
Sign up to save your podcasts
Or


Як заспявалі беларусы Варшавы?
У эфіры Радыё Ўнэт журналіст, тэлевядоўца Вольга Гардзейчык - ініцыятар стварэння Беларускага хору ў Варшаве. Вольга распавяла пра ініцыятыву і гісторыю стварэння хору: як незнаёмыя дагэтуль музыкі сабраліся і адчулі патрэбу спяваць разам. Пагутарылі крыху і наагул пра феномен беларускай патрыятычнай музыкі.
Глеб Каштанаў - малады беларускі мастак, які нарадзіўся ў Віцебску і стрыт-арты якога ўпрыгожваюць увесь свет! Ад грузінскіх сценаў да старонкі Снуп Дога ў Інстаграм - паўсюль можна сустрэць яго працы.
Мы паразмаўлялі з Глебам пра мастацтва, планы і, канешне, пра палітыку. Аб тым, што адбываецца ў Беларусі вачамі мастака - у нашым інтэрв’ю.
У госці сённяшняй праграмы завітаў барабаншчык групы «Істота» - Васіль Грудовік, які ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў Беларусі. Пасля аднаго з сутыкненняў з міліцыяй ён вырашыў уцячы з краіны. Ён каротка правёў ва Украіне, а цяпер знаходзіцца ў Варшаве. Васіль расказаў пра свае перажыванні ў нашым эфіры.
Да размовы далучыўся і Глеб Сямёнаў - журналіст КУКУ.org, ужо вам вядомы з нашых папярэдніх перадачы.
Якая гістарычная памяць у беларусаў? Якія самыя слаўныя моманты беларускай гісторыі, каторымі варта ганарыцца і распаўсюджваць?
У беларускай гісторыі, на працягу шматлікіх стагоддзяў, у часе Полацкага Княства, ВКЛ, Рэчы Паспалітай, адбылося шмат падзеяў, якія павінны стаць асновай гістарычнай памяці грамадства, бо мінулае ў нас багатае.
Пра каралёў, князёў, бітвы, уніі і перамогі на працягу ўсёй беларускай старажытнасці мы пагаварылі з гісторыкам Даньелям Ціхорскім.
Да нас у госці завітала офіс-менеджар Беларускага Моладзевага Хабу Ганна Каневска. Гэтым разам Ганна распавядала пра:
- запланаваную паездку ў Лодзь з мэтай наведаць беларускую дыяспару;
Гэтым разам у эфіры Радыё Ўнэт мы вучым нашую вядоўцу Сашу… польскай мове! Так-так, польскай мове. Саша мужна змагалася з перакладам словаў, знаёмых ёй па-беларуску і па-расейску, на польскую мову. Аб тым хто перамог у гэтай бітве вы зможаце даведацца паслухаўшы рубрыку “Вывучэнне мовы”.
Офіс-менеджар Хабу Ганна Каневска ў нашай студыі распавядае пра:
дуб беларуска-польскай салідарнасці чым займаецца Беларускі Моладзевы Хаб дармовыя стрыжкі для бежанцаў з Беларусі 90-годдзе Караткевіча ШтоДзеКалі вебінары пра першыя крокі ў Польшчы.
“Першапачаткова, я не журналіст, я - музыкант”.
Наста Мацкевіч знаёміць нас з гісторыяй рубрыцы «Вязні сумлення» і дэманструе фрагменты, якія больш за ўсё закранулі асабіста яе і далейшым лёсам гэтых людзей.
А мы працягваем прадзірацца праз нетры нашага шматмоўнага свету, і сёння нашым чароўным трусікам на доследы будзе наша каляжанка Дар’я Леанюк, якая не толькі адкажа на пытанні гаспадароў эфіру ды прафесійна паразважае аб загадках семантыкі славянскіх моваў, але і сама пераўцеліцца ў прафесара ды пад канец павучыць нас польскай мовы. Павучыць…польскай мовы ці польскай мове? Пра пірагі і каханне. Прыемнай забавы, Дар’я. :-)
У студыі Радыё Ўнэт сузаснавальніца Беларускага моладзевага хабу Стася Гліннік працягвае цыкл размоваў пра дапамогу людзям, якія былі вымушаныя пераехаць ў Польшчу. Стася радзіць, як спланаваць пераезд і якія дакументы варта падрыхтаваць заранёў.
From the publisher's feed