euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Антон Пянькоўскі: зразумець, што Беларусь належыць табе, а ты — Беларусі
    25 снежня ў эфіры Еўрарадыё — амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі.
    Пытанне нацыянальнага будаўніцтва для беларусаў здаўна было досыць складаным. не так шмат людзей цікавілі гэтыя няўцямныя нацыянальныя ды дэмакратычныя каштоўнасці. Але назіраючы за тым, колькі людзей прыйшло ў дэмакратычны рух у 2020 годзе і наколькі палепшыйся стан гэтага руху, то можна смела сцвярджаць: у накірунку нацыянальнага будаўніцтва мы сёння значна бліжэй да нейкага добрага выніку, да разумення сябе, чым гэта было напачатку таго ж 2020 года. І гэта сведчыць, што мы абавязкова гэтае будаўніцтва ў выніку скончым, перакананы Антон Пянькоўскі.
    Пра тое, ці ёсць падабенству ў нацыябудаўнічых працэсах паміж беларусамі і амерыканцамі, ці можна нацыябудаўнічымі працэсамі займацца ў эміграцыі і ці можна стаць беларусам пад прымусам, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Антонам Пянькоўскім.
    1 hr 2 min
  • Уладзімір Жыгар. Збройны барон-4: што хаваюць на закінутым вайсковым аб’екце пад Мінскам
    Як стала вядома расследвальнікам з BELPOL, на месцы закінутага вайсковага аб’екта ў 60 кіламетрах ад Мінска актыўна вядуцца будаўнічыя работы. Але не для размяшчэння распіяранага расійскага “Арэшніка” рыхтуецца палігон. Паводле атрыманай інфармацыі, там будуецца чарговы завод па вырабе ўзбраення.
    Якім чынам BELPOL атрымаў інфармацыю, датычную работ, што вядуцца на аб’екце пад Мінскам і ці можна гэтым дакументам давяраць? Як даўно было прынятае рашэнне аб будаўніцтве і якія структуры стаяць за ім? Як атрыманая інфармацыя паўплывае на стаўленне да рэжыму з боку заходніх краін і ці стануць перамовы Мінска з Вашынгтонам пачаткам адлігі ў Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар.
    51 min
  • Ксенія Вязнікоўцава. Золата імперыі: як выглядае “сямейны бізнес” Лукашэнкі
    За апошнія дваццаць гадоў у Беларусі і Расіі з’явілася больш за два дзясяткі разнастайных бізнесаў, шчыльна звязаных з сям’ёй Аляксандра Лукашэнкі. Іх абарот толькі за мінулы год перавысіў 800 мільёнаў еўра. Сфера інтарэсаў шырокая: ад перапрацоўкі рыбы да паліграфіі, ад рэстаранаў да радыёстанцый, ад алкагольных крамаў да гандлю самазваламі.
    Наколькі шырока раскінулася сетка бізнес-інтарэсаў сям’і Лукашэнкі і ці адпавядае рэчаіснасці тэрмін “сямейны” датычна гэтых бізнесаў? Ці можна сцвярджаць, што гэтыя бізнесы — праява карупцыі, з якой Лукашэнка зацята змагаецца ад пачатку сваёй палітычнай кар’еры? Колькі агулам зарабляе клан Лукашэнкі і дзе захоўвае свае грошы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае журналістка-расследавальніца "Бюро Медыя" Ксенія Вязнікоўцава ў 13.00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.
    49 min
  • Наталля Васілевіч. Святары ў пагонах і пагоны побач са святарамі: духоўныя рэаліі
    Напрыканцы года ў Беларусі прайшоў так званы Усебеларускі народны сход. Па традыцыі на ім прысутнічалі кіраўнікі чатырох асноўных канфесій — праваслаўнай, каталіцкай, іудзейскай і ісламу. Вось толькі гэтым разам іх пасадзілі не па цэнтры прэзідыума, а на краі аднаго з шэрагаў. Апошняе месца якога заняў сілавік у генеральскіх пагонах. Можа быць, каб у нейкі момант святары не збеглі з залы? Бо і ў тыя дні, калі гэты сход паплечнікаў рэжыму адбываўся, у Беларусі працягваліся рэпрэсіі. У тым ліку ў дачыненні да святароў і вернікаў.
    Якім для вярнікаў і святароў быў 2025 год і ці можна казаць, што ўзровень рэпрэсій змяншаецца? Ці атрымліваецца ў рэжыму мілітарызаваць царкву і ці ёсць у царкоўнікаў магчымасць ухіліцца ад такога ўцягвання? Як Царква дапамагае вызваленым палітвязням і ці варта чакаць адлігі? Пра гэта і шмат што іншае мы разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч.
    43 min
  • Настасся Касцюгова. Палітвязні: ад радасці да разборак і скандалаў вакол вызвалення
    Вызваленні палітвязняў сталі галоўнай навіной і галоўнай радасцю 2025 года. Але і не абыйшлося без… спрэчак вакол гэтых падзей. Пачынаючы з таго, хто больш зрабіў для таго, каб гэтыя вызваленні адбыліся, абвінавачанняў іншых у тым, што яны працэсу перашкаджалі, і завяршаючы (спадзяюся) спрэчкамі вакол дастатковасці ці недастатковасці аказанай вызваленым дапамогі і “зацягваннем” іх на прэс-канферэнцыі. Тым не менш, спадзевы на тое, што працэс вызвалення не спыніцца, застаюцца ва ўсіх.
    Што зрабіла магчымым вызваленне палітвязняў і чаму працэс ідзе так марудна? Ці можна сцвярджаць, што нехта з дэмсіл хоць неяк уплывае на ход перамоў Вашынгтона і Мінска і ці ёсць логіка ў тым, хто трапляе ў спісы на вызваленне? Чаму так шмат спрэчак вакол вызваленых вязняў і чаго чакаць надалей? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка па палітычнай камунікацыі, сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў Настасся Касцюгова.
    41 min
  • Аляксандр Фрыдман. У новы год з “Арэшнікам”, ці чым скончыцца вялікая здзелка з Трампам
    У сярэдзіне снежня на волю выйшлі яшчэ 123 палітвязні. Якіх, як і іх папярэднікаў, беларускі рэжым прымусова выштурхнуў з краіны. Частку з іх наўмысна пазбавіўшы пашпартоў. Як заявіў з гэтай нагоды Лукашэнка, чаго яны, маўляў, будуць ворагаў пашпартамі забяспечваць! Адначасова з гэтым вызваленнем у краіне працягваліся затрыманні па палітычных матывах, праваабаронцы прызналі палітвязнімі яшчэ 23 чалавек, а ў Беларусь расійкія вайскоўцы ўсё ж прывезлі свой “Арэшнік”.
    Чаму ў ЗША не атрымліваецца дамовіцца з Лукашэнкам, каб вызваленых палітвязняў не дэпартавалі і што насамрэч стаіць за імкненнем Лукашэнкі выціснуць усіх “ворагаў” за мяжу? Чаму Германія рашылася прыняць у сябе толькі Калеснікаву і Бабарыку і ці будзе там імі стварацца трэці цэнтр сілы? Пра што сведчаць няспынныя вяртанні Лукашэнкі ў 2020 год і якія пагрозы нясе “Арэшнік” беларусам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
    42 min
  • Валерый Кавалеўскі. “Ворагі нам тут не патрэбныя”: ці варта чакаць ад Лукашэнкі адлігі
    Тое, у што мала хто верыў у 2024 годзе, спраўдзілася ў 2025-м — на волю пачалі выпускаць палітвязняў. Гэта стала магчымым у выніку перамоў, якія распачала адміністрацыя Трампа і ён асабіста з Лукашэнкам. Тыя прадстаўнікі дэмсіл, якія спрабавалі прамаўляць пра неабходнасць перамоў з рэжымам і саступак яму дзеля вызвалення палітвязняў, пачалі казаць гучней пра сваё бачанне адносін Захаду з Лукашэнкам. Тыя, хто дагэтуль быў за ўзмацненне ціску, вымушаныя былі змяняць сваю стратэгію. Але агулам добрая справа вызвалення палітвязняў узмацніла палярызацыю ўнутры беларускіх дэмакратычных сіл.
    Ці варта разлічваць на працяг перамоў Вашынгтона з Мінскам і што мусіць стаць іх вынікам? Калі рэжым не спыняе рэпрэсіі, а вызваленых палітвязняў выкідвае з краіны, то ці варта чакаць пачатку палітычнай адлігі ў краіне? Што будуць рабіць прыхільнікі перамоў з рэжымам дзеля вызвалення палітвязняў у момант, калі ўсе 1300 палітвязняў, вызвалення якіх дамагаецца Трамп, апынуцца на волі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім.
    48 min
  • Ірына Сідорская. Пра трэнды, герояў і антыгерояў 2025 года праз гендарную прызму
    Год не абышоўся без скандалаў. Можна іх згадваць, называючы імёны “герояў” і “гераінь”. Але больш важна, падаецца, разабрацца ў тым, якія праблемы тыя скандалы выявілі і ці былі нашай супольнасцю зробленыя абпаведныя высновы. Сюды ж можна дадаць і сітуацыю з прэс-канферэнцыямі з удзелам вызваленых палітвязняў, якія толькі што апынуліся на волі. І ўсё гэта адбывалася на фоне не менш скандальных заяў Лукашэнкі пра неабходнасць кожнай жанчыне нарадзіць трох дзяцей. Ці прапаноў Пяткевіч, як на гэта беларускіх жанчын “закадаваць”.
    Якія праблемы выявіліся ў выніку скандалаў з удзелам публічных асоб і ці былі з тых сітуацый зробленыя высновы нашай супольнасцю? Хто стаў героем/гераіняй года і што для нас аказалася стратай года? Што не так з заклікамі Лукашэнкі пра трох дзяцей у сям’і, прапановамі Пяткевіч з гэтай нагоды і прэс-канферэнцыямі экс-палітвязняў? Пра гэта і шмат што іншае мы разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з медыяэксперткай і гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай.
    44 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners