VANDRA

VANDRA

By Раман КлеўжыцSociety & CulturePlaces & Travel
Download on the App Store

VANDRA episodes

  • Жыццё і турызм на моры Герадота I Раман і Анатоль Нефідовічы

    ⭐️ Госці эпізода - Раман і Анатоль Нефідовічы, стваральнікі праекта Palessie Travel.

    Надыходзіць вясна, на Палессі пачынаецца разводдзе рэк, таму ў хуткім часе сацсеткі будуць поўныя здымкаў і відэа гэтай з’явы. Сёння мы паглядзім на палескія рэкі з іншага боку, вачыма і расказамі Рамана і Анатоля Нефідовічаў.


    Пра што пойдзе размова?

    • якую ролю геафак БДУ мае ў стварэнні праекта;
    • колькі каштавала першая байдарка спадара Анатоля;
    • як шукаецца рэчышча ракі ў балоце;
    • наколькі меліяратыўная сістэма каналаў (былое балота Грычын) прыдатная да сплаваў;
    • стварэнне новай сістэмы маршрутаў па ўзроўнях цяжкасці;
    • якая праблема падштурхнула да сплаваў па Нёмане;
    • стварэнне турыстычных баз ды музея;
    • клубнічныя туры і каштоўнасць тэматычных актыўнасцей;
    • якім адным словам можна апісаць стаўленне мясцовых жыхароў;
    • як праект паўплываў на рынак нерухомасці;
    • чаго не хапае з інфраструктуры для больш якаснай працы.
    • Першы тур Мора Герадота адбудзецца 8 сакавіка, а ўвесь расклад можна палядзець на сайце. Пішыце Раману і Анатолю, прыязджайце на Лунінеччыну і захапляйцеся прыродаю ды лакальнымі расказамі!


      ❗️ Сайт праекта Palessie Travel: ⁠https://baida.by/

      ❗️ Instagram-старонка праекта Palessie Travel: ⁠https://www.instagram.com/palessie_travel/⁠

      ❗️ Instagram-старонка Рамана Нефідовіча: https://www.instagram.com/nef_ram/

      ❗️ Артыкул пра праекта Palessie Travel: https://34travel.me/gotobelarus/post/palessie-travel

      🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

      • Patreon - ⁠https://patreon.com/vandraby⁠
      • Boosty - ⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠
      • Ko-fi - ⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠
      • PayPal - ⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU
      • 1 hr 3 min
      • Чым жыве і як працуе праект VANDRA | Q&A эпізод

        Апошні эпізод другога сезона падкаста, дзе мы адказваем на пытанні слухачоў.

        Пытанні ўсе падзелены на тыя, што датычна працы над падкастам, і тыя, якія ахопліваюць іншыя напрамкі дзейнасці праекта.


        Пра што можна даведацца ў падкасце?

        • хто тая каманда, якая працуе над праектам;
        • як шукаем гасцей эпізодаў;
        • што за слова "казьдзе" і якія дзіўныя словы шчэ можна пачуць у гаворцы;
        • чаму эпізод з Сяргеем Лескецем стаў адным з уласна захапляльных у другім сезоне;
        • якім быў бы праект VANDRA, калі не было абмяжаванняў у рэсурсах;
        • што матывуе працаваць над праектам і навошта ўсё гэта.

        • Напрыканцы снежня падсумуем вынікі другога сезона статыстыкай.

          Дзякуй за тое, што слухалі і падтрымлівалі падкаст, не развітваемся і на сувязі!


          Асобая падзяка патронам за падтрымку!


          🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце праект VANDRA ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

          • Patreon - ⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠
          • Boosty - ⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠
          • Ko-fi - ⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠
          • PayPal - ⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠
          • 43 min
          • Аднаўленне маёнтка Ромера і Сулістроўскіх | Канстанцін Хурс

            ⭐️ Госць эпізода - Канстанцін Хурс, чалавек, які ў 2022 годзе набыў маёнтак Ромера (а раней роду Сулістроўскіх) у вёсцы Каралінова (Пастаўскі раён).

            У маёнтку пэўны час жыў выбітны, але, на жаль, не такі вядомы ў Беларусі мастак - Альфрэд Ромер. Менавіта Альфрэд Ромер напісаў Пінскую мадону. Дачка ж мастка, Гелена Ромер, займалася асветніцкай дзейнасцю на тэрыторыі Беларусі.

            Аб чым пойдзе гаворка?

            • як прыйшла ідэя з набыццём маёнтка;
            • ці дастаткова ўвагі ў Беларусі да постаці Альфрэда Ромера;
            • што было зроблена ў маёнтку за гэты час;
            • якое стаўленне мясцовых жыхароў і улад да дзейнасці Канстанціна;
            • якая падтрымка патрэбна ў працы з маёнткам (а яна патрэбна);
            • якая падзея для Канстаціна - уласны дэдлайн па працы з маёнткам;
            • што ўрэшце плануецца зрабіць у доўгатэрміновай перспектыве.
            • Маёнтка Ромера месціцца ў вёсцы Каралінова (Пастаўскі раён, Віцебская вобласць).

              ❗️ Сайт маёнтка Ромера: https://www.romer.by/

              ❗️ Instagram-старонка праекта: https://www.instagram.com/maentak.romera/

              ❗️ Электронная пошта: [email protected]


              🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

              • Patreon - https://patreon.com/vandraby
              • Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate
              • Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby
              • PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU
              • 50 min
              • Праект "Жніво" і генеалагічныя экспедыцыі | Аляксей Білецкі

                ⭐️ Госць эпізода - Аляксей Білецкі, стваральнік праекта “Жніво”.

                Дзейнасць праекта Жніво накіравана на людскую і дакументальную спадчыну, а асноўным напрамак зараз з’яўляецца збор гістарычных генеалагічных дакументаў, які знаходзяцца не ў архівах, а раскіданы па ўсёй краіне: ад музеяў і цэркваў да калекцыянераў і наўпрост у кагосьці дома.


                Аб чым пойдзе гаворка?


                • як з'явілася ідэя праекта і збора гістарычных дакументаў;
                • дзе могуць захоўвацца дакументы па Беларусі;
                • як ладзяцца генеалагічныя экспедыцыі;
                • што робіцца з вынікамі экспедыцый;
                • як уладкавана сістэма карыстання вынікамі экспедыцыі (выкупы і данаты);
                • які існуе кантакт паміж праектам і іншымі генеолагамі Беларусі;
                • што зараз робіцца валанцёрамі праекта і якія планы далей.
                • ❗️ Сайт праекта "Жніво": https://zhnivo.com/

                  ❗️ Telegam-суполка праекта "Жніво": https://t.me/zhnivo


                  🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

                  Patreon - https://patreon.com/vandraby

                  Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate

                  Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby

                  PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU

                  43 min
                • Даследаванне вёскі праз гісторыю сям’і | Марыя Варахоб і Дзядзічы

                  ⭐️ Госця эпізода - Марыя Варахоб, намеснік старышні студэнцкага этнаграфічнага таварыства. Аднак размова пойдзе не пра СЭТ і яго дзейнасць, а пра сямейныя гісторыі Марыі і яе досвед у даследаваннях гэтай справы.

                  Аб чым пойдзе гаворка?

                  • як Марыя пачала даследаваць гісторыю сям'і;
                    • як сям'я Марыя заснавала Малыя Дзядзічы;
                    • як і якія гістарычныя сямейныя дакументы захаваліся ў Марыі (нават план фальварак!)
                    • гісторыі пра прадзядуль: служба ў жандармерыі ў Вільні і вандроўка ў Амерыку да нявесткі; 
                    • як знайшоўся відзік з фотаздымкам сям'і Марыі;
                    • чаму ў Дзядзічах не ўзгадваецца Другая Сусветная вайна;
                    • як зараз выглядаюць Дзядзічы і ці ёсць уплыў не тутэйшых жыхароў на вёску.  
                    • 📯 У канцы эпізода можна пачуць спеў "А пара дамоў" бабулі Марыі - Літвіновіч Марыі Іванаўны, 1931 г.н.


                      Вёска Дздзічы месціцца ў Вілейскім раёне: 54.589832, 26.896144

                      ❗️ Instagram-старонка Марыі па вілейскіх вёсках: https://www.instagram.com/dvarec_vilejski/


                      🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

                      • Patreon - https://patreon.com/vandraby
                      • Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate
                      • Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby
                      • PayPal - https://www.paypal.com/donate
                      • 51 min
                      • Праект «Куфар старажытнасцяў», ці як збіраецца і ратуецца спадчына | Павел Каралёў

                        ⭐️ Госць эпізода - Павел Каралёў, музеезнаўца і аўтар праекта па захаванню беларускай спадчыны "Куфар старажытнасцяў".

                        Аб чым пойдзе размова ў выпуску?

                        • адкуль прыходзіў інтарэс да спадчыны і якая тут роль універсітэта,
                        • чаму праект "Куфар старажытнасцяў" названы ў гонар братоў Луцкевічаў,
                        • якія былі першыя артэфакты ў калекцыі праекта,
                        • як Павел уратаваў надмагільны помнік з берага ракі Свіслач,
                        • які артэфакт са збораў Паўла хацелі выкупіць музеі,
                        • як наладжана сувязь з музеямі і калекцыянерамі,
                        • ці нармалёва ўвогуле збіраць калекцыі і нікому іх не паказываць,
                        • як "Куфар старажытнасцяў" стаў экспазіцыйнай выставай,
                        • дзе выстава месціцца і як туды трапіць.

                        • ❗️ Праект "Куфар старажытнасцяў": https://t.me/kufar_starazytnasc

                          ❗️ Facebook-старонка Паўла Каралёва: https://www.facebook.com/pavall.karaliou

                          ❗️ Электронная пошта Паўла Каралёва: [email protected]

                          🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

                          • Patreon - https://patreon.com/vandraby
                          • Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate
                          • Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby
                          • PayPal - https://www.paypal.com/donate
                          • 1 hr
                          • Як захоўваецца спадчына на Ганцавіцкім Палессі | Уладзімір Кандраценя і Палескі палын

                            ⭐️ Госць эпізода - Уладзімір Кандраценя, стваральнік праекта па захаванні этнаграфічнай спадчыны Ганцавіцкага Палесся.

                            Аб чым пойдзе размова ў выпуску?

                            • як прыйшла ідэя праекта, 
                            • ці паўплываў на інтарэс Аляксандр Сержпутоўскі,
                            • як адбылася супраца з Традыцыйным строем,
                            • якія абрады праводзілі на імпрэзе Калядных спевак,
                            • наколькі вялікая ўласная калекцыя тэкстылю,
                            • як да Уладзіміра трапіў кабацік, якому амаль 130 год,
                            • як праводзяцца абрады прыбірання крыжоў і “лялька-немка”,
                            • якія ўсталяваліся стасункі з Дамамі культуры і рамёстваў і мясцовымі жыхарамі. 
                            • А яшчэ Уладзімір дае свае ўласныя парады, куды варта з'ездзіць у Ганцавіцкім раёне!

                              ❗️ Праект "Палескі палын": https://www.instagram.com/paleski_palyn/

                              ❗️ Facebook-старонка Уладзіміра Кандрацені: https://www.facebook.com/profile.php?id=100036970604913


                              🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

                              • Patreon - https://patreon.com/vandraby
                              • Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate
                              • Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby
                              • PayPal - https://www.paypal.com/donate
                              • 59 min
                              • Птушыны свет Беларусі | Аляксандр Вінчэўскі

                                ⭐️ Госць эпізода - Аляксандр Вінчэўскі, арнітолаг, якія займаецца птушкамі з 80-ых гадоў.

                                Птушыны свет - гэта пра прыродную спадчыну і экатурзым. А гэта тое, што ў Беларусі застаецца недаацэненым грамадствам. Адпаведна, варта пра гэта казаць і пашыраць веды.

                                ❗️ Дарэчы, 2 верасня 2023 года пройдзе адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі -  BirdRace-2023. Усе дэталі і форма рэгістрацыі тут.


                                Аб чым пойдзе гаворка?

                                • як спадар Алесь зацікавіўся птушкамі;
                                • колькі птушак спадар Алесь пабачыў у Беларусі і колькі застаецца;
                                • як і чаму мігруюць птушкі (з беларускімі прыкладамі);
                                • як паўплываюць змены клімата на птушыныя папуляцыі ("праблема пардвы");
                                • калі мы можам сябе зваць птушкарамі;
                                • як навучыцца пазнаваць птушак і па чым іх пазнаваць;
                                • навошта кальцуюць птушак і як больш тэхналагічна адсочваюць за іх жыццём;
                                • як стварыўся і працуе праект "Вялікі шлях арляца";
                                • ці ўсё акей у Беларусі з інфраструктурай для птушкавання;
                                • ці ёсць патрэба ў арніталагічнай адукацыі грамадства.

                                • Спадар Алесь таксама дае парады, дзе і як фіксаваць свае назіранні за птушкамі, таму ніжэй - спасылкі на адпаведныя сэрвісы:

                                  • https://observation.org/
                                  • https://ebird.org/
                                  • https://www.inaturalist.org/

                                  • ❗️ Facebook-старонка Алеся Вінчэўскага: https://www.facebook.com/alexandre.vintchevski

                                    ❗️ Праект "Дзікая прырода побач": https://wildlifebelarus.org/

                                    ❗️ Праект "Крылы.by": http://kryly.by/


                                    🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

                                    • Patreon - https://patreon.com/vandraby
                                    • Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate
                                    • Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby
                                    • PayPal - https://www.paypal.com/donate
                                    • 57 min
                                    • Мінулае і сучаснае абрадавых свят беларусаў | Таццяна Валодзіна

                                      ⭐️ Госця эпізода - Таццяна Васільеўна Валодзіна, фалькларыстка і доктар філалагічных навук. Таццяна Васільеўна была ў мноствах этнаграфічных экспедыцыях і бачыла на ўласныя вочы шмат разнастайных святочных абрадаў, таму ёй дакладна ёсць чым падзяліцца.

                                      А тэма эпізода з’явілася з назіранняў, што беларусы сталі пакрысе пераасэнсоўваць абрадавую спадчыну і ўводзіць яе ў свой лад жыцця. Будзем разбірацца!


                                      Аб чым ідзе размова?

                                      • з чаго складаецца народны каляндар беларуса;
                                        • як ужываюцца паганскія і царкоўныя святы ці што такое народнае хрысціянства;
                                        • якія абрады народнага каляндра па сваіх падыходах існуюць зараз;
                                        • якія абрадавыя святы больш за ўсіх уразілі Таццяну Васільеўну;
                                        • ці з’яўляецца палеская абрадавая культура больш развітой і насычанай, чым культуры іншых краёў Беларусі;
                                        • як адаптаваць абрадавую культуру, калі зміраюць вёскі;
                                        • ці можам казаць, што абрадавая культура становіцца музейнай;
                                        • у якога рэгіёна ёсць файная абрадавая база, але пра яе менш ідзе гаворка;
                                        • чаму бабуля ў Дрыбінскім раёне не можа есці блінца з мёдам (абрадавыя флэшбэкі)
                                        • аб чым сведчыць уздым прасоўвання свята Купалле ў наш час;
                                        • ці ёсць нешта агульнае паміж сучаснымі і мінулымі Дажынкамі;
                                        • ці зможам мы змяніць стаўленне да Дажынак у будучыні
                                        • якія абрады могуць стаць падставаю для сучасных фестываляў;
                                        • наколькі дарэчна спалучаюцца сучасныя тэхналогіі і абрадавая культура.
                                        • У выпуску шмат цікавых прыкладаў з экспедыцый Таццяны Васільеўны!


                                          Асобая падзяка патронам за падтрымку!

                                          ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: ⁠https://t.me/vandra_by⁠

                                          ❗️ Падтрымайце праект на Patreon: ⁠https://www.patreon.com/vandraby

                                          ❗️ Падтрымайце праект на Boosty: ⁠https://boosty.to/vandraby/donate

                                          1 hr 3 min
                                        • Дворыкі Брэста як лакальны брэнд горада | Воля Малафеечава

                                          ⭐️ Госця эпізода - Воля Малафеечава, берасцейская экскурсавод, якая стварыла лакальны брэнд - дворыкі Брэста.


                                          Пад час кавіда, увесну 2020 года Воля вырашыла сабраць ахвотных на шпацыр па дворыках, і з таго часу гэта пераўтварылася у сапраўдны брэнд горада. Але ж інтарэс да іх з'явіўся шчэ раней. Адкуль? Даведаемся ў выпуску.


                                          Аб чым ідзе размова?

                                          • як з'явіўся інтарэс да дворыкаў Брэста і пры чым тут Яўхім Басін;
                                          • як кавід паўплываў на першы шпацыр па дворыках;
                                          • што мы маем на ўвазе пад дворыкамі;
                                          • у якіх гарадах мы можам іх вылучыць як аб'ект спадчыны;
                                          • што з канкурэнцыяй паміж экскурсаводамі ў дворыках;
                                          • як наладжваюцца стасункі з мясцовымі жыхарамі;
                                          • як дворыкі змяніліся за тры гады шпацыраў па іх;
                                          • як дворыкі перажываюць урбаністычныя змены ў горадзе;
                                          • якой бачыцца (хочацца бачыць) перспектыву дворыкаў.
                                          • А яшчэ ў выпуску Воля дзеліцца сваім топам дворыкаў Брэста!  


                                            ❗️ Instagram-старонка Волі: ⁠ https://instagram.com/brest_gid


                                            Асобая падзяка патронам за падтрымку!

                                            ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: ⁠https://t.me/vandra_by⁠

                                            ❗️ Падтрымайце праект на Patreon: ⁠https://www.patreon.com/vandraby

                                            54 min

                                          About VANDRA

                                          From the publisher's feed

                                          Падкаст праекта VANDRA пра турызм у Беларусі. Мы размаўляем пра спадчыну, прыроду і людзей. Толькі з надыходам эпідэміі беларусы сталі больш цікавіцца лакальным турызмам, але ж шмат чаго ўсё роўна застаецца нязведанным.