У кантэксце

У кантэксце

By Цэнтр новых ідэйNewsPolitics
Download on the App Store

У кантэксце episodes

  • Ізраіль — дэмакратыя пад пагрозай?
    Што адбываецца ва ўнутранай палітыцы Ізраіля, як ізраільцяне за месяц пратэстаў спынілі судовую рэформу, якое стаўленне да беларусаў? У новым выпуску падкаста “У кантэксце” размаўляем пра эміграцыю і стаўленне да беларусаў у Ізраілі з Аляксандрам Фруманам, выхадцам з Беларусі, прадстаўніком Народнай амбасады ў Ізраілі.
    44 min
  • Латвія: цяпер мы ведаем, што інтэграцыя ў НАТА і ЕС была адзіным шляхам захаваць незалежнасць
    У новым выпуску падкаста «У кантэксце» размаўляем пра Латвію – краіну, дзе 25% складаюць этнічныя рускія. У нас у гасцях латышска – беларускі публіцыст і сябра прэзідыума Рады БНР Алесь Чайчыц. Размаўляем пра тое, чаму ў Латвіі мала беларусаў, як краіна праходзіць праз дэрусіфікацыю і ці гатова Латвія да жалезнай заслоны.
    31 min
  • Лічбавы сусвет: будучыня нейрасетак і штучнага інтэлекту
    Новы выпуск падкаста “У кантэксце” прысвечаны будучыні лічбавага сусвету. ChatGPT набірае папулярнасць ва ўсім свеце, некаторыя разглядаюць яго як пагрозу, іншыя актыўна выкарыстоўваюць яго ў сваёй працы. У гэтым выпуску размаўляем пра лёс беларускіх айцішнікаў, лічбавы сусвет і нейрасеткі з беларусам, супрацоўнікам кампаніі META, Славай Цывіна.
    40 min
  • Арменія – дэмакратыя ў пастцы расійскага ўплыву
    У новым выпуску “У кантэксце” размаўляем з былым дарадцам міністра замежных справаў Арменіі, незалежным палітолагам Сцяпанам Грыгаранам. Абмяркоўваем канфлікт у Нагорным Карабаху, параўноўваем пратэсты ў Арменіі і Беларусі і разбіраемся ў тым, наколькі Расія мае ўплыў на сітуацыю ў Арменіі.
    33 min
  • Гішпанія: “Мірны пераход ад дыктатуры да дэмакратыі патрабуе цяжкіх кампрамісаў”
    У новым выпуску размаўляем з беларускамоўнай паэткай з Гішпаніі Áнхелай Эспінóса Руíc. Гутарым пра пераход ад дыктатуры Франка да дэмакратыі, амністыі злачынстваў і чаму Беларусь можа з гэтага навучыцца, а таксама пра культуру малых народаў і чаму так важна захоўваць беларускую мову.
    31 min
  • Фінляндыя: у паўночнаеўрапейскім кантэксце Фінляндыя найбольш кансерватыўная
    У другім выпуску новага сезона размаўляем з даследчыкам Раманам Урбановічам пра Фінляндыю. Абмяркоўваем памяць Зімняй вайны 1939г., адмову Фінляндыі ад ваеннага нейтралітэту, схаваны кансерватызм фінаў і скандал з прэм’ер-міністаркай Санай Марын.
    44 min
  • Польшча на мяжы новага жалезнага занавесу?
    Пачынаем другі сезон падкаста «У кантэксце» размовай з журналістам «Rzeczpospolita» Русланам Шошыным, які напісаў кнігу пра Святлану Ціханоўскую. Абмяркоўваем палярызацыю польскага грамадства, надыходзячыя парламенцкія выбары і верагоднасці змены ўраду. Ці ёсць польскі імперыялізм і як сёння палякі ставяцца да беларусаў? Якія перспектывы эскалацыі паміж Польшчай і афіцыйным Мінскам?
    36 min
  • Падсумаванне сезону “У кантэксце”: выклікі і планы на будучыню
    Апошні выпуск першага сезону падкаста “У кантэксце”. У гэтым эпізодзе вядоўцы Аляксандр Мазуркін і Леся Руднік дзеляцца сваімі думкамі пра гасцей, рэкамендуюць свае любімыя эпізоды і распавядаюць пра планы на будучыню. Чакайце наступнага сезону і пакідайце свае прапановы пад гэтым выпускам!
    31 min
  • Германія: немцы з непакоем глядзяць у будучыню
    Сёмы эпізод падкаста “У Кантэксце”. У новым выпуску разам з палітолагам Андрэасам Умландам разважаем пра тое, што адбываецца з грамадскай думкай у Германіі, ці адрозніваецца яна дагэтуль на захадзе і ўсходзе краіны, чаму так павольна перадаецца зброя ва Украіну і ці гатовыя немцы да новай патэнцыйнай хвалі ўкраінскіх уцекачоў.
    40 min
  • Буратыя — калонія ці глыбокая правінцыя Расіі?
    Шосты эпізод падкаста “У кантэксце”. У гэтым выпуску вядомая актывістка і журналістка з Буратыі Яўгенія Балтатарава разважае пра розніцу паміж рускімі і буратамі, стаўленне буратаў да вайны, крыўду буратаў на ўкраінцаў за расізм, а таксама пра (не)магчымасці здабыцця незалежнасці.
    46 min

About У кантэксце

From the publisher's feed

Даследчыкі Цэнтра новых ідэй Леся Руднік і Аляксандр Мазуркін размаўляюць з замежнымі экспертамі пра актуальныя міжнародныя падзеі, якія прама ці ўскосна ўплываюць на Беларусь.