
Sign up to save your podcasts
Or


Навіны на Радыё Ўнэт 28 студзеня:
- Святлану Ціханоўскую запрасілі ўзяць удзел у онлайн-сустрэчы Люблінскага трохвугольніка – арганізацыі, створанай міністрамі замежных спраў Літвы, Польшчы і Украіны.
- Кіраўнік міністэрства замежных спраў Швецыі і дзеючая старшыня АБСЕ Ан Ліндэ: «Беларуская апазіцыя не хоча, каб мы выкарыстоўвалі антырасейскую позву. Яны хочуць, каб мы гаварылі аб дэмакратыі ў Беларусі – яны хочуць свабоды, магчымасці выбіраць лідара і дэмакратыі».
- Сёння Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях удасканалення заканадаўства.
- Кіраўнік украінскай грамадскай арганізацыі «Інстытут реформ та інновацій» Раман Сярдзюк зарэгістраваў на афіцыйным сайце прэзідэнта Украіны петыцыю аб увядзенні спецыяльных эканамічных і іншыя абмежавальных захадаў у дачыненні да беларускіх дзяржаўных і прыватных кампаній, якія падтрымліваюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі.
- У Беларусі працягваецца падрыхтоўка да Усебеларускага народнага сходу. Парадак дня самога сходу невядомы.
- Чатэм Хаўс, брытанскі аналітычны цэнтр прысвечаны вывучэнню міжнародных адносін, правёў сацыялагічнае апытанне адносна сходу, яго ўдзельнікаў і рашэнняў.
- Беларусы ЗША пачалі падарожжа вакол свету з бел-чырвона-белым сцягам.
- Еўрапейскі вяшчальны звяз адказаў наконт выключэння Белтэлерадыёкампаніі і пазбаўлення права трансляцыі і ўдзелу ў «Еўрабачанні».
Пазначце сабе новае месца на кулінарнай мапе Варшавы: беларускі рэстаран «Not 1984»! Як ён тут аказаўся? Пра гэта мы запыталіся ва ўласніцы рэстарану – Ганны Макеевіч.
Калі вы таксама хочаце пачуць пра адрозненні паміж Польшчай і Беларуссю – пачынаючы з умоваў для бізнесу і сканчаючы смакам бульбы, – вы не можаце прапусціць 3-ці выпуск праграмы «Коллективное бессознательное»!
Пра песні беларускага пратэсту ✊ і будучыню беларускай оперы🎼🎤 мы пагаварылі з чалавекам, чый аксамітны голас 😍 замілаваў аматараў класікі з усяго свету, – барытонам Silchukov Ilya, Илья Сильчуков.
- Сёння 76-ая гадавіна вызвалення канцлагера Аўшвіц-Біркенау. Цэнтральнай тэмай стаў лёс дзяцей у Асвенціме.
- Каманды дэмакратычных сіл правялі супольную сустрэчу і абмеркавалі План перамогі-2021. Усе ўдзельнікі мабілізуюць сілы для дапамогі людзям, якія пацярпелі ад рэпрэсій.
- Святлана Ціханоўская заявіла падчас анлайн-мерапрыемстве з дыпламатамі ЕЗ, што «Еўрапейскі Звяз і Злучаныя Штаты павінны быць больш смелыя ў сваіх дзеяннях, дапамагаючы народу Беларусі пакласці канец кіраванню Лукашэнка».
- Недружалюбныя дзеянні Бруселя ў сувязі з атручваннем Аляксея Навальнага паставілі пад сумнеў магчымасць развіцця далейшага ўзаемадзеяння з Еўразвязам, а расейскае Міністэрства замежных спраў назірае сур'ёзны адкат у адносінах з ЕЗ.
- Справа Аляксея Навальнага была сёння асноўнай на пасяджэнні Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.
- «Новая газета » падлічыла, колькі грошай Расея выдаткавала на дапамогу дружалюбным рэжымам і палітычным праектам за мяжой за апошнія 20 гадоў.
- Лёс сусветнай эканомікі абмяркоўваюць на Сусветным эканамічным форуме на гэтым тыдні ў Давосе ў Швейцарыі.
- Прагноз беларускай эканомікі прадставіў сёння старшы эканаміст Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC – Дзмітрый Крук.
- Ідэалагізацыю беларускай адукацыі абмеркавалі сёння падчас онлайн канферэнцыі, якую арганізавалі Офіс па адукацыі Святланы Ціханоўскай, ініцыятыва Сумленны ўніверсітэт і Задзіночанне беларускіх студэнтаў.
- Адміністрацыя ўніверсітэту імя Вітаўта Вялікага выдзеліла 50 стыпендый для беларускіх студэнтаў, якія пацярпелі ад рэжыму.
- Беларускія селекцыянеры зрабілі падарунак Лукашэнку і вывелі першую ўласную пароду буронак.
- У Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы падтрымалі ініцыятыву прадстаўніка пастаяннай дэлегацыі Вярхоўнай Рады Украіны, народнага дэпутата Аляксея Ганчарэнкі стварыць спецыяльную групу па пытаннях Беларусі і ўвесці новы пакет санкцый супраць Лукашэнкі: «наладжванне сувязей з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі на міжнародным узроўні – гэта прыярытэтны і важны крок на шляху да дэмакратычнага развіцця краіны і звяржэння дыктатара».
- Беларусь і Расея ў бліжэйшы час падпішуць міжурадавае пагадненне аб перавалцы беларускіх знешнегандлёвых грузаў праз расейскія парты.
- Больш за 40% апытаных ІТ-спецыялістаў Беларусі паведамілі, што больш не маюць жадання працаваць у краіне. Больш за трэць не лічаць рэлакацыю часовай мерай. Доля спецыялістаў, якіх усё задавальняе – 4,6%.
- У Кіеве сёння адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання літаратурнай прэміяй «Воін сьвятла» імя Міхася Жызнеўскага, які сем гадоў таму загінуў падчас масавых акцый пратэсту ва Украіне. Беларускім лаўрэатам прэміі стаў палітык і грамадскі дзеяч Павел Севярынец.
- Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна» правы адміністрацыйна затрыманых у Беларусі пастаянна парушаюцца.
- Пераслед СМІ і іх супрацоўнікаў не спыняецца. За кратамі па крымінальных справах зараз знаходзіцца 10 журналістаў.
- Журналісткі Кацярына Андрэева, Дар'я Чульцова і Кацярына Барысевіч увайшлі ў спіс на амністыю, які склаў вызвалены Лукашэнкам Юрый Васкрасенскі – палітолаг, бізнесмен, былы сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі.
Навіны на Радыё Ўнэт 25 студзеня:
- Палітвязень Ігар Лосік спыніў галадоўку, якую трымаў з 15 снежня: «Я не прымаў ежу больш за 40 дзён і адчуваю ў сабе сілы і магчымасці пратрымацца яшчэ. Але мяне проста ўзрушыла неверагодная хваля салідарнасці».
- Літоўскі партал Lrt апублікаваў сёння даследаванне пра дзейнасць арганізацыі «Дапамога», заснаванага беларускай эмігранткай Наталляй Калегавай і яе мужам. Пасля беларускіх прэзідэнцкіх выбараў прыбытак іх кампаніі «Наталекс» пайшоў угару.
- Прэзідэнт Польшчы Дуда заклікаў Еўрапейскі Звяз зрабіць больш жорсткімі санкцыі ў дачыненні да Расеі з-за затрымання Аляксея Навальнага і дзеянні сілавікоў падчас акцый пратэсту 23 студзеня.
- За Лосіка, за Навальнага і за Беларусь – выходзілі ў гэтыя выхадныя беларусы ўнутры краіны і за яе межамі. Не абышлося без затрыманняў.
- Ці падобныя беларускія і расейскія пратэсты ды чым у выніку яны могуць скончыцца.
- Польшча вызваляе ад каранціну пасажыраў з адмоўным ПЛР-тэстам на COVID-19. Правілы ўезду змяняюцца з 27 студзеня.
- На пасяджэнні ўрадавай камісіі па экстрэмальных сітуацыях 25 студзеня было вырашана падоўжыць каранцін у Літве да 28 лютага.
- Беларусы ў Львове падалі заяўку аб устаноўцы мемарыяльнай дошкі «Памяці ахвяр Лукашэнскага рэжыму» на будынку ганаровага консульства Беларусі ў Львове.
Рыгор Фекаліс - гэта сатырычная перадача, у якой нашы слухачы пазнаюць універсальныя рысы прапагандысцкага стылю. Таварыш Фекаліс вельмі сур’ёзны ў сваіх высновах, але будзьма з ім асцярожныя і ўспрымайма яго з усмехам.
From the publisher's feed