Архіпэляг БЕЛАГ

Архіпэляг БЕЛАГ

By Радыё СвабодаSociety & CultureDocumentary
Download on the App Store

Архіпэляг БЕЛАГ episodes

  • Ці варта радавацца міжнародным перамогам беларускай улады
    Алена Купчына прайграла гонку за пасаду старшыні АБСЭ. Былая віцэ-міністарка замежных справаў Беларусі ня здолела заняць аніводную з чатырох высокіх пасадаў у арганізацыі. Ці варта радавацца міжнародным перамогам беларускай улады? Ці ўзмацняюць, ці аслабляюць яны рэжым? Пра гэта ў Экспэртызе Свабоды дыскутуюць Юры Дракахруст і Дзьмітры Гурневіч.
    15 min
  • У Нямеччыне выйшла ў сьвет першая беларуская граматыка, напісаная 100 гадоў таму
    Прафэсар Гэрман Бідэр з Зальцбурскага ўнівэрсытэту выдаў знойдзеную ў Гамбургу беларускую граматыку Антона Луцкевіча. Чаму больш за сто гадоў пра яе ніхто ня ведаў? Госьцем перадачы — гісторык Анатоль Сідарэвіч.
    15 min
  • Хто аўтар першай беларускай граматыкі?
    Да гэтага часу аўтарам першай граматыкі беларускай мовы лічыўся Браніслаў Тарашкевіч. Аднак нядаўна прафэсар Герман Бідар з Зальбургскага ўнівэрсытэту адшукаў і выдаў яшчэ адну беларускую граматыку, напісаную да Тарашкевіча. Хто ж быў першапраходцам на моўнай ніве? Госьцем перадачы – гісторык Анатоль Сідарэвіч.
    15 min
  • Чаму бусел стаў абранай птушкай беларусаў?
    Апошнімі гадамі ў беларускіх вёсках або на лецішчах ужо радзей можна пабачыць брутальныя пальмы з плястыкавых бутэлек ці пабудовы з гумовых колаў, але зьявіўся новы брэнд – штучна выраблены бусел. Адзін, з элегантна падціснутай ножкай, або ў шчасьлівай сямейцы, неістотна. Галоўнае -- новы герой вясковых падворкаў у шэрагу выпадкаў суседнічае з праўдзівымі гнёздамі гэтай велічнай і прыгожай птушкі. Жывы бусел у беларускім небе, на балоце, у гнязьдзе, і бусел штучны – на траўніку лецішча, шыкоўнага загараднага дому, на вясковым панадворку. Культ бусла працягваецца і нават набывае моду. Чаму? Пра прычыны абранасьці на ролю асаблівага ўлюбёнца менавіта бусла Вячаслаў Ракіцкі гутарыць з доктарам філялягічных навук, этнакультуролягам Тацянай Валодзінай.
    15 min
  • Ірына Дубянецкая: “Наш пераклад Бібліі – для ўсіх канфэсій”
    Пасьля Скарыны на сьвет зьявіліся тры поўныя пераклады Бібліі на сучасную беларускую мову – Янкі Станкевіча, Васіля Сёмухі і айца Ўладыслава Чарняўскага. Для чаго спатрэбіўся чацьвёрты, над якім з 2012 году працуе грамадка энтузіястаў? Госьцяй перадачы – іныцыятарка праекту доктар тэалёгіі Ірына Дубянецкая.
    15 min
  • Ганна Севярынец: Паэзія Дубоўкі гарманічная, як музыка Моцарта
    Днямі ў сталічнай “Галерэі-tut.by” прайшла прэзэнтацыя двухтомніка Ўладзімера Дубоўкі, адначасова выйшла ў сьвет і дакумэнтальная кніга пра паэта. Яе ўкладальніца Ганна Севярынец – госьцяй перадачы.
    15 min
  • Сяргей Чыгрын: Да краязнаўцаў чыноўнікі ставяцца насьцярожана
    Прэміяй імя Марыі і Аляксандра Стагановічаў сёлета была адзначаная кніга слонімскага краязнаўцы Сяргея Чыгрына «На радзіме Ігната Дварчаніна». Чаму чыноўнікі ня любяць краязнаўцаў, і за што ў Слоніме аднойчы пабілі маскоўскага пасла? Ляўрэат — госьцем перадачы.
    15 min
  • Мікола Нікалаеў: Апрача Скарыны ніхто не друкаваў сваіх партрэтаў у Бібліі
    Колькі гадоў самай старажытнай беларускай кнізе? Чаму і пасьля зьяўленьня друкарскага варштату кнігі працягвалі перапісваць ад рукі? Чаму не сустракаюцца выданьні Скарыны ў кнігазборах беларускіх магнатаў? Госьцем перадачы – беларускі кнігазнавец з Санкт-Пецярбургу Мікола Нікалаеў.
    15 min
  • Раіса Баравікова: Заўзятар і брамнік – словы і для мяне нязвыклыя
    Доўгатрывалая акцыя “Чытаем па-беларуску з Velkom” аб’яднала пісьменьнікаў і спартсмэнаў. Чым бяруць за сэрца беларускіх школьнікаў актор Юры Жыгімонт, футбалісты магілёўскага “Дняпра” і аўтары часопісу “Буся”? Госьцяй перадачы – паэтка Раіса Баравікова.
    15 min

About Архіпэляг БЕЛАГ

From the publisher's feed

Гэта падкаст пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму. Разам з былымі палітзьняволенымі і сілавікамі мы пройдзем праз усе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманьне, «суткі»,…

More shows like Архіпэляг БЕЛАГ

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Гісторыя на Свабодзе by Радыё Свабода

Гісторыя на Свабодзе

0 Listeners

Куды коціцца сьвет by Радыё Свабода

Куды коціцца сьвет

0 Listeners

«Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020 by Радыё Свабода

«Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020

0 Listeners

Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19 by Радыё Свабода

Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19

0 Listeners