Архіпэляг БЕЛАГ

Архіпэляг БЕЛАГ

By Радыё СвабодаSociety & CultureDocumentary
Download on the App Store

Архіпэляг БЕЛАГ episodes

  • Валянціна Твардоўская: За Быкава бацька ўзышоў на вогнішча
    У Маскве выйшаў у сьвет “Навамірскі дзёньнік” Аляксандра Твардоўскага. У ім – гісторыя змаганьня за быкаўскія аповесьці, успаміны пра раскулачанага бацьку, магілёўскага беларуса. Госьцяй перадачы – дачка паэта гісторык Валянціна Твардоўская, якая падрыхтавала дзёньнік да друку`
    15 min
  • Алесь Радзюк: Расейскія рэпрэсіі толькі гартавалі беларусаў
    У сэрыі “Гарадзенская бібліятэка” выйшла ў сьвет кніга “Пад скіпэтрам Расейскай імпэрыі: рэпрэсіўная палітыка царызму на землях Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стагодзьдзя”. Госьцем перадачы – яе аўтар гісторык Алесь Радзюк.
    15 min
  • Станіслаў Шушкевіч: Гэтай уладзе ў Курапаты лепш ня лезьці
    Чаму ўладзе раптам спатрэбіўся мэмарыял у Курапатах? Што насамрэч стаяла за прапановай Сьвятлане Алексіевіч узначаліць курапацкую камісію? І чаму не была выкананая ўрадавая пастанова па Курапатах на пачатку 90-х? Госьцем перадачы – першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.
    15 min
  • Алесь Аркуш: Імя Скарыны будзе напісана сонцам
    Першы прыватны помнік Францішку Скарыну зьявіцца сёлета ў Полацку. Як ён будзе выглядаць і ці ўпішацца ў культурны пэйзаж гораду, дзе ўжо ёсьць помнік першадрукару? Госьцем перадачы – ініцыятар праекту пісьменьнік Алесь Аркуш.
    15 min
  • Уладзімер Падгол: Чаму Дзень Волі стаў днём вайны?
    Абсурдысцкая п’еса ставілася ў Менску 25 сакавіка. На цэнтральным праспэкце сталіцы адбываўся масавы хапун, у Курапатах ішоў бадзёры дзяржаўны суботнік, а па БТ – дакумэнтальны фільм пра Кастуся Каліноўскага – “змагара за незалежнасьць Беларусі”? Хто ставіў гэты спэктакль і для каго? Госьцем перадачы – кандыдат філязофіі палітоляг Уладзімер Падгол.
    15 min
  • Міхал Бараноўскі: Беларусь – гэта месца моцы
    21 сакавіка ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень паэзіі. Чаму наймалодшае пакаленьне беларускіх паэтаў адмоўна ставіцца да фэстывалю паэзіі і песьні ў Маладэчне? Чаму ў навучальных праграмах па літаратуры няма творцаў-нонканфармістаў? І як мусіў бы адзначацца Дзень паэзіі ў Беларусі? Госьцем перадачы – малады паэт Міхал Бараноўскі.
    15 min
  • Ганна Севярынец: Самым зацятым праціўнікам расейскага ўплыву быў Алесь Дудар
    Навіна прагучала сэнсацыйна: адшуканы архіў расстралянага ў 1937-м паэта Алеся Дудара. Прычым не ў маладаступных катакомбах ці адноўленых ізноў спэцхранах, а ў звычайнай менскай кватэры. Частка знойдзеных у архіве тэкстаў ужо рыхтуецца да друку… Госьцяй перадачы – літаратуразнаўца Ганна Севярынец
    15 min
  • Бліскавіцы фэмінізму: выйшла першая ў Беларусі анталёгія жаночай паэзіі
    У анталёгіі пад назвай “Бліскавіцы” прадстаўленая 61 паэтка міжваеннага пэрыяду (1918-1941). Ці натхняў “маладняковак” абвешчаны ў 20-я гады як партыйная дактрына “марксысцкі фэмінізм”, і чаму ў іхняй творчасьці амаль не адчуваўся “крылаты эрас”, які прапагандавалі лектары жанаддзелаў? Госьцяй перадачы – адна з укладальнікаў анталёгіі Аксана Данільчык.
    15 min

About Архіпэляг БЕЛАГ

From the publisher's feed

Гэта падкаст пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму. Разам з былымі палітзьняволенымі і сілавікамі мы пройдзем праз усе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманьне, «суткі»,…

More shows like Архіпэляг БЕЛАГ

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Гісторыя на Свабодзе by Радыё Свабода

Гісторыя на Свабодзе

0 Listeners

Куды коціцца сьвет by Радыё Свабода

Куды коціцца сьвет

0 Listeners

«Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020 by Радыё Свабода

«Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020

0 Listeners

Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19 by Радыё Свабода

Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19

0 Listeners