
Sign up to save your podcasts
Or


⭐️ Госця эпізода - Ганна Булда, заснавальніца і кіраўніца ліквідаванага фонда “Шчорсы і Храптовічы”.
Спадарыня Ганна прыйшла да дзейнасці ў Шчорсах праз сон, пошукі неабходнай сядзібы і дыпломны праект у ўніверістэце. Фонд быў створаны ў 2017 годзе і за гэты час была праведзена вялізарная праца, каб захаваць матэрыяльную спадчыну Храптовічаў, літаральна паказаць яе за хмызнякамі і заахвоціць грамадства праз летнікі, супрацу з інстытутамі і актывістамі.
Аб чым ідзе размова?
Шчырая парада - даслухаць выпуск да канца. Там кранальны і ёмісты адказ пра сучасны стан тых, хто займаўся і займаецца беларускай культурай.
❗️ Сядзібны комплекс Храптовічаў месціцца ў вёсцы Шчорсы (Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць).
Сайт сядзібы Хратопвічаў (перароблены сайт фонда "Шчорсы"): chreptowicz.org
Facebook-старонка сядзібы Храптовічаў: https://www.facebook.com/chreptowicz.org
Facebook-старонка Ганны Булда: https://www.facebook.com/anbulda
Асобая падзяка патронам за падтрымку!
❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by
❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby
⭐️ Госць эпізода - Максім Жукаў, прадпрымальнік з Віцебска і ўладальнік сядзібы Адамавых у Вялікіх Лётцах. Уладальнік, таму што спадар Максім набыў маёнтак і выканаў неабходныя патрабаванні. Сёння як раз і будзе размова пра тое, як праходзілі гэтыя тры гады, што было зроблена, якія планы і з якімі перашкодамі сутыкаўся ды і па сённяшні час сутыкаецца спадар Максім.
Аб чым жа пойдзе размова?
🔻 першае знаёмства з сядзібаю Максіма і тагачасныя ўражанні (спойлер: гэта сметнік, парослы хмызняком),
🔻 што адбывалася да прыезда батаніка Адамава ў Лётцы,
🔻 што мы ведаем непасрэдна пра Уладзіміра Адамава (хм, ано дробныя факты),
🔻 як набывалася сядзіба і якія былі да гэтага патрабаванні,
🔻 чаму былы ўладальнік не адолеў маёнтак,
🔻 колькі грошай трэба на рэстаўрацыйныя працы,
🔻 як вядзецца бюракратычная барацьба з мясцовымі ўладамі,
🔻 як адны людзі дампагаюць, а іншыя не задаволены справаю Максіма.
📍 Сядзіба Адамавых месціцца ў вёсцы Вялікія Лётцы (Віцебскі раён)
А тут яе каардынаты: 55.198743, 29.965834
Карысная размова пра спадчыну і рэчаіснасць з паўночнага ўсходу Беларусі!
Асаблівая падзяка патронам за падтрымку!
❗️ Instagram-старонка Максіма Жукава: instagram.com/adamovmanor
❗️ Facebook-старонка Максіма Жукава: facebook.com/profile.php?id=100000057109969
❗️ Facebook-старонка праекта сядзібы Адамава: acebook.com/adamovmanor
❗️ Youtube-канал праекта сядзібы Адамава: youtube.com/@adamovmanor
❗️ Старонка Вікіпедыі пра батаніка Уладзіміра Адамава
Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!
❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by
❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby
⭐️ Госць эпізода - Антось Арцюх, экскурсавод па мястэчку Ружаны. Антось прыехаў у Ружаны на адпрацоўку ў музей і працягнуў самастойную працу ўжо пасля.
Атрымалася карысная размова, каб разумець каштоўнасць спадчыны мястэчка, яе стан і тыя праблемы, якія варта вырашаць для яе развіцця.
Аб чым ідзе размова?
🔻як Антось трапіў у Ружаны і ці ёсць у яго ружанскія карані;
🔻калі быў росквіт і заняпад Ружанскга палаца;
🔻разбурэнне палаца пад час рэстаўрацыйных прац;
🔻у якіх колерах былі сцены палаца і як знайшлі цынамонавы колер;
🔻чым каштоўна сінагога мястэчка і ў якім стане някропаль Ружан;
🔻развіццё лакальнага брэнда і шанаванне Святога Казіміра;
🔻ці ўсё добра з інфраструктураю мястэчка;
🔻пошукі лагістыкі з Мінска да Ружаны і бюджэт райвыканкама.
❗️ Instagram-старонка Антося Арцюха: https://www.instagram.com/antos_key/
❗️ Facebook-старонка Антося Арцюха: https://www.facebook.com/anton.artsiukh
❗️ Музей Ружанскага палацаваага комплекса Сапег: http://rozana.by/
Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!
❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by
❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby
⭐️ Госць эпізода - Сяргей Лескець, фатограф і аўтар кнігі "Шэпт".
Сяргей амаль 10 год таму пачаў ездзіць у экспедыцыі да шаптух і знахараў, каб рэалізаваць тэматычны фотапраект. Аднак замест фотальбома першай была выдадзена кніга паводле яго экспедыцый - "Шэпт". У эпізодзе мы будзем размаўляць не пра кнігу, а менавіта пра традыцыя шэптаў праз досвед Сяргея.
Аб чым ідзе гаворка?
🔻 праз што ў Сяргея з'явіўся інтарэса да шэптаў;
🔻 як адбываецца працэсс лекавання шэптам;
🔻 ці бачыў Сяргей на ўласныя вочы, што лекванне дапамагае (спойлер: нават сам адчуваў);
🔻 як людзі пачынаюць лекаваць шэптам;
🔻 як ставяцца да шаптух мясцовыя жыхары і царква з касцёлам;
🔻 наколькі стасуецца шэптавая традыцыя з лічбавым светам;
🔻 ці патрэбен музей шэптаў у Беларусі?
Усё гэта, канешне, суправаджаецца гісторыямі і прыкладамі Сяргея са сваіх вандровак. Топ 💥
Facebook-старонка Сяргея Лескеця: https://www.facebook.com/Leskiec
Facebook-старонка кнігі "Шэпт": https://www.facebook.com/whisperleskiec/
Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!
❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by
❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby
Атрымалася шчырая і карысная размова, каб асэнсаваць усё тое, што адбываецца ў музейнай справе і задумацца аб тым, як гэта павінна працаваць.
Аб чым ідзе размова?
🔻як Ганна трапіла ў музей і чаму сышла адтуль;
🔻якія экспанаты найбольш каштоўныя ў музеі;
🔻ці ездзіць музей у этнаграфічныя экспедыцыі;
🔻чаму ў музеі праводзяцца выставы з дыназаўрамі і Angry Birds;
🔻чаму няма тэрмінала для аплаты квіткоў і дзе сайт;
🔻ці адпавядае музей сваёй назве?
Сацсеткі музея былі ўласнай інцыятывай Ганны, таму з яе сыходам яны амаль не вядуцца.
❗️ Instagram музея Беларускага Палесся: https://www.instagram.com/museum_pinsk/
Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!
❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by
❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby
⭐️ Госць эпізода - Юзаф Абрэмбскі. Дакладней, выпуск - не з госцем, а пра яго дзейнасці на Палессі.
Юзаф Абрэмбскі заахвоціўшыся этнасацыялогіяй наведвае два разы Палессе: першы раз - масштабная экспедыцыя па ўсіх частках Палесся ў 1934 годзе, другі - экспедыя, уявіце, на тры месяцы ў вёску Альманы Столінскага раёна.
У эпізодзе разглядаем наведванні Юзафа Абрэмбскага чатырох вёсак па раёнах у слупок: Люсіна і Макава ў Ганцавіцкім раёне, Езярніца ў Лунінецкім і Альманы ў Столінскім.
Аб чым ідзе гаворка ў падкасце?
🔻 як у Юзафа з'яўляўся інтарэс да экспедыцыі і этнасацыялогіі;
🔻 як ладзілі жыхары вёскі Макава з солтысам?
🔻 за што сажалі жыхароў Макава пры Польшчы?
🔻 як жыхар вёскі Люсіна станавіўся баптыстам?
🔻 які быў календар працы ў жыхароў Язерніцы?
🔻 ведзьмарства ў Езярніцы і забарона на пазычанне;
🔻 як польская школа ў Альманах руйнавала палескую культуру?
🔻 якія мапы Юзаф Абрэмбскі стварыў у Альманах?
🎶 Напрыканцы эпізода спяваюць жыхаркі вёскі Альманы Столінскага раёну. Спевы ўзяты з фільма Ганны Энгелькінг "Альманы".
Праект, прысвечаны дзейнасці Юзафа Абрэмбскага: https://ispan.waw.pl/obrebski/
Фільм Ганны Энгелькінг "Альманы": https://youtu.be/LabeXF2btsU
Фотаархіў Юзафа Абрэмбскага: https://credo.library.umass.edu/search?q=mums599
Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!
❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by
❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby
⭐️ Госць эпізода - Вольга Барышнікава, нашчадніца старавераў і даследчыца музычнага фальклора старавераў Заходняга Падзвіння.
Воліны продкі-стараверы жылі ў вёсцы Каралева Шаркаўшчынскага раёна, таму ў гэтым эпізодзе гаворка пойдзе менавіта пра старавераў-беспапоўцаў Заходняга Падзвіння.
Аб чым ідзе гаворка?
🔻 уплыў стараверскага выхавання на Вольгу ў дзяцінстве;
🔻 чым адрозніваецца стараверская царква ад праваслаўнай;
🔻 як уладкаваны стараверскія могліцы;
🔻 як праходзіць пахавальны абрад старавераў;
🔻 экспедыцыі і пахавальныя вузелкі стараверак;
🔻 як спяваюць і танчаць крутухі?
🔻 стараверскія імёны і сямейная рэліквія Вольгі;
🔻 шлюбы старавераў і скраданне нявест.
Усё гэта, канешне, суправаджаецца ўласнымі гісторыямі і ўражаннямі. Цуд 💥
🎶 У суправаджэнне Воліным расказам пра царкву і пахавальны абрад можна пачуць вінілавы запіс 1987 года хора стараабрадцаў паморскага сагласу.
Facebook-старонка Вольгі Барышнікавай: https://www.facebook.com/volha.fiodarava
Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!
❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by
❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby
⭐️ Госць эпізода - Іван Чайчыц, берасцейскі краязнаўца, некрапаліст, які даследуе Трышынскія могілкі ў Берасці. Таксама некалькі год таму спадар Іван напісаў кнігу "Нататкі берасцейскага некрапаліста".
Аб чым ідзе гаворка?
🔻 як спадар Іван заахвоціўся і пачаў даследаваць могліцы;
🔻 хто з выбітных дзеячаў пахаваны на Трышынскіх могліцах;
🔻 топ-5 помнікаў з пункта гледжання эстэтыкі;
🔻 топ-5 помнікаў з пункта гледжання гісторыі;
🔻 у каго эпітафіі на помніку напісаны па-беларуску;
🔻 які лёс у прыгажэзнай чыгуннай лавы з могліцы;
🔻 чаму людзі меняюць старыя помнікі на новыя;
🔻 як змагаюцца з вандаламі-металаздабытчыкамі і хто яшчэ сапсуе некропальную культуру;
🔻 чаго не хапае Трышынскім могліцам у сучасны час.
📣 У каго было ці з’явілася жаданне быць дачыненым да даследаванняў могліц, асабліва да дыджыталізацыі, напішыце спадару Івану.
Facebook-старонка Івана Чайчыца: https://www.facebook.com/chaichits.iwan
❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by
❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby
⭐️ Госць эпізода - Алег Дзярновіч, кандыдат гістарычных навук і кіраўнік даследчых і археалагічных прац у Крэўскім замку.
Аб чым ідзе гаворка?
🔻 якія былі ўражанні пры першым наведванні Крэўскага замка (то було амаль 30 год таму);
🔻 што такое Крэўская ўнія і якая яе роля ў гісторыі рэгіёна;
🔻 які князь ВКЛ быў забіты ў замку і дзе дакладна;
🔻 "першы палітэмігрант з Масквы" у Крэўскім замку;
🔻 што стаяла на дзядзінцы замка ў 18 стагоддзі;
🔻 якую роль адыгралі польскія рэстаўратары ў захаванні замка;
🔻 што ёсць метафара культурнай гісторыі Беларусі на прыкладзе Крэўскага замка;
🔻 якія планы па рэстаўрацыі на гэты год;
🔻 праблемы інфрастуктуры і важнасць Крэва як кластэра спадчыны края.
📣 Напрыканцы размовы спадар Алег узгадаў шчэ адзін момат для развіцця інфраструктуры - стварэнне інфармацыйных матэрыялаў на месцы. У якасці прыклада, існуючы інфастэнды ля нядаўна ўзведзенай вежы на Юравай гары.
Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!
Facebook-старонка Алега Дзярновіча: https://www.facebook.com/aleh.dziarnovich
Краязнаўчы праект мястэчка Крэва: https://kreva.travel/
❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by
❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby
Размаўляць у гэтым эпізодзе будзем пра генеалогію, то бок людскую спадчыну, і як яна сутыкаецца з краязнаўствам на ўласным прыкладзе госця.
Госць эпізода - Сяргей Андрыянаў, які шчыльна займаецца генеалагічнай справаю і даследаваў радавод да 16 стагоддзя. Даследаванне свайго роду прывяло Сяргея да даследавання вёскі Лашанцы Крупскага раёну, адкуль паходзіць частка роду, а зараз пастаўлена мэта - выдаць кнігу па гісторыі былога маёнтка і яго жыхароў.
Аб чым ідзе гаворка?
Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!
❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby
Instagram-старонка Сяргея: https://www.instagram.com/andryjanau/ Facebook-старонка Сяргея: https://www.facebook.com/andryjanau
From the publisher's feed