euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аляксандр Кныровічю Беларускія прадукты — на сталах у 113 краінах? Вынікі тыдня з Кныровічам
    На сыходзячым тыдні ў Лукашэнкі было шмат справаў — ад сустрэчы з перадавікамі да падрыхтоўкі чарговага прыезду ў Мінск амерыканцаў. А тут яшчэ літоўцы са сваімі фурамі і палякі са сваёй салідарнасцю. Карацей — толькі паспявай вырашаць праблемы.
    У дэмсілаў таксама ўсяго хапала. То спрэчкі, хто больш хоча вызвалення палітзняволенных, то адхрышчэнне Сяргея Ціханоўскага ад Офісу.
    Вынікі тыдня падводзім з блогерам і палітычным актывістам Аляксандрам Кныровічам.
    46 min
  • Аляксандр Фрыдман. Запалохаць Трампа: ці атрымаецца гэта ў Пуціна і пры чым тут Лукашэнка
    Прызначэннем Коўла сваім спецпрадстаўніком ў Беларусі Трамп фактычна заявіў пра змену палітыкі ЗША адносна Беларусі, а чарговай порцыяй кампліментаў Лукашэнку ў чарговы раз пацешыў яго самалюбства. Вось толькі перамовы Вашынгтона і Мінска па выніку сутыкаюцца з еўрапейскай рэчаіснасцю: санкцыямі Еўрасаюза і нежаданнем Еўропы раздаваць Лукашэнку “плюшкі” без рэальных зменаў рэпрэсіўнай палітыкі рэжыму ўнутры краіны і правакацый з яго боку на межах з краінамі-суседзямі.
    Чаму Трамп вырашыў афіцыйна замацаваць статус Коўла, хоць ён фактычна і так выконваў функцыю яго спецпрадстаўніка ў Беларусі? Ці пойдзе ў выніку ЕС па шляху ЗША адносна рэжыму Лукашэнкі і ці пагодзяцца на такую змену палітыкі ЕС Літва і Польшча? Ці стала зразумела, пра якую “вялікую здзелку” казаў Лукашэнка і якой будзе на гэтую здзелку рэакцыя Крамля? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    50 min
  • Валерый Кавалеўскі. “Абмеркаваць 5-6 тэм”: як перамовы ЗША з Мінскам уплываюць на пазіцыю ЕС
    Ад візіту Джона Коўла ў Беларусь і ад працягу перамоў з Лукашэнкам шмат чаканняў. І размова не толькі пра вызваленне палітвязняў. Відавочна, што гэты перамоўны трэк, хай не адразу і не відавочна, але будзе ўплываць на адносіны паміж Еўрасаюзам і Беларуссю. Бо калі ЗША і пайшлі на рэзкую змену стратэгіі ў дачыненнях да рэжыму Лукашэнкі, то ЕС працягвае стаяць на сваіх прынцыповых пазіцыях і не адмаўляецца ад раней агучаных патрабаванняў і ўмоў, выкананне якіх можа стаць пачаткам дыялогу з Мінскам. Тым больш, на фоне пагроз, якія, як лічыць Вільня, рэжым стварае для нацбяспекі Літвы. І не толькі Літвы…
    Якія перспектывы для развіцця дыялогу паміж ЗША і Беларуссю дае прызначэнне Коўла і што гэта азначае ў пытанні вызвалення палітвязняў? Як перамовы ЗША з Лукашэнкам уплываюць на палітыку ЕС адносна Беларусі і якая роля Літвы ў міжнароднай палітыцы па Беларусі? Якія перспектывы ў вырашэнні памежнага крызісу з Літвой і якіх зменаў чакаць на мяжы беларуска-польскай? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім
    43 min
  • Аляксей Дзікавіцкі: будаваць Новую Беларусь у згодзе — мая нацыянальная ідэя
    13 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — галоўны менеджар стрымінгавай платформы “Belarus Tomorrow”, заснавальнік таварыства “Беларуская дыяспара ў Польшчы”, аўтар трох кніг на паляшуцкай мове Аляксей Дзікавіцкі.
    Беларусы павінны не раз’ядноўвацца, а шукаць любыя магчымасці для аб’яднання. Бо толькі там мы здолеем не проста выжыць, але і захавацца як народ, як нацыя. Захаваць свае адметнасці і — вярнуць сабе права людзьмі звацца. Прычым — на сваёй зямлі. На такой зямлі, дзе мы будзем сапраўды гаспадарамі. І мы гэтага абавязкова дасягнём, калі будзем разам ісці да агульнай мэты, перакананы Аляксей Дзікавіцкі.
    Пра тое, як культурніцкія традыцыі і моўныя адметнасці палешукоў узбагачаюць нашу агульную беларускую спадчыну, як нам захавацца ў эміграцыі і не загінуць пад ціскам русіфікацыі ўнутры краіны, чаму важна не проста вярнуць сабе сваю зямлю, але і права быць на ёй сапраўднымі гаспадарамі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксеем Дзікавіцкім.
    1 hr 2 min
  • Алена Жываглод. Ці дапаможа штучны інтэлект беларусам перамагчы рэжым
    Чым далей, тым больш месца і ў нашым асабістым жыцці, і ў жыцці грамадства займаюць тэхналогіі. Дзякуючы тэхналогіям беларусы былі на крок на перадзе рэжыму ў, да прыкладу, 2020 годзе. І хоць перамагчы рэжым тады гэта не дапамагло, але важнасць тэхналогій паказала не толькі грамадству, але і рэжыму. І ён распачаў лічбавыя рэпрэсіі. Сёння ў свеце распаўсюджваецца новая тэхналагічная хваля — штучны інтэлект. І ён можа стаць новым вакном тэхналагічных магчымасцяў для дэмсіл.
    Тэхналогіі ў руках дэмсіл і рэжыма — як яны імі карыстаюцца і на чыім баку перавага? Як працуюць лічбавыя рэпрэсіі і што ім могуць супрацьпаставіць дэмсілы? Ці здольны штучны інтэлект дапамагчы дэмакратызацыі Беларусі і як дагрукацца ва ўмовах рэпрэсій да беларусаў унутры Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідарка грамадскай суполкі "Сумленныя людзі", былая віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Алена Жываглод
    44 min
  • Каміль Клысіньскі. “Шарыкі” з Беларусі: ці здольныя яны сарваць “вялікую здзелку” з Трампам
    Метэазонды з беларускімі кантрабанднымі цыгарэтамі, якія Лукашэнка і яго прапагандысты ўпарта называюць проста “шарыкамі”, прывялі да закрыцця беларуска-літоўскай мяжы. З чым салідарызавалася Польшча, адклаўшы на два тыдні ўжо запланаванае адкрыццё двух памежных пераходаў на мяжы з Беларуссю. Фактычна ў закладнікі да рэжыму Лукашэнкі патрапіла больш за 1 тысячу літоўскіх грузаперавозчыкаў, якія сталі козырам у руках Мінска. Але раптам у сітуацыю ўмяшаўся “амерыканскі фактар” — Трамп заявіў пра намер прызначыць Коўла сваім спецпрадстаўніком ў Беларусі і выдаў чарговую порцыю кампліментаў Лукашэнку…
    Хто ці што стаіць за сітуацыяй з метэазондамі і ці сапраўды яны нясуць пагрозу бяспецы Літвы? Якая роля ў канфлікце Мінска і Вільні адведзеная Расіі і ці чаканай была падтрымка пазіцыі Літвы з боку Польшчы? Якія мэты пераследуе Трамп, працягваючы гульню з Лукашэнкам, і якой будзе на гэта рэакцыя Крамля? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра ўсходніх даследаванняў у Варшаве Каміль Клысіньскі (Kamil Kłysiński)
    40 min
  • BY teatr: ці ёсць беларускаму тэатры месца на заходніх сцэнах
    У выніку рэпрэсій і палітычнага пераследу з Беларусі цягам апошніх 5 гадоў вымушана з’ехалі дзясяткі “людзей тэатра” — драматургаў, рэжысёраў, актораў, мастакоў. Каб іх аб’яднаць і падтрымаць, у Польшчы быў створаны фонд BY teatr. Мэта яго — ствараць праекты “ў капрадукцыі з польскімі партнёрамі ў іх прасторы”. Такі вось прынцып мультыкультуралізму закладзены ў канцэпцыю праекта. Каб захоўваючы свой твар, беларускую ідэнтычнасць і мову, весці дыялог з культурай краіны, якая прыняла беларускіх людзей тэатра.
    Чаму ўзнікла патрэба ствараць адмысловы фонд для аб’яднання дзеячаў тэатра і якія мэты найперш пераследваліся? Ці існуе магчымасць працягваць і ў эміграцыі рабіць “беларускі прадукт” і ці можа ён быць цікавым не толькі беларусам? Ці лёгка знайсці сваё месца на чужых тэатральных сцэнах і чым, якімі праектамі можа ўжо пахваліцца фонд і яго ўдзельнікі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае заснавальнік фонду BY teatr, рэжысёр Андрэй Новік
    41 min
  • Юры Дракахрухcт. Якіх перамог з дапамогай Лукашэнкі разлічвае дамагчыся Трамп
    Вызваленне беларускіх палітвязняў з лукашэнкаўскіх турмаў не паспрыяла атрыманню Трампам Нобелеўскай прэміі міра. А эскалацыя канфрантацыі з Вільняй і Варшаваq хаўруснікамі ЗША прымушалі думаць, што інтарэс прэзідэнта ЗША да “беларускай тэмы” і кантактам з Лукашэнкам будзе імкнуцца да нуля. Але гэтыя прагнозы не спраўдзіліся. Больш за тое, Трам абвясціў пра намер прызначыць свайго бліжэйшага паплечніка Джона Коўла cпецпрадстаўніком у Беларусі і заявіў, што Коўл ужо вядзе перамовы з Лукашэнкам пра вызваленне 50 “закладнікаў”.
    Чаму “беларуская тэма” не адпускае Трампа і чым яна для прэзідэнта ЗША насамрэч цікавая? Ці сапраўды існуе рэальная пагроза анексіі Расіяй пакуль яшчэ суверэннай Беларусі і як ЗША могуць гэтаму перашкодзіць? Ці варта разлічваць на пачатак адлігі ў выніку такіх перамоў паміж Мінскам і ЗША і як гэтай сітуацыяй могуць скарыстацца дэмсілы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст
    46 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners