
Sign up to save your podcasts
Or


Запрашаем на падсумаванне нядзелі 20.12, разам з кіеўскай студыяй Радыё Ўнэт!
Эдварда Арлоўскі - адзін з удзельнікаў і заснавальнікаў калектыву "Vies Bonum", які выконвае харавую музыку. Эдвард расказвае, як яны арганізавалі калектыў. Музыкі апынуліся ў Варшаве выпадкова і сёння выконваюць духоўную музыку ў розных храмах Польшчы.
Жэстачайшая рубрыка таварышча Фекаліса раскажа нашым слухачам пра нечаканыя дробязі жыцця “гасударства” і свету. У гэтым шоу агучваюцца самыя “чэсныя” навіны, а таксама прыводзяцца цытаты самага вядомага дзеяча краіны пераможнай стабільнасці. Гэтага вы не пачуеце ў іншых навінах.
Вынікі тыдня ад кіеўскай студыі:
- Вялікабрытанія далучылася да новых санкцый Еўразвязу супраць атачэння Лукашэнкі
Вольга Семашко раскажа нам пра гаспадарку, эканоміку і фінансы ў штотыднёвай рубрыцы "Капітал".
Вольга Семашко раскажа нам пра гаспадарку, эканоміку і фінансы ў штотыднёвай рубрыцы "Капітал".
Андрэй Казакевіч, доктар паліталагічных навук, распавядае нашаму журналісту, Івану Савановічу, пра адносіны з ЗША.
Грамадскія актывісты правялі акцыю Я/Мы дыктатура ля амбасады Беларусі ў Варшаве. Была ідэя павітаць беларускіх дыпламатаў на іх жа на працы. Толькі ў гэты раз, ад імя дыктатуры. Расказвае арганізатар Антон Лукашук.
У планах Антона арганізаваць падобныя акцыя ля дыпламатчных прадстаўніцтваў Беларусі ў іншых гарадах Польшчы.
Вечаровыя навіны 17 снежня на Радыё Ўнэт:
- Еўрасаюз афіцыйна зацвердзіў новы пакет санкцыяў супраць уладаў Беларусі. Дарадца Святланы Ціханоўскай па міжнародных справах Франак Вячорка пракаментаваў прыняцце трэцяга пакету санкцый.
- Перасячэнне беларускай мяжы на аўтамабілі можа стаць платным. Пра гэта распавёў першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко.
- У Беларусі апублікавалі закон аб пазбаўленні грамадзянства. Цяпер у чалавека могуць адабраць грамадзянства нават тады, калі ў яго няма пашпарту іншай дзяржавы ці гарантый яго атрымання.
- 17 снежня ў Менску Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з апостальскім нунцыем у Вялікабрытаніі арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці. Святар з 2011 па 2015 год займаў пасаду папскага нунцыя ў Беларусі.
- Пачалася кампанія байкоту хакейнага чэмпіянату свету 2021 года ў Беларусі. Пра гэта 17 снежня аб'явіў Беларускі фонд спартовай салідарнасці, якім кіруе трохразовая алімпійская прызёрка Аляксандра Герасіменя.
- Новы амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн можа істотна змяніць сітуацыю ў адносінах паміж ЗША і Беларуссю. Такое меркаванне агучыў палітолаг Андрэй Казакевіч.
- У Горадні вынеслі прысуд Марыне Палікарпавай. Суд прызнаў яе вінаватай у гвалце супраць жанчын-амапавак і прызначыў пакаранне ў выглядзе двух гадоў хатняй хіі. 9 жніўня Марыну Палікарпаву затрымалі і збілі дзве супрацоўніцы АМАП – Дар’я Бандарчук і Марыя Мазуркевіч.
- У Беларусі зʼявіліся двое палітвязняў – Ціхан Клюкач і Сафія Малашэвіч, якія 6 верасня на «Маршы адзінства» у Менску малявалі балончыкам з фарбай па шчытах спецсродкаў загароджання.
- Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен абвясціла даты пачатку масавай вакцынацыі ва ўсіх краінах Еўрапейскага Саюза.
- Прэс-служба Елісейскага палаца абвясціла пазітыўны тэст на наяўнасць каронавірусу ў Эманюэля Макрона. Французскі прэзідэнт будзе вымушаны прайсці сем дзён самаізаляцыі.
У нашым сённяшнім эфіры мы сустрэліся з вельмі цікавым госцем, які, уцякаючы з Беларусі, перасёк 3 мяжы, каб апынуцца ў Польшчы. За сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю, Мікіта Мітар трапіў пад пераслед па палітычных матывах і зараз пачынае будаваць новае жыццё на новым месцы.
From the publisher's feed