euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Дзіяна Балыка і Ігар Сігаў. (Не)растраляныя: ці можна забіць паэзію, пазбавіўшы жыцця паэта
    Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года назаўжды застанецца ў памяці беларусаў ноччу беларускай нацыянальнай трагедыі. Насамрэч, за часы панавання бальшавіцка-камуністычнай навалы такіх трагічных начэй (і дзён) было безліч. Калі людзей катавалі, растрэльвалі ці высылалі на смерць у Сібір каты з чырвонымі зоркамі на фуражках. Але тая ноч сталася асаблівай таму, што стала апошняй для дзясяткаў выбітных дзеячоў нашай нацыянальнай інтэлектуальнай эліты. І мы мусім гэта памятаць. Прынамсі тыя, для каго Беларусь не пусты гук, не “ўскраек расійскай імперыі”. Таму беларусы па ўсім свеце ладзяць вечарыну памяці, “Ноч (не)растраляных паэтаў” 29 кастрычніка. У Варшаве такая вечарына адбудзецца у Музеі Вольнай Беларусі а 20:00.
    Чаму немагчыма расстраляць паэзію нават калі паэт быў забіты і што дае нам імкненне не забываць творы паэтаў пачатку мінулага стагоддзя? Чаму дыктатары так ненавідзяць пісьменнікаў і ці можа літаратура стаць зброяй? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае драматургіня, паэтка, акторка Дзіяна Балыка і актор Ігар Сігаў.
    38 min
  • Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская. Дэпартацыя па “Дубліну”: як уратаваць беларусаў ад гэтай працэдуры
    Апошнім часам усё часцей сярод беларусаў гучаць словы “Дублінскі рэгламент”. І найчасцей іх згадваюць з негатыўнымі эмоцыямі. Бо тыя, хто пад той “Дублін” трапляе, сутыкаюцца з вялікімі праблемамі — ім пагражае высылка з Польшчы (ці іншай краіны ЕС, дзе беларус цяпер знаходзіцца) у краіну, якая альбо выдавала візу, альбо якая была так званай “краінай першага ўезда”. Адзін з самых гучных такіх выпадкаў апошніх дзён: суд і спроба дэпартацыі ў Літву Нэлі Ваданосавай, маці вядомай тэлевядоўцы і музыканткі Кацярыны Ваданосавай. Але дзякуючы адвакаванню інтарэсаў Нэлі Ваданосавай юрыстамі “Партызанкі”, высылкі ў Літву жанчына пазбегла. Пакуль…
    Чаму апошнім часам да беларусаў сталі часцей прымяняць “Дублінскі рэгламент” і ці магчыма пазбегнуць гэтай працэдуры? Пра што сведчыць вынік суда над Нэлі Ваданосавай і ці дапаможа гэта ў разглядзе спраў іншых беларусаў? Чаму пытанне прымянення “Дублінскага рэгламенту” ў дачыненні да беларусаў немагчыма вырашыць на палітычным узроўні хаця б для пачатку ў Польшчы і Літве? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай і адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай. Праграма выходзіць раз на тры тыдні.
    40 min
  • Настасся Касцюгова. “Вяртанне”: на якіх умовах яно магчымае і што нас на радзіме чакае
    Вяртанне як нацыянальную ідэю і план дзеянняў прапанаваў беларусам вызвалены з-за кратаў і дэпартаваны з Беларусі філосаф Уладзімер Мацкевіч. І хоць пасля падзей 2020 года з думкай аб вяртанні на радзіму ў вымушаную эміграцыю выязджала пераважная большасць беларусаў, склалася такое ўражанне, што менавіта Мацкевіч адкрыў дыяспары вочы на сапраўдную мэту і сэнс іх жыцця. Што праўда, без адказу застаюцца пакуль пытанні пра тое, якім чынам гэтае вяртанне магчыма прыспешыць і на якіх умовах…
    Чаму шмат каму з беларусаў адгукнуліся словы Мацкевіча пра вяртанне, хто яны і так пра гэта марылі і казалі ад пачатку сваёй вымушанай эміграцыі? Ці разлічваюць тыя, хоць сёння выступае за дыялог з рэжымам, што дазволяць вярнуцца беспакарана? Ці магчыма вярнуцца і вярнуць сабе Беларусь-2019 і як на перамовы Мінска з Вашынгтонам уплывае сітуацыя на беларуска-літоўскай мяжы? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай па палітычнай камунікацыі Анастасіяй Касцюговай. Праграма выходзіць раз на два тыдні.
    42 min
  • Павел Усаў. “Самі вінаватыя!”: як выглядае бяспека ў рэгіёне паводле Лукашэнкі
    Нягледзячы на супрацьдзеянні Літвы, якая нават мяжу з Беларуссю закрыла, каб перашкодзіць гасцям з ЕС дабрацца ў Беларусь, у Мінску распачалася чарговая канферэнцыя па еўразійскай бяспецы. З выступу на ёй Лукашэнкі мы і даведаліся як пра сапраўдныя мэты перакрыцця мяжы, так і пра тое, што ніякіх міграцыйных атак з беларускага боку не адбываецца, але і абараняць Еўропу ад мігрантаў рэжым не збіраецца. А ў пагаршэнні адносін з Захадам вінаваты (хто б сумняваўся) сам Захад.
    Ці атрымаецца ў Лукашэнкі зваліць віну за перакрыццё беларуска-літоўскай мяжы на Вільню і якія наступствы гэта сітуацыя будзе мець як для Беларусі, так і для Літвы? Што стаіць за ўзгадкамі міграцыйнага крызісу і хто мусіць абараняць беларускую мяжу? Што азначае здзелка “ўсё на ўсё” і чым пагражаюць працэсы, якія адбываецца ў дэмсілах агулам і ў Каардынацыйна радзе ў прыватнасці? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Варшаўскага цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.
    41 min
  • Рыгор Астапеня. “Не злаваць дзеда”: ці дапаможа гэтая стратэгія вярнуцца у Беларусь
    Каардынацыйная Рада паступова, але няўмольна развальваецца — дэлегаты з яе ўжо выходзяць цэлымі фракцыямі. Падзел дэмсіл таксама становіцца ўсё больш імклівым. І калі раней падзел праходзіў па мяжы стаўлення да санкцый і падтрымкі дзейнасці Офіса Ціханоўскай, то цяпер ён праходзіць між тымі, хто заклікае да перамоў з рэжымам ажно да перагортвання старонкі, і тымі, хто за перамовы, але і ціск каб захоўваўся. Дадае эмоцый і з’яўленне на звыклым полі новых гульцоў кшталту Сяргея Ціханоўскага, Уладзіміра Мацкевіча ды іншых вызваленых і дэпартаваных палітвязняў.
    Пра што сведчаць працэсы, якія адбываюцца ў Каардынацыйна радзе дый увогуле ў дэмакратычным руху? Як сталася, што пазіцыя “не злаваць дзеда” пераважае і ці прывядзе яна да жаданых вынікаў? Ці здольны рэжым пайсці на спыненне рэпрэсій, ці жыццяздольная ідэя Мацкевіча “вяртацца” і якая роля ва ўсіх працэсах ініцыятывы “Мальдзіс”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар “Беларускай ініцыятывы” Chatham House Рыгор Астапеня.
    43 min
  • Алесь Міхалевіч. Мельнікава, якая не прайшла паліграф, і падтрымка, што нам (не) патрэбна
    Беларускі рэжым не спяшаецца, але нібыта гатовы выпускаць палітвязняў не толькі з турмаў, але і з краіны. Гэтая умова пакуль абавязковая для тых, хто выходзіць на волю праз зделку Аляксандра Лукашэнкі і Дональда Трампа. Але ёсць і тыя, хто, адсядзеўшы тэрмін, вяртаецца ў родныя сцены і застаецца ў Беларусі. Перыяд адаптацыі, які прыходзіцца праходзіць людзям пасля доўгага часу за кратамі, — гэта тое, што аб’ядноўвае (ці, прынамсі, мусіць аб’ядноўваць) нас усіх.
    Пра тое, што адбываецца з беларусамі пасля вызвалення і якая падтрымка ім насамрэч патрэбная, гаворым у эфіры Еўрарадыё з юрыстам, былым палітвязнем і экс-кандыдатам у прэзідэнты Алесем Міхалевічам, чыю старонку ў Facebook беларускі рэжым нядаўна прызнаў “экстрэмісцкай”.
    Таксама паразмаўляем пра блакіроўку сацсетак, закрыццё літоўскай мяжы і працяг гісторыі Анжалікі Мельнікавай, былой спікеркі Каардынацыйнай рады, якая яшчэ да знікнення не прайшла адзін з паліграфаў нібыта ў межах “ўнутранага расследавання” ў дэмакратычным асяроддзі.
    Беларусы, што выходзяць з КР апошнім часам, тлумачаць сваё рашэнне асабістымі прычынамі. Але ці толькі асабістым кіруюцца нашыя грамадзяне ў пытаннях бяспекі і празрыстасці працэсаў?
    39 min
  • Наталля Васілевіч. Ці здолее кардынал Гуджэроці арганізаваць візіт папы Льва XIV у Беларусь
    Пасланнік папы Льва XIV прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх цэркваў у Ватыкане, кардынал Клаўдыё Гуджэроці 24 кастрычніка прыбыў у Беларусь з нагоды святкавання 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі. Падчас сваёй прамовы кардынал выказаў надзею, што ў будучыні Папа Рымскі зможа наведаць Беларусь і асабіста ўбачыць краіну і яе жыхароў. Кардынал Гуджэроці быў Апостальскім нунцыем у Беларусі з 2011 па 2015 год. І запомніўся тым, што наведваў палітвязняў, падчас іх знаходжання за кратамі. Што праўда, вызвалення ніводнага з іх так і не дамогся, хоць, як кажуць, быў “любімцам Лукашэнкі”.
    Што насамрэч стаіць за візітам кардынал Клаўдыё Гуджэроці і якія мэты пераследуе Ватыкан? Ці сапраўды візіт Папы Рымскага ў Беларусь магчымы і пры чым тут пазіцыя кіраўніцтва РПЦ? Ці здольны папскі пасланец паўплываць на вызваленне Лукшэнкам палітвязняў і як Мінск скарыстаецца гэтым візітам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч.
    46 min
  • Валерый Карбалевіч. “Кіраваны канфлікт”: хто і што стаіць за паветранымі правакацыямі Літвы
    Трэці раз за тыдзень Літва спыняе працу сваіх аэрапортаў і перакрывае рух праз беларуска-літоўскую мяжу. Не ўвесь — пакуль толькі пасажырскія і грузаперавозкі праз прапускныя пункты на аўтатрасах. Але ўжо ідуць размовы і пра перакрыццё чыгуначных перавозак, у тым ліку і транзітных у Калінінградскую вобласць Расіі. І ўсё з-за метэазондаў, якія дзесяткамі лятуць з боку Беларусі ў Літву і нясуць (найчасцей) кантрабанду цыгарэт. Што праўда, міністр замежных спраў Беларусі Рыжанкоў перакананы, што гэта не беларускія зонды з кантрабандай, а закрыццё Літвой мяжы правакацыя. Маўляў, не ведаюць у Вільні “як давесці свайму народу нейкія дзеянні антыбеларускага, антырасійскага характару — таму трэба наскрэсці нейкага такога негатыву”.
    Што з сябе ўяўляюць няспынныя залёты метэазондаў з Беларусі ў Літву і ці мае месца тут так званы “кіраваны канфлікт”? Хто гэты канфлікт распачаў і ці атрымліваецца ім кіраваць? Ці гатовая Літва пайсці на перакрыццё транзіту ў Калінінград і ці паслухаюць улады Літвы заклікі Ціханоўскай не спыняць пасажырскія перавозкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч.
    38 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners