euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аляксандр Кныровіч. Межы адкрытыя, ксяндзы на волі — палітыка ні пры чым?
    Лукашэнка памілаваў двух палітзняволеных каталіцкіх святароў — Анджэя Юхневіча і Генрыха Акалатовіча. Гэта адбылося праз некалькі дзён пасля адкрыцця Польшчай яшчэ двух памежных пераходаў.
    Следам за Польшчай датэрмінова адкрыла межы і Літва. І хоць кіраўніцтва абедзвюх краін сцвярджае, што рашэнні — не палітычныя, у гэта слаба верыцца.
    Пра Беларусь з адкрытымі межамі сёння гаворым з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Пройдземся па новых прызначэннях у вертыкалі (сёння кадравы дзень), па жаданні чыноўнікаў майніць і пра ідэю адрэзаць Прыпяць ад Чорнага мора.
    42 min
  • Алеся Княжэвіч: заставацца беларусамі і ствараць Беларусь вакол сябе — мая ідэя
    20 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — фудблогерка, псіхадыетолаг Алеся Княжэвіч.
    Заўсёды мець з сабой, дзе б ты не знаходзіўся і куды б цябе лёс не закінуў, сваю Беларусь у сэрцы — мусіць кожны беларус. Але можна пра свае родныя мясціны нагадваць сабе і сваім блізкім і іншым чынам — гатуючы да сямейнага стала нацыянальныя стравы. Можна так, як гатавала некалі ваша бабуля альбо матуля, а можна і па-сучаснаму, крыху адаптуючы даўнія рэцэпты да дня сённяшняга і ўмоў, у якіх вы цяпер знаходзіцеся. Гэта дазваляе не толькі ўзмацняць сваю беларускасць унутры сябе, але і ствараць Беларусь вакол сябе, перакананая Алеся Княжэвіч.
    Пра тое, як нацыянальная кухня спрыяе захаванню нацыянальнай свядомасці, ці можна з дапамогай страў нацыянальнай кухні абудзіць беларускасць у чалавеку і якія стравы прыгатуе на свята вяртання на радзіму, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесей Княжэвіч.
    1 hr 3 min
  • Аляксандр Фрыдман. “Шарыкі” супраць дальнабойшчыкаў: хто выйграў у памежным супрацьстаянні?
    Літва адчыніла мяжу з Беларуссю, пратрымаўшы яе на замку тры тыдні — з 29 кастрычніка па 20 лістапада. Калі дадаць да гэтага два адчыненых на польскай мяжы памежных перахода, то можна казаць, што дзверы на захад адчыніліся шырэй. Што дадало працы не толькі памежнікам і мытнікам, але і… супрацоўнікам КДБ. Як вынік: на межах і Польшчы, і Літвы апошнімі днямі практычна няма спроб нелегальнага пераходу мяжы, а ў бок віленскага аэрапорта не лятуць “шарыкі” з кантрабанднымі цыгарэтамі.
    Ці дасягнула Літва сваіх мэтаў, пратрымаўшы мяжу зачыненай тры тыдні, і ці толькі адсутнасць метэазондаў стала нагодай для заўчаснага адкрыцця мяжы? Ці стане гэта сітуацыя навукай для Мінска і гарантыяй, што правакацыі на межах Літвы і Польшчы у бліжэйшым будучым не паўторацца? Якія рычагі ціску на Лукашэнку ёсць сёння ў Захада і чаму Коўл адкладае свой візіт у Беларусь? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
    49 min
  • Настасся Касцюгова. Пацяпленне без адлігі: як далёка на Захад гатовы пайсці Лукашэнка
    Паступова, але відавочна напружанасць на межах Беларусі з “несяброўскімі краінамі” змяншаецца. Польшча аднавіла працу двух пераходаў і па нейкаму чароўнаму супадзенню з беларускага боку цягам апошніх дзён не было ніводнай спробы нелегальнага пераходу беларуска-польскай мяжы. А міністр замежных спраў Рыжанкоў загаварыў пра спадзеў на аднаўленне добрых стасункаў з Варшавай. Падобныя працэсы назіраюцца і ў дачыненнях Мінска з Вільнюсам. Хоць пытанне пабудовы трэцяга блоку Астравецкай АЭС псуе агульную пастаральную карціну палітычнага ландшафта. Ды й з Вашынгтона нешта даўно не было ніякіх звестак з беларускім вайбам.
    Ці можна казаць пра агульную змену калі не стратэгіі, то адносінаў краін ЕС да рэжыму Лукашэнкі і якія гэта адкрывае перспектывы перад прыхільнікамі перамоў з Мінскам? Чаму нічога не чуваць новага адносна Беларусі з боку ЗША і чаму кангрэсмены вымушаныя былі звярнуцца да Рубіо адносна вызвалення беларускіх палітвязняў? Ці варта разлічваць на пачатак адлігі ў выніку перамоў паміж Мінскам і ЗША і як гэтай сітуацыяй могуць скарыстацца дэмсілы? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай па палітычнай камунікацыі Анастасіяй Касцюговай.
    47 min
  • Аркадзь Мошас. Ці пойдзе ЕС следам за ЗША на паляпшэнне адносінаў з Лукашэнкам
    Ні амаль рэгулярныя апошнім часам візіты прадстаўнікоў адміністрацыі Трампа ў Мінск, ні вызваленне па выніку такіх візітаў палітвязняў з лукашэнкаўскіх турмаў, ні званок Трампа Лукашэнку і нават перададзеныя ад яго ў Мінск “унікальныя” запінкі не пераконвалі асобных экспертаў у тым, што перамоўны трэк “Вашынгтон-Мінск” сапраўды існуе. І што ён — асобны ад перамоўнага трэку ЗША з Расіяй. Але гэтыя кантакты Мінска і Вашынгтона дараслі да прызначэння Трампам свайго спецпрадстаўніка ў Беларусі. Больш за тое, выглядае на тое, што пад ціскам альбо аўтарытэтам Трампа асобныя краіны ЕС таксама мяняюць сваю палітыку адносна рэжыму Лукашэнкі.
    Што ці хто прымушае Трампа траціць свой час і высілкі на Беларусь і перамовы з Лукашэнкам, якая яму ў тым выгада? Ці апраўданыя спадзевы Трампа адцягнуць Лукашэнку ад Масквы і што на гэта скажа Масква? Ці пойдзе Еўропа следам за ЗША на змену стратэгі адносна рэжыму Лукашэнкі і хто ўплывае на сітуацыю на межах Беларусі з краінамі ЕС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Палітыка Расіі па Беларусі пасля 2020 года" Аркадзь Мошас.
    38 min
  • Павел Усаў. Як адкрытыя межы і цягнік “Мінск-Варшава” ўзмацняюць рэжым Лукашэнкі
    У тым, што наступным крокам пасля адкрыцця Польшчай дзвюх памежных пераходаў на мяжы з Беларуссю стане адкрыццё літоўскай мяжы, ніхто ўжо не сумняваецца. Калі толькі не здарыцца нечага надзвычайнага. Асобныя аналітыкі і палітолагі ўжо нават кажуць пра тое, якім мусіць быць крок трэці ў гэтым працэсе разблакавання і дэізаляцыі Беларусі — аднаўленне руху пасажырскага цягніка "Мінск-Варшава". І нават ужо чуваць галасы пра зняцце забароны на палёты Белавія ў краіны Еўропы. Адметна, што пры гэтым усе згодныя з тым, што ніводнае з пералічаных дзеянняў не спыніць рэпрэсіі ў Беларусі, не адцягне Лукашэнку ад Масквы і працу беларускіх вытворцаў на патрэбы расійскай арміі не спыніць…
    Ці дае адкрыццё Польшчай пераходаў на мяжы з Беларуссю і аднаўленне руху праз беларуска-літоўскую мяжу падставы меркаваць, што працэс дэізаляцыі Беларусі будзе працягвацца і надалей? Ад каго найперш сёння залежыць сітуацыя і адсутнасць правакацый на мяжы Беларусі з краінамі ЕС і пры чым тут Масква? Ці варта спадзявацца, што рэжым пойдзе па шляху зніжэння рэпрэсій і што дае Захаду ўсталяванне адносін з неататалітарным рэжымам Лукашэнкі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Варшаўскага цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам "Вольнай Беларусі" Паўлам Усавым
    44 min
  • Віталь Цыганкоў. А Коўл усё не едзе: што адбываецца ў цішыні перамоў ЗША і Беларусі
    Адносіны паміж Мінскам і Вашынгтонам апошнім часам нагадваюць пульсацыю звышновай зоркі. Нечаканая актывізацыя перамоўнага трэка, візіты амерыканскіх палітыкаў у Мінск, вызваленне палітвязняў, званок Трампа Лукашэнку, дарагі падарунак з Белага дома ў выглядзе танных запінак… цішыня і адсутнасць інфармацыі на некалькі месяцаў. Раптам заява Лукашэнкі пра гатоўнасць да "вялікай здзелкі" з ЗША і — зноў цішыня і, здаецца, паўза ў адносінах. Нечаканае прызначэнне Трампам спецпрадстаўніком у Беларусі Джона Коўла і зноў маўчанне. Такое адчуванне, што бакі альбо прыглядаюцца такім чынам адзін да другога, альбо нешта рыхтуюць у дыпламатычнай цішы.
    Чаму "беларуская тэма" не адпускае Трампа і чым яна для прэзідэнта ЗША насамрэч цікавая? Ці сапраўды існуе рэальная пагроза анексіі Расіяй пакуль яшчэ суверэннай Беларусі і як ЗША могуць гэтаму перашкодзіць? Ці варта разлічваць на пачатак адлігі ў выніку такіх перамоў паміж Мінскам і ЗША і як гэтай сітуацыяй могуць скарыстацца дэмсілы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.
    44 min
  • Андрэй Махоўскі. Атамны майнінг: якіх вышынь плануе дасягнуць рэжым цягам 5 гадоў
    Два памежныя пераходы на мяжы з Польшчай пачалі працу і праз іх паехалі не толькі турысты, але і грузы. Што павялічвае магчымасці таваразвароту Усходу (чытай — Кітая) з Еўрасаюзам. І вяртае Беларусі, хай і не на поўную з-за зачыненай літоўскай мяжы, статус транзітнай краіны. На чым беларускі бюджэт неблага зарабляў заўжды. Але пошукі магчымасцяў для заробку працягваюцца і адным з іх рэжым спадзяецца зрабіць… майнінг.
    Як адкрыццё Польшчай дзвюх пераходаў на мяжы ўплывае на магчымасці беларускага бюджэту зарабляць і колькі губляецца на закрытай мяжы з Літвой? Наколькі рэальныя планы на пяцігодку, якія прадставілі Лукашэнку, і чаму дэлегатам УНС не варта мець нейкага свайго меркавання? Навошта Лукашэнку новая АЭС і што з абяцанымі 150 тысячамі пакістанцаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале "Беларусы і рынак", эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўск.
    40 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners