
Sign up to save your podcasts
Or


Выпуск падкаста Vandrounaja ptashka 🐦#11 "Забытыя расліны беларускіх лугоў і садоў".
Госць выпуска -- ландшафтная архітэктарка і даследчыца лугоў Еля Вярбіцкая.
У гэтым выпуску:
🔷Як дзіцячая цікаўнасць і мара ведаць усе расліны на лузе зматывавала вывучаць раслінны свет
🔷Якія расліны найбольш сустракаюцца ў абрадавым беларускім календары
🔷 Адрозненні гібрыдных і дзікіх раслін
🔷Як і хто выкарыстоўвае ў свах садах мясцовыя дзікарослыя расліны
🔷 Як выглядае і з якіх раслін складаецца чароўны беларускі сад у адным з дворыкаў у Гародні, створаны Еляй і яе калегамі
🔷Якія бываюць віды лугоў, як яны ўтвараюцца і развіваюцца
🔷 Парады ад Елі як стварыць беларускі сад на сваім уласным участку
Госць выпуска -- майстрыца Воля Жарнасек.
У гэтым выпуску:
🔷Хто і як падштурхнуў Волю вырабляць цацкі
🔷 Вёска Харосіца - адзіны цэнтр па вырабленні цацак з гліны
🔷Свісцёлкі з калекцыі Волі і іх гучанне
🔷Традыцыйныя тэхналогіі па вырабу керамікі: паліваная, глазураваная чорна-дымлёная кераміка
🔷Крэўскі "Кукуць" як цацка-брэнд Крэва
🔷 Як правільна эксплутаваць малачоны посуд
Госць выпуска -- даследчыца і сыраварка Воля Жарнасек.
У гэтым выпуску:
🔷Як і чаму Воля пачала варыць сыры
🔷 Беларускія традыцыйныя сыры: літоўскі, сычужны і клінковы
🔷 Сыр Нарвежскі "Бруност" і "Адыгейскі"
🔷Сыр па рэцэпце 1848 года Ганны Цюндзявіцкай
🔷Сыр "Нябожчык" і гісторыя яго з'яўлення
🔷 Гаспадарка Волі і прылады,якія яна выкарыстоўвае
Госць выпуска -- даследчыца Вольга Трубач.
Відзікі - беларускі традыцыйны роспіс па шкле канца 19 - сярэдзіны 20ст. Нашы продкі мелі досыць сціплыя інтэр'еры і каб расквеціць жыццё фарбамі, упрыгожыць пакоі і ствараліся карцінкі "Відзікі".
У гэтым выпуску:
🔷Як даследчыца даведалася сам назоў "Відзікі"
🔷 Ці можна лічыць "Відзікі" наіўным мастацтвам
🔷Адкуль да нас прыйшла традыцыя роспісу па шкле
🔷Як "Відзікі" трапляюць у калекцыю да Вольгі
🔷 Як і хто вырабляў "Відзікі"
🔷Дзе можна на ўласныя вочы пабачыць карцінкі
🔷 Мугіры - роспіс па шкле беларускіх татар
Госця выпуска - жыхарка Велямічаў, якая вывучае гісторыю вёскі, захоўвае і распаўсюджвае памяць пра яе, Аляксандра Гушча
Падкаст з серыі "Вусная гісторыя", дзе Саша дзеліцца сваімі ведамі пра гісторыю роднай вёскі.
У гэтым выпуску вы даведаецеся:
🔷 Сямейныя гісторыі і мянушкі
🔷 Чаму бацька Сашы абраў мянушку Саід?
🔷 Успаміны пра шаптух і шаптаноў
🔷 Тэорыі пра паходжанне назвы вёскі
🔷 Як брытанскі генерал апынуўся ў Беларсі
🔷 Дзе схаваныя званы з царквы
🔷 Чым ахвяравалі галодныя людзі з Усходняй Беларусі
🔷 Як людзі ўспрымалі немцаў і партызанаў
Госць выпуска -- даследчык навуковай дысцыпліны "Вексілалогія" - Андрусь Шулаеў.
Кожная краіна мае свой сцяг, але не ўсе ведаюць пра навуковую дысцыпліну вексілалогію, што вывучае сцягі. Вандроўная пташка паразмаўляла з Андрусём Шулаевым, адзіным у Беларусі даследчыкам у галіне вексілалогіі і дзеліцца з вамі захапляльнай інфармацыяй.
У гэтым выпуску вы даведаецеся:
🔷 Як і калі Андрусь зацікавіўся вексілалогіяй
🔷 Што такое вексілалогія
🔷 Адрозненні вексілалогіі ад іншых навуковых дысцыплін
🔷 З чаго складаліся сцягі
🔷 Колькасць захаваных у Беларусі і суседніх краінах сцягоў, датычных да гісторыі сучаснай Беларусі
🔷 У чым адметнасць беларускай вексілалогіі
Госць выпуска -- даследчык Ганцавіцкага Палесся Уладзімір Кандраценя.
Ганцавіцкае Палессе -- унікальны рэгіён, які ўвабраў у сябе культуру памежных з ім тэрыторый. Безліч паганскіх вераванняў і традыцый так і засталіся жыць у багне разам з жыхарамі вёсак. Запрашаем паслухаць пра таямніцы і цікавосткі ў новым выпуску падкаста.
У гэтым выпуску:
🔷Падрыхтоўка пакойніка да пахавання
🔷 Дамавіна: з чаго і як яе рабілі
🔷Як паводзіў сябе чалавек, які хацеў нарабіць чараў
🔷 Традыцыі, што ўразілі даследчыка падчас экспедыцый
🔷Запавольванне часу па-паляшуцку
🔷 Традыцыя апранння крыжоў
🔷Іншасвет як успрыманне свету памерлых
Госця выпуска -- культурны антраполаг і кіраўнічка праекта "Традыцыйны строй" Анэля Крэйн.
У гэтым выпуску:
🔷Панятак "традыцыйны строй", складаныя часткі строя
🔷 Этнаграфічныя рэгіёны і іх асаблівасці
🔷Дзе можна пабачыць традыцыйны строй
🔷Дзе і як можна пашыць строй
🔷Ці мае ўсё ж схаваныя сэнсы беларускі арнамент
🔷 Каталог як падсумаванне працы праекта
🔷 Шлях Беларусі ў развіцці сучаснага ўспрымання традыцыйнага строя
У гэтым выпуску вы даведаецеся:
што такое генеалогія;
з чаго пачаць чалавеку, які толькі зацікавіўся гісторыя роду;
як збіраць і якія крыніцы выкарыстоўваць;
цікавосткі з генеалагічных пошукаў Пашы;
страчаная семейная рэліквія.
From the publisher's feed