Эфата

Эфата

By Radio Vaticana - Vatican NewsSociety & Culture
Download on the App Store

Эфата episodes

  • Сэнс біблійны і сэнс жыцця
    У апошняй перадачы з цыклу “Эфата” аўтар звяртаецца да пытання, што такое біблійны сэнс, а таксама і сэнс жыцця, бо Святое Пісанне – гэта не проста тэкст. Гэта жывы дыялог, у якім адкрываецца сэнс жыцця.
    Уявіце сабе, што вы стаіце перад карцінай “Мона Ліза”. Адзін чалавек кажа: “Глядзіце, якая прыгожая ўсмешка”, іншы звяртае ўвагу на тэхніку жывапісу Леанарда да Вінчы, а яшчэ хтосьці заўважае, што фон карціны хавае цікавую гісторыю.
    Тое самае можна сказаць пра Біблію – гэта больш, чым проста тэкст; гэта кніга, поўная схаваных сэнсаў і інтэрпрэтацый, якія развіваліся на працягу стагоддзяў.
    Ужо ў старажытныя часы людзі задаваліся пытаннем, як чытаць святыя тэксты. Ці трэба ўспрымаць словы Бібліі даслоўна, альбо яны хаваюць больш глыбокі, духоўны пасыл? Гэтыя пытанні ўзнікалі яшчэ ў часы стварэння тэксту, і адказы на іх сталі асновай розных метадаў тлумачэння.
    10 min
  • Два правілы тлумачэння Бібліі
    Мінулы падкаст быў прысвечаны сэнсам Бібліі. Гэты выпуск працягвае тэму разумення біблійных тэкстаў, але гэтым разам ужо з дапамогай Катэхізіса Каталіцкага Касцёла.
    Уявіце сабе старажытны манускрыпт, поўны сімвалаў, загадак і невядомых гісторый. Гэты манускрыпт захоўвае ў сабе веды, якія праходзілі праз вякі, кожны радок якога здаецца таямніцай, чакаючай свайго разгадання. Каб яго прачытаць і сапраўды асэнсаваць, нам патрэбны асаблівы ключ, здольны адкрыць замкнёныя дзверы разумення.
    У каталіцызме такім ключом з'яўляюцца два асноўныя інтэрпрэтацыйныя правілы, якія дапамагаюць зразумець Святое Пісанне глыбока і аўтэнтычна. Без гэтых правіл манускрыпт мог бы застацца толькі наборам сімвалаў і загадак, а з імі ён ператвараецца ў крыніцу мудрасці і духоўнай падтрымкі. Слухайце наш падкаст, каб даведацца, што гэта за правілы.
    10 min
  • Біблія. Цяжкая і лёгкая адначасова
    Уявіце сабе юнака, які так моцна кахае дзяўчыну, што бачыць яе ўсюды: у кожным сустрэчным мінаку, у кожнай хвіліне дня і нават у абрысе хмар. Менавіта так, казаў Эразм Ратэрдамскі, людзі, захопленыя пэўнымі ідэямі, здольныя бачыць свае перакананні амаль у кожным радку Святога Пісання.
    Біблія — гэта збор тэкстаў, якія былі напісаны ў розныя эпохі, рознымі аўтарамі і ў розных гістарычных кантэкстах. Для некаторых яе змест крыштальна зразумелы і прама кажа пра веру, любоў, грэх і збаўленне. Для іншых яна выглядае як загадкавая карта, поўная сімвалаў і схаваных значэнняў.
    Гэты выпуск – пра разуменне Бібліі. Задачай аўтара будзе сфармуляваць некалькі тлумачальных ідэй, арыенціраў, якія дапамогуць зразумець Святое Пісанне, дапамогуць не згубіцца ў лабірынце сімвалаў, вобразаў і метафар.
    11 min
  • На палях энцыклікі Dilexit nos
    Гэты выпуск уяўляе сабой рэфлексію па матывах энцыклікі Dilexit nos. "Па матывах" – гэта значыць, што яго мэтай будзе не пераказ зместу энцыклікі, але нешта кшталту "разважанняў на палях" энцыклікі.
    Аўтар дзеліцца дзвюма думкамі. Першая – пра месца інтэлектуальнай рэфлексіі ў хрысціянстве. Другая тычыцца першапачатковага значэння рэлігіі, а таксама стасунку паміж рэлігіяй і тэалогіяй.
    Больш падрабязна аб гэтым – у нашым падкасце.  
    11 min
  • Догмы ў тэалогіі і... навуцы
    Гэты выпуск прысвечаны разгляду пытання дагматызму тэалогіі. Аўтар аналізуе, ці сапраўды дагматычны характар тэалогіі несумяшчальны з навуковасцю. У якасці аргумента выкарыстоўваюцца ідэі філосафа навукі Імрэ Лакатоса, які ўвёў паняцце “цвёрдага ядра” навукі.
    Навуковыя дысцыпліны таксама маюць ідэі і перакананні, якія не падлягаюць сумневу. Розніца паміж тэалогіяй і свецкімі навукамі не настолькі радыкальная, як тое сцвярджаецца ў палемічнай публіцыстыцы. Што, маўляў, тэалогія – гэта абшар сляпой веры, дагматызму і пастаяннага кантролю з боку ўладаў, у той час як свецкая навука – абшар розуму, фактаў і свабоды мыслення.
    Гэта далёка не так. Свецкія навукі, як тое паказаў Лакатос, выбудоўваюцца вакол “цвёрдага ядра” (своеасаблівай сістэмы догмаў), яны могуць быць падатлівыя на тэндэнцыйнасць, а акадэмічная свабода абмежавана пэўнымі каштоўнасцямі, нормамі, а нават заканадаўчымі актамі.
    12 min
  • Ці можа Касцёл умешвацца ў тэалогію?
    У гэтым выпуску аўтар абмярковае пытанне навуковасці тэалогіі (ці тэалогія – гэта навука?), і спрабуе аспрэчыць сцвярджэнне аб тым, што тэалогія не можа быць навукай, паколькі знаходзіцца пад кантролем касцёльных уладаў. Ён сцвярджае, што гэтак жа, як свецкая культура Еўропы мае права абараняць свае каштоўнасці, такія як талерантнасць, правы чалавека і павага да разнастайнасці, так і хрысціянская рэлігія мае права абараняць свае перакананні, у тым ліку веру ў Езуса як Бога і Збавіцеля. І так жа, як абарона еўрапейскіх каштоўнасцяў часам звязана з умяшаннем у навуковую свабоду, гэта ж адбываецца і ў выпадку абароны хрысціянскіх каштоўнасцяў.
    11 min
  • Ад атэізму да Бога. Інтэлектуальнае падарожжа Энтані Флю
    У гэтым выпуску вы даведаецеся пра гісторыю філосафа і навукоўца Энтані Флю. Уявіце сабе, што большую частку свайго жыцця вы паслядоўна верыце, што сонца ўстае штодня, бо проста так павінна быць – ніякіх нябачных сіл, ніякага нябачнага Стваральніка тут няма, бо няма аніякіх падставаў для сцвярджэння існавання такіх сіл і такога Стваральніка. Давер да навукі, логікі і рацыянальных доказаў – адзінае, што мае сэнс.
    Такім і быў Энтані Флю, адзін з найбольш уплывовых атэістаў і філосафаў навукі XX стагоддзя. Чалавек, які настойваў на тым, што тэізм, вера ў Бога, – гэта проста памылка. Так было, пакуль сам не перажыў нешта накшталт інтэлектуальнага “землятрусу”, які прывёў яго да прызнання існавання Бога.
    11 min
  • Тэалогія, навука і кубікі LEGO
    У папярэдніх выпусках аўтар спыніўся на праблеме тэалогіі – яе навуковасці, яе месцы ў адукацыйных установах, яе даследчыцкім патэнцыяле. Галоўны закід у гэтай справе тычыцца пытання звышнатуральнасці, і гэтае пытанне разглядалася ў мінулых перадачах. У гэтым падкасце ён пераходзіць да другога закіду, які гучыць наступным чынам: тэалогія грунтуецца на спрэчных дапушчэннях. Што гэта значыць?
    Маецца на ўвазе наступнае: для таго, каб праводзіць тэалагічныя даследаванні трэба спярша прыняць шэраг палажэнняў, напрыклад, што існуе Бог, што Ён камунікае з людзьмі, што пэўныя тэксты (Біблія) з’яўляюцца Богам натхнёнымі і г.д. — а гэтыя палажэнні спрэчныя, праблематычныя.
    Так гучыць гэты закід. Задача аўтара – з ім акуратна разабрацца. Насамперш, ён прапануе выясніць, што такое дапушчэнні, што яны робяць у навуцы і якімі яны павінны быць.
    11 min
  • Звышнатуральнае. Выйсце за межы звычнага
    Як ўжо адзначаў аўтар, тэалогію часта крытыкуюць за тое, што яна абапіраецца на існаванне звышнатуральных рэчаў і з’яў. З-за гэтага яе навуковасць нярэдка ставіцца пад сумнеў. Галоўнае пытанне ўсцяж гучыць так: чаму звышнатуральнасць – гэта праблема?
    Ёсць два адказы на гэтае пытанне. Першы гучыць так: звышнатуральная рэчаіснасць не існуе, таму тэалогія беззмястоўная. Другі: нават калі звышнатуральная рэчаіснасць існуе, мы не валодаем адпаведнымі інструментамі для яе навуковага даследавання.
    Мінулы выпуск быў прасвечаны першай тэзе, а ў гэтым разглядаецца другая: праблема інструментаў і метадаў вывучэння звышнанатуральнасці.
    12 min
  • Чаму навука “не можа” прызнаваць звышнатуральнае?
    У мінулым выпуску аўтар разважаў над такімі пытаннямі: Ці тэалогія – гэта навука? Ці яна можа быць навукай? А калі яна не навука, то чым тады з’яўляецца? У гэтай праграме ён разглядае пытанне звышнатуральнай рэчаіснасці.
    Многія сучасныя навукоўцы лічаць, што навука займаецца толькі тым, што з’яўляецца натуральным, то бок прыродай. Як пісаў Рычард Левонтын: «Нашы тлумачэнні матэрыяльных з’яў выключаюць дзеянне звышнатуральных дэманаў, ведзьмаў, духаў усялякага роду, уключаючы розных багоў, ці будзе гэта Адонай, ці Зеўс». Такое стаўленне, вядомае як натуралізм, часта разглядаецца як прынцып, якога павінен прытрымлівацца кожны навуковец, нават калі часам узнікае спакуса звярнуцца да чагосьці звышнатуральнага.
    Паўстае лагічна пытанне: адкуль такая ўпэўненасць, што існуе толькі натуральнае? Тут у адказ мы пачуем: дастаткова таго, што ніхто не даказаў існавання Бога, каб заявіць, што спасылкі на звышнатуральнае непрымальныя. У гэтым месцы, хутчэй за ўсё, з’явіцца такая фраза, як “цяжар доказу”. Цяжар доказу – гэта агульнае правіла, якое заключаецца ў тым, што чалавек, які выказвае больш спрэчную тэзу, павінен прадставіць доказы.
    Аднак у пытанні існавання Бога сітуацыя не такая відавочная. Ці сапраўды цяжар доказу на баку веруючых? У спрэчцы пра існаванне Бога можна прыняць два падыходы. Хтосьці можа сказаць: “Але ж ніхто ніколі не бачыў Бога, таму ясна, што тэалогія павінна нешта даказаць”. Але пачакайце… Паводле даследаванняў, 85% насельніцтва свету прызнае існаванне звышнатуральнай сілы. Магчыма, таму гэта тыя, хто не верыць, павінны нешта даказваць, бо яны ў меншасці, - сцвярджае аўтар.  
    11 min

About Эфата

From the publisher's feed

У падкасце „Эфата“ аўтар засяроджваецца на розных формах узаемадзеяння Касцёла са светам – светам палітыкі, культуры, навукі, рознага роду каштоўнасных трэндаў. “Эфата” – гэта тое слова, якое…