Увага, фэйк! З Беларускай службай Польскага радыё

By Polskie Radio S.A.NewsNews Commentary
Download on the App Store

Увага, фэйк! З Беларускай службай Польскага радыё episodes

  • Доксінг. Калі дадзеныя становяцца зброяй у руках Расіі
    Расіяне шукаюць дадзеныя тысяч людзей, якіх яны лічаць ворагамі Пуціна. Яны выкарыстоўваюць гэтыя дадзеныя для доксінгу, каб падвергнуць ахвяры анлайн-атакам. Расіяне правераны ва Украіне метад выкарыстоўваюць паўсюль, у прыватнасці яны апублікавалі спіс палякаў, якія падтрымліваюць Украіну, у тым ліку актывістаў, палітыкаў і журналістаў. Ніхто ў Польшчы ці Еўропе не змагаецца з доксінгам.  Гэта вынікі расследавання парталу Frontstory.pl. Пра яго мы паразмаўлялі з адной з аўтараў даследавання Анастасіяй Марозавай.
    17 min
  • Фальшывыя квіткі, браніраванні і Wi-Fi: асноўныя летнія кіберпасткі
    Летні сезон спрыяе адпачынку і зніжэнню пільнасці, што павялічвае рызыку махлярства. Кіберзлачынцы ў гэты час асабліва актыўныя. Пра вакацыйную небяспеку папярэджвае польскі дзяржаўны даследчы інстытут «Навуковая і акадэмічная кампутарная сетка» (NASK).
    6 min
  • «У эпоху алгарытмаў і сацыяльных сетак свабоду слова трэба перагледзець»
    Дэзінфармацыя — з'ява старая, як свет, і тым не менш сёння больш небяспечная, чым калі-небудзь. Мы жывём у рэальнасці, дзе фэйкавыя навіны распаўсюджваюцца хутчэй за праўду, а давер да інстытутаў, СМІ і экспертаў штодня выпрабоўваецца. Нашы суразмоўцы — эксперты па бяспецы, палітыкі і аналітыкі — распавядаюць пра тое, як выглядае сучасная інфармацыйная вайна і хто ў ёй перамагае.
    7 min
  • «У эпоху алгарытмаў і сацыяльных сетак свабоду слова трэба перагледзець» 27.05.2025
    Дэзінфармацыя — з'ява старая, як свет, і тым не менш сёння больш небяспечная, чым калі-небудзь. Мы жывём у рэальнасці, дзе фэйкавыя навіны распаўсюджваюцца хутчэй за праўду, а давер да інстытутаў, СМІ і экспертаў штодня выпрабоўваецца. Нашы суразмоўцы — эксперты па бяспецы, палітыкі і аналітыкі — распавядаюць пра тое, як выглядае сучасная інфармацыйная вайна і хто ў ёй перамагае.
    7 min
  • Падазроная рэклама ў Фэйсбуку. Ці ёсць замежнае ўмяшанне ў выбары ў Польшчы?
    Цэнтр аналізу навуковай дэзінфармацыі і акадэмічнай камп'ютэрнай сеткі (NASK) выявіў палітычную рэкламу ў Фэйсбуку, якая можа фінансавацца з-за мяжы. Адначасова эксперты цэнтра кажуць, што нельга казаць пра надзвычайнае ўмяшанне ў выбарчы працэс у Польшчы з боку замежных суб'ектаў.
    7 min
  • Падазроная рэклама ў Фэйсбуку. Ці ёсць замежнае ўмяшанне ў выбары ў Польшчы? 15.05.2025
    Цэнтр аналізу навуковай дэзінфармацыі і акадэмічнай камп'ютэрнай сеткі (NASK) выявіў палітычную рэкламу ў Фэйсбуку, якая можа фінансавацца з-за мяжы. Адначасова эксперты цэнтра кажуць, што нельга казаць пра надзвычайнае ўмяшанне ў выбарчы працэс у Польшчы з боку замежных суб'ектаў.
    7 min
  • «Расія і ЗША ў адной лодцы?» Лукашэнкаўская прапаганда мадыфікуе свае наратывы
    Аналітыкі маніторынгавай групы iSANS Transatlantic заўважылі, што ў лютым у наратывах лукашэнкаўскай прапаганды пачалі адбывацца змены. Прапагандысты пачалі дэманстраваць захапленне ад гіперактыўных, грубых і часта нетактоўных дзеянняў Трампа ды яго каманды і пачалі прадказвалі хуткую перамогу Расіі ў вайне з дапамогай ЗША, а таксама паслабленне Еўропы. Апроч таго, прапаганда пачала яшчэ больш актыўна прасоўваць вобраз Лукашэнкі як «бацькі нацыі» і адзінага лідара для Беларусі. Больш падрабязна пра вынікі маніторынгу мы паразмаўлялі з аналітыкам iSANS ды аўтарам агляду Андрэем Каліхам.
    24 min
  • «Расія і ЗША ў адной лодцы?» Лукашэнкаўская прапаганда мадыфікуе свае наратывы 25.03.2025
    Аналітыкі маніторынгавай групы iSANS Transatlantic заўважылі, што ў лютым у наратывах лукашэнкаўскай прапаганды пачалі адбывацца змены. Прапагандысты пачалі дэманстраваць захапленне ад гіперактыўных, грубых і часта нетактоўных дзеянняў Трампа ды яго каманды і пачалі прадказвалі хуткую перамогу Расіі ў вайне з дапамогай ЗША, а таксама паслабленне Еўропы. Апроч таго, прапаганда пачала яшчэ больш актыўна прасоўваць вобраз Лукашэнкі як «бацькі нацыі» і адзінага лідара для Беларусі. Больш падрабязна пра вынікі маніторынгу мы паразмаўлялі з аналітыкам iSANS ды аўтарам агляду Андрэем Каліхам.
    24 min
  • «Чужое неба» і «медыйшчыкі з Чэхіі»: як прапаганда рэжыму Лукашэнкі спрабуе спаганіць жыццё беларусам за мяжой
    Лукашэнка згатаваў беларусам «чужое неба» на роднай зямлі. Цяпер прапагандысты і «слабавікі» рэжыму імкнуцца не даваць людзям спакою ды паскудзіць ім за мяжой. Яскравы прыклад -  свежы прапагандысцкі опус так званага Беларускага тэлебачання «Чужое неба».
    У гэтай стужцы гаворыцца пра тое, як цяжка беларусам жывецца ў эміграцыі, у першую чаргу ў суседніх з Беларуссю краінах ЕС. Пры гэтым незалежныя беларускія СМІ ўжо высветлілі, што матэрыялы для фільму, а менавіта інтэрв’ю з большай часткай герояў, былі здабытыя падманам. Пасля чаго з’явілася асоба, якая заявіла, што здымкі інтэрв’ю вяліся быццам бы на замову Офіса Святланы Ціханоўскай. Прадстаўнікі Офісу пераканаўча зняпраўдзілі дадзеную інфармацыю. 
    Меркаваны рэалізатар здымкаў прадставіўся «медыйшчыкам з Чэхіі». Па тым як гаворыць дадзеная асоба, эксперты лінгвісты мяркуюць, што ён не беларус, і такі ж самы з яго журналіст. Выкарыстаная ім лексіка ў прадэманстраваных фэйкавых «скрыншотах перапіскі» з Офісам, як «падзеі 2020-га года» ці «украінскі крызіс» сведчыць, што сапраўдных аўтараў варта шукаць у Мінску.
    26 min
  • «Чужое неба» і «медыйшчыкі з Чэхіі»: як прапаганда рэжыму Лукашэнкі спрабуе спаганіць жыццё беларусам за мяжой 21.03.2025
    Лукашэнка згатаваў беларусам «чужое неба» на роднай зямлі. Цяпер прапагандысты і «слабавікі» рэжыму імкнуцца не даваць людзям спакою ды паскудзіць ім за мяжой. Яскравы прыклад -  свежы прапагандысцкі опус так званага Беларускага тэлебачання «Чужое неба».
    У гэтай стужцы гаворыцца пра тое, як цяжка беларусам жывецца ў эміграцыі, у першую чаргу ў суседніх з Беларуссю краінах ЕС. Пры гэтым незалежныя беларускія СМІ ўжо высветлілі, што матэрыялы для фільму, а менавіта інтэрв’ю з большай часткай герояў, былі здабытыя падманам. Пасля чаго з’явілася асоба, якая заявіла, што здымкі інтэрв’ю вяліся быццам бы на замову Офіса Святланы Ціханоўскай. Прадстаўнікі Офісу пераканаўча зняпраўдзілі дадзеную інфармацыю. 
    Меркаваны рэалізатар здымкаў прадставіўся «медыйшчыкам з Чэхіі». Па тым як гаворыць дадзеная асоба, эксперты лінгвісты мяркуюць, што ён не беларус, і такі ж самы з яго журналіст. Выкарыстаная ім лексіка ў прадэманстраваных фэйкавых «скрыншотах перапіскі» з Офісам, як «падзеі 2020-га года» ці «украінскі крызіс» сведчыць, што сапраўдных аўтараў варта шукаць у Мінску.
    26 min

About Увага, фэйк! З Беларускай службай Польскага радыё

From the publisher's feed

Фэйк – замежнае слова, якое датычыць усіх нас. Кожны сустракаецца з інфармацыяй, якая на першы погляд здаецца праўдзівай, але на самой справе яна ствараецца штучна з рознымі мэтамі. У нашым падкасце…