Sign up to save your podcasts
Or

А ці ведалі вы, што ў парку Каралеўскія Лазенкі ў Варшаве таксама ёсць беларускі след? Як Лазенкі звязаныя з Беларуссю, супрацоўнік музея парку Даньель Ціхорскі распавёў нашаму карэспандэнту Лявону Маліноўскаму.
Сёння нашым госцем у студыі быў Аляксандр Лапко – кіраўнік Цэнтру Беларускай Салідарнасці і дырэктар Беларускага Моладзевага Хабу. Ён распавёў пра дзейнасць Беларускага Моладзевага Хабу, дапамогу пацярпелым, беларускіх лекараў і затрыманне адміністратара канала «Белыя халаты» у Тэлеграме.
Чарговая порцыя беларускіх пратэставых слоўцаў у выкананні нашага калегі з Варшавы Бартэка.
Радыё Ўнэт працягвае знаёміць слухачоў з дзейнасцю Беларускага моладзевага хабу. Офіс-менеджар хабу Ганна Каневска распавядае пра падтрыманне беларускіх студэнтаў у Польшчы, псіхалагічную дапамогу і поспехі ініцыятывы.
Архітэктар лічбавых рашэнняў Міхаіл Ананьін расказвае пра тэхналогіі лічбавай дзяржавы - цэлага комплексу інавацыйных капутарных сістэмаў, якія дапамагаюць людзям ствараць незалежныя і празрыстыя інстытуцыі. Адным з найлепшых прыкладаў выкарыстання гэтых тэхналогіяў з’яўляецца Эстонія, дзе 99% дзяржаўных паслуг надаюцца праз інтэрнэт. Зусім нядаўна і нашыя незалежныя спецыялісты аб’ядналіся, каб разам працаваць над стварэннем беларускай лічбавай дзяржавы. У інтэрв’ю мы высвятляем, якую карысць гэта прынясе людзям.
Ці праўда, што мы сталі цяжарам для нашай планеты? Наш эксперт заклікае пераасэнсаваць сваю ролю на зямлі: не толькі браць яе рэсурсы, але і аддаваць ёй сваю творчасць, знаходзіць гармонію з прыродай унутры грамадства. Для гэтага людзі прыдумалі шмат новых цікавых методык. І яны дзейнічаюць.
Аляксандр Лапко з Беларускага моладзевага хаба падказвае, чым цікавым заняцца беларусу ў Варшаве падчас эпідэміі каранавірусу, распавядае пра паб-кўіз, інфармацыйныя і інтэграцыйныя сустрэчы ў Варшаве.
Жэстачайшая рубрыка таварышча Фекаліса раскажа нашым слухачам пра нечаканыя дробязі жыцця “гасударства” і свету. У гэтым шоу агучваюцца самыя “чэсныя” навіны, а таксама прыводзяцца цытаты самага вядомага дзеяча краіны пераможнай стабільнасці. Гэтага вы не пачуеце ў іншых навінах.

From the publisher's feed