euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Яўген Красулін. “Рускі свет”: адкуль ён бярэцца ў галовах беларусаў нават за мяжой
    Сваімі адказамі падчас першай пасля вызвалення прэс-канферэнцыі на пытанні пра вайну ва Украіне і ролю ў ёй Расіі Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава ўзарвалі палітызаваны сегмент сацыяльных сетак. Многіх абурылі ўхілістыя адказы беларускіх палітвязняў. Маўляў, у гэтых людзей як быў да 2020 года “рускі свет” у галовах, так і ёсць ён там па сёння. Адныя кажуць: калі паглядзець на вынікі апытання, агучаныя днямі Рыгорам Астапеням, то ці варта такой пазіцыі здзіўляцца. Чуваць і іншае: маўляў, не чапляйцеся да людзей, якія толькі што вырваліся з пекла, дайце ім агледзецца.
    Што ж на самой справе гэта такое — “рускі свет" у галовах беларусаў і адкуль ён там узяўся? Наколькі трывала ён у галовах пэўнай часткі беларусаў захрас і якія ў яго перспектывы ў будучым? Ці варта палітыкам арыентавацца ў сваіх выказваннях на гэты "рускі свет" і ці ёсць у такіх палітыкаў будучыня? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным
    39 min
  • Андрэй Махоўскі. Давезці да Клайпеды: хто і колькі заробіць на беларускім каліі
    Свайго жадання абмяняць палітычных вязняў на “плюшкі” ад Захаду лукашэнкаўскі рэжым ніколі і не хаваў. Каб знялі санкцыі (тыя, што нібыта не працуюць) з калійных угнаенняў, банкаў і гэтак далей — пра гэта сказаў і сам Лукашэнка, і яго прапаганда. І таму рашэнне Вашынгтона зняць санкцыі ЗША з беларускага калію ў абмен на вызваленне зняволеных не стала нечаканасцю. Але ж застаюцца санкцыі еўрапейскія, і пытанне, якім чынам іх будуць абыходзіць, каб на гандлі каліем можна было зарабляць.
    Што дае беларускаму боку зняццё санкцый ЗША з калію пры захаванні санкцый еўрапейскіх і якія шляхі паставак ёсць у Мінска? Ці магчыма ў такіх умовах на каліі зарабіць і ці вялікая верагоднасць таго, што Літва нацыяналізуе беларускія актывы ў порце Клайпеды? Як Лукашэнка карае “чырвоных дырэктараў” за невыкананне планаў і як выконваюцца планы па барацьбе з “дармаедамі”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы “Оптымум” на канале “Белорусы и рынок”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі
    39 min
  • Аляксандр Фрыдман. Ці не пасварыць беларускі калій Еўропу і ЗША канчаткова
    Рашэнне Вашынгтона зняць санкцыі ЗША з беларускага калію не стала нечаканасцю. Пра такую магчымасць і пра жаданне беларускага боку казалі даўно і наўпрост. Але ж застаюцца еўрапейскія санкцыі, і пра тое, што будзе з імі, ніякай гаворкі няма. Разам з тым здзіўляе, што рэжым пагадзіўся вызваліць знакавых асоб кшталту лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага ці Віктара Бабарыку з Марыяй Калеснікавай. І нават свайго “асабістага ворага” Аляксандра Фядуту. У той жа час сярод вязняў, якія выйшлі на волю, не аказалася людзей, вызвалення якіх даўно дамагаецца Варшава.Гаворка пра актывіста польскай меншасці ў Беларусі, журналіста Анджэя Пачобута, манаха Гавэла, журналістаў тэлеканала "Белсат".
    Як у ЗША атрымалася дамагчыся вызвалення знакавых палітвязняў і чаму рэжым на гэта пайшоў? Чаму не быў вызвалены Пачобут і што стаіць за рашэннем вывозіць людзей ва Украіну? Ці здольны Лукашэнка спыніць канфлікт з Літвой і ці дапаможа яму гэта адкрыць дарогу ў Клайпеду для беларускага калію? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
    42 min
  • Каміль Клысіньскі (Kamil Kłysiński). Што Лукашэнка хоча яшчэ ад Варшавы за вызваленне Пачобута
    Сярод вязняў, што выйшлі на волю па выніку перамоў спецпрадстаўніка Трампа па Беларусі Джона Коўла з Лукашэнкам, не было людзей, вызвалення якіх даўно дамагаецца Варшава. Гаворка пра актывіста польскай меншасці ў Беларусі, журналіста Анджэя Пачобута, манаха Гавэла, журналістаў тэлеканала "Белсат". І гэта нягледзячы на тое, што некалькі тыдняў таму Польшча ў аднабаковым парадку адкрыла два памежныя пераходы на беларуска-польскай мяжы. Лагічна было чакаць кроку Мінска ў адказ. Пакуль не дачакаліся.
    Ці былі спадзевы, што гэтым разам амерыканскія перамоўшчыкі дамогуцца вызвалення важных для Польшчы вязняў і што магло стаць прычынай зрыву такой дамоўленасці? Ці будзе актывізавацца перамоўны трэк Варшава — Мінск і што стрымлівае пачатак перамоў у такім фармаце? Ці гатовая Польшча прыняць вызваленых і вывезеных ва Украіну палітвязняў і што азначае для ЕС зняццё амерыканскіх санкцый з беларускага калію? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра ўсходніх даследаванняў у Варшаве Каміль Клысіньскі (Kamil Kłysiński)
    41 min
  • Франак Вячорка. Кансультаваць Коўла: як дамагчыся і вызваленняў, і спынення рэпрэсій
    Вакол перамоў прадстаўнікоў Трампа з Лукашэнкам шмат палітычнай барацьбы. Асабліва калі ўлічыць той факт, што яны маюць практычны вынік. З аднаго боку на свабоду выходзяць палітвязні, з іншага — з рэжыму здымаюцца санкцыі ЗША. Адныя палітычныя сілы кажуць, што менавіта да іх парадаў амерыканскія перамоўшчыкі прыслухоўваюцца, іншыя называюць першых хлусамі і кажуць, што кансультуюцца з імі, хтосьці трэці выскачыў з ценю і заяўляе, што ён на ўсё ўплываў. А вызваленыя і дэпартаваныя з краіны маюць патрэбу ў падтрымцы, дапамозе і вырашэнні пытанняў з дакументамі, яшчэ большая колькасць чакае вызвалення.
    Ці былі кансультацыі амерыканскага боку з прадстаўнікамі дэмсіл і на якім узроўні яны адбываліся? Чаму гэтым разам дэпартацыя адбылася ва Украіну і наколькі нечаканым стаў гэты кірунак? Ці будзе аказаная падтрымка па легалізацыі для новых дэпартаваных вязняў і што змяняецца для Офіса пасля апошняга вызвалення? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з першым дарадцам Святланы Ціханоўскай Франкам Вячоркам
    30 min
  • Аркадзь Мошас. Чаму Лукашэнка адмовіўся дэпартаваць вызваленых вязняў у краіны ЕС
    Вынікам перамоў спецпрадстаўніка Трампа па Беларусі Джона Коўла з Лукашэнкам стала зняццё з беларускага калію санкцый ЗША, накладзеных яшчэ ў 2021 годзе. Адметна, што нічога не прагучала наконт еўрапейскіх санкцый, без зняцця якіх беларускі калій наўрад ці патрапіць да патэнцыйных заходніх пакупнікоў. Праўда, прагучала заява, што Лукашэнка нібыта паабяцаў спыніць залёты “шарыкаў” з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі ў Літву. Але тут шмат пытанняў, пачынаючы ад таго, ці здолее спыніць і ці адкрые гэта дарогу ў порт Клайпеды.
    Ці было рашэнне аб зняцці санкцый узгодненае з Літвой і Еўрасаюзам ці Трамп не лічыць патрэбным з імі нешта ўзгадняць? Чаму Лукашэнка не захацеў дэпартаваць палітычных вязняў у нейкую з краін ЕС і чаму быў абраны менавіта ўкраінскі напрамак для дэпартацыі вызваленых закладнікаў? Ці можна верыць абяцанням Лукашэнкі спыніць эскалацыю з Літвой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм Усходняга партнёрства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Belarus's Relations with Russia: Is the Balancing Act Ending?" Аркадзь Мошас
    37 min
  • Роза Турарбекава. Плата за калій: ці скончыцца “вялікая здзелка” на вызваленні 123 вязняў
    Візіт у Мінск спецпрадстаўніка Трампа па Беларусі Джона Коўла чакана скончыўся вызваленнем палітвязняў і анансаваннем новых санкцыйных саступак з боку ЗША. Але ёсць нюанс. І не адзін. Найперш, на волі выйшлі не 150 чалавек, як ад пачатку анансавалася прэзідэнтам ЗША, а толькі 123 вязні. І як выглядае, не ўсе яны — палітвязні. Па-другое, асноўная частка вызваленых нечакана была перанакіраваная ва Украіну. Што да “плюшак”, то наўзамен Лукашэнка атрымаў зняццё санкцый з беларускага калію. Санкцый, накладзеных ЗША, — еўрапейскія застаюцца, і гэта таксама цікавы момант. Тым не менш ужо ідуць размовы пра працяг перамоў і намер вызваліць не менш за тысячу вязняў з-за кратаў.
    Ці будзе ўспрынята Трампам як абраза з боку Лукашэнкі тое, што колькасць вызваленых зменшылася, і наколькі раўназначны абмен паміж ЗША і Мінскам адбыўся? Чаму быў абраны менавіта ўкраінскі кірунак для дэпартацыі вызваленых закладнікаў і якім можа быць працяг гэтай гісторыі? Ці адкрые зняццё санкцый дарогу для беларускага калію на Захад і якіх змен чакаць дэмсілам? Пра гэта і шмат што іншае мы разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    44 min
  • Гінтаўтас Мажэйкіс (Gintautas Mažeikis). (не)Санкцыйны калій: ці адкрыецца для беларускага калію порт Клайпеды
    ЗША знялі санкцыі, накладзеныя на беларускі калій. Пра гэта паведаміў спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Трампа Джон Коўл па выніку перамоў, якія прайшлі Мінску 12 і 13 снежня. Гэта стала галоўнай навіной для лукашэнкаўскай прапаганды. Вось толькі адказу на пытанне, як гэта дапаможа пастаўляць калійныя ўгнаенні з Беларусі ў тыя ж ЗША альбо Еўропу без магчымасці доступу да порта ў літоўскай Крайпедзе, няма. Нічога не чуваць і пра нейкія дамоўленасці паміж Літвой і Беларуссю адносна дээскалацыі сітуацыі на мяжы. Хоць Літва ўжо і заявіла пра гатовасць да палітычных перамоў на ўзроўні спецпасланніка МЗС Літвы, які можа паехаць у Мінск.
    Ці сталі б ЗША здымаць санкцыі з беларускага калію без папярэдняй дамоўленасці на гэты конт з Літвой і ці здыме цяпер Літва свае санкцыі з беларускай калійкі? Чаму Вільнюс змяніў стаўленне адносна ўзроўню перамоў з Мінскам і ці дапаможа гэты крок зняць напружанасць на мяжы і ў адносінах паміж нашымі краінамі? Ці гатовая Літва прыняць новую групу беларускіх палітвязняў і ці магчыма абысці Дублінскі рэгламент? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае літоўскі палітычны філосаф, прафесар кафедры філасофіі ўніверсітэта Вітаўта Вялікага Гінтаўтас Мажэйкіс (Gintautas Mažeikis)
    38 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners