Эфата

Эфата

By Radio Vaticana - Vatican NewsSociety & Culture
Download on the App Store

Эфата episodes

  • Эклесія – сарцавіна старажытнай дэмакратыі
    У гэтым выпуску аўтар працягвае абмеркаванне грамадска-палітычных ідэй старажытнай Грэцыі. Многія словы і паняцці, якія сталі хлебам штодзённым у сённяшніх дэбатах на грамадска-палітычныя тэмы, родам адтуль – з даўняй Грэцыі.
    Адно з гэтых паняццяў, Ekklēsia, парадаксальным чынам не ўвайшло ў лексікон свецкай грамадазнаўчай думкі, а прынялося ў хрысціянскай рэлігійнай традыцыі.
    Ekklēsia – гэта праект аднаго з сямі грэчаскіх мудрацоў, афінскага архонта Салона, які жыў і дзейнічаў на мяжы VII і VI стагоддзяў да нараджэння Хрыстова. Каб прадухіліць пастаяннае процістаянне афінскай арыстакратыі і рэшты афінскага насельніцтва Салон ініцыяваў рэгулярныя сходы, у якіх маглі і нават павінны былі ўдзельнічаць усе грамадзяне старэйшыя за 18 гадоў. Гэтыя агульнаграмадскія сходы і атрымалі назву ekklēsia. Само слова паходзіць ад ek-kaleō, што значыць клічу, склікаю, збіраю на ўсеагульны сход. Такім чынам, ekklēsia – гэта група скліканых людзей.
    11 min
  • Дэмакратыя. З Афінаў у сучанасць
    Ёсць тры стаўпы еўрапейскай цывілізацыі: Афіны, Рым і Ерусалім – пісаў у свой час французскі мысляр Поль Валеры. Афіны сімвалізуюць філасофскую спадчыну старажытнай Грэцыі, Рым – юрыдычную спадчыну старажытнай рымскай дзяржавы. І Ерусалім – гэта юдэахрысціянская рэлігійная традыцыя.
    Некалькі папярэдніх выпускаў былі прысвечаны юдэахрысціянскай складовай каталіцкага сацыяльнага навучання, а канкрэтней – біблійнаму навучанню наконт розных аспектаў грамадскага жыцця. У гэтым падкасце аўтар прапануе пераехаць з Ерусаліма ў Афіны і прыгледзецца да старажытнагрэчаскай грамадска-палітычнай думкі – не толькі таму, што яна мае вялікае значэнне для еўрапейскай цывілізацыі, але таксама таму, што яна цягам многіх стагоддзяў пранікала ў хрысціянскую думку.
    11 min
  • Метаноя. Чатыры грамадска-палітычныя высновы
    Тэмамі мінулых чатырох падкастаў былі метаноя, змена спосабу мыслення, сіла негвалтоўнага супраціву. У гэтым выпуску аўтар прапануе падагульненне сацыяльнага вучэння Новага Запавету і асноўных высноваў з яго. Ён выдзеляе чатыры пазіцыі, якія супярэчаць духу Евангелля, у прыватнасці, не ўпісваюцца ў прынцып метаноі-навяртання. Гэта фундаментальны кансерватызм, ваяўнічы прагрэсізм, рэвалюцыянізм і адмаўленне аб’ектыўнай праўды.
    11 min
  • Сакрэт мірнага супраціву, або Чаму хрысціяне перамаглі ў IV стагоддзі?
    У гэтым выпуску гаворка ідзе пра красамоўныя прыклады перамогі негвалтоўнага супраціву ў гісторыі хрысціянства.
    У першыя стагоддзі хрысціяне былі ў многіх выпадках аб’ектамі дыскрымінацыі, а нярэдка і жорсткага пераследу. Сітуацыя кардынальна змянілася у чацвёртым стагоддзі: у 313 годзе ў Рымскай імперыі быў абмешчаны Міланскі эдыкт, які ўводзіў свабоду веравызнання, у тым ліку і для хрысціян, а ў 380 годзе хрысціянства стала дзяржаўнай рэлігіяй Імперыі.
    Як так сталася, што група вызнаўцаў Хрыста, якія дзейнічалі выключна негвалтоўным спосабам, маючы супраць сябе магутную сілавую сістэму вялікай Імперыі, у выніку сталі пераможцамі? Больш падрабязна аб гэтым – у нашым падкасце.
    11 min
  • Негвалтоўны супраціў
    Змена мыслення, вызваленне ад некаторых стэрэатыпаў, устаноўка на нешта большае – гэта тыя рысы ментальнасці, без якіх немагчыма дэмакратычная культура. І менавіта гэта было першым і асноўным заклікам Хрыста, змешчыным у словах: Навяртайцеся, metanoeite, змяняйце свой спосаб мыслення.
    Навяртанне, metanoia – гэта змена розуму, змена спосабу мыслення на лепшае, на больш правільнае. Metanoia – гэта пакліканне, скіраванае да чалавека новазапаветнай эпохі. Яно зводзіцца да таго, што чалавек павінен пастаянна займацца рэфармаваннем: і самога сябе, і грамадства, і сваіх зносінаў з бліжнімі, і зносінаў з Богам.
    Навяртанне палягае ў адкрытасці на нешта большае (“Пабачыш нешта большае, чым гэта” – кажа Езус Натанаэлю (Ян 1, 50-51)). Гэтае большае паказана ў навучанні Хрыста, якое мае радыкальны пасыл: нават непрыяцель з’яўляецца нашым бліжнім (Мц 5:43-48; Лк 6:27.31-36). А калі так, то спосабы барацьбы, якія прадугледжваюць гвалт, насілле, асабліва серыю гвалтоўных дзеянняў, разыходзяцца з духам Евангелля, нават калі мэты такой барацьбы слушныя.
    11 min
  • Грамадска-палітычны сэнс навяртання
    Стары Запавет, хоць пачаткамі сягае яшчэ ў бронзавы век, змяшчае шэраг ідэй, якія з цягам часу стануць асноватворнымі для дэмакратычнай культуры. Такімі ідэямі з’яўляецца дэабсалютазацыя каралеўскай улады або пераход да ўспрымання адносінаў з Богам у катэгорыях партнёрства. Мінулы выпуск быў своеасаблівым падагульненнем сацыяльнага навучання Старога Запавету.
    У гэтым выпуску аўтар звяртаецца да Новага Запавету. Што ў ім заслугоўвае асаблівай увагі з пункту гледжання сацыяльнага навучання і – у прыватнасці – фармавання культуры дэмакратыі? Заклік Хрыста: “Навяртайцеся (пакайцеся), бо наблізілася Валадарства Нябеснае!” (Мц 4, 17).
    Чаму гэты заклік важны ў кантэксце сацыяльнага навучання? Навяртанне дазваляе адкрыцца на высакародныя сацыяльна-палітычныя і эканамічныя рэформы, накіраваныя на паляпшэнне ўмоў жыцця на зямлі. Змена мыслення, вызваленне ад некаторых стэрэатыпаў, устаноўка на “нешта большае” – гэта тыя рысы ментальнасці, без якіх немагчыма дэмакратычная культура.
    11 min
  • Восем грамадскіх пастулатаў Старога Запавету
    Вызваленне ад наканавальніцкага мыслення, пераход да ўспрымання адносінаў з Богам у катэгорыях партнёрства – важная вяха ў духоўна-рэлігійнай эвалюцыі чалавека. У доўгатэрміновай перспектыве яна зрабіла магчымым развіццё крытычнага мыслення. А пераход да ўспрымання адносінаў з Богам у катэгорыях партнёрства адбыўся ўжо ў часы “першага запавету”, у гісторыі старажытнага Ізраіля.
    Тэма гэтага выпуску – міжчалавечае вымярэнне запавету з Богам. Аўтар разглядае шэраг грамадскіх пастулатаў Старога Запавету: забарону прыгнёта іншаземцаў і наказ клапаціцца пра бедных, непрыняцце абсалютызму каралеўскай улады, права абвінавачанага на абарону і бесстаронні суд, рэфарматарскую крытыку, крытыку калектыўнай адказнасці, крытыку злоўжыванняў кіроўнай касты, зачаткі культурна-рэлігійнага плюралізму і эмансіпацыю чалавечага сумлення.
    11 min
  • “Партнёр Бога”. Грамадска-этычны сэнс запавету Бога і Ізраіля
    У гэтым выпуску аўтар разглядае аснову старазапаветнага старазапаветнага вучэння аб уладзе, і не толькі: яно ляжыць у аснове многіх іншых грамадска-этычных тэм. У аснове ўсяго гэтага ляжыць запавет Бога і Ізраіля, або інакш: пагадненне, саюз, кантракт паміж Богам і Ягоным народам.
    Гэты запавет, як пагадненне або саюз, з’яўляецца цэнтральным элементам гісторыі ізраільскага народа і яго адносін з Богам. Ізраіль адчуваў сваю ўнікальнасць сярод іншых народаў, быў перакананы, што займае асаблівае месца ў Божым плане збаўлення.
    Запавет Бога з Ізраілем складаецца з трох этапаў: з Ноем як прадстаўніком чалавецтва, выратаванага ад патопу, з Аўраамам, прабацькам выбранага народа, і ўласна запавет паміж Богам і Ізраілем на гары Сінай, дзе ізраільскі народ прадстаўляў Маісей.
    Запавет паміж Богам і Ізраілем не абмяжоўваецца толькі Дэкалогам. Ён тычыўся таксама ўсяго, што мы б назвалі звычаямі, абрадамі, культавымі рытуаламі, а таксама правіламі гігіены. Рознага роду прадпісанні наконт ахвярапрынашэнняў, адносна спосабу святкавання рэлігійных святаў, наконт святарскага ўбрання, наконт палавой нячыстасці і г.д.
    Гэты запавет сведчыць пра пераход да партнёрскіх адносін паміж Богам і чалавекам, дзе кожны з бакоў з’яўляецца суб’ектам. Гэты паварот у напрамку трактавання чалавека як свабоднага і разумнага партнёра Бога ёсць важным момантам у духоўна-рэлігійнай эвалюцыі чалавека, момантам, без якога, магчыма, і не змагла б развіцца сучасная культура дэмакратыі і крытычнага мыслення.
    11 min
  • Прырода тыраніі. Прыпавесць Ётама
    Біблія вельмі насцярожана ставіцца да ідэі аднаасобнай улады. Аналізуючы біблійныя тэксты, асабліва Кнігу Суддзяў і Кнігу Самуіла, можна заўважыць, што Біблія змяшчае сярод іншага крытыку аднаасобнай, манархічнай улады. Тое, што ў XVIII стагоддзі было аформлена Шарлем Мантэск’ё ў якасці разгорнутай філасофскай канцэпцыі падзелу ўлады, у нейкай ступені ўжо як мінімум два з паловай тысячагоддзі прысутнічала спачатку ў габрэйскай, а пазней у юдэахрысціянскай традыцыі.
    У Кнізе Суддзяў мы знаходзім прыклады, якія ілюструюць небяспеку аўтакратыі. Смерць Гедэона прыводзіць да таго, што яго сын Авімелех захоплівае ўладу, выкарыстоўваючы жорсткія метады, уключаючы забойства сваіх братоў. Тым не менш, малодшы сын Гедэона, Ётам, які выжывае, становіцца аўтарам прамовы, якая ўяўляе сабой драматычную і красамоўную карыкатуру дыктатарскай улады.
    Далейшая гісторыя ізраільскай манархіі паказвае, што крытыка цароў была звычайнай практыкай. Напрыклад, прарок Натан асуджае караля Давіда, харызматычнага і папулярнага валадара, за яго грахі, а прарок Ілля крытыкуе цара Ахава за прычыненне смерці нявіннага Навута з мэтай прысвоіць яго вінаграднік.
    Такім чынам, біблійныя тэксты заклікаюць да разумення таго, што нават манархі падлягаюць маральнай ацэнцы. Словы Гедэона: “Госпад будзе вашым валадаром!” (Суд 8:23) служаць напамінам пра вышэйшую ўладу Бога над людзьмі.
    10 min
  • Біблійны погляд на аўтакратыю
    У гэтым выпуску акцэнт зроблены на выказванні з Centesimus annus: “Крайне важна, каб кожная ўлада раўнаважылася іншай уладай з уласцівымі ёй абшарамі кампетэнцый” (пункт 44). Гэта тэма хрысціянскага разумення дзяржаўнай улады ўжо абмяркоўвалася раней, у тым ліку словы святога Паўла “Усякая ўлада паходзіць ад Бога” (Рым 13:1), якія падкрэсліваюць значнасць дзяржаўнай улады, але не яе сакралізацыю.
    Дэабсалютызацыя зямной улады — гэта скразны матыў хрысціянскага вучэння, які прысутнічае і ў Старым Запавеце. У Першай кнізе Самуіла адзначаецца цікавы ўрывак, дзе прарок Самуіл папярэджвае ізраільцян аб небяспеках манархічнай улады: “і самі вы будзеце яму рабамі” (1 Сам 8:11-18). Гэтыя словы сведчаць пра тое, што Бог не падтрымлівае перспектыву манархізацыі дзяржаўнай улады.
    Кніга Суддзяў таксама прадстаўляе крытычны погляд на манархію. Гедэон адмаўляецца ад прапановы стаць царом, заяўляючы: “Госпад будзе вашым валадаром!” (Пар. Суддзяў 8:23). Аднак яго сын Авімелех захоплівае ўладу, выкарыстоўваючы тактыку манархічнай прапаганды. Яго метады кіравання паказваюць на тыповыя рысы тыранаў — фармаванне каманды з нізкіх слаёў грамадства.
    Словы Гедэона застаюцца актуальнымі: “Госпад будзе вашым валадаром”. Важна памятаць пра гэта і імкнуцца да Божага Валадарства, сцвярджае аўтар падкаста.
    11 min

About Эфата

From the publisher's feed

У падкасце „Эфата“ аўтар засяроджваецца на розных формах узаемадзеяння Касцёла са светам – светам палітыкі, культуры, навукі, рознага роду каштоўнасных трэндаў. “Эфата” – гэта тое слова, якое…