euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Лявон Вольскі. Ад гастроляў па ЗША да Каляднага туру: чаго яшчэ чакаць ад Вольскага
    Жыццё музыканта — гэта канцэртныя пляцоўкі, дарогі гастрольных тураў, запісы ў студыі новых песень. А калі ты выканаўца папулярны, то ўсяго гэтага ў цябе часам аж занадта. На радасць тваім прыхільнікам, якія заўжды чакаюць магчымасці патрапіць на канцэрт любімага выканаўцы, паспяваць разам з ім улюбёныя песні і пачуць нешта новае. І Лявон Вольскі гэтыя патрабаванні сваіх прыхільнікаў і прыхільніц задавольвае напоўніцу: не паспеў вярнуцца з туру па Амерыцы, як ужо выбіраецца з “Калядным турам” па Еўропе. І ўжо рыхтуе сюрпрызы і цікавосткі на будучыню…
    Якія ўражанні засталіся ад туру па ЗША і чым быў адметны гэты, ужо далёка не першы, візіт у Амерыку? Што незвычайнага чакае аматараў творчасці Вольскага падчас яго Каляднага туру? Якія цікавосткі рыхтуюць Лявон і яго паплечнікі бліжэйшым часам і калі чакаць новага альбома? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае фронтмен гуртоў Volski і "Крамбамбуля" Лявон Вольскі.
    47 min
  • Аліса Рыжычэнка. У Беларусі чакаюць працоўных мігрантаў і звальняюць сваіх — чаму так?
    У Палаце прадстаўнікоў у другім чытанні зацвердзілі праект дзяржаўнага бюджэту Беларусі на 2026 год. Ужо вядома, што чакаецца “недахоп сродкаў” у дзяржаўным гаманцы. Але беларусаў супакойваюць: маўляў, бюджэтная палітыка будзе скіраваная на “захаванне сацыяльнай арыентаванасці расходаў і падвышэнне якасці жыцця насельніцтва”. У гэты ж час на рынку жылля адбыўся “выбуховы рост коштаў”, прадпрыемствы больш звальняюць працаўнікоў, чым прымаюць на працу, а мігранты працягваюць ехаць у Беларусь.
    Чым адметны дзяржбюджэт на наступны год і ці сапраўды ён сацыяльна-арыентаваны? Што адбываецца на рынку нерухомай маёмасці і чаму пачаліся звальненні на прадпрыемствах? Якія работнікі неабходныя ў Беларусі і чаму іх шукаюць за мяжой? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка
    45 min
  • Віктар Сямашка: зняць сябе з крыжа — адвечная нацыянальная ідэя беларусаў
    4 снежня ў эфіры Еўрарадыё — музыка, паэт, радыёжурналіст, удзельнік гуртоў "Кузьнец і Сяманя", "Князь Мышкін", "Нагуаль", Mouches A L'Orange, "Балцкі Субстрат" ды іншых Віктар Сямашка.
    Такое адчуванне, што беларускі народ ужо не першае стагоддзе, як той Хрыстос — укрыжаваны і вісіць на сваім крыжы лёсу і пакут. Што адметна, беларусы ўжо нібыта і прынялі гэты свой стан укрыжаванага пакутніка. Гэта добра прасочваецца і праз гісторыю нашага народа, і праз фальклор ды літаратуру. Але мы мусім зразумець, што гэта не найлепшы выбар, і нарэшце мы павінны зняць сябе з крыжа і рушыць далей свабоднымі, перакананы Віктар Сямашка.
    Пра тое, як натуральнасць звязаная з беларускасцю, калі і хто ўкрыжаваў беларусаў і чаму нас мусіць навучыць эміграцыя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Віктарам Сямашкам.
    58 min
  • Настасся Касцюгова. Хто піша прамовы Сяргею Ціханоўскаму і ці трэба нам цэнтр сілы ў ЗША
    Вакол былога палітвязня Сяргея Ціханоўскага днямі разгарэўся чарговы скандал. Нечакана расказаць пра сваю супрацу з экс-палітвязнем і складанасці ў камунікацыі з ім вырашыў былы прэс-сакратар Ціханоўскага Сяргей Бяспалаў. У выніку перакідвання ўзаемнымі абвінавачаннямі двух Сяргееў, стала вядома шмат цікавага. Да прыкладу, што Сяргею Ціханоўскаму дапамагала “прычэсваць” тэксты (ці толькі адзін тэкст?) экспертка па камунікацыі і сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў Настасся Касцюгова.
    Як склалася супраца з Ціханоўскім і ці даводзілася ёй сутыкацца падчас камунікацыі з ім з сітуацыямі, якія апісаў Бяспалаў? Ці згодная сама з тымі тэзісамі з прамовы Ціханоўскага, якія ёй давялося “прычэсваць”, і хто гэтыя прамовы яму насамрэч піша? Як змянілася стратэгія ЗША па Беларусі за апошні час і ці патрэбны дэмсілам свой “цэнтр сілы” ў ЗША? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка па палітычнай камунікацыі, сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў Настасся Касцюгова
    44 min
  • Аляксандр Фрыдман. БЧБ-беспілотнік супраць метэазондаў з цыгарэтамі: хто пераможа
    Вільня заклікала Еўрасаюз увесці новыя санкцыі супраць Мінска ў сувязі з залётамі ў Літву метэазондаў з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі. У адказ прэзідэнтка Еўракамісіі Урсуля фон дэр Ляен заявіла, што Брусель рыхтуе новы санкцыйны пакет у дачыненні Беларусі. Што праўда, цяпер ужо і рэжым Лукашэнкі можа выставіць Літве сустрэчныя прэтэнзіі, бо, сцвярджаюць у Мінску, з Літвы на беларускую тэрыторыю заляцеў беспілотнік з… Не, не з літоўскімі цыгарэтамі, а БЧБ-сцяжкамі. Якія і раскідаў над вуліцамі мірнага Гродна. Самы час у “мірны план Трампа” дадаваць яшчэ адзін пункт — беларускі.
    Якіх санкцый чакаць Беларусі і ці атрымае ў выніку Літва вольнае ад “цыгарэтных” метэазондаў неба? Што стаіць за гісторыяй пра беспілотнік з БЧБ-сцяжкамі і навошта Мінск правакуе Вільню і Варшаву? Як змянілася напаўненне “мірнага плана Трампа” па выніку шматлікіх перамоў і кансультацый і ці атрымаецца ў Ціханоўскага знайсці падыход да Трампа? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем штотыдзень у жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    41 min
  • Аляксандр “Кусь” Клачко. Цуд на Каляды: пра збор для дзяцей ветэранаў і вяртанне ў КР
    Напярэдадні Калядаў беларусаў больш цікавіць не палітыка, а штодзённыя ды святочныя справы. Да прыкладу, як і чым парадаваць дзяцей дабраахвотнікаў. У Літве сёння дзесяць дзяцей ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў, чые таты — беларускія ветэраны — адстойвалі свабоду і жыццё людзей ва Украіне. Менавіта на падарункі для іх ініцыятыва ветэранаў-дабраахвотнікаў ладзіць збор ужо не першы год.
    Якіх падарункаў чакаюць дзеці і ці атрымліваецца дапамагаць сем’ям ветэранаў у сённяшніх умовах? Ці застаецца салідарным беларускае грамадства і чаму па вяртанні з вайны дабраахвотнікам так цяжка знайсці сваё месца ў мірным жыцці? Як сталася, што сышоўшы з Каардынацыйнай рады, дэлегаты колішняй фракцыі “Воля” ізноў апынуліся ў КР? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пазафракцыйны дэлегат КР, экс-прадстаўнік скасаванай фракцыі “Воля” былы дабраахвотнік Аляксандр “Кусь” Клачко
    39 min
  • Чаму беларусаў не палохае саюз з Расіяй і асабліва не вабіць Еўропа
    Паводле дадзеных сацыялагічнага апытання, праведзенага адмыслоўцамі Chatham House, колькасць прыхільнікаў саюза з Расіяй у Беларусі да лістапада 2025 года дасягнула 44%. Гэта максімум з верасня 2020-га і плюс шэсць працэнтных пунктаў у параўнанні са снежнем 2024-га. Што праўда, расійскую вайну ва Украіне падтрымліваюць толькі 27% апытаных, хоць у снежні 2024-га такіх было 32%. І калі з вайной усё больш-менш зразумела, то лічба падтрымкі ідэі саюза з Расіяй не дадае аптымізму. Як бачна, у дэмакратычна настроенай часткі грамадства свой уплыў пашыраць не атрымліваецца.
    Пра што сведчаць лічбы колькасці прыхільнікаў саюза з Расіяй сярод беларусаў і што магло стаць прычынай такіх настрояў у беларускім грамадстве? Чым адметны новы санкцыйны пакет Еўрасаюза і ці працуюць санкцыі? Ці рэальная пагроза закрыцця межаў з Беларуссю не толькі Літвы, але і Польшчы ды Латвіі і як на дэмсілы ўплывае скандал вакол Ціханоўскага? Пра гэта і шмат што іншае мы разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
    40 min
  • Андрэй Эзерын і Ірына Сідорская . "План С": як мігрантам 45+ вярнуць апору і пачаць новае жыццё
    Жыццё пасля 45 у міграцыі часта становіцца сапраўдным выпрабаваннем: людзі губляюць прафесію, статус, звыклую супольнасць і раптам становяцца "нябачнымі" — між эйджызмам, няпэўнасцю і неабходнасцю пачынаць наноў. Але разам з гэтым менавіта дарослыя і сталыя людзі прыносяць у новае асяроддзе тое, што немагчыма вывезці ў чамадане: досвед, адказнасць, маральную трываласць і здольнасць прымаць складаныя рашэнні. Пра тое, як гэты патэнцыял не страціць, а раскрыць — распавядае новы праект "План С".
    У Варшаве і Вільні стартуе серыя сустрэч "Плана С" — унікальнай праграмы падтрымкі для мігрантаў 45+, якая спалучае методыкі стратэгічных камунікацый, крызіснага менеджменту і практыкі працы з унутранымі рэсурсамі. Гэта не коўчынг і не псіхатэрапія ў класічным выглядзе — гэта платформа, дзе людзі старэйшага ўзросту вучацца бачыць сваю моц, будаваць новую стратэгію жыцця і становіцца суб’ектамі, а не аб’ектамі дапамогі.
    У эфіры Еўрарадыё пагаворым пра тое, чаму сталасць — гэта не бар’ер, а рэсурс, чаму дыскрымінацыя па ўзросце ў міграцыі такая моцная і чаму менавіта людзі 45+ могуць стаць рухавіком змен у беларускай дыяспары і будучай Беларусі.
    Нашыя госці — аўтары методыкі і трэнеры праекта: Ірына Сідорская, прафесарка і экспертка ў галіне стратэгічных камунікацый, і Андрэй Эзерын, камунікацыйны кансультант і аўтар сацыяльных праектаў. Оба яны самі прайшлі праз пераезд і ведаюць, як будаваць жыццё з нуля.
    46 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners