euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аляксандр Фрыдман. “Далікатная каштоўнасць Лукашэнкі”: у чым яна для ЗША і Польшчы
    ЗША прыпынілі дзеянне санкцый, уведзеных супраць Белавія і канкрэтна тых самалётаў, якімі карыстаецца Лукашэнка і яго сям’я. І гэта асобныя эксперты лічаць сведчаннем таго, што “Вашынгтон не толькі захоўвае беларускі кірунак адчыненым, але гэты канал можа цяпер сапраўды запрацаваць”. Што сведчыць пра “далікатную каштоўнасць Лукашэнкі” і захоўвае спадзеў на вызваленне значнай колькасці палітвязняў. Без спадзеваў на спыненне рэпрэсій. І на тое, што рэжым спыніць свае правакацыі на межах суседніх краін.
    Ці стане “карэкціроўка” санкцый ЗША ў дачыненні да Белавія нагодай для пашырэння дыялогу паміж Вашынгтонам і Мінскам? Ці варта разлічваць на вяртанне да перамоў Мінска з Польшчай і як звязаныя адкрыццё памежных пераходаў на польскай мяжы з сітуацыяй на мяжы літоўскай? Якія магчымыя змены ў палітыцы ЕС адносна Беларусі і ці ўплываюць на рашэнні адносна стратэгіі па Беларусі меркаванні прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    40 min
  • Алісай Рыжычэнка. На КДБ больш, на нацбяспеку — менш: як дзеляць бюджэтны пірог
    Стаў вядомы праект бюджэту Беларусі на 2026 год. І тое, што практычна ўсе так званыя “сілавыя структуры” атрымаюць значна больш грошай на свае патрэбы, здзіўлення не выклікае. Бо на каго ж яшчэ разлічваць рэжыму ў сённяшняй сітуацыі, як не на КДБ, МУС, пракурату і суды — яны ўсе атрымаюць сумы, большыя за леташнія на 19-22%. Што дзіўна, на 202 мільёны рублёў менш выдаткоўваецца на нацыянальную бяспеку. Затое, калі верыць прагнозным паказчыкам эканамічнага развіцця, нас чакае рост ВУП і запавольванне інфляцыі. Ды яшчэ і дзеянне санкцый, уведзеных супраць Белавія і авіяпарка сям’і Лукашэнкі, ЗША прыпынілі.
    Чым адметны праект бюджэту Беларусі на 2026 год і што чакае сацыяльныя сферы? Што насамрэч стаіць за заявамі пра “поўнае зняцце санкцый ЗША, накладзеных на Белавія” і ці адпавядае гэта рэчаіснасці? Якія страты нясе Беларусь ад закрыцця беларуска-літоўскай мяжы і што адбываецца на рынку працы? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка
    42 min
  • Ігар Сігоў: “Я буду, бо я — чалавек”, нацыянальная ідэя з якой жыву
    6 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — актор тэатра і кіно, заслужаны артыст Беларусі, купалавец Ігар Сігоў.
    Беларускаму грамадству было наканавана прайсці праз 2020 год і працягваць шлях свайго сталення, нягледзячы на ўсё тое, што нам сёння даводзіцца перажываць — рэпрэсіі, эміграцыю, расчараванне… Але калі мы хочам захавацца як нацыя і захаваць сваю краіну, мы мусім праз гэтыя выпрабаванні прайсці. Магчыма, перад намі паўстане пытанне выбару: ці браць у рукі зброю? Але калі іншага выйсця не будзе, калі паўстане выбар паміж знікненнем усяго і неабходнасцю змагацца за гэта сваё са зброяй у руках, то зброю давядзецца браць, перакананы Ігар Сігоў.
    Пра тое, ці здольныя мы захаваць сваю беларускасць у эміграцыі, ці не быў памылкай 2020 год і ці пагражае нам грамадзянская вайна, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ігарам Сіговым.
    59 min
  • Арцём Шрайбман. Адкрыць мяжу: ці вернецца Трамп да абмеркавання “здзелкі” з Лукашэнкам
    Неўзабаве скончацца тыя два тыдні, на якія Варшава адклала на знак салідарнасці з Літвой адкрыццё двух пунктаў пропуску на беларускай мяжы. Безумоўна, ёсць рызыка, што цяпер Мінск стане ў позу і ад гэтага адкрыцця (адпаведна і “здзелкі” з Варшавай) адмовіцца. Тым не менш, спадзяванні на пачатак дээскалацыі на межах з Беларуссю застаюцца. Бо там недалёка і да заканчэння тэрміну, на які Літва закрыла мяжу з Беларуссю. А там, глядзіш, і кантакцёры з Вашынгтона ізноў да Мінска даедуць — як працяг перамоў наконт “вялікай здзелкі” з Лукашэнкам…
    Што насамрэч запусціла працэс эскалацыі на межах Беларусі і краін ЕС — Літвы і Польшчы? На якім этапе рэалізацыя “вялікай здзелкі”, прапанаванай Лукашэнкам Трампу і якое дачыненне да гэтага перамоўнага трэку мае Масква? Як на сітуацыю ў адносінах паміж Беларуссю, Літвой і Польшчай рэагуюць іншыя краіны ЕС і ці застаецца шанец у прыхільнікаў пачатку перамоў з рэжымам перацягнуць іх на свой бок? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык, эксперт Берлінскага цэнтра Карнегі Арцём Шрайбман
    42 min
  • Рэальная сацыялогія: беларусы і Лукашэнка. Новы сацыяльны кантракт / Вольга Лойка і Філіп Біканаў
    Беларусь у 2030 годзе — якой яна можа быць? Банк Ідэй сумесна з Еўрарадыё распачынае праграму, у якой журналістка Вольга Лойка разам з сапраўднымі профі ў розных галінах будзе шукаць адказ на гэтае ды іншыя пытанні. Госць сёмага выпуску — сацыёлаг Філіп Біканаў. Тэма: якім будзе грамадства праз 5 гадоў, ці чакаць новага "сацыяльнага кантракту" паміж беларусамі і Лукашэнкам.
    41 min
  • Гінтаўтас Мажэйкіс (Gintautas Mažeikis). Як закрыццё мяжы дапаможа справіцца з метэазондамі і кантрабандай
    Метэазонды з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі (ці "шарыкі", па версіі Лукашэнкі), з-за якіх былі вымушаныя спыняць сваю працу аэрапорты Вільнюса і Каўнаса, запускалі з тэрыторыі Беларусі… літоўскія кантрабандысты! Ну, людзям жа трэба неяк свае сем’і карміць, вось яны і едуць у Беларусі і адтуль у бок свайго дома запускаюць тыя "шарыкі" з цыгарэтамі-кармільцамі. А літоўскія ўлады ці то не разабраўшыся, ці то адмыслова ў якасці правакацыі, закрылі беларуска-літоўскую мяжу. На месяц! І атрымалі падтрымку ў сваіх правакацыйных дзеяннях ад палякаў і амерыканцаў!
    Чаму Літва не можа кантраляваць сваіх кантрабандыстаў, якія запускаюць з Беларусі метэазонды і ствараюць пагрозы нацыянальнай бяспецы сваёй жа краіны? Што насамрэч запусціла працэс эскалацыі на межах Беларусі і краін ЕС — Літвы і Польшчы? Як гэтая сітуацыя ўплывае на стаўленне да беларусаў і ці мае адносіны да сітуацыі на мяжы перамоўны трэк паміж Мінскам і Вашынгтонам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае літоўскі палітычны філосаф, прафесар кафедры філасофіі ўніверсітэта Вітаўта Вялікага Гінтаўтас Мажэйкіс (Gintautas Mažeikis)
    42 min
  • Павел Усаў. Самалёт, які сам сябе пасадзіў: як успрымаць крынжовыя заявы Лукашэнкі
    "Самалет Rayanair сам сябе пасадзіў у Мінску, хоць ужо даляцеў да Вільні", "Літоўцы самі сабе зонды з цыгарэтамі запускаюць", "Санкцыі самі сябе ўвялі і межы самі па сабе закрыліся"… Ну, а тэрарыст Пратасевіч, які зусім нядаўна быў тым, хто "крывёй Беларусь хацеў заліць", апынуўся штатным лукашэнкаўскім разведчыкам на заробку. Гэта не пацыент Навінак нагаварыў і не эксперт-канспіролаг, а той, хто называе сябе кіраўніком Беларусі. І пакуль усе абмяркоўваюць новыя крынжовыя выказванні Лукашэнкі, краіна ўсё больш губляе суверэнітэт і трапляе ў залежнасць ад Расіі.
    Пра што сведчаць апошнія заявы Лукашэнкі і да каго скіраваныя яго "геапалітычныя заявы"? Што стаіць за актывізацыяй працы "супрацоўнікаў спецслужбаў" за мяжой з незалежнымі экспертамі і актывістамі дэмсіл і пра што сведчыць пакручасты лёс "разведчыка Пратасевіча"? Якія высновы робяць заходнія палітыкі з паводзінаў Лукашэнкі адносна Літвы і Польшчы і як хутка ў Мінску вярнуцца да размоў пра "перагорнутую старонку"? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
    49 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners