Мітрапаліт Філарэт шпіталізаваны з каронавірусам.
    - Генпракуратура завяла крымінальную справу на былога амбасадара Беларусі ў Аргенціне Уладзіміра Астапенку. Яго вінавацяць у крадзежы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.
    - Некалькі краін ЕС закрылі свае межы з Вялікабрытаніяй. Прычынай стала новая мутацыя каронавірусу. На думку экспертаў, мутацыя больш заразна, чым вядомыя папярэднія мутацыі COVID-19.
    - Сярод краін, якія закрылі сувязь з Вялікабрытаніяй, былі Францыя, Нямеччына, Аўстрыя, краіны Балтыі, Швейцарыя і Турцыя. Ізраіль закрыў уезд у краіну з Вялікабрытаніі для ўсіх, акрамя ізраільцян.
    - За масавай кібератакай Sunburst стаяла Расея. Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа ў інтэрвʼю Fox News.
    - Расея працягвае пашыраць сваю ваенную прысутнасць у іншых краінах. Некалькі сотняў расейскіх салдат былі накіраваны ў Цэнтральна-Афрыканскую Рэспубліку для падтрымкі ўрада краіны напярэдадні прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў.
    - НАТА абвінаваціла Расею ў дэзінфармацыйных кампаніях на Балканах.

    24 min
  • Інтэрв'ю з журналістам і экспертам па справам Усходняй Еўропы Міхалам Патоцкім /17.12.2020/

    А як на сітуацыю Беларусі глядзяць адмыслоўцы з-за мяжы? Радыё Ўнэт паразмаўляла з журналістам і экспертам па справам Усходняй Еўропы Міхалам Патоцкім пра:

    -закрыццё ўладамі беларускай мяжы і яго паслядоўнасці,

    -спробу заблакаваць фінансавыя пераводы з Захаду пашкадаваным,
    -Беларускі ўсенародны сход і новую стратэгію Лукашэнкі па забеспячэнню ўлады паводле казахстанскага сцэнара,
    -Якім чынам уплынуць на беларускую эканоміку санкцыі ЕЗ,
    -Уплыў Расіі на беларускую эканоміку і як ён можа змяняцца.

    16 min
  • Аляксей Ганчарэнка пра падтрымку беларусаў і пагрозу з боку Расеі: адбываецца гібрыдны аншлюс Беларусі.

    Аляксей Ганчарэнка — народны дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны, прадстаўнік фракцыі «Еўрапейская Салідарнасць» і міжфракцыйнага аб'яднання «За вольную Беларусь».


    Слухайце нашую размову з Аляксеем Аляксеівічам пра тое, як Украіна гатовая дапамагчы беларусам, чаму рашэнне па падаўжэнні тэрміна знаходжання ва Ўкраіне для беларускіх грамадзян яшчэ не прынятае і як на падеі ў суседняй краіне рэагуе Расея. Ці сапраўды адзіны вораг беларусі знаходзіцца ў Крамлі?

    9 min

About Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы

From the publisher's feed

Запрашаем штодзённа ад панядзелка да пятніцы ў эфіры праграмы "Жыве Беларусь уначы" з 23:00 да 01:00 (Польшча), з 01:00 да 03:00 (Беларусь, Украіна, Літва). А таксама запрашаем на ранішні эфір “Світанак свабоды” з 05:00 да 06:00 (Польшча), з 07:00 да 08:00 (Беларусь, Украіна, Літва).