euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аляксандр Кныровіч. Цэны растуць, Афрыка не адкрываецца, "Арэшнік" усё бліжэй
    Цэны растуць хутчэй, чым гэтага хочуць чыноўнікі. Як гэта тлумачыць кіраўнік Нацбанка — і ў чым прычыны насамрэч? Абмяркуем гэта з блогерам Аляксандрам Кныровічам.
    Таксама пагаворым пра Афрыку, якую лукашэнкаўскія каміваяжоры ўсё адкрываюць-адкрываюць, ды ніяк не адкрыюць. Пра цыгарэты, якія ляцяць на поўнач. І пра ядзерную зброю — пра яе ўвогуле ўсе гавораць — і Пуцін, і Трамп, і Сі. І Беларусь ужо ў снежні рызыкуе апынуцца ў цэнтры гэтых размоваў.
    45 min
  • Аляксандр Класкоўскі . Зліў перапіскі з Ціханоўскай і новыя выклікі — каму цяпер верыць?
    У грамадска-палітычным жыцці беларусаў зноў напружанне. Дэмакратычныя сілы селі на своеасаблівы “шпагат”: з аднаго боку яны патрабуюць узмацнення ціску на рэжым, з іншага — бачаць, што санкцыі і закрыццё межаў найперш б'юць па звычайных людзях.
    Тым часам крайне левае амерыканскае выданне The Grayzone апублікавала артыкул са злітай перапіскай Святланы Ціханоўскай і Валерыя Кавалеўскага. Кавалеўскі кажа, што доступа да ягонай пошты ніхто не меў, у Офісе Ціханоўскай адказваюць, што афіцыйную пошту ніхто не ламаў. Тады як гэта можна патлумачыць і што цяпер казаць пра празрыстасць і давер у дэмакратычным асяроддзі? Каму давяраць?
    Пра ўсё гэта, а таксама пра тое, якія высновы робяць экс-палітвязні з падзей 2020-га, ці запатрабаваная Еўропай канцэпцыя “абмежаванай дээскалацыі” і чаму Беларусь апусцілася да 105-га месца ў Індэксе вяршэнства права, пагаворым з палітычным аналітыкам інфармацыйнага агенцтва “Позірк” Аляксандрам Класкоўскім.
    44 min
  • Аляксандр Мілінкевіч. Фінляндызацыя: адкуль гэта новая старая ідэя ў Сяргея Ціханоўскага
    У гісторыі ўсё паўтараецца. Магчыма, у гэта некаму складана паверыць, але нават у беларускай палітыцы (не кажучы ўжо пра іншыя сферы жыцця) складана знайсці нешта, што не прапаноўвалі, не рабілі ці не агучвалі раней. Да прыкладу, ідэю “фінляндызацыі Беларусі”. Так, і гэта прапаноўвалася як ідэя кірунку развіцця нашай краіны амаль два дзесяцігоддзя таму — Аляксандрам Мілінкевічам. І пра еўрапейскі выбар беларусаў спрачаліся, і пра нейтралітэт, і пра пагрозу еўрапейскіх санкцый для такога геапалітычнага выбару казалі. І вось чуем гэта ўсё наноў. І большасцю гэта ўспрымаецца як нейкае геніяльнае вынаходніцтва.
    У чым 20 гадоў таму была ідэя “фінляндызацыі Беларусі” і як гэтая ідэя можа выглядаць сёння? Чаму беларусы не могуць вызначыцца са сваім “геапалітычным выбарам” і што пагражае пашырэнню росту еўрапейскіх настрояў грамадства? Як хутка дэмсілы дойдуць да самароспуску і як супрацьстаяць правакацыям і працы на развал дэмруху з боку спецслужб? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-кандыдат у прэзідэнты, былы кіраўнік руху “За свабоду”, заснавальнік і кіраўнік Вольнага беларускага ўніверсітэта, пазаштатны дарадца Святланы Ціханоўскай у пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі Аляксандр Мілінкевіч.
    45 min
  • Павел Рэшка. Чаму Туск адкрывае межы з Беларуссю?
    Польшча знянацку заявіла, што гатовая адкрыць пераходы “Баброўнікі” і “Брузгі” на мяжы з Беларуссю. І гэта пасля таго, як цягам двух тыдняў цалкам закрывала мяжу — нават для цягнікоў, якія возяць кітайскі тавар у Еўропу. Ведаючы кіраўніцтва Польшчы немагчыма паверыць, што гэта адбылося без сур’ёзных саступак Мінска — кшталту жалезных дамоўленасцяў наконт вызвалення Анджэя Пачобута ці спынення міграцыйнага ціску. Тым больш, што нядаўна Лукашэнка прысвяціў гэтай тэме цэлы шматгадзінны выступ.
    Дык што можа быць прычынай такога кроку Варшавы? Ці рэальнае паляпшэнне адносін паміж Польшчай і Беларуссю? Ці спроба Лукашэнкі замірыцца з Захадам узгоднена з Масквой і ці спыніць Лукашэнка рэпрэсіі, калі ЕС пойдзе яму насустрач?
    Пра гэта ды іншае ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з журналістам польскага выдання Polityka, адным з аўтарам расследваня знікнення Анжалікі Мельнікавай Паўлам Рэшкам.
    46 min
  • Вольга Дабравольская і Йоана Скарыцка. Ад легалізацыі да разводаў: якія пасткі чакаюць беларусаў у эміграцыі
    Не толькі “Дублін” ды іншыя складанасці з легалізацыяй паўстаюць перад беларусамі ў Польшчы. Да гэтага часу ёсць шмат пытанняў, якія так і не здолелі вырашыць ні на палітычным, ні тым больш на правапрымяняльным узроўні. Да прыкладу, праблемы з рэгістрацыяй дзяцей, народжаных у эміграцыі, пенсійныя пытанні, складанасці з афармленнем разводаў ці пабраннем шлюбу. Карацей, пытанняў безліч, з якімі справіцца (ці хаця б разабрацца) без дапамогі юрыстаў немагчыма. І добра, што ініцыятывы кшталту Цэнтра беларускай салідарнасці, "Партызанкі" і шэрагу, на жаль, нешматлікага, іншых, у нас усё ж ёсць.
    Чаму апошнім часам змянілася стаўленне да беларусаў і чаго чакаць ад польскай міграцыйнай палітыкі ў будучым? Якія праблемы, апроч пытанняў легалізацыі, стаяць перад беларусамі найбольш востра сёння? Чаму пытанні з рэгістрацыяй нованароджаных дзяцей, пабраннем шлюба і іншыя так складана вырашаюцца і ці могуць палітыкі прыспешыць станоўчыя змены ў патрэбным кірунку? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская і юрыстка ЦБС Йоана Скарыцка.
    43 min
  • Арцём Брухан і Ліза Пракопчык. Пра страх КР перад паліграфам, сыход дэлегатаў, "рэйдарскі захоп" фракцыі
    Для Каардынацыйнай рады 2025 год ад самага пачатку быў няўдалым. Спачатку знікненне з вялікай сумай грошай спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай, потым канфлікт з абвінавачваннямі з боку дэлегаткі КР Вольгі Карпушонак на адрас Паўла Латушкі, няўцямныя слуханні ў КР прадстаўнікоў АПК, а па выніку сыход са складу КР практычна аднамомантна 5 дэлегатаў. Фракцыя “Воля” выйшла ледзь не поўным складам. Але і тут развітанне не прайшло мірна: лідар фракцыі Аляксандр Клачко ў эфіры Еўрарадыё фактычна абвінаваціў сакратара КР і сябра “Моладзевага наступу” Івана Краўцова ў спробе рэйдарскага захопу “Волі”…
    Што адбываецца ў КР і чаму большасць дэлегатаў, найперш фракцыя “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”, не сталі галасаваць за прапанову праходжання паліграфа чальцамі КР? Чаму ўзніклі праблемы з выхадам са складу КР фракцыі “Воля” і навошта сябру "Моладзевага наступу" Краўцову захопліваць рэшткі фракцыі “Воля” і сам брэнд фракцыі? Ці будуць наўзамен тых, хто выйшаў са складу КР, “дабіраць” новых делегатаў, якім чынам і ці чакаць выбараў КР-4? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць спікер Каардынацыйнай рады, сябра фракцыі “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду” Арцём Брухан і віцэ-спікерка КР, чаліня фракцыі “Моладзевы наступ” Ліза Пракопчык.
    43 min
  • Валерый Кавалеўскі. Зачыненая мяжа: правакацыя рэжыму ці частка “вялікай здзелкі”
    Ці адчыняцца два пункты пропуска на беларуска-польскай мяжы ў лістападзе, яшчэ дакладна не вядома. Бо яшчэ не вядома, як на ініцыятыву Варшавы па выніку адрэагуе Мінск і ці пагодзіцца на такое “пацяпленне адносін” (што б за ім не стаяла) Масква. А вось тое, што мяжа беларуска-літоўская будзе зачыненая цягам месяца — здзейснены факт. Зачыненая для беларусаў. Бо турысты з расійскімі пашпартамі праходзяць мяжу як раней. Дакладней, лягчэй, чым раней, бо няма ў чарзе беларусаў. Вось табе і “вялікая здзелка”, Дональд Трамп!
    Што насамрэч падштурхнула Польшчу да адкрыцця (магчымага) дадатковых памежных пераходаў і ці выпадкова гэта супала з рашэннем Літвы закрыць мяжу з Беларуссю? Чаму, прапануючы Трампу “вялікую здзелку”, Лукашэнка правакуе Літву і што цяпер тую здзелку чакае? Ці змянілася за апошні час знешняя палітыка Беларусі і ці адпавядаюць мэты дэмсіл прапанаванай Мацкевічам націдэі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім. Праграма выходзіць раз на два тыдні.
    43 min
  • Павел Церашковіч. Паламаная адукацыя: чым Лукашэнку не дагадзіла магістратура
    Падчас нарады з кіраўніцтвам Савета міністраў Лукашэнка паставіў пад сумнеў патрэбу магістратуры ў краіне. Па яго словах, у Беларусі Балонскі працэс наўмысна прасоўвалі, каб вывозіць з краіны падрыхтаваных спецыялістаў і прапаноўваць ім працу за мяжой. То-бок моладзь выязджае з Беларусі не таму, што шукае больш якаснай адукацыі і свабоды развіцця, не таму, што на радзіме ідэалогія і лаяльнасць рэжыму замяняюць кампетэнтнасць, а таму, што людзям задурваюць галовы. А можа прычына ў Мікалаі Лукашэнку?..
    Чаму Лукашэнку не дагадзілі Балонскі працэс і магістратура і чым небяспечны адмова ад іх? Што адбываецца з беларускай адукацыяй і ці застанецца моладзь у беларускіх ВНУ, калі шлях у заходнія навучальныя ўстановы для іх будзе закрыты? Ці звязаныя цікавасць да магістратуры Аляксандра Лукашэнкі з тым, што Лукашэнка-малодшы завяршае вучобу ў кітайскім універсітэце? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Павел Церашковіч.
    45 min
  • Зміцер Нарышкін: пустэчу нацыянальнай ідэі кожны з нас запаўняе па-свойму
    30 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — стэндап-комік Зміцер Нарышкін.
    У кожным беларусе ёсць адмысловае месца, да пэўнага моманту занятае… пустэчай. Гэта месца для нацыянальнай ідэі кожнага канкрэтнага беларуса. А вось чым ён гэтую пустэчу будзе напаўняць і ці будзе напаўняць увогуле — кожны вырашае і абірае сам. Бо ў кожнага з нас свая нацыянальная ідэя. Альбо яе адсутнасць. Але наяўнасць гэтай пустэчы беларускай нацыянальнай ідэі і неабходнасць яе нечым напаўняць нас і яднае, як бы дзіўна гэта ні гучала, перакананы Зміцер Нарышкін.
    Пра тое, ці патрэбная беларусам хоць нейкая нацыянальная ідэя, чаму ў кожнага з нас яна свая і мы ёй не дзелімся нават з блізкімі людзьмі і пра тое, ці зможам мы вярнуцца і аб’яднаць падзеленае эміграцыяй грамадства, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Змітром Нарышкіным.
    1 hr 5 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners