Архіпэляг БЕЛАГ

Архіпэляг БЕЛАГ

By Радыё СвабодаSociety & CultureDocumentary
Download on the App Store

Архіпэляг БЕЛАГ episodes

  • Беларускі погляд на сярэднявечную Эўропу
    Выйшла ў сьвет “Гісторыя сярэднявечнай Эўропы V–ХV ст.”, дзе падзеі, што адбываліся на вялізнай тэрыторыі ад Партугаліі да Паволжа, упершыню разглядаюцца зь беларускіх пазыцый. Са старонак кнігі можна даведацца пра ўдзел нашых продкаў у гусіцкіх войнах у Чэхіі, пра тое, як нашы князі кіравалі Крымам, а нашы майстры будавалі Маскву… Госьцем перадачы – аўтар кнігі гісторык Алег Трусаў.
    13 min
  • Віктар Марціновіч: Беларускі сьвет і “русский мір” усё больш разыходзяцца
    У эпоху чытацкае крызы кнігі гэтага пісьменьніка расхопліваюцца ў кнігарнях, а для іх прэзэнтацый выбіраюцца ўсё больш прасторныя залі. Яго раманы перакладаюцца на ангельскую, нямецкую, расейскую, швэдзкую мовы. У чым сакрэт посьпеху творцы, і пра што яго новы раман “Возера радасьці”? Госьцем перадачы – Віктар Марціновіч.
    13 min
  • Кацярына Ваданосава: Дзікае паляваньне – ня толькі беларускі вобраз
    Яна грае на дзесяці музычных інструмэнтах, у тым ліку на дудзе, які традыцыйна лічыцца мужчынскім. Яна піша вершы і музыку, яна выконвае ўласныя песьні і зьяўляецца мастацкім кіраўніком адразу некалькіх гуртоў. Яна пераплятае старыя кнігі і зьяўляецца тварам мадэльнай агенцыі. Госьцем перадачы – мастачка ў шырокім сэнсе гэтага слова Кацярына Ваданосава.
    13 min
  • Сяргей Законьнікаў: Мы плывем па рацэ гісторыі са зьвязанымі рукамі
    Зорны час часопісу “Полымя” прыпадае на 1986-2002 гады, калі ягоным галоўным рэдактарам быў Сяргей Законьнікаў. А чым беларускія літаратурныя часопісы сталі сёньня, калі іх цалкам кантралюе дзяржава? І чаму традыцыйны Дзень беларускага пісьменства нагадвае баль падчас чумы? Пра гэта – у гутарцы з паэтам, якому 16 верасьня спаўняецца 70 галоў.
    13 min
  • Сяргей Законьнікаў: Мы плывем па рацэ гісторыі са зьвязанымі рукамі
    Зорны час часопісу “Полымя” прыпадае на 1986-2002 гады, калі ягоным галоўным рэдактарам быў Сяргей Законьнікаў. А чым беларускія літаратурныя часопісы сталі сёньня, калі іх цалкам кантралюе дзяржава? І чаму традыцыйны Дзень беларускага пісьменства нагадвае баль падчас чумы? Пра гэта – у гутарцы з паэтам, якому 16 верасьня спаўняецца 70 галоў.
    13 min
  • Генадзь Драздоў: Дэвіз “пагонічаў” – Бог, нацыя, асоба
    Да 25-годзьдзя суполкі “Пагоня” выходзіць у сьвет альбом твораў мастакоў, якія ўваходзяць у гэтае аб’яднаньне. Як ставіцца да “Пагоні” афіцыйны Саюз мастакоў? Чаму “пагонічы” адмовіліся прымаць дзяржаўныя ўзнагароды і выконваць заказы ад улады? Што не дае “Пагоні” распасьціся? Госьцем перадачы – старшыня суполкі Генадзь Драздоў.
    13 min
  • Вольга Іпатава: Улада патрабавала, каб пісьменьнікі сталі на калені
    Калі выйшаў раман пісьменьніцы “Альгердава дзіда”, яго прэзэнтацыі прайшлі ў дзясятках навучальных і культурных установаў Віцебску. У выніку ў горадзе зьявіўся конны помнік князю Альгерду. А першыя яе гістарычныя творы ўспрыняў у штыкі шэры кардынал афіцыёзнай гістарыяграфіі Абэцадарскі. Госьцем перадачы – экс-старшыня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Вольга Іпатава.
    13 min
  • Маланкі і папялішчы Алеся Наўроцкага
    У брэжнеўскія часы ён публічна пратэставаў супраць карнай псыхіятрыі ў СССР. Пазбаўлены працы і сродкаў для існаваньня, шукаў падтрымкі ў акадэміка Сахарава. Дзесяцігодзьдзямі пісаў “у стол”. У “Беларускім кнігазборы” выйшла “Выбранае” пісьменьніка-дысыдэнта Алеся Наўроцкага. Госьцем перадачы – укладальнік кнігі Віктар Жыбуль.
    13 min
  • Навошта ў Віцебску помнік прыёмнаму сыну хана Батыя?
    Кананізаваны Расейскай Праваслаўнай царквой і ўслаўлены Сяргеем Эйзэнштэйнам Аляксандар Неўскі быў верным васалам Залатой Арды і нават прыёмным сынам хана Батыя. Наўрад ці пра гэта ведаюць жыхары Віцебску, дзе расейскаму князю нядаўна ўсталявалі помнік. Госьцем перадачы – гісторык Сяргей Тарасаў.
    13 min
  • Геніюш як верніца
    Пры старажытнай Каложы ў Горадні адчынілася бібліятэка імя Ларысы Геніюш. Кім ёсьць знакамітая паэтка для праваслаўнай царквы, і ці будуць ладзіцца ў бібліятэцы штогадовыя Геніюшаўскія чытаньні? Госьцем перадачы — настаяцель храма протаярэй Аляксандар Балоньнікаў.
    13 min

About Архіпэляг БЕЛАГ

From the publisher's feed

Гэта падкаст пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму. Разам з былымі палітзьняволенымі і сілавікамі мы пройдзем праз усе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманьне, «суткі»,…

More shows like Архіпэляг БЕЛАГ

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Гісторыя на Свабодзе by Радыё Свабода

Гісторыя на Свабодзе

0 Listeners

Куды коціцца сьвет by Радыё Свабода

Куды коціцца сьвет

0 Listeners

«Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020 by Радыё Свабода

«Красаўцы». Вайна з народам у жніўні 2020

0 Listeners

Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19 by Радыё Свабода

Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19

0 Listeners