euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Павел Церашковіч. Цэнзура і навуковы правал — новая атака на веды?
    У беларускіх школах і каледжах пачалі праводзіць “рэпетыцыйнае НІКА” — нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі. Улады заяўляюць пра “праверку навыкаў у рэальных сітуацыях”, але ўсё больш пытанняў выклікае і змест заданняў, і іх мэта: нацыянальны кантэнт, абавязковая “правільная логіка”, акцэнт на аргументацыю паводле патрэбаў сістэмы. Набліжаецца 2026 год — новы цыкл НІКА, і відавочна, што рэжым спрабуе кантраляваць не толькі вучэбны працэс, але і спосаб мыслення вучняў.
    Паралельна Лукашэнка абвясціў “вялікую размову з вучонымі” і зноў абвінаваціў навукоўцаў у “адсутнасці вынікаў”. Але факты сведчаць пра іншае: хранічнае недафінансаванне, развал савецкай навуковай спадчыны, архаічнае кіраванне і поўная ізаляцыя ад сусветнай навукі. Беларусь сёння — на 79-м месцы ў свеце па навуковых публікацыях, пасля Макаа і Непала; па фінансаванні даследаванняў — 68-е месца, за Сенегалам і Танзаніяй. Гэта вынік не працы вучоных, а шматгадовай палітыкі дыктатуры.
    Пра тое, што на самой справе адбываецца ў беларускіх школах і навуцы, чым небяспечныя “новыя адукацыйныя эксперыменты” і чаму Лукашэнка абраў навукоўцаў сваёй чарговай ахвярай — у эфіры Еўрарадыё размаўляем з дарадцам Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Паўлам Церашковічам.
    43 min
  • Наталля Василевіч. Вызваленне святароў і “гаманец Лукашэнкі”. Разбор новай ролі Ватыкана
    Вызваленне ксяндза Генрыха Акалатовіча і айца Анджэя Юхневіча стала адной з найбольш гучных падзей мінулага тыдня. Гэтае рашэнне ўладаў падаецца як жэст “міласэрнасці” і вынік актывізацыі кантактаў паміж Беларусьсю і Ватыканам. Але застаецца шмат пытанняў: чаму менавіта гэтыя святары былі вызваленыя і каго яшчэ Ватыкан можа паспрабаваць абараніць.
    Хто з каталіцкіх святароў усё яшчэ застаецца за кратамі, чаму ўлады не вызваляюць манаха, затрыманага ў Лепелі па абвінавачанні ў шпиянажы, і наколькі рэальным можа быць уключэнне яго ў будучыя абменныя спісы?
    Асобна закранем гісторыю пра дарагія іконы майстра Мікалая Кузьміча, якія набывае бізнесмен Аляксандр Зайцаў, вядомы як “гаманец Лукашэнкі”, і перадае іх на захаванне ў каталіцкія храмы.
    Пра ўсё гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з тэалагіняй і праваабаронцай Наталляй Васілевіч.
    47 min
  • Што чакае Беларусь да 2030 года? Галоўныя рызыкі і шанцы
    Беларусь у 2030 годзе — якой яна можа быць? Банк Ідэй сумесна з Еўрарадыё распачынае праграму, у якой журналістка Вольга Лойка разам з сапраўднымі профі ў розных галінах будзе шукаць адказ на гэтае ды іншыя пытанні. Госця дзясятага выпуску — кіраўніца Цэнтра новых ідэй, доктарка Універсітэта Карлстада, паліталагіня Леся Руднік. Тэма: асноўныя выклікі і магчымасці, якія будуць у Беларусі ў найбліжэйшыя гады, а таксама патэнцыял іх рэалізацыі.
    56 min
  • Анастасія Лузгіна. Інфляцыя расце, ВУП буксуе: галоўныя выклікі беларускай эканомікі
    У беларускай эканоміцы цяпер хапае тэм, якія патрабуюць уважлівай размовы. Рост ВУП запавольваецца, інфляцыя ўзмацняецца (асабліва прыкметны скачок коштаў зафіксаваны ў Гродзенскай вобласці). На фоне прагнозаў пра халодную зіму ўзрастае нагрузка на энергасістэму і бюджэт — ад кошту ацяплення да магчымых перабояў і дадатковых расходаў. Паралельна беларусам прапануюць амбіцыйны курс у бок “крыптахаба” і запуску трэцяга энергаблока АЭС, што таксама выклікае нямала пытанняў.
    Тым часам нестабільна паводзіць сябе рынак бульбы, а залежнасць ад імпарту з Польшчы робіць сітуацыю яшчэ больш адчувальнай. Да гэтага далучаюцца абноўленыя параметры бюджэту і ФСАН на 2026 год — важныя рашэнні, якія паўплываюць на сацыяльную палітыку і ўстойлівасць эканомікі.
    Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной.
    46 min
  • Роза Турарбекава. Узяўся за “шарыкі” — мяжу закрылі: што адбываецца паміж Літвой і Беларуссю
    Тры тыдні беларуска-літоўская мяжа была зачыненая з-за метэазондаў з кантрабанднымі цыгарэтамі, якія ляцелі ў Літву з тэрыторыі Беларусі і з-за якіх рэгулярна вымушаны быў спыняць працу аэрапорт Вільні. Здавалася, Мінск і Вільня ў выніку паразумеліся і мяжу адчынілі. Вось толькі вольным ад "шарыкаў" з кантрабандай неба было нядоўга, і вось ужо не адзін раз ад моманту адкрыцця мяжы віленскі аэрапорт спыняў працу. Дарэчы, такое адчуванне, што гэтыя метэазонды перашкаджаюць даляцець да Вільні і прыехаць у Мінск спецпрадстаўніку прэзідэнта ЗША па Беларусі Джону Коўлу…
    Што ці хто замінае беларускаму рэжыму спыніць палёты метэазондаў з кантрабандай у Літву і ці спрацуе пагроза Вільні ізноў закрыць мяжу з Беларуссю? Чаму мігранты ізноў вярнуліся на польскую мяжу і ці чакаць аднаўлення напружанасці ў адносінах Мінска з Варшавай? Чым небяспечны мір ва Украіне на ўмовах, прапісаных у "мірным пагадненні Трампа" і ці здольныя ЗША, ЕС і Вялікабрытанія дапамагчы беларусам знайсці выйсце "з найглыбейшага ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі"? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    47 min
  • Ірына Сідорская. Як пазбавіцца ад гвалту і ці толькі жанчыны становяцца яго ахвярамі?
    25 лістапада — Міжнародны дзень барацьбы з гендарна абумоўленым гвалтам. Здавалася б, гэтай з’яве не павінна быць месца ў нашым жыцці, але на жаль мы з ім сутыкаемся ў штодзённым жыцці. Найперш, размова ідзе пра жанчын і хатні гвалт. Але не толькі. Сёння даводзіцца казаць пра гвалт у самых розных яго формах: фізічны, псіхалагічны, палітычны. Ён не спыняецца і сутыкацца з ім даводзіцца як у Беларусі, так, як гэта не дзіўна, і за яе межамі…
    Чаму варта казаць не толькі пра фізічны і хатні гвалт у дачыненні да жанчын і як яму можна супрацьстаяць? Ці магчыма вырашаць пытанні гвалту, знаходзячыся ў чужой краіне, і ці рэальна дыяспары стварыць свае іністытуцыі і механізму пакарання? Чым адметная сітуацыя з Міколам Дзядком і яго даўняй гісторыяй адносін з 16-гадовай дзяўчынай? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з медыяэксперткай і гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай
    43 min
  • Максім Дзенісевіч. У чаканні вялікай вайны: навошта беларусам вучыцца карыстацца зброяй
    Размовы пра непазбежную вайну краін ЕС і NATO з Расіяй не толькі не спыняюцца, але называюцца ўсё больш блізкія даты пачатку гэтай вайны — 2028 год, а магчыма, нават і раней. На гэтым фоне бліжэйшыя да Расіі краіны імкнуцца не толькі падвысіць баяздольнасць нацыянальнага войска, але і стварыць структуры тэрытарыяльнай абароны, навучыць шараговых грамадзян бараніць сябе. І шмат хто сапраўды разумее неабходнасць аднавіць набытыя падчас службы ў войску навыкі, да прыкладу, стральбы ці навучыцца трымаць зброю ў руках з нуля. Беларусы з дыяспар не выключэнне. Яны нават адмысловыя школы і курсы ваеннай падрыхтоўкі ствараюць.
    Наколькі вялікая небяспека пачатку новай вайны ў бліжэйшым часе і няўжо нацыянальныя войскі краін ЕС не здольныя самастойна абараніць грамадзян сваёй краіны? Ці дапаможа ўменне карыстацца зброяй ва ўмовах сучаснай вайны і ці гатовыя беларусы, якія знаходзяцца ў эміграцыі, да ўдзелу ў вайне? Як праходзіць навучанне і ці не парушаюць такія дзеянні нацыянальнае заканадаўства? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае заснавальнік школы тактычнай і спартыўнай стральбы DAVOUTSHOOTER, былы старшы лейтэнант унутраных войскаў Максім Дзенісевіч
    41 min
  • Ганна Маціеўская. Няспраўджаныя чаканні: як дапамагчы былым палітвязням атрымаць… свабоду?
    Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, інфармуючы аб прызначэнні Коўла спецпрадстаўніком па Беларусі, паведаміў пра тое, што рыхтуецца да вызвалення новая група беларускіх палітвязняў. Дамагчыся вызвалення 50 чалавек плануе Коўл, заявіў Трамп. І гэта навіна, безумоўна, радуе беларусаў, хоць вызвалення яшчэ няма. Але радасць хуткага вызвалення новых палітвязняў ставіць пытанні: што іх чакае ў выпадку дэпартацыі? Бо як паказвае досвед вязняў з папярэдняй дэпартаванай групы, ні абысці Дублінскі рэгламент, ні хаця б хутка вырашыць пытанні з легалізацыяй у Літве не атрымліваецца. Насуперак і чаканням, і абяцанням палітыкаў.
    Ці было чаканым тое, што справіцца з Дублінскім рэгламентам у беларускіх палітыкаў, юрыстаў і палітвязняў не атрымаецца і ці ёсць выйсце з гэтай сітуацыі? Што варта было б зрабіць ужо сёння, каб новыя вызваленыя вязні пасля дэпартацыі не апынуліся ў сітуацыі, з якой сутыкнуліся іх папярэднікі? Як вырашаць пытанні булінга ў школе і як пабудаваць інстытут рэпутацыі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай
    44 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners