
Sign up to save your podcasts
Or


Запрашаем на інтэрв'ю з прадстаўніком свабоднага хору.
Вечаровыя навіны 16 снежня ў эфіры «Жыве Беларусь уначы»:
Еўразвяз прыняў новы санкцыйны спіс у дачыненні да кіраўніцтва Беларусі. Пра гэта паведаміў у сваім Twitter брусельскі карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыкард Юзьвяк.
Дэмакратычная апазіцыя Беларусі атрымала ганаровую прэмію імя Андрэя Сахарава “За свабоду думкі”. Як перадае Белсат, урачыстае ўзнагароджанне прайшло 16 снежня ў Бруселі.
Сенат Кангрэса ЗША зацвердзіў кандыдатуру Джулі Фішэр на пасаду новага амбасадара ў Менску. Рашэнне было прынята аднагалосна. Кангрэс разглядаў кандыдатуры паслоў у дзве краіны — Беларусь і Джыбуці.
Андрэй Бастунец правёў тры гадзіны на допыце ў Следчым камітэце. Старшыню Беларускай асацыяцыі журналістаў дапыталі ў якасці сведкі па крымінальнай справе.
Працягнутыя на шэсць месяцаў з-за COVID-19 пашпарты дзейнічаюць толькі ўнутры краіны. Пра гэта ў эфіры Беларускага Радыё распавяла прадстаўніца Міністэрства юстыцыі Марына Мельнікава.
Гарадскі часопіс «Большой» спыніў свой выхад. Прычына — у фінансавых цяжкасцях. Як распавёў Нашай ніве галоўны рэдактар выдання Дзмітрый Навіцкі, праблемы пачаліся праз каронавірус.
У Белавежскую пушчу ўпершыню з канца 19-га стагоддзя вярнуўся мядзведзь. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбук эколаг Віктар Фянчук.
У Германіі зафіксаваны максімальны ўзровень смяротнасці ад COVID-19 за суткі.
Улады Швецыі плануюць павялічыць ваенны бюджэт “з-за расейскай пагрозы”.
Сёння на поўначы Кітая павінен правесці пасадку кітайскі касмічны апарат “Chang'e 5”. Ён даставіць на Зямлю ўзоры месяцавага грунту.
Запрашаем на пастаянную рубрыку ад панядзелка да чацвярга з нашым менскім карэспандэнтам Аляксандрам Гардзеевым.
"Я журналіст - нашто вы б'яце мяне?" - так Дарота Зеліньска назвала сваю кнігу. Гэтая кніга пра небяспечнае жыццё журналістаў і іх гераічную працу па ўсім свеце, а цяпер яшчэ і на Беларусі. Журналістка расказвае, якія трагічныя факты з жыцця беларускіх журналістаў яе абурылі, а якія ўзрушылі і чаму яна захацела асвятліць іх і распавесці пра іх свету. Як жывуць грамадскія СМІ у Польшчы і ў чым яго спецыфіка. І многа іншых цікавых аспектаў з жыцця журналісцкай супольнасці.
З юрыстам Змітром Солтанам мы пагутарылі аб канстытуцыі і самакіраванні.
- Што засталося ад беларускай дзяржавы пасля таго, як беларусы адмовілі Аляксандру Лукашэнку ў легітымнасці?
Гэта няпростыя і неадназначныя пытанні і нашаму эксперту прыйшлося папраўляць вядоўцу.
Запрашаем на пастаянную рубрыку ад панядзелка да чацвярга з нашым менскім карэспандэнтам Аляксандрам Гардзеевым.
Вечаровыя навіны 15 снежня ў эфіры «Жыве Беларусь уначы»:
- Мікалаю Статкевічу, беларускаму палітыку і лідару партыі Народная Грамада, прад'явілі новае абвінавачанне – да 8 гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта паведаміла яго жонка Марына Адамовіч на сваёй старонцы ў Facebook.
Дзяніс Герасімчык распавядае пра бізнес у Беларусі і ў Польшчы аналізуе праблематыку і параўноўвае іх. Як стаць прадпрымальнікам у Польшчы? Дзяніс дзеліцца асабістым досведам і дае парады.
Беларусы могуць легальна знаходзіцца ва Украіне не больш за 90 дзён. Тым, хто збягае ад палітычнага пераследу ў Беларусі, гэта прыносіць шмат праблемаў. Мы паразмаўлялі з народным дэпутатам Інай Саўсун, якая лабіюе закон аб падоўжанні тэрміну да 180 дзён. Чаму рашэнне ўсё яшчэ не прынятае?
Арцём Важанкоў распавядае пра працу назіральнікам на выбарах. Як выглядаюць сапраўдныя дэмакратычныя выбары і як у кантэксце гэтых крытэрыяў з’явіліся: Беларусь, Чэхія, Эстонія, Польшча і Украіна.
From the publisher's feed