
Sign up to save your podcasts
Or


⭐️ Госць эпізода - Уладзімір Каралёнак, супрацоўнік музея ў Няборуве і Аркадыі, а раней былы супрацоўнік музея-запаведніка Нясвіж, ён жа Нясвіжскі замак.
Што Нясвіжскі замак, што палац у Няборуве належыў роду Радзівілаў. А як Уладзімір мае досвед працы і там, і там, то натуральна размова наша пойдзе пра параўнанне музейных комплексаў спадчыны Радзівілаў у Польшчы і ў Беларусі.
А пачынаць мы будзем з пытання, якое непадрыхтаванага беларуса можа крыху ўводзіць у падман. У беларускай гісторіі род Радзівілаў часта ўзгадваецца на розных прамежках часу, а замак у Нясвіжы як бадай што найбольш папулярны аб’ект спадчыны падмацоўвае думку пра значнасць роду Радзівілаў. Дык вось у кагосьці можа ўзнікнуць ўяўленне, што калі мы чуем пра Радзівілаў ці дзесьці сустракаем пра іх у тэкстах альбо на шыльдах, то гэта будзе гаворка пра беларускія землі. Але ж ці сапраўды гэты так?
🔗 Facebook-старонка Уладзіміра Каралёнка
📝 Магістарская праца па парку пры Нясвіжскім замку📝 Даследчыя працы музея-запаведнік "Нясвіж"📝 Артыкул Уладзміра пра нямецкія аптэкарскія вітражы📝 Гісторыя пра калону парка Аркадыя🧩 Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"
Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
⭐️ Госці эпізода - даследчыкі ветраных млыноў Андрэй Баранаў і Павел Каняеў.
Дзесьці у верасні мне трапіўся адзін здымак з Гродзеншчыны пачатка ХХ стагоддзя. Мо гэта была нават нямецкая паштоўка. Там была ўскрайка ці то вёскі, ці то горада - і ўсё было ўсыпана ветраныя млынам.
Шчыра кажучы, я бы ўражаны эстэтыкаю. Для мяне такі вобраз заўсёды асацыяваўся з заходняй еўропаю, а тут у Беларусі.
Ствараючы раней ілюстрацыі да скрэтч-карты, памятаю, што ветракоў было ано некалькі. Ну і адсюль адпаведнае пытанне, а куды яны зніклі? Ці іх раней было не шмат і мне наўпрост трапілася такая рэдкая прыгожая выява?
Так я трапіў да Андрэй і Паўла, якія даследуюць ветракі як тэарытычна, так і практычна. Павел нават прымаў удзел у аднаўленне аднаго млына ў Брэсцкай вобласці і пра гэта ён таксама распавядзе. Ну а яшчэ гаворка пойдзе пра ўспрыманне млынара ў грамадстве, пра тое, якія ветракі бываюць ды як яны варочаюцца, колькі зараз ветракоў захавалася і ў чым праблема іх захаваць і аднавіць.
📝 Артыкул 34travel: 8 ветраных млыноў у Беларусі
📝 Артыкул Планета.Беларусь: Якімі былі беларускія млыны?
📝 Артыкул Сяргея Сергачова: Народнае дойлідцтва Беларусі: млын і вятрак
🧩 Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"
Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
Buymeacoffee - https://buymeacoffee.com/vandraby
25-27 верасня 2025 года ў Берліне праходзіў міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі. Кангрэс праходзіў ва ўніверсітэце Гумбальта, і на адной з панэляў гаворка была пра ўзаемадзеяння чалавека і прыроды на Палессі. Панель праходзіла ў межах секцыі "Гісторыя Беларусі ў 19-20 стагоддзі".
Менавіта на гэтай секцыі адным з выступам быў "Лес у жыцці жыхароў Чучавіцкага краю".
У гэтым эпізодзе я дзялюся сваім досвед удзелам у кангрэсе, як праходзіла падрыхтоўка, пра што казалася і якая неспадзянка чакала мяне пасля выступу.
Сам эпізод падзелены на дзве часткі: першая - пра кангрэс і панель, другая - пра Чучавіцкі лес, падрыхтоўку і выступ. Першая частка прысутнічае толькі ў поўнай версіі эпізода, якую можна паслухаць, падтрымаўшы праект на Patreon ці Buymeacoffee.
📝 Даведайцеся больш пра Чучавіцкі лес
🧩 Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"
Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
⭐️ Госця эпізода - Алеся Гурская, кіраўніца турыстычнага напрамку праекта па аднаўленню палаца ў Жамыслаўлі, а таксама стваральніца праекта "Авантурысты".
У Беларусі не так шмат кейсаў па аднаўленні палацаў і сядзіб. Адзін з такіх на сённяшні дзень - гэта Жамыслаўль і палацавы комплекс рода Умястоўскіх.
Пасля пажару ў 2012 годзе і некалькі спроб яго аднавіць палац усё ж паступова ажывае. У 2025 годзе да каманды праекта далучылася Алеся Гурская. З ёй мы і размаўляем пра палац і кафлю, пра мерч, лакальны фэст і глэмпінг.
🙌 Дарэчы, гэта ўжо другі эпізод з Алесяй. Першы, пра прыгоды ў вандроўках, дагэтуль застаецца самым праслухоўваемым!
🔗 Instagram-старонка палаца Умястоўскіх
🔗 Instagram-старонка Алесі Гурскай
📝 Артыкул пра Жамыслаўль на 34travel
🧩 Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"
Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
⭐️ Госць эпізода - Міхаіл Міхно, краязнаўца і гід-экскурсавод па Стоўбцах і ваколіцах.
Неяк ужо даўно выношваюцца думкі адносна спадчыны малых гарадоў каля больш буйных. Для жыхароў вялікага горада малое мястэчка можа быць прывабным, калі ўсё добра з інфарструктурай, асабліва з камунікацыямі. Калі ж даехаць можна без праблем і месца мае за сабою гістарычную спадчыну, то фактычна ёсць уся база для таго, каб развіваўся турыстычны патэнцыял.
Менавіта з такімі думкамі я глядзеў на Стоўбцы. З думкамі і пытаннем, “ці рэалізаваны гэты патэнцыял у Стоўбцах”.
З Міхаілам мы будзем размаўляць не толькі пра патэнцыял, а яшчэ пра музейный пакой, ролю Нёмана, блізкасць да Свержня і інфраструктуру, якой не хапае.
❗️ Instagram-старонка Міхаіла Міхно
❗️ Артыкул Змітра Юркевіча "Дзе пачыналіся Стоўбцы"
❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"
Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
⭐️ Госця эпізода - Наталля Зданевіч, даследчыца і кіраўніца праектаў былога Фонда развіцця Брэсцкай крэпасці.
1941 год - гэта толькі адзін год з жыцця крэпасці і старога горада Брэста, які быў на тым месцы. Але ўвагі надаецца так, быццам крэпасць паўстала 22 чэрвеня 1941 года. Таму з Наталляй мы пагаворым пра больш даўнія часы крэпасці і горада, а таксама пра перспектывы: ад пазнавальных прыкмет былога горада да канцэпцыі аўстрыйскага дзеяча Дзітара Богнара, асветы і новага пакалення.
❗️ Facebook-старонка сяброў Фонда развіцця Брэсцкай спадчыны
❗️ База-дадзеных "Спадчыны Брэсцкай крэпасці"
❗️ Канцэпцыя захавання і развіцця тэрыторыі Брэсцкай крэпасці
❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"
Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
___
Брестская крепость и ее жизнь вне Великой Отчественной войны | Наталья Зданевич
⭐️ Госць эпізода - Ігар Сурмачэўскі, калекцыянер і рэстаўратар.
Спадар Ігар збірае калекцыю беларускіх абразоў, у прыватнасці палескіх абразоў. У эпізодзе мы гаворым пра тое, як збіраецца калекцыя абразоў і як увогуле працуе рынак калекцыянавання спадчыны: ад 90-ых і італьянцаў да дылераў, сабекоштаў і лёса прадметаў збора.❗️ Facebook-старонка Ігара Сурмачэўскага
❗️ Выпуск Радыё Марыя з Ігарам Сурмачэўскім
❗️ Ігар Сурмачэўскі пра абраз з касцёла ў Дуброва (частка 1)
❗️ Ігар Сурмачэўскі пра абраз з касцёла ў Дуброва (частка 2)
❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"
Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
⭐️ Госць эпізода - Дзмітрый Скварчэўскі, гісторык і даследчык.
На пачатку чэрвеня Аляксандр з праекта Родны край апублікаваў сторыз і пасля відэа, што на могліцах у вёсцы Тэйкі быў знойдзены камень-ахвярнік. Пабачыўшы гэтую навіну, задумаўся, што не так часта бачыцца ў стужцы, каб нехта дзяліўся сваім інтарэсам да спадчыны камяннёў. Адпаведна і прыйшла думка, а наколькі цікава гэтая знаходка грамадству і што мы ўвогуле мусім ведаь пра камяні.
❗️ Facebook-старонка Дзмітрыя Скварчэўскага
❗️ Відэа пра камень-ахвярнік у вёсцы Тэйкі
❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"
Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
⭐️ Госць эпізода - Аляксандр Лычаўка, краязнаўца і журналіст.
Гадоў восем таму Аляксандр працаваў над буйным праектам пра былыя вёскі ў межах сучаснага Мінска. Дык вось пра гэтыя вёскі мы і пагаворым: што ад іх засталося, колькі назваў вёсак ды фальваркаў яшчэ захоўвае Мінск, наколькі гэтакае развіццё горада натуральнае і што далей ахопіць Мінск.
❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"
Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
⭐️ Госць эпізода - Сцяпан Нефідовіч, краязнаўца і былы настаўнік беларускай мовы і літаратуры.
Спадар Сцяпан нарадзіўся ў вёсцы Лахаўка, а гэта літаральна пад самой Лахваю. Таму гісторыя мястэчка яму вядома не толькі праз дакументы, але і наўпрост праз уласны досвед і праз мясцовых людзей.
Са спадаром Сцяпанам мы паразмаўляем пра Лахвенскія вуліцы, пра палац Радзівілаў, пра габрэйскую забудову і як гэта ўсё паступова знікала. А напрыканцы эпізода падзялюся, чаму ўвогуле з’явілася тэма Лахвы і што мы мусім вынесці з гэтага.
❗️ Артыкул Сцяпана Нефідовча "Радзівілы ў Лахве"❗️ Артыкул пра гісторыю Лахву на сайце "Тутэйшы"❗️ Дакументальны фільм пра гета ў Лахве
❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"
Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
From the publisher's feed