VANDRA

VANDRA

By Раман КлеўжыцSociety & CulturePlaces & Travel
Download on the App Store

VANDRA episodes

  • Беларускія татары: мячэць у Даўбуцішках, Іўеўскі распеў карана і беларуская арабіца | Сялім Ільясевіч

    Дваццаць першым выпускам мы распачынаем другі сезона падкаста і ў ім кранаем надзвычай цікавую тэму: тэма спадчыны народнай супольнасці Беларсуі.

    Госць эпізода - Сялім Ільясевіч, этнічны беларускі татарын, які жыве ў мястэчку Іўе. Дарэчы, у Іўе ўвогуле знаходзіцца самая буйная татарская абшчына ў Беларусі і стаіць адзіная мячэць, якая не зачынялася ад свайго будаўніцтва.

    Аб чым ідзе гаворка?

    • ці ганебна зваць беларускага татарына татарынам;
    • наколькі блізкародныя сувязі прымальны ў татарскім шлюбе;
    • у чым каштоўнасць страчанай мячэці у Даўбуцішках і што з мячэццю ў Лоўчыцах;
    • як будавалі Іўеўскую мячэць;
    • што за з'ява беларуская арабіца;
    • чым каштоўны і які па гучанню Іўеўскі распеў карана;
    • які заховаўваецца спадчына ў сучаснасці і ці патрэбен асобны музей татарскай спадчыны.

    • Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!

      ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by

      ❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby


      Instagram-старонка Сяліма: https://www.instagram.com/sialimka_nebiaspecnasc/

      44 min
    • Беларуская вёска: каштоўнасць, рэйтынг прывабнасці і экспедыцыя ў Малыя Сітцы | Раман Клеўжыц

      Дваццаты эпізод падкаста - апошні эпізод першага сезона VANDRA падкаста.

      Эпізод - без гасцей, але з разважаннямі, ідэямі і ўласным досвед экспедыцыі ў вёску.
      Апошнюю частку эпізода можна нават можна адзначыць як Докшыцкія гісторыі.

      Аб чым разважаем у падкасце?

      • што ёсць вёска і чым яна адрозніваецца ад аграгарадка на прыкладзе падарожжа па Шчучыншчыне;
      • анансуем ідэю рэйтынга прывабнасці вёсак;
      • знаходзім адказы на пытанне, у чым каштоўнасць беларускай вёскі і на што трэба звяртаць увагу у вёсцы;
      • расказываем пра экспедыцыю ў Малыя Сітцы, дзе 86-гадовая жыхарка вёскі расказывае жыццёвыя гісторыі!
      • Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!

        Дзякуй патронам за падтрымку 🙌

        ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by

        ❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby

        27 min
      • Палескія гісторыі: царкоўны летапіс, паліцаі і гасцяванне цыган | Вялікія Чучавічы

        Гэта другі выпуск з палескімі гісторыямі. У гэтым эпізодзе мы накіроўваемся ў вёску Вялікія Чучавічы, а госцямі эпізода будуць трое жыхароў вёскі:

        • Хвастоў Яўген Іванавіч - першы краязнаўца Чучавіцкага краю,
        • Грыцкевіч Іван Адамавіч, 1935 г.н. - адзін са старэйшых дзядоў у Чучавічах,
        • Грыцкевіч Марыя Сцяпаўнаўна, 1927 г.н., якая расказывала пра забойства польскага палкоўніка і дзялілася ўспамінамі пра польскі час.
        • Яўген Хвастоў распавядзе пра тое, што пісалі ў царкоўным летапісе і як знайшлі чучавіцкіх паліцаяў у Казахстане.

          Грыцкевіч Іван падзеліцца ўспамінам пра свайго дзеда, врача, які жыў у дзеда Дзем'яна, млынара, дзедавага брата-паліцая і першую настаўніцу Варвара Цярэнц'еўны.
          Грыцкевіч Марыя раскажа, як у вёску прыязджалі цыганы, чаму цыган крычаў на сваю жонку і як да бабы Мар'і прыйшла цыганка з зубным болем.

          ⭐️ Першыя Палескія гісторыі скончываліся вершам-спевам “Марына гатуй перогі”, а ў гэтым эпізоде будзе другі верш, а дакладней польская жаўнерская песенка, ад бабы Мар’і “Мілы вечык павевуе”.

          Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!

          ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by

          ❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby

          32 min
        • Велавандроўкі па Беларусі | Аляксандр Тарасевіч

          Вандроўкі па Беларусі - гэта складная тэма, калі ты не на машыне. Цягнікамі не ўсюды дабярэшся, а аўтобусы з большага ездзяць не зручна. Ёсць яшчэ маршруткі, але і іх з добраякасным сэрвісам не хапае. У апошнія гады ўсё больш папулярнымі становяцца веласіпеды. Гэта можна заўважыць і па русе ў гарадах. Таму камбінацыя цягнік + веласіпед стала адной з папулярных сярод вандроўнікаў. Велавандроўнікі ствараюць свае велаблог, сайты і здымаюць тыктокі.

          Госць эпізода - Аляксандр Тарасевіч, які вядзе свой трэвел-велаблог і тым самым прасоўвае цікавыя і прыгожыя мясціны Беларусі.

          Аб чым ідзе гаворка?

          - да чаго інтарэс з'явіўся спачатку: спадчына ці веласіпед;
          - якая сярэдняя адлегласць для добрага велападарожжа;
          - ці існуюць сезоны ў велвандровак;
          - якія велападарожжа былі самымі захапляльнымі;
          - топ-3 маршрутаў ад Аляксандра;
          - ці ёсць праблемы з велаінфраструктурай.

          ⭐️ Маючы пэўны досвед у велападарожжах, далучыўся да Аляксандам па парадам маршрутаў, а таксама падзяліўся ў выпуску сваімі думкамі па праблемах інфраструктуры (спойлер: іх шмат).

          Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!

          ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by

          ❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby

          Instagram-старонка Аляксандра: https://www.instagram.com/zakozelorzeszko

          Youtube-канал Аляксандра: https://www.youtube.com/@biketravelbelarus.4196
          TikTok-канал Аляксандра: https://www.tiktok.com/@bike_travel_belarus


          Дадтковыя спасылкі па велападарожжам:

          • Instagram-старонка Андрэя: https://www.instagram.com/and.char/
          • Instagram-старонка Зміцера: https://www.instagram.com/velodim.by/
          • Сайт Зміцера Ленкаўца: https://ldd.by/
          • 33 min
          • Закозель і аднаўленне капліцы роду Ажэшка | Сяргей Крук

            На сённяшні дзень у Беларусі пры наяўнасці мноства зруйнаваных гістарычных каштоўнасцей не так шмат вядзецца рэстаўрацыйных прац.

            У 2019 годзе ў вёсцы Закозель на неагатычнай капліцы роду Ажэшка раслі дрэвы, а зараз ужо ідзе трэцці год яе аднаўленне, а ў капліцы ўжо нават стаяць вітражы.

            Госць эпізода - Сяргей Крук, рэстаўратар і чалавек, які прасоўвае спадчыну Закозеля ў сацсетках.

            Аб чым ідзе гаворка?

            • як Сяргей трапіў да капліцы;
            • ці мае дачыненне да капліцы Элаіза Ажэшка;
            • што адбывалася з капліцаю ў міжваенны час.;
            • калі была разрабавана капліца (спойлер: у савецкія часы);
            • якія знаходкі былі зроблены пад час працы;
            • ці дапамагаюць мясцовыя ўлады з аднаўленнем капліцы;
            • дзе былі зроблены вітражы і чугунныя абрамленні;
            • якія планы па рэстаўрацыі і чаго не хапае Закозелю.
            • Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!

              ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by

              ❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby

              Instagram-старонка капліцы ў Закозелі: https://www.instagram.com/zakozelorzeszko

              42 min
            • Этнаграфічныя экспедыцыі | Луіза Арнер Бойд і Пінскае Палессе

              Гэтым выпускам адкрываем тэму этнаграфічных экспедыцый па Палессі. Гасцей не будзе, бо ўмоўныя госці - даследчыкі/этнографы. У апошнія часы людзі сталі часта публікаваць фотаздымкі з Палесся, але ж за фотаздымкі - гэта толькі візуальная справаздача цэлага працэса. Ці ведаем мы аўтараў фотаздымкаў і што яны рабілі на Палессі?

              У 1934 годзе ў экспедыцыю па Пінскім Палессі прыязджаем амерыканка Луіза Арнер Бойд.

              Аб чым ідзе гаворка ў падкасце?

              • Хто такая Луіза Бойд і адкуль у яе цяга да вандровак?
              • Куды ў 1920-ыя даследчыца ездзіла ў экспедыцыі?
              • Як выпадковая сустрэча занесла Бойд у Варшаву?
              • Па днях разбіраем экспедыцыю Луізы Бойд вакол Пінска.
              • Шукаем, як шануецца спадчына Бойд на Палессі.
              • Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!

                ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by

                ❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby

                Сайт мястэчка-прызрака Бодзі: https://www.bodie.com/

                Дакументальны фільм “Полесье Луизы Бойд”: https://youtu.be/c38aoONqAZw
                Фотальбом “Палессе Луізы Бойд” :  http://polesie.org/wp-content/uploads/2016/03/Luiza_Boyd-Albom.pdf

                29 min
              • Адукацыя і культурная спадчына | Сцяпан Стурэйка

                Адукацыя ў галіне спадчыны - праблемная тэма ў Беларусі, бо адсутнічаюць інстуцыянльныя адзінкі, якія гэтым займаюцца. Усё трымаецца на ўласных інцыятывах, а арганізацыі, што маюць дачыненне да спадчыны, прымусова закрываюць.

                🌟 Госць новага эпізода - Сцяпан Стурэйка, старшыня ліквідаванага ўладамі беларускага адгалінавання арганізацыі ICOMOS, а таксама выкладчык ЕГУ на праграмах “Еўрапейская спадчына” і “Развіццё культурнай спадчыны”.

                Пра што ідзе гаворка ў падкасце?

                • як Сцяпан прыйшоў да спадчыны і чым зараз займаецца;
                • чаму ў стужцы на фэйсбуку шмат пастоў пра габрэйскую спадчыну;
                • што адносіцца да еўрапейскай спадчыны і які праект зладзіў міжнародны ICOMOS з Europa Nostra;
                • ці даследуецца беларуская спадчына ў ЕГУ і чаму няма патрэбы ў бізнэс-дысцыплінах;
                • якія праекты студэнтаў выйшлі ў сусвет;
                • што такое ICOMOS і якую функцыю ён выконвае;
                • ці ёсць, дзе ў Беларусі атрымаць веды па спадчыне;
                • парады ад Сцяпана, што робіць, калі хочаце ствараць!
                • Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!

                  ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by

                  ❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby

                  Facebook-старонка ICOMOS Беларусь: https://www.facebook.com/icomosby

                  Facebook-старонка Сцяпана Стурэйка: https://www.facebook.com/stsiapan.stureika

                  45 min
                • Краязнаўцы Беларусі | Кастусь Шыталь і Глыбоччына

                  Чатырнаццаты выпуск падкаста - крайні выпуса перад зменамі ў праекце VANDRA.

                  Будзе перапынак, але ж будзем намагацца вярнуцца як мага раней і з палепшыыь нарэшце якасць гука 😔

                  Госць эпізода #14 - краязнаўца Кастусь Шыталь. Калі гартаць стужку Кастуся ў фэйсбуку, то зразумееш, гэта сапраўдны знаўца свайго краю, Глыьоччыны. Менавіта пра Глыьбоцкі край і досвед Кастуся мы і размаўляем.

                  Аб чым ідзе гаворка?

                  • З чаго Кастусь пачаў цікавіцца краязнаўствам;
                  • Як стары фотаздымак Глыбокага трапіў на галоўную плошчу;
                  • Ці льга даследаваць край з-за мяжы;
                  • З чаго пачынаць краязнаўства;
                  • Парады Кастуся, куды варта з’ездзіць вакол Глыбокага.
                  • Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA!

                    Падпісвайцеся на VANDRA падкаст і вандруем!

                    Facebook-старонка Кастуся Шыталя: https://www.facebook.com/kastus.shytal

                    36 min
                  • Экспедыцыі па вёсках Усходняга Палесся | Саша Нікіцін

                    Гэта трынаццаты выпуск з супрацоўнікам Веткаўскага музея, Сашам Нікіціным, які даследуе з экспедыцыямі вёскі Рэчыцкага і Калінкаўскага раёнаў.


                    Перад выпускам будзе невялічкі дісклэймер.

                    Справа ў тым, што госць эпізода Саша жыве ў Гомелі, таму размаўлялі мы з ім у анлайне. Ня будзем шукаць прычыны, але ж, на жаль, гук Сашынай часткі дыялога атрымаўся з жудаснай якасцю.
                    З гэтай нагоды выбачаюся за той гук, які пачуеце. Слухаць часам цяжка, але ж можна і неабходна, бо гісторыі з экспедыцый кайфовыя.
                    Дадаткова будзе выкладзена тэкставая версія эпізода!


                    Аб чым ідзе гаворка ў падкасце?

                    • як пачынаць даследаванне вёсак;
                    • што Саша знаходзіў на гарышчы хат пад час экспедыцый;
                    • як Саша сапрабаваў трапіць у хату да бабы Мар'і;
                    • як баба Каця разгадавала свае сны;
                    • навошта Саша ездзіць па вёскам і спрабуе захаваць гісторыі вяскоўцаў;
                    • і, канешне, уласныя гісторыі з вёсак!

                    • Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA!

                      Падпісвайцеся на VANDRA падкаст!
                      Вандруем!

                      Instagram-старонка Сашы Нікіціна: https://instagram.com/chegoymenyatolkonet

                      38 min
                    • Вузкакалейка ў Беларусі | Арцём Слізкі і 750mm

                      У дванаццатым выпуску мы вандруем па чыгунцы, а калі дакладней па вузкакалейцы.

                      Госць выпуска - Арцём Слізкі, адзіны публічны чалавек у Беларусі, які прасоўвае і захоўвае спадчыну вузкакалейкі.

                      Арцём стварыў праект "750mm" пра вузкакалейку Беларусі, стварае зараз музей ў Дзітве, ладзіць экскурсіі і шукае экспанаты да музея па лецішчах, хмызняках і нават на сайтах продажы аўто!

                      Аб чым ідзе гаворка ў падкасце?

                      • як з'яўляліся ідэі з вузкакалейкай;
                      • дзе з'явілася першая пасажырская вузкакалейка ў Беларусі;
                      • калі яны пачалі знікаць;
                      • што за праект "750mm" і "Нязведаная вузкакалейка";
                      • як знаходзяцца экспанаты для музея вузкакалейкі;
                      • вандроўкі на цягніку па вузкакалейцы;
                      • планы і мара Арцёма па развіцці праекта;
                      • навошта Арцём займаецца захаваннем спадчыны.
                      • Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA!

                        Падпісвайцеся на VANDRA падкаст і вандруем разам!

                        Сайт праекта "750mm": http://750mm.by/

                        Instagram-старонка праекта "750mm": instagram.com/750mm.by/
                        Facebook-старонка праекта "750mm": facebook.com/750mm.by

                        31 min

                      About VANDRA

                      From the publisher's feed

                      Падкаст праекта VANDRA пра турызм у Беларусі. Мы размаўляем пра спадчыну, прыроду і людзей. Толькі з надыходам эпідэміі беларусы сталі больш цікавіцца лакальным турызмам, але ж шмат чаго ўсё роўна застаецца нязведанным.