Эфата

Эфата

By Radio Vaticana - Vatican NewsSociety & Culture
Download on the App Store

Эфата episodes

  • Чытаем Centesimus annus
    У гэтым выпуску аўтар прапануе разгарнуць энцыкліку Яна Паўла ІІ Centesimus annus і дакладна прыгледзецца, што і як там гаворыцца.
    Дакумент падзелены на шэсць раздзелаў і ахоплівае шэсць тэм, якія былі асабліва актуальнымі на пачатку 1990-х, хоць іх актуальнасць захоўваецца і да сённяшняга дня.
    Пасля кароткага ўступу (1-3) Папа распавядае пра асаблівасці Rerum novarum Льва XIII і яго дыягназе тагачасных выклікаў (“новых рэчаў”) (4-11). Затым ён звяртае ўвагу на выклікі ХХ стагоддзя, указваючы на глыбокія супярэчнасці гэтага стагоддзя (12-21). Цэлы раздзел Папа прысвячае 1989 году, даючы філасофскі і багаслоўскі аналіз пераломнага моманту сучаснай гісторыі і падкрэсліваючы ўдзел Касцёла ў грамадска-палітычных пераменах (22-29). Наступны раздзел прысвячаны эканамічнай этыцы, але пазначана пры гэтым, што пытанне сацыяльна-эканамічнай мадэлі застаецца адкрытым (30-43). Раздзел пяты прысвечаны хрысціянскай канцэпцыі дзяржавы. З гэтай нагоды Папа выказвае павагу да “прававой аўтаноміі дэмакратычнай сістэмы”, падкрэсліваючы важнасць “прынцыпу субсідыярнасці” (дапаможнасці) (44-52). У шостым і апошнім раздзеле Папа нанова фармулюе пастулат персаналізму, які прысутнічае ў большасці іншых яго энцыклік: “Чалавек — гэта шлях Касцёла” (53-62).
    Больш падрабязней пра кожны раздзел энцыклікі Centesimus annus слухайце ў падкасце.
    11 min
  • Тэорыі прыходзяць і адыходзяць, а Centesimus annus застаецца
    Гэты выпуск падкаста Эфата прысвечаны энцыкліцы святога Яна Паўла ІІ Centesimus annus. Яна ўяўляе сабой веху ў сацыяльным навучанні Касцёла, бо – сярод іншага – змяшчае новы погляд на лібералізм і рынкавую эканоміку.
    Важна нагадаць пра перыяд, у якім гэтая энцыкліка паўстала. Гэта быў час вялікіх перамен: падзенне Савецкага Саюза, канец халоднай вайны і так званая трэцяя хваля дэмакратызацыі. На працягу адносна кароткага часу (1989 – 1991 гг.) наступіў пераход да дэмакратыі прыблізна ў 30 краінах свету. Гэта быў час небывалага аптымізму наконт распаўсюджання дэмакратыі ва ўсім свеце, час агромністых перамен і агромністых чаканняў. І вось, у гэты час паўстае энцыкліка Яна Паўла ІІ Centesimus annus, што ў перакладзе значыць Сотая гадавіна.
    Чаму такая назва? Бо яна была прымеркавана да сотай гадавіны выдання Папам Ільвом ХІІІ энцыклікі Rerum novarum, якая паклала пачатак каталіцкай сацыяльнай навуцы як асобнай дысцыпліны, а таксама надала сацыяльнаму служэнню прыярытэтнае душпастырскае значэнне. За гэтыя сто гадоў здарылася ў сусветнай гісторыі вельмі шмат: дзве сусветныя войны, паўстанне і падзенне двух таталітарызмаў, дэкаланізацыя, глабалізацыя, і небывалая хваля дэмакратызацыі. Энцыкліка Centesimus annus стала спробай ухапіць гэтыя працэсы і павязаць іх паміж сабой, спробай знайсці агульны назоўнік для іх, а таксама зрабіць высновы на будучае.
    10 min
  • Аборт як нявыбар. Галасы жанчын
    У рамках перадачы “Эфата” працягваецца абмеркаванне тэмы абортаў і цесна звязанай з ёй тэмы правоў жанчын.
    11-12 красавіка 2024 года ў парламенце Польшчы прайшла дыскусія адносна так званага права на аборт. Польшча з’яўляецца адной з нямногіх краін ЕС, дзе існуе заканадаўчая забарона абортаў за выключэннем сітуацый, калі ёсць пагроза для жыцця або здароўя жанчыны або калі зачацце адбылося ў выніку гвалту. Некаторыя з законапраектаў, якія абмяркоўваліся на мінулым тыдні, прадугледжваюць магчымасць аборту да 12-га тыдня цяжарнасці.
    Аўтар дзеліцца ўражаннямі ад выступу адной жанчыны, Карыны, якая ў кастрычніку 2023 года была выбрана дэпутатам ў польскі Сейм і была тады на восьмым ці нават дзявятым месяцы цяжарнасці. Яна раскрытыкавала лозунг Маё цела – мой выбар як спосаб перакладання адказнасці на жанчыну, таму што гэты лозунг змяшчае ў сабе падспудны пасыл: Тваё цела – твая праблема.
    Дэпутат падкрэсліла, што легалізацыя абортаў часта абслугоўвае інтарэсы пэўнага тыпу мужчын, якія пазбягаюць абавязацельстваў і адказнасці. “Гэта не яны будуць хадзіць у абартыўную клініку, гэта не яны будуць жыць у пачуцці віны са згрызотамі сумлення, не яны будуць адчуваць боль і сыходзіць крывёй, не яны будуць несці ўсе медыцынскія рызыкі, звязаныя з працэдурай аборту”, - сказала спадарыня Карына. Яе голас – далёка не адасоблены і яе аргументацыя падтрымліваецца многімі іншымі жанчынамі з самых розных палітычных і ідэалагічных абшараў.
    10 min
  • Аборты. У чыіх інтарэсах?
    У гэтым выпуску аўтар працягвае разважаць над тэмай святасці жыцця. Падчас адной з папярэдніх перадач ён выказаў думку, што ў сваім імкненні да аховы кожнага чалавечага жыцця мы не можам рабіць стаўку толькі на заканадаўчыя забароны, а імкнуцца да больш справядлівага размеркавання адказнасці за зачатае дзіця. Патрэбна такое размеркаванне адказнасці, якое б дазволіла жанчынам рэалізоўваць свае жыццёвыя прыярытэты, у тым ліку ў абшары адукацыі, кар’еры, бізнесе або грамадскай дзейнасці.
    У гэтым падкасце аўтар падыходзіць да гэтай справы з іншага боку. Ёсць такое ўстойлівае меркаванне, што нязгода на аборты – гэта тыпова мужчынская пазіцыя, у той час як з перспектывы жанчын – гэта права, неад’емная складовая эмансіпацыі жанчын. Маўляў, калі хтосьці выступае супраць абортаў, то выражае пазіцыю кансерватыўных мужчын, якія хочуць прывязаць жанчын да традыцыйных роляў (кухня, дзеці, царква), якія хочуць не дапусціць іх у публічную сферу, каб было больш месца для іх – мужчын – самарэалізацыі. Карацей кажучы, пазіцыя prolife – у інтарэсах мужчын, пазіцыя prochoice – у інтарэсах жанчын.
    Аўтар аналізуе даныя сацыялагічных апытанняў у розных краінах і сцвярджае, што апазіцыя да абортаў не з'яўляецца выключна мужчынскай пазіцыяй. Наадварот, жанчыны часта больш крытычна ставяцца да абортаў і падтрымліваюць іх абмежаванне.
    11 min
  • Абудзіся ты, які спіш!
    “Абудзіся ты, які спіш! (…) Паўстань! Давай выйдзем адсюль! Бо ты – ува мне, а я – у табе, як адна і непадзельная асоба”.
    Гэтай цытатай са Старажытнай пропаведзі Эпіфанія Кіпрыйскага распачынаецца выпуск падкаста “Эфата”. Асаблівасць гэтай пропаведзі ў тым, што яна ўяўляе сабой прамову Хрыста да Адама, да першачалавека. А праз Адама яна скіравана да кожнага і кожнай з нас. Гэта пропаведзь дазваляе нам адчуць значэнне свята Пасхі для нас асабіста, нас, якія прывыклі думаць аб сабе як “смяротных істотах”, як тых, каму наканавана раней ці пазней памерці.
    “Паўстань! Давай выйдзем адсюль!” – гэтыя словы, прамоўленыя змёртвыхпаўсталым Хрыстом да Адама, вельмі моцныя і вельмі важныя. Гэта тыя словы, якія мы пачуем тады, калі ўрэшце рэшт будуць прарваны нашы зямныя мары, планы і памкненні. Гэта тыя словы, якія пачуюць нашы родныя і сябры.
    9 min
  • Святасць жыцця. Размеркаванне адказнасці
    З сучаснай эмбрыялогіі мы ведаем, што жыццё пачынаецца ў момант зачацця. Натуральнай высновай з гэтага ёсць тое, што гэта жыццё заслугоўвае апекі і абароны. Пытанне: як павінна выглядаць гэта апека і абарона? Гэтай тэме і прысвечаны чарговы выпуск падкаста.
    Няшмат ёсць жанчын, якія ідуць на аборт выключна з-за капрызу і па легкадумнасці. У большасці выпадкаў такія рашэнні прыняты ў складаных сітуацыях: сітуацыі пакінутасці (мужчына, даведаўшыся пра цяжарнасць, сыходзіць), пад прэсінгам (мужчына або родныя настойваюць на аборце), у сітуацыі страху перад асуджэннем і пагардай (шмат дзе ёсць пагардлівае стаўленне да маці-адзіночак). А нават калі ўсяго гэтага няма, то можа быць страх за будучае, асабліва ў маладых жанчын: што будзе з далейшай адукацыяй, з кар’ерай ды іншымі марамі, якія жанчына можа мець і мае права мець?
    Адказнасць за аборт нясе не толькі жанчына, але таксама мужчына-партнёр, атачэнне і ўсё грамадства. Толькі такі падыход сугучны з духам Евангелля, з тым, што Хрыстус паказаў у сітуацыі з чужаложніцай.
    11 min
  • Пачатак жыцця чалавека
    Дыскусія аб абортах часта падзяляецца на дзве пазіцыі: prochoice (права выбару) і prolife (права на жыццё). Аўтар прапануе свой альтэрнатыўны падзел на фаталізм і пазіцыю сумяшчэння. Фаталізм – гэта пазіцыя, згодна з якой правы адной катэгорыі людзей несумяшчальныя з правамі іншай катэгорыі людзей, у дадзеным выпадку – правы жанчыны і права на жыццё ненароджаных дзяцей. Сумяшчэнне – гэта пазіцыя, што правы ўсіх катэгорый людзей не мусяць супярэчыць адно аднаму, у прыватнасці, правы жанчын і права да жыцця зачатых дзяцей.
    Падкаст прысвечаны тэме, вакол якой разгараецца асноўная дыскусія: ці з'яўляецца чалавечы эмбрыён чалавекам?
    Сучасная эмбрыялогія сцвярджае, што жыццё чалавека пачынаецца менавіта з моманту зачацця. Мы ведаем гэта не з Бібліі і не з багаслоўскіх трактатаў, а дзякуючы развіццю сучаснай навукі, перадусім эмбрыялогіі. Пра гэта гаворыцца ў навуковых працах, напрыклад, у падручніку The Developing Human: Clinically Oriented Embryology. Гэта факт, які прызнаецца ў тым ліку тымі прыхільнікамі права на аборт, якія выступаюць з навуковай пазіцыі (як Майкл Тулей або Пітэр Сінгер).
    З дыскусіі пра аборты немачыма выключыць пытанне аб праве на жыццё ненароджаных дзяцей. Такім чынам, ключавое пытанне гучыць наступным чынам: ці правы жанчыны сапраўды несумяшчальныя з правам на жыццё ненароджаных дзяцей? Ці ўсё ж такі яны сумяшчальныя?
    11 min
  • Аборт. Дзве базавыя пазіцыі
    4 сакавіка 2024 года парламент Францыі прыняў рашэнне замацаваць так званае права на аборт на канстытуцыйным узроўні. Падзея стала нагодай для таго, каб грунтоўна абмеркаваць праблему абортаў, трапна распазнаць сутнасць гэтага выкліку і адпаведна яго ацаніць.
    Аўтар разглядае дзве базавыя пазіцыі адносна абортаў. Пазіцыя першая - фаталізм: правы і інтарэсы жанчыны немагчыма сумясціць з правам на жыццё ненароджанага дзіцяці. Пазіцыя другая, сумяшчальніцкая: правы і інтарэсы жанчыны можна сумясціць з правам на жыццё ненароджанага дзіцяці.
    Падкаст запрашае слухачоў да абмеркавання гэтай тэмы ў духу евангельскага эфата – адкрытасці як на правы зачатага дзіцяці, так і на правы жанчыны.
    11 min
  • Уся ўлада ад Бога?
    Працягваючы тэму сацыяльнага навучання Касцёла, аўтар нагадвае два скразныя матывы: антыкаставы і над’этнічны матыў, а таксама матыў дэабсалютызацыі зямной улады. Першы азначае адыход ад падзелу грамадства на касты і ад успрымання сваёй этнічнай групы як выключнай на гэтым свеце. Другі зводзіцца да канстатацыі, што зямны валадар (кароль, цэзар, цар, князь або прэзідэнт) – гэта толькі чалавек, а не якісь абсалют, божышча або супермэн.
    Пазіцыя святога Паўла, які піша, што ўся ўлада ад Бога, узнікла ў складаным гістарычным кантэксце, які патрабуе глыбокага разумення як чалавечага, так і Божага вымярэння Бібліі. Падкаст запрашае слухачоў да глыбокага разважання над гэтымі тэмамі.
    12 min
  • Каталіцкае сацыяльнае навучанне. Скразныя матывы
    Каталіцкае сацыяльнае навучанне – гэта элемент евангелізацыйнай дзейнасці Касцёла, якая рэалізуецца з улікам прыярытэтаў і сітуацыйных магчымасцяў. У папярэдніх выпусках гаворка была пра тое, як сацыяльнае навучанне Касцёла рэалізуецца – або можа рэалізавацца – ва ўмовах аўтарытарызму. У гэтым падкасце аўтар вырашыў засяродзіцца на больш фундаментальных справах – удакладніць само паняцце сацыяльнага навучання Касцёла і абазначыць ключавыя тэмы або матывы гэтага навучання.
    11 min

About Эфата

From the publisher's feed

У падкасце „Эфата“ аўтар засяроджваецца на розных формах узаемадзеяння Касцёла са светам – светам палітыкі, культуры, навукі, рознага роду каштоўнасных трэндаў. “Эфата” – гэта тое слова, якое…