VANDRA

VANDRA

By Раман КлеўжыцSociety & CulturePlaces & Travel
Download on the App Store

VANDRA episodes

  • Стары Менск і захаванне яго спадчыны: гісторыя, знаходкі і мары | Глеб Лабадзенка

    Мы выходзім з месячнага адпачынку і вяртаемся з Глебам Лабадзенка.

    Глеб захоўвае старажытную спадчыну Менска, і робіць ён гэта ў вёсцы Гарадзішча на паўднёвым захадзе ад сталіцы.

    Музей "Стары Менск" - гэта ано частка праекта. Штогадовыя археалагічныя раскопкі, развіццё інфраструктуры, добраўпрадкаванне старога Гарадзішча, даследаванне зямель пры набыцці ўчасткаў і нават барацьба з чорнакапальнікамі і ахвотнікамі паездзіць на матацыклах. Усё гэта робіцца, каб захаваць спадчыну і гісторыю!


    Аб чым ідзе гаворка ў падкасце?

    • як ствараўся праект "Стары Менск" і з чаго ўсё пачыналася;
    • які ўнікальныя знаходкі зрабіліся пад час раскопак і аб чым мараць археолагі;
    • дзе захоўваюцца знойдзеныя артэфакты;
    • чаму нельга паказаць вянцы хат пад дахам, як у музеі "Бярэсце";
    • барацьба з чорнакапальнікамі і як яны тлумачаць сваю дзейнасць;
    • планы і мары па развіццю праекта "Стары Менск";
    • навошта Глеб займаецца захаваннем спадчыны.
    • Шчыра кажучы, варта даслухаць да фінальнага блока, каб натхніцца і задумацца аб сваім стаўленні да гісторыі і культуры.

      Давайце пашыраць веды і не страчваць сваёй спадчыны!

      Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA!

      Падпісвайцеся на VANDRA падкаст і вандруем разам!


      Сайт сядзібы-музея "Стары Менск": https://starymensk.by/

      Instagram-старонка праекта "Стары Менск": instagram.com/starymensk.by/
      Facebook-старонка праекта "Стары Менск": facebook.com/starymensk.by/
      Музей "Стары Менск": в. Гарадзішча, вул. Піянерская, 5А

      40 min
    • Вандроўкі па вёсках, хутарах і засценках / Алеся Гурская і Авантурысты

      Дзясяты выпуск падкаста і і крайні перад месячным перапынкам.

      Ёсць меркаванне, што вандроўкі маюць пэўныя ступені эвалюцыі. Чацвёртая ступень - гэта вандроўкі па звычайных вёсках, хутарах і засценках. Сама тэорыя абмяркоўваецца ў выпуску з госцем.

      У госці да нас завітала Алеся Гурская, заснавальніца клуба вандровак Авантурысты. Алеся арганізуе вандроўкі па Беларусі, у прыватнасці па хутарах і вёсках да тутэйшых цікавых жыхароў.

      Што расказвае Алеся ў падкасце?

      • як знайшлася спецыялізацыя Авантурыстаў і свой уласны досвед вандровак;
      • як знаходзяцца месцы, куда паехаць з турыстамі;
      • як ставяцца гаспадары да гасцёў;
      • чым прывабліваюць гаспадары вёсак на прыкладах Авантурыстаў;
      • планы, ці куды паедуць Авантурысты;
      • патэнцыял вандровак па вёсках і наступная ступень эвалюцыі.
      • і шмат гісторый і асоб з вандровак па вёсках!
      • Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!

        Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA!

        Падпісвайцеся на VANDRA падкаст і вандруем разам!

        Instagram-старонка Авантурыстаў: https://www.instagram.com/avan_tourists/

        Instagram-старонка Алесі: https://www.instagram.com/alesgur/
        Сайт Авантурыстаў: http://avantourists.by/

        34 min
      • Яўрэйская рэлігійная адукацыя ў Беларусі: гісторыя, імёны і спадчына | Нэля Крэйн і majsy.by

        Дзявяты эпізод падкаста з Нэляй Крэйн, стваральніцай праекта па гісторыі і культуры беларускіх габрэяў - majsy.by!

        Нэля збірае габрэйскую спадчыну, ездзіць у экспедыцыі і працуе ў музеі гісторыі і культуры габрэяў Беларусі.

        Таму слухаць і размаўляць дакладна займальна!

        Аб чым ідзе гаворка ў падкасце?

        • як з'явіўся праект majsy.by;
        • як так склалася, што Беларусь, яе гістарычнасць, асацыюецца з габрэямі;
        • як сістэма габрэйскай рэлігійнай адукацыі развівалася на тэрыторыі Беларусі;
        • якія выбітныя рэлігійныя дзеячы выйшлі ў свет з беларускіх устаноў;
        • рэлігійны габрэйскі турызм і мясціны паломніцтва;
        • архітэктурная спадчына, якую пакінула пасля сябе габрэйская сістэма адукацыя;
        • што патрэбна зрабіць, каб развіваўся турызм па габрэйскай спадчыне.
        • Месяц таму калежанка ў размове шчыра здзіўлялася, што ў Беларусі існуюць сінагогі. Канешне, гэта не сведчыць аб узроўні граматнасці ўсяго грамадства, але па яе частцы складаецца ўражанне, што гісторыя беларускіх габрэяў практычна невядомая. Тым больш не разглядаецца патэнцыял габрэйскай спадчыны.

          Таму давайце пашыраць веды і не страчваць сваёй спадчыны!

          Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA!

          Падпісвайцеся на VANDRA падкаст і вандруем разам!

          Instagram-старонка праекта majsy.by: instagram.com/majsy.by

          Музей гісторыі і культуры габрэяў Беларусі: г. Менск, вул. Харужая 28

          39 min
        • Будслаўскі касцёл: пілігрымка, абраз Маці Божай і аднаўленне святыні | Ксёндз Дзмітрый Дубовік

          Восьмы эпізод падкаста выходзіць у гадавіну трагедыі: 11 траўня 2021 года адбыўся пажар у Будслаўскім касцёле.

          Да нас у госці завітаў ксёндз Дзмітрый Дубовік, які шчыра распавеў як пра гісторыю святыні, так і пра тыя крокі, якія мы павінны зрабіць, каб цалкам аднавіць касцёл.


          • Будслаўскі касцёл як малая базіліка і нацыянальны санктуарый;
          • Што гэта такое пілігрымкі ў Будслаў;
          • Гісторыя з'яўлення Будслаўскага абраз Маці Божай;
          • Якія працы ідуць па аднаўленні касцёла;
          • Што неабходна зрабіць для поўнавартаснага аднаўлення.

          • Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!


            Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA!

            Падпісвайцеся на VANDRA падкаст і вандруем разам!


            Як дапамагці аднаўленню касцёла: https://budslau.by/?view=article&id=86&catid=2 

            Instagram-старонка: https://www.instagram.com/budslau/

            38 min
          • Палескія гісторыі: в'юны, люлька, бортніцтва і польскі палкоўнік | Вялікія і Малыя Чучавічы

            Гэты эпізод падкаста асаблівы, бо госцямі з'яўляюцца тутэйшыя, мясцовыя жыхары вёсак Вялікія і Малыя Чучавічы. Вёскі акружаны лясамі і балатамі, таму маюць свой унікальны сусвет. Яшчэ на пачатку ХХ стагоддзя ў вёску з экспедыцыяй прыязджаў этнограф Аляксндр Сержпутоўскі, які нарабіў каларытных фотаздымкаў і запісаў фальклор чучаўлян.

            Гісторыі пра лёс драўляных крыжоў, в'юноў, люлюку, баракі ў лесе, зборы ягад пры Польшчы і забойства польскага палкоўніка распавядаюць:

            • Ляскоўская Таццяна, 1939 г.н.
            • Курак Рыгор, 1940 г.н.
            • Панько Анатоль, 1963 г.н.
            • Грыцкевіч Марыя, 1927 г.н.
            • Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA!

              Падпісвайцеся на VANDRA падкаст і вандруем разам!

              33 min
            • Драўляная спадчына Беларусі | Сяргей Ляпін і drewa.by

              Шосты эпізод падкаста з Сяргеем Ляпіным, стваральнікам праекта па драўлянай спадчыне Беларусі - drewa.by!

              Аб чым ідзе гаворка?

              - як з'явілася ідэя збіраць базу драўлянай спадчыны;

              - якія асаблівасці распаўсюду драўлянага дойлідства;
              - ці існуе сучасная драўляная спадчына Беларусі;
              - як захоўваць гэтакую спадчыну;
              - парады для вандроўніка, куды паехаць і на што звяртаць увагу.

              Сяргей знаходзіцца не ў Беларусі, таму запіс адбываўся ў Zoom і якасць гука крыху слабая.

              Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA!

              Падпісвайцеся на VANDRA падкаст і вандруем разам!

              Сайт: https://drewa.by/

              Facebook-старонка: https://www.facebook.com/draulianysait

              36 min
            • Автостоп по Беларуси | Евгений Белодед

              Гэты выпуск мы запісвалі шчэ ў сярэдзіне лютага. Вайна прыпыніла ўсе думкі і дзеянні па развіццю праекта. Прапускаючы два аўторка з новымі эпізодамі, падкаст вяртаецца. Пакуль ёсць магчымасць, будзем спрабаваць рабіць нешта карыснае ў турызме. 

              У пятым эпізодзе прыйшоў Жэня Беладзед - @beladzed . Жэня ўвесну 2020 года прапанаваў дапамгачы са скрэтч-картаю. Так з’явіўся сайт scratching.by. Усе падзякі па дызайну і вёрстцы менавіта яму. 

              Жэня ў школьныя гады з сябрам дазнаваліся, што такое аўтаспын. У гэтым эпізодзе ён распавядае, як яны каталіся па Беларусі аўтаспынам, колькі хвілін было патрэбна, каб злавіць машыну, каго сустракалі ў дарозе. Я, у сваю чаргу, дзялюся досведам сваіх вандровак аўтаспынам. А ў завяршэнні кранаемся тэмы турыстычнай граматнасці. 

              Мы далей працуем над стылем і гэты эпізод робім шчэ больш жвавым з мінімальнымі праўкамі і максімальнай натуральнасцю.  Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA!  

              Падпісвайцеся на VANDRA падкаст, дзяліцеся ў каментах сваім досведам аўтаспына, атрымлівайце асалоду ад новага эпізода і, канешне, падтрымлівайце нашых суседзяў-украінцаў: як мінімум распаўсюдам інфармацыі!

              37 min
            • Гиды-экскурсоводы Беларуси | Оксана Манкевич

              Дакладна год таму Аксана Манкевіч выйшла з Жодзіна пасля 15 содняў. А сёння Аксана выходзіць ізноў - у чацвёртым эпізодзе падкаста VANDRA. Нягледзячы на ўсе затрыманні, Аксана з любоўю дзеліцца сваімі ведамі на экскурсіях і павышае турыстычную граматнасць беларуса! Павага!  

              • Як паўплывае гістарычнае асяроддзе ў дзяцінстве?
              • Якая патрэбна адукацыя? 
              • Як прыходзіць да аўтарскіх экскурсій?
              • Ці ёсць недахоп экскурсаводаў?
              • Куды падацца па Беларусі ўвесну? 
              • Аб гэтым усім мы і размаўляем у чацвёртым выпуску падкаста VANDRA.


                Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA!

                Падпісвайцеся на VANDRA падкаст і вандруем разам.


                Instagram-старонка Аксаны Манкевіч: https://www.instagram.com/oks_mankevich/

                Сайт Аксаны Манкевіч: https://goodguide.by/

                41 min
              • Літаратурны турызм Беларусі | Палессе, Стаўпецкі, Валожынскі і Ганцавіцкі раёны

                У трэццім выпуску падкаста VANDRA мы разглядаем літаратурны турызм Беларусі. 

                 

                Гэты эпізод падкаста стаіць на асаблівым месцы.

                Па-першае, тут няма так званых гасцей. Замест людзей пісьменнікі і паэты і іх творы.

                Па-другое, гэта першы эпізод падкаста на роднай мове. Не без памылак, але тым не менш.

                Па-трэццяе, мы ізноў стараемся палепшыць якасць і знайсці свой стыль :)


                У новым выпуску мы разглядаем віды літаратурнага турызма з прыкладамі і разбяраем некалькі твораў. Дарэчы, творы падабраны з парадамі для вандровак: Палессе, Стаўпецкі, Ганцавіцкі і Валожынскі раёны.

                 

                Для зваротнай сувязі адкрыты каменты, дырэкт, і tg: @rklevzhits :) 

                Усім, хто пакідаў яе раней, ашчэ адзін шчыры дзякуй!

                31 min
              • Ревитализация деревень Беларуси | Андрей Уфимцев и Косаричи

                Во втором эпизоде подкаста мы сначала отвечаем на вопросы, что сейчас происходит с деревнями Беларуси, и определяем критерии ревитализации деревень, а потом направляемся в Москву.


                Гость выпуска: Андрей Уфимцев из Москвы, создатель проекта по восстановлению деревни Косаричи в Глусском районе.

                Мы разговариваем об идеях Андрея, зачем ему нужна беларуская деревня и почему деревне нужен музей индейцев.


                Подборка проектов по ревитализации деревень Беларуси: https://www.instagram.com/p/CXMLwGDotc7/

                Проект Альтуризм: https://altourism.ru/

                Сайт деревни Косаричи: https://kosarichi.by/

                Facebook-страница деревни Косаричи: https://www.facebook.com/kosarichi/


                36 min

              About VANDRA

              From the publisher's feed

              Падкаст праекта VANDRA пра турызм у Беларусі. Мы размаўляем пра спадчыну, прыроду і людзей. Толькі з надыходам эпідэміі беларусы сталі больш цікавіцца лакальным турызмам, але ж шмат чаго ўсё роўна застаецца нязведанным.