
Sign up to save your podcasts
Or


Ля Палаца навукі і культуры сабраліся некалькі дзесяткаў беларусаў, са сцягамі, плакатамі і традыцыйным барабаншчыкам. Вольга Сямашка аб тым, як гэта было.
Ці магчымы дэфолт? Як доўга зможа пратрымацца рэжым і ці правільным рашэннем было не закрываць на поўны карантын Беларусь?
Мы ўзгадваем найважнейшыя падзеі мінулага года ў Беларусі і ў свеце разам з нашым госцем Яўгенам Магдам, украінскім палітолагам і дырэктарам Інстытуту сусветнай палітыкі ў Кіеве.
- Чацвёрты пакет санкцый Еўразвязу ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі можа быць прыняты ў канцы студзеня 2021 года.
- 30 снежня Лукашэнка абвінаваціў апазіцыянераў, якія з'ехалі за мяжу ў пошуках новых падкопаў супраць краіны.
- Чарнавы варыянт Канстытуцыі новай Беларусі і праект Выбарчага кодэкса ўжо гатовыя.
- Улады працягвалі актыўна ўжываць крымінальны пераслед грамадзян па палітычных матывах. У турмах знаходзіцца 169 палітвязняў.
- 2020 года засталося на адзін дзень. Беларусь рыхтуецца праводзіць самы неадназначны год у сваёй гісторыі.
- Кіеўскі тэатр драмы і камедыі на Левым беразе Дняпра прадставіў акторскае чытанне сведчанняў ахвяраў гвалту ў Беларусі затрыманых на акцыях пратэсту.
- Актывісты творчага праекта Пасольства свабоднай дэмакратычнай Рэспублікі Беларусь пачалі ў Берліне выпускаць і выдаваць альтэрнатыўныя пашпарты краіны, якую яшчэ толькі трэба будзе пабудаваць пасля звяржэння рэжыму Лукашэнкі.
Навагоднія пажаданні ад Рыгора Фекаліса для беларусаў!
Вынікі году на Радыё Ўнэт!
Што тым часам адбылося ў Беларусі ў 2020 - эвалюцыя ці рэвалюцыя? А можа штосьці іншае? Вынікі году нам дапамог падвесці аналітык, вядоўца Белсату Зміцер Міцкевіч.
Нашыя журналісты Вольга Сямашка і Павел Бабаловіч узялі інтэрв’ю ў намесніка міністра замежных спраў Польшчы Марціна Пшыдача.
Як з Варшавы бачаць развіццё адносін з Мінскам і калі польскія дыпламаты могуць вярнуцца ў Беларусь? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні, а таксама святочныя віншаванні для беларусаў. Запрашаем!
Сёння традыцыйна ў нашай студыі з’явіўся прадстаўнік Беларускага моладзевага хаба і Цэнтра беларускай салідарнасці – Алесь Лапко. У падсумаванні падзеяў мінулага тыдня мы маглі пачуць між іншым пра:
- Арганізаваную Цэнтрам Беларускай Салідарнасці акцыю давання падаркаў дзецям палітычных уцекачоў у лагеры ў Бяле Падляскай,
- Працяг працы ініцыятывы BY_help, новыя ідэі і ціск уладаў на заснавальнікаў праграмы
- Завяршэнне прыёму дакументаў на стыпендыю Каліноўскага на гэты год ды будучыню праграму і тое, як Цэнтр Беларускай Салідарнасці будзе дапамагаць жадаючым паступіць на яе.
З Лявонам Маліноўскім мы разважаем пра Каляды.
Каляды на Беларусі – сапраўды трохмернае свята. Яго можна разглядаць з некалькіх розных перспектываў і якраз таму кожны знойдзе ў ім тое, што для яго выгодна. Вы ведалі, напрыклад, што Новы год гэта, так папраўдзе, другое свята ў цыкле Каляд. А колькі ўсіх святаў у калядным цыкле? Пакідайце свае каментары пад падкастам.
Палітычныя вынікі адыходзячага года, самыя яркія падзеі 2020 і чаканні ад новага 2021 года ў нашай размове з кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь - Андрэем Дзмітрыевым.
From the publisher's feed