euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Юлія Міцкевіч. Гвалт — не стомленнасць і не стрэс. Што стаіць за жорсткасцю ў сем’ях беларусаў?
    25 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень змагання за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын. У гэты дзень пачынаецца 16-дзённая акцыя супраць гвалту над жанчынамі, якая аб’ядноўвае тысячы мерапрыемстваў ва ўсім свеце — ад адукацыйных праектаў да абмеркавання законаў і палітыкі. Гэта нагода звярнуць увагу на тое, што ў Беларусі да гэтага часу няма заканадаўства аб дамашнім гвалце, а агрэсары часта застаюцца без пакарання.
    Сёння ўсё часцей гучаць гісторыі аб сям’ях беларусаў у эміграцыі, дзе мужчыны працягваюць ужываць гвалт — ці гэта вынік стомленасці, цяжкасцей пасля пераезду, ці традыцыйныя мадэлі паводзін, прывезеныя з Беларусі. Праблема закранае не толькі асобныя сем’і, але і шырэйшыя пытанні гендэрнай роўнасці, ролі дзяржавы ў абароне жанчын і патрэбы адукацыйных кампаній.
    Пра гэтыя і іншыя аспекты гендэрных праблем, міжнародныя ініцыятывы і досвед беларускага ўдзелу ў Лідарскай праграме ў Брюсселі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з прадстаўніцай АПК па гендэрных пытаннях Юліяй Міцкевіч.
    47 min
  • Сяржук Доўгушаў. Kasary: як беларускія спевы дапамагаюць захаваць сябе ў эміграцыі
    Насуперак усім праблемам і складанасцям беларускія творцы і культурніцкія ініцыятывы за мяжой працягваюць існаваць, развівацца і ствараць годны прадукт, на радасць прыхільнікам. Так, створаны ў Варшаве гурт Kasary пад кіраўніцтвам Сяржука Доўгушава, запісаў свой першы альбом і прэзентуе яго вялікім канцэртам 30 лістапада. Працягвае свае праекты і “Дом творцаў” — з 24 па 29 лістапада 2025 года ў Варшаве прайшоў першы пленэр беларускіх і польскіх мастакоў “Масты культуры”.
    Чым адметны як сам гурт Kasary, так і першы іх альбом? Ці здольныя дзеячы культуры ва ўмовах эміграцыі ствараць прадукт, які будзе цікавы не толькі беларусам, але і мясцовым жыхарам? Чым адметны сумесны пленэр беларускіх і польскіх мастакоў і ў чым прывабнасць такіх сумесных праектаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спявак, кіраўнік гурта Kasary, заснавальнік ініцыятывы “Спеўны сход” і “Дому творцаў” у Варшаве Сяржук Доўгушаў
    40 min
  • Франак Вячорка. На сувязі з Коўлам: ці ўплывае Офіс Ціханоўскай на беларускую палітыку Трампа?
    ЗША працягваюць перамовы з рэжымам Лукашэнкі ў тым ліку і наконт вызвалення палітвязняў. Прычым, калі зусім нядаўна Трамп пісаў пра перамовы наконт “вызвалення 50 закладнікаў” з-за кратаў, то цяпер паведамляецца пра 100 чалавек. Як і ў папярэднія разы, нічога наконт імёнаў і даты вызвалення не вядома. Як і не зразумела, на якіх умовах людзей будуць вызваляць і ці здольныя дэмсілы давесці беларускае бачанне гэтага пытання. Хоць у Офісе Ціханоўскай і сцвярджаюць, што знаходзяцца “на сувязі” са спецпрадстаўніком Трампа па Беларусі Джонам Коўлам.
    Якія мэты пераследуе Трамп, вядучы перамовы з Лукашэнкам і ці атрымліваецца праз Коўла давесці беларускае бачанне адносна патрабаванняў да рэжыму? Ці здольныя дэмсілы на чале з Офісам Ціханоўскай рэальна дапамагаць вырашэнню праблем, з якімі сутыкаюцца беларусы ў эміграцыі? Ці існуе сувязь у дэмсіл з беларусамі ўнутры Беларусі і ці цікава ім тое, чым займаюцца беларусы замежжа? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з першым дарадцам Святланы Ціханоўскай Франакам Вячоркам
    40 min
  • Часам не да законаў па-амерыканску: як беларусы ЗША бароняць сябе і свае правы?
    Беларусаў, якія у выніку рэпрэсій і пераследу на радзіме вымушана апынуліся ў ЗША ў пошуках прытулку, апошнім часам пераследуе Déjà Vu — тое, што сёння адбываецца ў ЗША, месцамі вельмі нагадвае тое, з чым яны сутыкаліся ў Беларусі. І ад чаго з’ехалі ў эміграцыю. Размова ідзе пра затрыманні па падазрэнні ў нелегальным знаходжанні ў ЗША. Адпаведныя службы праводзяць адмысловыя рэйды і вы цалкам нечакана можаце апынуцца спачатку ў мясцовым аўтазаку, а потым за кратамі, у міграцыйнай турме. Знаходжанне ў якой можа скончыцца дэпартацыяй. І беларусы ЗША ў чарговы раз вырашылі выявіць салідарнасць і разам бараніць сябе і свае інтарэсы. Так нарадзілася Byaction.org — валанцёрская ініцыятыва па падтрымцы ахвяр палітычных рэпрэсій у Беларусі.
    Наколькі вялікая рызыка для беларусаў патрапіць у міграцыйную турму і якія для гэтага могуць быць падставы? Што ў той турме адбываецца і наколькі складана даказаць сваё права знаходзіцца на тэрыторыі ЗША? Што з сябе ўяўляе ініцыятыва Byaction.org і ці працуе беларускі падыход па ўзаемадапамозе ў ЗША? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць актывіст грамадскага руху “Краіна для жыцця” і сузаснавальнік Belarus FREEDOM Philadelphia Глеб Івашкевіч і адзін з распрацоўшчыкаў сайта ініцыятывы па падтрымцы ахвяр палітычных рэпрэсій з Беларусі ў ЗША, актывіст Belarus FREEDOM Philadelphia Яўген Ждановіч
    44 min
  • Валерый Кавалеўскію Як эмігрантам павялічыць сваю прысутнасць на радзіме
    Па словах кіраўніка Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыя Кавалеўскага беларусам у эміграцыі трэба павялічваць сваю прысутнасць у Беларусі каб у гадзіну Х мець магчымасць уплываць на працэсы. Будзем разбіраецца, як гэта можна зрабіць і чаму нашай прысутнасці дома напрыканцы 10-х не хапіла, каб у краіне адбыліся перамены.
    Таксама пагутарым пра тое, што за людзі — беларускія чыноўнікі і чым адметныя тыя, хто вызначае беларускую знешнюю палітыку.
    42 min
  • Ігар Станкевіч: Беларусь там, дзе я, — надзённая нацыянальная ідэя для ўсіх нас
    27 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — даследчык сталінскіх рэпрэсій, стваральнік курса па радаводзе Ігар Станкевіч.
    Веданне сваіх каранёў дазваляе знайсці адказы не толькі на пытанні пра тое, хто і што было да цябе, але і даць адказ на развагі пра тую спадчыну, якую мы самі пасля сябе пакінем. У эміграцыі ж веданне свайго радаводу мае дадатковую вартасць, бо гэта нібыта яшчэ адна нітачка, якая звязвае цябе з Бацькаўшчынай. Тая нітачка, якая некалі і дапаможа нам, давядзе нас да роднага матчынага дома, перакананы Ігар Станкевіч.
    Пра тое, як з дапамогай радаводу захоўваць сувязь са сваімі продкамі і сваёй Бацькаўшчынай, чаму важна асэнсаваць злачынствы сталінізму і ці важная для беларусаў іх беларускасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ігарам Станкевічам.
    1 hr
  • Аляксандр Фрыдман. Крамлёўскі след: ці здолее Лукашэнка прадаць Трампу Мінск пад перамовы?
    Да абмеркавання “мірнага плана Трампа” Лукашэнку не дапусцілі. Але ён так проста здавацца не збіраецца. Асабліва з улікам таго, што Пуцін, як вядома, ва ўсім раіцца з гаспадаром Драздоў. А “план Трампа”, як выглядае, менавіта ў Крамлі і пісаўся, і таму дзе ж яго падпісваць і весці заключныя перамовы, як не ў Мінску? Што Лукашэнка Пуціну і агучыў пры сустрэчы. У чарговы раз падкрэсліўшы, што ён з Расіяй у вайне супраць Украіны — да канца. Як відаць, і ў гібрыднай вайне супраць Літвы, Польшчы і цяпер яшчэ і Латвіі, куды таксама пачалі залятаць метэазонды з беларускай кантрабандай.
    Як на стаўленне да “мірнага плана Трампа” паўплывалі злітыя запісы размоў спецпраўстаўніка Трампа па Расіі Уіткафа і прадстаўнікоў пуцінскай каманды? Чаму нелегальныя мігранты зноў вярнуліся на польскую мяжу, а метэазонды — у неба Літвы і ці чакаць аднаўлення напружанасці ў адносінах Мінска з Варшавай і Вільняй? Чым ЗША расплаціцца з Лукашэнкам за вызваленых палітвязняў і ці пагодзяцца Трамп і Зяленскі прыехаць у Мінск? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    48 min
  • Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка трызніць пра вайну, а камуналка б'е рэкорды
    На саміце АДКБ, які праходзіць у Бішкеку, Лукашэнка заявіў, што насамрэч да вайны рыхтуюцца не Расія і Беларусь, а НАТА. Тырада задумвалася як нейкі папрок у бок краінаў Захаду, але прагучала роўна наадварот.
    Паўночнаатлантычны альянс сапраўды рыхтуецца абараняцца ад расійскага нападу — і ў гэтым няма чаго дзіўнага. А Расія і Беларусь ужо вядуць наступальную вайну — дык чаго ім да яе рыхтавацца?
    На гэтым фоне Мінск дапамагае Крамлю справіцца з паліўным крызісам, выкліканым ударамі ўкраінскіх дронаў па расійскіх НПЗ. А ў Беларусі шалёнымі тэмпамі расце камуналка. Абмяркоўваем гэтыя і іншыя тэмы з блогерам Аляксандрам Кныровічам.
    45 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners