euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Хрысціна Дарапей. Беларусізацыя Еўропы: пра легалізацыю, фэст у Мюнхене і чаканне вайны
    Цягам мінаючага года міграцыйная палітыка краін ЕС у дачыненні да беларусаў не стала больш лагоднай. Наадварот, на шляху да легалізацыі станавілася ўсё больш перашкод, спраўляцца з якімі было альбо вельмі складана, альбо немагчыма. І такое адчуванне, што ў будучыні лягчэй не стане. У тым ліку ў Германіі. Нягледзячы на ўсе намаганні мясцовай беларускай дыяспары змяніць сітуацыю на карысць беларусаў.
    Якая на сёння міграцыйная палітыка Германіі і як яна закранае беларусаў? Чаму не атрымліваецца дамагчыся змены стаўлення да беларусаў і якая ў вырашэнні міграцыйных праблем роля дыяспары і дэмсіл? Ці рыхтуецца Германія да магчымага супрацьстаяння з Расіяй і ці будзе надалей існаваць фестываль Minsk x Minga? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сяброўка Пашыранай рады беларускага аб’яднання ў Германіі Razam, каардынатарка фестывалю Minsk x Minga, супрацоўніца ўніверсітэта Пасаў (The University of Passau) Хрысціна Дарапей
    41 min
  • Вольга Такарчук. Нельга абмяркоўваць: ад Офіса да Сяргея Ціханоўскага і тэм табу
    Дзякуючы намаганням перамоўшчыкаў з ЗША на волю працягваюць выходзіць палітычныя вязні — і тыя, каго “абудзіў” 2020 год, і тыя, хто быў актыўны не толькі ў 2020 годзе, але і значна раней. Каго мы называем актывістамі, але прадстаўнікамі старой апазіцыі. І гэтыя людзі даволі хутка вяртаюцца да актыўнага грамадска-палітычна жыцця, але ўжо за мяжой, куды іх з-за кратаў выпхнуў лукашэнкаўскі рэжым. А чым больш актыўных людзей, тым больш меркаванняў выносіцца ў публічную сферу і дыскусій ствараецца. У тым ліку і ў дачыненні да тых нядаўніх палітвязняў, якія пайшлі ў палітыку. Часам не зусім разабраўшыся ў зменах, якія нас напаткалі за апошнія пяць гадоў.
    Як чалавека змяняе турма і ці трэба адразу па вызваленні акунацца ў грамадскую і палітычную актыўнасць? Чаму некаторыя з вызваленых апошнім часам палітвязняў выказваюць незадаволенасць дзейнасцю дэмакратычных структур, што не так робяць гэтыя структуры? Чаго чакалі беларусы ад Сяргея Ціханоўскага і чаму цяпер незадаволеныя ім? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогерка і былая палітзняволеная Вольга Такарчук
    44 min
  • Роза Турарбекава. Паміж ЗША і Расіяй: пра нацыянальныя інтарэсы Беларусі і прарыў у Аман
    Белы дом апублікаваў абноўленую і ўхваленую Трампам "Стратэгію нацыянальнай бяспекі" ЗША. Акрэсленае ў дакуменце стаўленне да Еўропы, Расіі, вайны ва Украіне і агулам праблем нашага рэгіёна, экспертаў, скажам мякка, не парадавала. Для беларусаў у гэтай канцэпцыі, перакананы Навумчык, і ўвогуле ўсё дрэнна: ЗША (ці адміністрацыя Трампа) проста “зліваюць” Беларусь Расіі. З іншага боку, пытанне “зліву” спрэчнае, калі пачытаць падпісаную Лукашэнкам “Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі Саюзнай дзяржавы”…
    Што з сябе на сёння становіць сабой “стратэгія нацбяспекі ЗША” з улікам змен, якія ў яе ўнесеныя і ці сапраўды Вашынгтон фактычна “аддае” Беларусь Расіі? Чым небяспечная для незалежнасці Беларусі падпісаная “Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі Саюзнай дзяржавы”? Ці сапраўды неабходнасць пераводзіць сямейныя грошы і актывы ў Аман прымусіла Лукашэнку двойчы туды лётаць і чым пагражае эскалацыя канфлікту афіцыйнага Мінска з Літвой? Пра гэта і шмат што іншае мы разважаем штотыдзень у жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    43 min
  • Арцём Брухан. Выбары: ці знойдуцца ахвочыя балатавацца ў Каардынацыйную раду
    Выбары ў Каардынацыйную раду чацвёртага склікання, найхутчэй, пройдуць цягам трэцяга тыдня ў маі 2026 года. Такое рашэнне было прынятае падчас аднаго з апошніх пасяджэнняў КР. І хоць часу, здаецца, дастаткова для правядзення перадвыбарчай кампаніі, але ва ўмовах рэпрэсій і пераследу нават за дзейнасць у эміграцыі ўвесь электаральны працэс ускладняецца. Адначасова ў Беларусі актыўна ідзе падрыхтоўка да чарговага Усебеларускага народнага сходу, дэлегатаў яго народ не абіраў, але гэта, як вядома ад прапагандыстаў, іншае. Лукашэнка ж актыўна лётае з неакрэсленымі мэтамі ў Аман — не інакш, як у межах падрыхтоўкі да УНС…
    Як плануецца праводзіць кампанію па выбарах у Каардынацыйную раду чацвёртага склікання і ці існуе рызыка, што ахвочых як балатавацца, так і галасаваць на выбарах будзе не многа? Ці былі ўлічаныя памылкі мінулай электаральнай кампаніі і ці будуць гэтым разам гендарныя квоты? Чаго чакаць ад чарговай сходкі УНС і навошта Лукашэнка двойчы за тыдзень лётаў у Аман? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан
    41 min
  • Уладзімір Жыгар. Зброевы барон: якія “вялікія здзелкі” ў Лукашэнкі з М’янмай і Алжырам
    Рэжым Лукашэнкі ўсё глыбей уцягвае беларускія прадпрыемствы і эканоміку ў расійскую вайну супраць Украіны. Усё больш прадпрыемстваў працуюць на забеспячэнне патрэб акупацыйных войск Расіі. Паралельна мілітарызуючы і іншыя сферы жыцця беларусаў, да прыкладу, адукацыю. Але зарабляць на заказах ад расійскага вайскова-прамысловага комплексу Лукашэнку, як выглядае, падалося недастатковым і, перакананыя эксперты і палітолагі, яго апошнія паездкі ў М’янму, Алжыр і Аман пераследавалі мэту гандлю зброяй.
    Чым адметнае новае расследаванне з цыкла “Зброевы барон”, якія новыя сведчанні працы беларускіх прадпрыемстваў на расійскую армію здабылі расследавальнікі? Што цікавага для Беларусі ёсць у М’янме і чаму візіт Лукашэнкі ў Алжыр можна лічыць гістарычным? Навошта Лукашэнка двойчы цягам аднаго свайго замежнага ваяжу лётаў у Аман і пры чым тут санкцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар
    41 min
  • Наста Рагатко . “Насі з сабою”. Пра што новая кніга былой рэдактаркі КУКУ Насты Рагатко?
    Выйшла кніга, якой магло б і не быць, калі б жыццё беларусаў не нагадвала бясконцую камп’ютарную гульню, з якой, здаецца, ужо і не выбрацца. Гісторыі, якія ў яе ўвайшлі, цяжка пакідаць за межамі апошняй прачытанай старонкі — яны працягваюць жыць побач, у дарозе, у цішыні, у самых нечаканых месцах.
    Кніга называецца “Насі з сабою” — гэта шчырыя, часам іранічныя і вельмі асабістыя тэксты пра перамены, эміграцыю, страту звыклага свету, пра каханне, сталенне і нечаканую свабоду, якая з’яўляецца там, дзе яе не чакаеш. Іх напісала Наста Рагатко — былая галоўная рэдактарка KYKY.org і былая кіраўнічка камунікацый у офісе Святланы Ціханоўскай. Чалавек, які шмат гадоў жыў у свеце навін, рашэнняў і падзей, а цяпер адкрывае тое, што звычайна застаецца паміж радкамі і за кадрам: далікатнасць, сілу, смех, стомленасць, шчырасць і ўнутраныя дыялогі, якія немагчыма схаваць, калі свет змяняецца занадта хутка.
    Сёння разам з Настай пагаворым пра тое, што мы ўсе “носім з собою” — пра памяць, досвед, страхі і надзею; пра тое, як палітычная рэчаіснасць прарастае ў асабістыя гісторыі; і пра тое, чаму часам літаратура можа сказаць праўду дакладней за любое афіцыйнае паведамленне.
    45 min
  • Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка ізноў у Амане, Belavia вяртае рэйсы ў Ізраіль
    Ваяж Лукашэнкі на Блізкі Усход і Паўночную Афрыку зацягнуўся. Другі раз за тыдзень ён наведвае Аман. Фармальная нагода — стандартная: "мы гатовыя тут працаваць". Але ці аддзяляе 71-гадовы палітык інтарэсы Беларусі ад інтарэсаў сваёй сям'і?
    Пагаворым пра гэта з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама абмяркуем шалёную (44%!) падтрымку саюза з Расіяй у апошняй сацыялагічнай апытанцы; "фінляндызацыю" Беларусі, якую прапануе Ціханоўскі; планы пабудаваць першы беларускі самалёт, вяртанне "Белавіі" на ізраільскі напрамак і візіт Пуціна ў Індыю.
    47 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners