euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Андрэй Махоўскі. Грошы за паветра: колькі на “ванючай Еўропе” заробіць Лукашэнка
    Калі ўжо Беларусь застаецца ледзь не адзінымі лёгкімі Еўропы, то лагічна будзе на гэтым зарабіць. Гэта першае правіла бізнесу. А Лукашэнка, як добра вядома дзякуючы расследванням BELPOL, Бюро ды іншых расследвальнікаў, зарабляць умее на ўсім, што ў Беларусі дрэнна (і нават калі добра) ляжыць. Вось і аб’явіў ён пра запуск новага бізнес-праекта: будуць “ванючую Еўропу” чыстым беларускім паветрам з водарам дыктатуры забяспечваць. Відаць, менавіта для чысціні паветра ў Беларусі ўводзяцца абмежаванні для еўрапейскіх грузаперавозчыкаў. Што, відаць, дазволіць у наступным годзе падвысіць ВУП краіны, стрымаць інфляцыю ды выканаць іншыя прагнозы эканамічнага развіцця…
    Ці магчыма зарабіць на беларускім паветры і колькі Лукашэнка пакладзе ў бюджэт дзякуючы такому бізнесу? Чым цікавы эканамічны прагноз на наступны год і на колькі багацей стануць жыць беларусы? Чым рэжыму не дагадзілі еўрапейскія грузаперавозчыкі і што здарылася з расійскім ваенпрамам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі
    42 min
  • Яўген Красулін. Агент коштам у мільярды: ці быў у беларусаў лепшы за Пратасевіча шпіён
    Выглядае на тое, што Пратасевіч прэтэндуе на месца самага вядомага і дарагога агента лукашэнкаўскіх спецслужб. Нават калі Лукашэнка прызнае сваёй агентурай Анжаліку Мельнікаву, то Пратасевіча ёй не абагнаць. Хаця б зыходзячы з таго, у колькі Беларусі той агент Пратасевіч абыйшоўся. І працягвае абыходзіцца. Здаецца, у гісторыі Беларусі такой гучнай шпіёнскай гісторыі і не было — жывы бестсэлер нашых дзён проста! Але як дамаўляцца апанентам з рэжымам, калі ў яго такія і спецслужба, і агентура…
    Ці ёсць у гісторыі беларускай нацыі свая “шпіёнская старонка” і які лёс у тых “супрацоўнікаў спецслужб”? Лёс каго з “калег” нагадвае лёс “агента Пратасевіча” і якую функцыю ў дыктатарскіх рэжымах выконваюць спецслужбы, ўключна з выведкай? Як часта сканчаліся поспехам спробы дамовіцца з таталітарным рэжымам і на якіх умовах яны звычайна згодныя “перагарнуць старонку”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным
    37 min
  • Аліна Харысава. Васал Масквы: як Лукашэнку ўспрымаць пасля скандала з Літвой і Польшчай
    Канферэнцыя па бяспецы ў Мінску, стэндап на тэму міжнародных адносінаў і геапалітыкі, актывізацыя прапаганды на тэмы міжнародных стасункаў, сустрэча з прадстаўніком Ватыкана і ганцы рэжыму Лукашэнкі ў спробах наладзіць адносіны з еўрапейскімі краінамі… Усё гэта падзеі нават не апошняга года, а некалькіх тыдняў. Да ўсяго, актывізацыі працы за мяжой спецслужбаў і як вішанка на торце прызнанне Лукашэнкам нядаўняга “тэрарыста” Пратасевіча — разведчыкам.
    Што стаіць за актывізацыяй працы “супрацоўнікаў спецслужб” за мяжой з незалежнымі экспертамі і актывістамі дэмсіл і пра што сведчыць пакручасты лёс “разведчыка Пратасевіча”? Чаму Лукашэнка раптоўна актывізаўся на міжнародным накірунку і да каго скіраваныя яго “геапалітычныя заявы”? Якія высновы робяць заходнія палітыкі з паводзінаў Лукашэнкі адносна Літвы і Польшчы і як хутка ў Мінску вярнуцца да размоў пра “перагарнутую старонку”? Адказвае паліталагіня, экспертка стратэгіі і аналітыкі, міжнародная сакратарка Задзіночання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава
    43 min
  • Анастасія Лузгіна. Revolut блакуе рахункі, Нацбанк мяняе стаўкі — куды хіснецца эканоміка?
    Беларусам усё складаней карыстацца замежнымі фінтэх-сэрвісамі. На днях стала вядома, што Revolut пачаў блакаваць рахункі грамадзян Беларусі без ВНЖ у Еўрасаюзе. Кампанія тлумачыць гэта патрабаваннямі еўрапейскіх санкцый. Для многіх карыстальнікаў гэта азначае страту доступу да грошай і звыклага інструменту міжнародных разлікаў.
    Чаму санкцыйныя абмежаванні зноў узмацняюцца — і як гэта б'е па людзях і па банкаўскім сектары ў цэлым?
    У эфіры Еўрарадыё — эканамістка Анастасія Лузгіна. Пагаворым пра тое, як санкцыі ўплываюць на знешні гандаль Беларусі, як Нацбанк мяняе працэнтную палітыку ў канцы года і чаму ў лістападзе-снежні ён перагледзеў гранічныя стаўкі па новых крэдытах для юрыдычных і фізічных асоб.
    Разбяром, што стаіць за гэтымі рашэннямі і чаго чакаць эканоміцы ў бліжэйшыя месяцы.
    40 min
  • Алеся Пархоменка. Ці гатовы Кіпр пайсці на аднаўленне адносінаў з Лукашэнкам
    Са студзеня 2026 года старшынства ў ЕС пераходзіць да Кіпра. Здавалася б, якое значэнне гэта мае для беларусаў, а тым больш для Беларусі? Насамрэч, кантакты з кіраўніцтвам краіны, якая “ўзначальвае” ЕС вельмі важныя, бо дазваляюць беларускія пытанні і праблемы даносіць не толькі да кіпрскіх уладаў ды палітыкаў, але, праз іх, і да ўсяго Еўрасаюза. Чым і плануе скарыстацца Дэмакратычная амбасада Беларусі на Кіпры. Тым больш, што беларуская дыяспара Кіпра не толькі досыць вялікая, але і актыўная. Што відаць, напрыклад, па той дапамозе палітвязням і іх сваякам, якую мясцовая суполка збірае.
    Якія магчымасці адчыняюцца перад беларусамі ў сувязі са старшынствам Кіпра ў ЕС і што для вырашэння беларускіх пытанняў плануе рабіць Дэмакратычная амбасада Беларусі на Кіпры? Чым жыве беларуская дыяспара Кіпра і якую канкрэтна дапамогу палітвязням мясцовая суполка аказвае? Як вырашаюцца пытанні з дакументамі для беларусаў Кіпра і ці гатовы Кіпр пайсці на аднаўленне адносін з Лукашэнкам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўніца Дэмакратычнай амбасады Беларусі на Кіпры Алеся Пархоменка.
    41 min
  • Роза Турарбекава. “Я і кажу: пашлі нах…”: ці сапраўды Лукашэнка паслаў Трампа і ЗША
    Чарговую лекцыю па актуальных пытаннях міжнароднай палітыкі прачытаў ўдзячнай аўдыторыі Лукашэнка падчас свайго апошняга выезду ў рэгіёны. Гэтым разам пра значны ўнёсак “лектара” ў вырашэнне геапалітычных пытанняў планетарнага масштабу слухалі супрацоўнікі Бярэзінскага біясфернага запаведніка (і шматлікія супрацоўнікі службы аховы, спецслужбаў, прапагандысты). Даведаліся і пра тое, хто запускаў “шарыкі” ў Літву (не беларускі бок), як ідуць перамовы з ЗША (“Ну я і кажу: пашлі нах…”), хто сарваў вызваленне Пачобута (палякі разам з літоўцамі) і на каго працуе Пратасевіч на самой справе…
    Што прымусіла Лукашэнку менавіта цяпер звярнуцца да шчыраванняў пра апошнія палітычныя падзеі і да каго яго словы найперш былі скіраваныя? Ці будзе працяг у перамоў і “вялікай здзелкі” пасля таго, як Лукашэнка, па яго словах, паслаў амерыканцаў “нах…”? Якія пагрозы нясе пагаршэнне адносінаў з Літвой, ці чакаць адкрыцця новых пераходаў на польскай мяжы і вызвалення Пачобута? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.
    43 min
  • Ірына Сідорская. Беларуская прапаганда–2025: як дзяржава кіруе эмоцыямі праз навіны і святы
    Новы цыкл даследаванняў Беларускага цэнтра стратэгічных камунікацый паказаў, як дзяржаўныя медыя і прапагандысцкія каналы ператвараюць любую падзею — ад вучэнняў “Захад–2025” да “Славянскага базару” — у інструмент легітымацыі ўлады і ўмацавання залежнасці ад Расіі. Вайсковыя тэмы падаюцца праз рыторыку “абароны ад варожага Захаду”, культура — як поле “бітвы каштоўнасцяў”, а нават Дзень Незалежнасці выкарыстоўваецца, каб сцерці сувязь з дэмакратычным рухам і паказаць Беларусь не як суб’ект, а як частку “саюзнай прасторы”.
    Асобны раздзел даследавання прысвечаны таму, як прапаганда працуе з вострымі сацыяльнымі і палітычнымі кейсамі — скандалу вакол “пакістанскіх рабочых” і гісторыі знікнення былой спікеркі Каардынацыйнай Рады Анжалікі Мельнікавай. Замест фактаў — эмацыйныя гісторыі, спекуляцыі і пошук “знешніх ворагаў”, каб схаваць унутраныя прычыны напружання.
    Пра тое, што аб’ядноўвае гэтыя сюжэты, як дзяржава кіруе эмоцыямі праз медыя і чаму нават культура становіцца часткай ідэалагічнай вайны — у эфіры Еўрарадыё распавядзе доктарка навук, гендарная даследчыца і медыяэкспертка Ірына Сідорская.
    46 min
  • Аляксандр Фрыдман. Ці закрыюць метэазонды следам за мяжой і перамоўны трэк Мінска з ЗША
    Метэазонды з кантрабандай беларускіх цыгарэт у небе Літвы прывялі да непрыемных наступстваў. Што праўда, пакуль яны непрыемныя выключна для шараговых беларусаў і літоўцаў — як зачыненая на месяц мяжа ўдарыць па кантрабандыстах, рэжыму і канкрэтна Лукашэнку, сказаць складана. Найхутчэй — ніяк. Тым не менш, ёсць два моманты, якія, не выключана, памяняюць сітуацыю: падтрымку дзеянняў Літвы выказаў прадстаўнік прэзідэнта Трампа і адзін з галоўных перамоўшчыкаў з Лукашэнкам Кіт Келаг, а Кая Калас заявіла пра гатоўнасць ЕС увесці новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.
    Ці чаканай была рэакцыя Літвы на метэазонды з Беларусі і чаму закрыццё мяжы не закранула вандроўнікаў з Расіі і транзіт у Калінінградскую вобласць? Ці паўплывае падтрымка дзеянняў Літвы з боку ЗША на перамовы паміж Вашынгтонам і Мінскам? Як выглядае рэакцыя Мінска на рашэнне Літвы аб закрыцці мяжы і ці варта сапраўды чакаць новых санкцый ЕС ў дачыненні да Беларусі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
    55 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners