euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Міхаіл Круціхін. Ценявы флот Расіі: ці здольныя яго патапіць дроны УСУ і санкцыі ЕС
    Украінскія вайскоўцы ўсур’ёз узяліся за расійскі “ценявы флот”. Паводле інфармацыі, за апошнія два тыдні ўжо чатыры судны трапілі пад удары марскіх дронаў. Не спыняюцца ўдары і па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, трапляе пад удары беспілотнікаў і нафтаправод “Дружба”. Што праўда, энергетычныя аб’екты Украіны таксама практычна штодня знаходзяцца пад ударам і моцна пацярпелі ад расійскіх ракет і дронаў. Але вайна справа дарагая. А калі да ваенных выдаткаў яшчэ і санкцыі дадаюцца, то эканоміка можа і не справіцца.
    Ці існуе ён — “ценявы флот Расіі”, і ці здольныя яго патапіць украінскія марскія дроны і еўрапейскія санкцыі? Наколькі балючыя ўдары УСУ па расійскіх НПЗ і што адбываецца ў нафтагазавым сектары Расіі? Ці ўплываюць на эканоміку Расіі заходнія санкцыі і ці праўда, што расійскія заказчыкі не здольныя аплаціць замовы, зробленыя ў Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эксперт нафтагазавага рынку Міхаіл Круціхін
    45 min
  • Марыя Колесава-Гудзіліна, Ганна Маціеўская. Без права на правы: як беларусам вярнуць сабе правы чалавека
    Дзень правоў чалавека адзначаецца ва ўсім свеце 10 снежня. Для беларусаў шмат у чым гэтая дата фармальная. Бо мы ўжо даўно жывём у парадыгме “часам не да законаў”.вось толькі гэтая “часовасць”стала пастаяннай. Больш за тое, з кожным днём лукашэнкаўскі рэжым накладае на гэтыя правы ўсё больш абмежаванняў. Калі ж хтосьці прымае рашэнне пакінуць гэтую тэрыторыю без правоў, то трапляе ў пастку міграцыйных абмежаванняў і праблем эміграцыі. Справіцца з якімі часам магчыма толькі дзякуючы падтрымцы суайчыннікаў. І дрэнна, калі гэтай падтрымкі не знаходзіш…
    Якіх змен у міграцыйнай палітыцы краін ЕС чакаць у надыходзячым годзе і наколькі моцна гэтыя змены ўдараць па беларусах? У якім стане развітваецца з 2025 годзе праваабарончая супольнасць і ініцыятывы дабрачыннай дапамогі? Што адбываецца з беларускай супольнасцю і ці здольныя беларусы на ўзаемадапамогу і салідарнасць? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай і адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай.
    40 min
  • Анатоль Лябедзька. Як “заклапочанасць” Еўрапарламента дапаможа беларусам захаваць Беларусь
    Пакуль Лукашэнка лётаў у М’янму ды Алжыр з Аманам, прадстаўнікі дэмакратычных сіл ладзілі сустрэчы ў краінах ЕС ды прэзентацыі розных нібыта важных дакументаў на сур’ёзных пляцоўках кшталту Еўрапарламента. А яшчэ займаліся пашырэннем складу Альянсу дэпутацкіх груп “За дэмакратычную Беларусь” — да ўжо існуючых далучыліся групы ў Нарвегіі і Малдове. Жыццё віруе. Нават Каардынацыйная рада ажыла і не толькі заявіла пра пачатак падрыхтоўкі ды чарговых “протапарламенцкіх” выбараў, але і нібыта нейкія праекты законаў дэлегаты пачалі разглядаць.
    У чым унікальнасць Альянсу дэпутацкіх груп “За дэмакратычную Беларусь” і якія беларускія пытанні яны сапраўды здольныя вырашаць? Ці стаіць нешта рэальнае за заявамі Еўрапарламента пра падтрымку беларускага народа ў яго змаганні з рэжымам Лукашэнкі і куды пойдуць чарговыя 30 мільёнаў еўра падтрымкі беларускай супольнасці ад ЕС? Чым адметны ваяж Лукашэнкі па краінах “далёкай дугі” і ці ёсць будучыня ў Каардынацыйнай рады? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька
    43 min
  • Севярын Квяткоўскі. “Кніга Памяці “2020”: чаму так важна зафіксаваць падзеі 2020 года
    “Мы перакананыя, што 2020 год выштурхнуў беларусаў як унікальную супольнасць далёка наперад. І нам крок па кроку трэба асэнсоўваць сябе ў новай гістарычнай рэальнасці. Нам хочуць сцерці памяць пра духоўны подзвіг “2020”. Але насамрэч мы толькі пачынаем, цяпер асэнсаваны супольны рух”... З такой заявай у публічную прастору выйшла каманда Фундацыі Belarus 2020 і анансавала “стрыжнявы праект таго, дзеля чаго Фундацыя ўтваралася” — бестэрміновую агульнанацыянальную кампанію “Кніга Памяці “2020”.
    Чаму так важна зафіксаваць падзеі 2020 года і якім чынам гэтая фіксацыя мусіць адбывацца? Хто хоча сцерці нам “памяць пра духоўны подзвіг “2020” і як пазбегнуць суб’ектыўных ацэнак дзейнасці дэмсіл, лідараў ці асабіста Ціханоўскай? Чаму кампанія аб’яўленая бестэрміновай і ці сапраўды падзеі 2020 года паваротныя ў беларускай гісторыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае публіцыст, пісьменнік, заснавальнік Фундацыі Belarus 2020 Севярын Квяткоўскі.
    34 min
  • Аляксандр Фрыдман. У дапамогу Коўлу: ЕС пагражае Лукашэнку новымі санкцыямі
    Пакуль Лукашэнка чакае прыезду ў Мінск спецпрадстаўніка Трампа па Беларусі Джона Коўла, спадзеючыся на “вялікую здзелку” з ЗША, з Еўропы прыходзяць іншыя навіны. Так, вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас заявіла, што “ЕС захоўвае ў дачыненні да Беларусі стратэгію, якая прадугледжвае падтрымку яе народа і неабходнасць ізаляцыі рэжыму, у тым ліку праз дадатковыя санкцыі". Што чакана з прычыны правакацый з метэазондамі, якія не спыняюцца не першы месяц. Дарэчы, пра вайну і правакацыі: з пачатку 2025 года ў Брэсцкай вобласці ўпалі не менш за 42 беспілотнікі. Не літоўскія — расійскія. Вось такое вам мірнае беларускае неба.
    Чаму ЕС не адмаўляецца ад стратэгіі ціску на беларускі рэжым і як новыя санкцыі дапамогуць Польшчы і Літве зменшыць узровень эскалацыі на мяжы з Беларуссю? Як такая пазіцыя ЕС дапаможа вызваленню палітвязняў і ці не перашкодзіць яна перамовам, якія з Лукашэнкам вядзе Вашынгтон? Што прымушае Мінск працягваць канфлікт з Літвой і чаму зацішша на польскім напрамку? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    39 min
  • Ірына МакЛейн. Беларус беларусу: ці здольная дыяспара дапамагчы дзецям з інваліднасцю
    Пераследуючы сваіх апанентаў, рэжым Лукашэнкі не глядзіць не толькі на тое, мужчыны гэта ці жанчыны, падлеткі ці людзі сталага ўзросту, які ў іх узровень адукацыі, заробкаў і гэтак далей, але і не зважае на тое, што чалавек, які трапляе пад рэпрэсіі знаходзіцца ва ўразлівым стане. Альбо на тое, што ў сям’і, якая трапіла пад рэпрэсіі, ёсць дзеці з асаблівымі патрэбамі. У выніку, ратуючыся ад рэпрэсій, і такія сем’і вымушана выехалі з Беларусі. А ў эміграцыі сутыкнуліся з цяжкасцямі ў сферы адукацыі, медычнай і псіхалагічнай дапамогі і сацыяльнай падтрымкі.
    З якімі асноўнымі цяжкасцямі ў Польшчы і Літве сутыкаюцца сем’і, дзе ёсць дзеці з асаблівымі патрэбамі? Ці існуюць нейкія перашкоды для падключэння беларускіх дзяцей да мясцовых праграм дапамогі і падтрымкі такіх сем’яў? Што для вырашэння праблем сем’яў, дзе ёсць дзеці з асаблівымі патрэбамі, могуць зрабіць інстытуты беларускіх дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Ірына МакЛейн
    37 min
  • Віталь Цыганкоў. Самаізаляцыя: ці сапраўды ЗША “сыходзіць” з Еўропы і чым гэта небяспечна
    Ухваленая днямі Трампам "Стратэгія нацыянальнай бяспекі ЗША" актыўна абмяркоўваецца фактычна ва ўсім свеце. І гэта не дзіўна, бо насамрэч тое, якой будзе знешняя палітыка ЗША і якімі яны бачаць свае нацыянальныя інтарэсы, уплывае на фармаванне палітыкі большасці краін. У тым ліку, важна гэта і для Беларусі. У дакуменце акрэсліваецца стаўленне да Еўропы, Расіі, вайны ва Украіне і агулам да праблем нашага рэгіёна. Беларусь у дакуменце не згадваецца, але агульны змест сведчыць, мяркуюць эксперты, што нічога добрага ў гэтым няма. Наадварот…
    Што з сябе на сёння становіць “Стратэгія нацыянальнай бяспекі ЗША” і ці сапраўды Вашынгтон фактычна аддае Беларусь Расіі? Ці сапраўды шлях на ізаляцыянізм ЗША прынёс у палітыку Дональд Трамп ці гэта больш глыбінныя працэсы? Што такая змена амерыканскай стратэгіі нацбяспекі азначае для Лукашэнкі і чым пагражае эскалацыя канфлікту афіцыйнага Мінска з Літвой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў
    46 min
  • Ірына Сідорскаяю. Асабістая прастора: ці можна абмяркоўваць прыватнае жыццё палітыкаў
    Аповед Сяргея Бяспалава, былога прэс-сакратара Сяргея Ціханоўскага, пра стасункі ўнутры каманды экс-палітвязня і тыя высвятленні адносін, якія пасля гэтага адбыліся, нечакана вывелі публічную дыскусію ў кірунку абмеркавання асабістага жыцця палітыка. І як працяг: размовы пра тактоўнасць і дазволенасць такога абмеркавання. Бо, нягледзячы на тое, што палітыкі — персоны публічныя, і ў іх ёсць правы, для іх 10 снежня таксама Дзень правоў чалавека.
    Чаму асабістае жыццё палітыкаў — не заўсёды тэма для публічнага абмеркавання і як вызначыць межы, за якія нельга выходзіць? Як публічнае абмеркаванне паводзін чалавека ўплывае на спыненне гвалту? Як на ўзаемаадносіны паміж мужам і жонкай уплывае пытанне “размеркавання часу” і адкуль бярэцца гендаргэп? Пра гэта і шмат што іншае мы разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з медыяэксперткай і гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай
    45 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners