
Sign up to save your podcasts
Or


Запрашаем на пастаянную рубрыку ад панядзелка да чацвярга з нашым менскім карэспандэнтам Аляксандрам Гардзеевым.
Вечаровыя навіны 14 снежня ў эфіры "Радыё Ўнэт":
- Сілавікі захапілі Тэлеграм-канал «Контроль за минскими автозаками», паведамляе Еўрарадыё.
Кіеўскай студыі Радыё Ўнэт жанчына распавяла аб тым, што адчувала, калі ў яе двары пачалі затрымліваць людзей, і як цяпер чуецца яе 11-гадовы сын, якому пасля размоваў з дырэктарам школы прыйшлося звярнуцца да псіхолага. Дырэктар распытвала ў хлопца аб тым, як ён ставіцца да Аляксандра Лукашэнкі.
Запрашаем на падсумаванне нядзелі 13.12, разам з кіеўскай студыяй Радыё Ўнэт!
«У цябе не можа быць адрознага ад рэдакцыі меркавання».
Як з кіраўнічкі сайта аднаго з большых СМІ Берасцейшчыны стаць удзельніцай мітынгаў і пайсці пад суд?
Мы звязаліся з Ганнай Вярэніч з Пінску, якая распавяла сваю гісторыю працы журналісткай на дзяржаўным СМІ, пазнейшае звальненне ды атмасферу ў працы перад і пасля выбараў. Таксама яна расказала пра адчуванні, калі цябе здымае на камеру чалавек, з якім ты знаёма. Пра пінскія пратэсты, затрыманні і салідарнасць ды адстойванне сваіх правоў у судзе.
У эфіры Радыё Ўнэт вельмі важны госць - жонка палітзняволенага, аднаго са стваральнікаў тэлеграм каналу “Беларусь головного мозга” - Дар’я Лосік. Дар’я распавяла нам пра затрыманне свайго мужа Ігара Лосіка, вобшук і абвінавачванні, а таксама пра сапраўдную моц кахання.
З намі на сувязі Павел Аглашэвіч – заснавальнік цэнтру развіцця асобы «Аглашай», прафайлер, нлп-трэнер. Мы пагаворым пра спосабы эмацыйнай перазагрузкі, як захаваць спакой у сям'і калі вы розных поглядаў і што павінна здарыцца, каб беларусы палюбілі АМАП. Аб усім гэтым у нашым інтэрвʼю!
“Я стаю на вакзале ў Варшаве. У мяне няма ніякай візы, адны толькі пашпарт і маленькая торба з уласнымі рэчамі. Што рабіць?” Гэта адно з пытанняў на якое адказала наш госць - Анастасія Баравікова, якая працуе ў якасці спецыяліста спраў легалізацыі знаходжання (ў Польшчы) ў Моладзевым Хабе, які з’яўляецца кампанентам ЦБС. Акрамя гэтага Анастасія адказала на наступныя пытанні:
- якую працу можна шукаць?
“Нас не кармілі і мы спалі як маглі” - інтэрв’ю з чалавекам, які ад першага дню пратэстаў браў у іх удзел і адсядзеў за гэта 15 содняў. Наш госць Уладзімір распавядае пра ўмовы ўтрымання і пра тое, як адбываў пакаранне.
Гэтым разам да нас завітала псіхолаг Беларускага моладзевага хабу Рэната Макух, якая распавяла пра праблемы, з якімі можна сутыкнуцца ў новай краіне пры пераездзе, і пра тое, як розныя людзі спраўляюцца з адаптацыяй.
From the publisher's feed