Архіпэляг БЕЛАГ

Архіпэляг БЕЛАГ

By Радыё СвабодаSociety & CultureDocumentary
Download on the App Store

Архіпэляг БЕЛАГ episodes

  • Ігар Сурмачэўскі
    Госьцем перадачы – Ігар Сурмачэўскі, адзіны ў Беларусі рэстаўратар-мэцэнат, які сваім коштам рэстаўруе старажытныя абразы і ахвяруе іх цэрквам і касьцёлам.
    15 min
  • Павал Татарнікаў
    Што сталася з айчыннай кніжнай ілюстрацыяй, і чаму нацыянальны конкурс “Мастацтва кнігі” ператварыўся ў каляміністэрскі міжсабойчык? Гось”Вольнай студыі” -- мастак Павал Татарнікаў.
    15 min
  • Натальля Матыліцкая: “Ліцьвіны” ня значыліся ні ў якіх дзяржрэестрах, але нас слухалі з захапленьнем!
    Дваццаць пяць гадоў таму быў створаны гурт “Ліцьвіны”, які прынёс на беларускую сцэну нязвыклае гучаньне аўтэнтычнага фальклёру. Не пазначаны ні ў якіх дзяржрэестрах, ён неаднаразова прадстаўляў Беларусь на прэстыжных міжнародных фэстывалях. На адным зь іх “Ліцьвіны” адмовіліся прэзэнтавацца разам з расейскай дэлегацыяй пад псэўдафальклёрную “Калінку-малінку”… Чым гэта закончылася – у гутарцы зь першай салісткай “Ліцьвіноў” Натальляй Матыліцкай.
    15 min
  • Алкаеў: "Ані былы палітвязень, ані былы турэмнік амбудсмэнам быць ня зможа"
    Інстытут амбудсмэна або ўпаўнаважанага па правах чалавека дзейнічае сёньня бадай у сотнік дзяржаваў сьвету. У тым ліку ў многіх былых савецкіх рэспубліках, як эўрапейскіх, так азіяцкіх. У Беларусі такой структуры няма і дагэтуль Чаму? Ці неабходная яна ў цяперашніх беларускіх умовах?
    15 min
  • Анатоль Вярцінскі: Паэт у Беларусі павінен быць змагаром
    У 60-я яго імя фігуравала ў данясеньнях старшыні КДБ СССР, адрасаваных ЦК КПСС. У 70-я ён выдаў кнігу “Ветрана”, якая стала прадвесьнікам галоснасьці. У 80-я рэдагаваў тыднёвік “ЛіМ”, які за лічаныя гадзіны зьнікаў з шапікаў “Саюздруку”. У 90-я з трыбуны Вярхоўнага Савету абвесьціў дату дзяржаўнага сьвята – Дня Незалежнасьці. Госьцем перадачы – паэт Анатоль Вярцінскі, якому 18 лістапада спаўняецца 85.
    15 min
  • Суд над камунізмам – пакуль на экране
    У Менску прайшлі прэм’ерныя паказы дакумэнтальнага фільма “Суд над камунізмам”. Чаму масквічы любяць фатаграфавацца з маскарадным Сталіным, а ў Беларусі да гэтай пары стаяць помнікі забойцам? Гасьцямі перадачы – стваральнікі стужкі Кася Камоцкая і Віктар Корзун.
    15 min
  • Уладзімер Вішнеўскі: У нас выдатныя мастакі, але яны дзяржаве непатрэбныя
    Аздобленыя ім кнігі неаднойчы адзначаліся на разнастайных кніжных біенале. Напрыклад, “Палата кнігапісная” Міколы Нікалаева атрымала Гран-пры на айчынным конкурсе “Мастацтва кнігі”. Чаму ж сёньня ў Беларусі ілюстраваньнем кніг займаюцца аматары, а кнігарні літаральна заваленыя сумнеўнай з гледзішча мастацкага густу прадукцыяй? Мастак Уладзімер Вішнеўскі – госьцем перадачы.
    15 min
  • Паліна Качаткова: Калі пад Воршай ня будзе нас, туды прыйдуць расейскія казакі
    Прэзэнтацыя кнігі Паліны Качатковай “Гняздо-2” невыпадкова прайшла ў вёсцы Стаўры пад Воршай. На думку аўтаркі, нацыянальная культура павінна больш актыўна праяўляць сябе менавіта на памежжы. Ці зможа беларуская кніга спыніць “русский мир”, які на Віцебшчыне пачуваецца даволі камфортна? Празаік Паліна Качаткова – госьцяй перадачы.
    13 min
  • Сяржук Доўгушаў: Барадуліна трэба бараніць канкрэтнымі справамі
    Пакуль у сацсетках ідзе слоўная вайна зь лектарам БДУ, які залічыў Рыгора Барадуліна да нацыстаў (за яго прыналежнасьць да БНФ), маладыя прыхільнікі народнага паэта рыхтуюць да выданьня вушацкі фальклёр у барадулінскіх запісах. Што будзе ўяўляць зь сябе альбом пад назвай “Падарунак для Барадуліна”? Госьцем перадачы – каардынатар праекту музыка Сяржук Доўгушаў.
    13 min

About Архіпэляг БЕЛАГ

From the publisher's feed

Гэта падкаст пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму. Разам з былымі палітзьняволенымі і сілавікамі мы пройдзем праз усе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманьне, «суткі»,…

More shows like Архіпэляг БЕЛАГ

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Гісторыя на Свабодзе by Радыё Свабода

Гісторыя на Свабодзе

0 Listeners

Куды коціцца сьвет by Радыё Свабода

Куды коціцца сьвет

0 Listeners

«Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020 by Радыё Свабода

«Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020

0 Listeners

Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19 by Радыё Свабода

Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19

0 Listeners