Увага, фэйк! З Беларускай службай Польскага радыё

By Polskie Radio S.A.NewsNews Commentary
Download on the App Store

Увага, фэйк! З Беларускай службай Польскага радыё episodes

  • «Першая лэдзі Зяленская набыла сабе шыкоўны аўтамабіль Bugatti за 4,5 млн еўра» - падобнымі fake news Расія спрабуе разарваць грамадскае адзінства ўкраінцаў
    На трэці год поўнамаштабнай вайны ўкраінцы падвяргаюцца ўздзеянню расiйскай дэзінфармацыі і прапаганды. Праўда, яна ўжо не настолькі адкрытая, як у папярэднія гады. Расіяне выкарыстоўваюць у асноўным сацыяльныя сеткі, якія сталі галоўнай крыніцай інфармацыі. Менавіта там праводзяцца кампаніі, накіраваныя на разрыў грамадскага адзінства. Выкарыстоўваецца паўпраўда і шматлікія іншыя метады маніпуляцыі. Многія ўкраінцы ўсведамляюць, што вораг распаўсюджвае дэзінфармацыю. Аднак эксперты падкрэсліваюць, што ёсць сацыяльныя групы, асабліва ўразлівыя да расійскіх прапагандысцкіх дзеянняў. Падрабязнасці ў падцасце Паўла Бушко.
    14 min
  • Беларусы ў Швецыі: трэба быць актыўным ды шчырым у сваіх намерах, каб паспяхова інтэгравацца
    Лукашэнкаўская прапаганда пачала пераконваць беларусаў, каб пачалі вяртацца ў краіну, заяўляючы, што ў Еўропе яны будуць заўсёды «людзьмі другога сорту». Гэта далёка няпраўда, пра што сведчыць прыклад беларусаў Швецыі. Беларуская дыяспара ў гэтай краіне змагла дамагчыся змены стаўлення міграцыйных службаў да ўцекачоў з Беларусі. Ладзяцца мерапрыемствы, каб дапамагчы беларусам адаптавацца, пераадолець спадчыну аўтарытарызму. Мы паразмаўлялі пра тое, як успрымаюць Беларусь і беларусаў у гэтай краіне, як яны інтэгруюцца ў шведскае грамадства, ці падтрымліваюць сувязі з Бацькаўшчынай, з былым беларускім дыпляматам, які 15 год жыве ў Швецыі Карэнам Акопавым ды з Інгай Лінквіст з Народнай Амбасады ў Стакгольме.
    20 min
  • Беларусы ў Швецыі: трэба быць актыўным ды шчырым у сваіх намерах, каб паспяхова інтэгравацца 30.12.2024 14:26:00
    Лукашэнкаўская прапаганда пачала пераконваць беларусаў, каб пачалі вяртацца ў краіну, заяўляючы, што ў Еўропе яны будуць заўсёды «людзьмі другога сорту». Гэта далёка няпраўда, пра што сведчыць прыклад беларусаў Швецыі. Беларуская дыяспара ў гэтай краіне змагла дамагчыся змены стаўлення міграцыйных службаў да ўцекачоў з Беларусі. Ладзяцца мерапрыемствы, каб дапамагчы беларусам адаптавацца, пераадолець спадчыну аўтарытарызму. Мы паразмаўлялі пра тое, як успрымаюць Беларусь і беларусаў у гэтай краіне, як яны інтэгруюцца ў шведскае грамадства, ці падтрымліваюць сувязі з Бацькаўшчынай, з былым беларускім дыпляматам, які 15 год жыве ў Швецыі Карэнам Акопавым ды з Інгай Лінквіст з Народнай Амбасады ў Стакгольме.
    20 min
  • Як дэзінфармацыя паўплывала на антыімігранцкія беспарадкі ў Ірландыі і што зрабіць, каб вярнуць сумленную журналістыку?
    Здарэнні канца лістапада 2023 года сталі шокам для ірландцаў, якія ганарыліся сваёй талерантнасцю. У Дубліне ўспыхнулі масавыя антыімігранцкія бунты пасля нападзення зламысніка – ірландца алжырскага паходжання – на траіх малых дзяцей і настаўніцу. Гэтыя падзеі сталі прыкладам таго, як дэзінфармацыя і ксенафобія могуць прывесці да эскалацыі гвалту. Паслухайце гутарку з полькай Тэрэсай Бучкоўскай, якая жыве ў Ірландыі, а таксама экспертамі - Эйлін Калаці (Eileen Culloty), якая ўзначальвае ірландскі аддзел Еўрапейскай абсерваторыі лічбавых мас-медыя і палітолагам Джэйн Сьютэр (Jane Suiter).
    12 min
  • Як дэзінфармацыя паўплывала на антыімігранцкія беспарадкі ў Ірландыі і што зрабіць, каб вярнуць сумленную журналістыку? 29.12.2024
    Здарэнні канца лістапада 2023 года сталі шокам для ірландцаў, якія ганарыліся сваёй талерантнасцю. У Дубліне ўспыхнулі масавыя антыімігранцкія бунты пасля нападзення зламысніка – ірландца алжырскага паходжання – на траіх малых дзяцей і настаўніцу. Гэтыя падзеі сталі прыкладам таго, як дэзінфармацыя і ксенафобія могуць прывесці да эскалацыі гвалту. Паслухайце гутарку з полькай Тэрэсай Бучкоўскай, якая жыве ў Ірландыі, а таксама экспертамі - Эйлін Калаці (Eileen Culloty), якая ўзначальвае ірландскі аддзел Еўрапейскай абсерваторыі лічбавых мас-медыя і палітолагам Джэйн Сьютэр (Jane Suiter).
    12 min
  • Чаму Арменія больш не верыць Расіі?
    У гэтым эпізодзе «Увага фэйк» размаўляем пра ўплыў Расіі ў Арменіі, разбяром самыя цікавыя прыклады прапаганды і дэзінфармацыі, спікерам якой надоечы стаў сам Ул. Пуцін, а самае галоўнае паспрабуем адказаць на пытанне, ці працягваюць армяне верыць Расіі. Эдуард Жолуд размаўляў з армянскімі журналістамі-фактчэкерамі: Гегамам Варданянам (Media.am ), Вагэ Гукасянам (FIP.am), a таксама з палітолагам Сцяпанам Грыгарянам.
    40 min
  • Чаму Арменія больш не верыць Расіі? 27.12.2024
    У гэтым эпізодзе «Увага фэйк» размаўляем пра ўплыў Расіі ў Арменіі, разбяром самыя цікавыя прыклады прапаганды і дэзінфармацыі, спікерам якой надоечы стаў сам Ул. Пуцін, а самае галоўнае паспрабуем адказаць на пытанне, ці працягваюць армяне верыць Расіі. Эдуард Жолуд размаўляў з армянскімі журналістамі-фактчэкерамі: Гегамам Варданянам (Media.am ), Вагэ Гукасянам (FIP.am), a таксама з палітолагам Сцяпанам Грыгарянам.
    40 min
  • Беларускія мігранты ў Польшчы: фэйкі прапаганды ды факты навуковых даследванняў
    У 2009-м годзе ў Польшчы налічвалася крыху больш за 4 тысячы мігрантаў з Беларусі. У гэтым годзе паведамляецца, што ў Польшчы від на жыхарства маюць 130 тысяч беларускіх грамадзян. Лукашэнкаўскія СМІ не перастаюць пісаць пра тое, што да беларусаў у Польшчы ставяцца як да людзей другоага гатунку. Зусім інакш пра сваю сітуацыю кажуць самі беларусы, якія былі вымушаныя з’яехаць з краіны пад ціскам палітычны рэпрэсій ды пераследу, які дыктатарскі рэжым вядзе ў дачыненні да беларускага грамадства. У Польшчы беларусы вельмі самастойныя, законапаслухмяныя, працавітыя ды цягнуцца да кантактаў з іншымі беларусамі. Гэта пацвярджаюць польскія навукоўцы.
    22 min
  • Беларускія мігранты ў Польшчы: фэйкі прапаганды ды факты навуковых даследванняў 24.12.2024
    У 2009-м годзе ў Польшчы налічвалася крыху больш за 4 тысячы мігрантаў з Беларусі. У гэтым годзе паведамляецца, што ў Польшчы від на жыхарства маюць 130 тысяч беларускіх грамадзян. Лукашэнкаўскія СМІ не перастаюць пісаць пра тое, што да беларусаў у Польшчы ставяцца як да людзей другоага гатунку. Зусім інакш пра сваю сітуацыю кажуць самі беларусы, якія былі вымушаныя з’яехаць з краіны пад ціскам палітычны рэпрэсій ды пераследу, які дыктатарскі рэжым вядзе ў дачыненні да беларускага грамадства. У Польшчы беларусы вельмі самастойныя, законапаслухмяныя, працавітыя ды цягнуцца да кантактаў з іншымі беларусамі. Гэта пацвярджаюць польскія навукоўцы.
    22 min
  • Група Вагнера і дэзынфармацыя: новыя выклікі для Афрыкі
    Расія пашырае дэзынфармацыйную актыўнасць у Афрыцы. Расіяне раскручваюць там сваю прапагандысцкую машыну, а група Вагнера, нягледзячы на смерць яе лідара Яўгена Прыгожына, актывізуе намаганні, у прыватнасці, супраць Францыі. Французскія СМІ раскрылі паказанні ключавога сведкі ў дадзенай справе — былога прапагандыста вагнераўцаў у Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы. Адным з суаўтараў расследавання на гэтую тэму з'яўляецца журналіст францускага радыё RFI і эксперт па Афрыцы Франсуа Мазэ. У гэтым падкасце гутарка з ім, якую запісаў карэспандэнт Польскага радыё ў Францыі Стэфан Фольцэр.
    15 min

About Увага, фэйк! З Беларускай службай Польскага радыё

From the publisher's feed

Фэйк – замежнае слова, якое датычыць усіх нас. Кожны сустракаецца з інфармацыяй, якая на першы погляд здаецца праўдзівай, але на самой справе яна ствараецца штучна з рознымі мэтамі. У нашым падкасце…