euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Вайна ці мір? Што чакае нас у 2026 годзе — падводзім вынікі года з Фрыдманам
    Пошукі варыянтаў дасягнення міру ў вайне Расіі супраць Украіны не спыняюцца. Прапанаваны Вашынгтонам мірны план па вялікім рахунку не задавальняе ні Кіеў, ні Маскву. Але найперш з Крамля гучаць пагрозы і абяцанні сілай і зброяй дасягнуць сваіх захопніцкіх мэтаў. І гэты вір вайны ўцягвае і Беларусь. Не без дапамогі лукашэнкаўскага рэжыму. Які спачатку аддаў тэрыторыю Беларусі расійскім агрэсарам для нападу на Украіну, а потым пачаў зарабляць на вайне. А напрыканцы года ў Беларусь прывезлі расійкія ракеты, здольныя несці ядзерны зарад.
    Ці атрымаецца ў Трампа замірыць Расію і Украіну і якое месца ў гэтым працэсе займае Беларусь? Чаму Лукашэнка не спыняе атакі аэразондамі Літву і чаму не вызваляюць Пачобута? Ці варта чакаць змены палітыкі ЕС адносна рэжыму і як вызваленне палітвязняў уплывае на дэмсілы? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    41 min
  • Яўген Красулін. Спорт вялікіх надзей: чаму беларусы напрыканцы 2025 года зацікавіліся хакеем?
    Няўдалае падзенне Лукашэнкі на лёд падчас хакейнага матча зрабіла аматарамі хакею многіх з тых беларусаў, якія ніколі хакеем не цікавіліся. Але пасля таго няўдалага падзення зацікавіліся, бо: “А раптам?..” Здараецца ж рознае. Статыстыка сведчыць, што няўдалае падзенне ў ваннай часам завяршаецца ўрачыстым развітаннем блізкіх і сяброў з неасцярожным купальшчыкам. Лёд — гэта таксама вада, а хакейная арэна лёгка можа ўявіцца вялікай ваннай. У сваю чаргу, адыход тым ці іншым чынам дыктатара ад улады як мінімум дае надзею на змену і ўсталяванага ім рэжыму.
    Ці гарантуе раптоўны адыход дыктатара ад улады станоўчыя змены ў краіне і хто найчасцей карыстаецца такім “акном магчымасцяў”? Ці здольная апазіцыя ў выпадку раптоўнага адыходу дыктатара ўзяць уладу ў свае рукі і ці магчымая ў нашых умовах змова ўнутры самой сістэмы? Якім будзе для Беларусі наступны год? Пра гэта і шмат што іншае мы разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным
    36 min
  • Ад запінак для Лукашэнкі да “Арэшніка” і “Чорных салаўёў”
    У 2025 годзе Лукашэнку пашчасціла — на яго звярнуў увагу Трамп. І ў выніку перамоў Лукашэнка не толькі атрымаў тэлефонный званок ад прэзідэнта ЗША і запінкі ад яго ж у падарунак, але і зняцце амерыканскіх санкцый з "Белавія" і "Беларуськалію". За гэта, праўда, давялося расплачвацца палітвязнямі, і на свабоду выйшлі нават тыя, хто, паводле прапагандыстаў, мусіў выйсці апошнім, адседзеўшы тэрмін цалкам. А каб у дэмсіл было менш радасці, вызваленых палітвязняў прымусова выкінулі з краіны. І працягнулі рэпрэсіі. А каб “старэйшы брат” Лукашэнкі не падумаў чаго дрэннага, у Беларусь паставілі расійскія ракеты “Арэшнік”, зрабіўшы беларусаў мішэнню.
    Якія выгоды атрымлівае Трамп ад гульні з Лукашэнкам і што атрымае па выніку рэжым? Чаму Лукашэнка так радуецца “Арэшніку” і чаму афіцыйны Мінск не ідзе на паляпшэнне зносін з Літвой і Польшчай? Ці прывядзе пацяпленне зносін з ЗША да палітычнай адлігі ў Беларусі і што чакае дэмсілы ў 2026 годзе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык праекта "Позірк" Аляксандр Класкоўскі
    41 min
  • Добрыя заробкі і вызваленне калію — вынікі года з Уладзімірам Кавалкіным
    2025 год стаўся яскравым для беларускай эканомікі. З аднаго боку ўраду атрымлівалася трымаць заробкі беларусаў высокімі, з іншага — пастаяннна даводзілася змагацца з новымі выклікамі. То пакістанцы, якімі хацелі закрыць пустыя вакансіі і паправіць дэмаграфічныя дзіры, не паддаліся спакусе і не прыехалі ў Беларусь. То Польшча і Літва па чарзе закрывалі межы. То амерыканцы паслабілі санкцыі, але што рабіць з "Белавіяй" і каліем да канца незразумела.
    Карацей, абмяркоўваем поспехі і факапы беларускай эканомікі ў сыходзячым 2025-м з эканамістам і кіраўніком праекту "Кошт урада" Уладзімірам Кавалкіным.
    38 min
  • Ігар Рынкевіч. “Беларускі званОК”: як беларусам аднавіць страчаныя сувязі і не сесці
    Напярэдадні Калядаў і Новага года грамадзянскі цэнтр “Беларускі вердыкт” даў старт усебеларускай акцыі “Беларускі званОК”. Арганізатары заклікалі беларусаў далучыцца да простай камунікатыўнай эстафеты, скіраванай на ўмацаванне ўзаемнай падтрымкі, паразумення і салідарнасці. Паводле арганізатараў, мэта акцыі — стварыць агульную прастору беларускага дыялогу, знізіць узровень узаемнай адчужанасці і спрыяць аднаўленню чалавечых сувязяў у беларускім грамадстве.
    У чым сэнс акцыі “Беларускі званОК” і ці сапраўды беларусам патрэбная дапамога, каб аднавіць сувязі паміж сабой? Чаму важна не толькі зрабіць званок, але і весці размову па-беларуску? Ці адгунуліся беларусы на заклік арганізатараў акцыі і як ацэньвае свой удзел у другім "Сходзе неабыякавых"? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня грамадзянскага цэнтра “Беларускі вердыкт” Ігар Рынкевіч
    34 min
  • Літва пагодзіцца на транзіт беларускага калію? Выніковы эфір з Вольгай Лойка
    Літва гатовая разгледзець пытанне наконт аднаўлення транзіту беларускага калію праз яе тэрыторыю да порта ў Клайпедзе. У тым выпадку, калі такую просьбу агучаць ЗША. Але пакуль “размова пра гэта не ідзе”. Адпаведна, асаблівых выгод ад зняцця амерыканскіх санкцый з беларускай калійкі не відаць. А так званыя “шарыкі” з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі не толькі працягваюць ляцець у Літву — іх пачалі знаходзіць і ў Польшчы. Відаць, кантрабандны бізнес да такой ступені выгодны, што адмаўляцца ад яго не хочуць. Хто б за ім не стаяў. Дарэчы, бізнес-праекты сям’і таго, хто і за тым “цыгарэтным бізнесам на шарыках”, найверагодней, стаіць, напрыканцы года зацікавіў журналістаў-расследавальнікаў, і яны апублікавалі шмат цікавых схем і лічбаў.
    Ці варта чакаць, што ЗША звернецца да Літвы наконт транзіту беларускага калію, і ці будуць пры разглядзе гэтага пытання ўлічвацца пазіцыі Польшчы і Латвіі? Колькі і хто губляе на перахопленых аэразондах з кантрабандай і ці варта ў 2026 годзе чакаць паляпшэння адносінаў з ЕС? Чым цікавае расследаванне пра бізнес-схемы сям’і Лукашэнкі і што чакае беларускую эканоміку ў наступным годзе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае рэдактарка выдання “План Б”, былая палітзняволеная Вольга Лойка
    40 min
  • Роза Турарбекава. Ад “шарыкаў” з цыгарэтамі да перамоў з ЗША і фантомных болеў-2020
    Напрыканцы года так званыя “шарыкі” з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі пачалі знаходзіць не толькі ў Літве, але і ў Польшчы. Вось толькі ў Польшчы аэрапортаў ці іншых аб’ектаў, якім тыя сюрпрызы ад Лукашэнкі маглі б стварыць небяспеку, побач з мяжой няма, але прыемнага ўсё адно мала. Тым больш, што і “атакі мігрантаў” на польскую мяжу не спыняюцца. Гэтак жа, як і не спыняюцца перамовы паміж Мінскам і Вашынгтонам, у выніку якіх на свабоду (з дэпартацыяй) выходзяць палітвязні.
    Як агулам можна ацаніць стан беларускай знешняй палітыкі па выніку 2025 года і пры чым тут вайна ва Украіне? Чаму метэазонды з кантрабандай змянілі літоўскі маршрут на польскі і ці варта ў 2026 годзе чакаць паляпшэння зносінаў з ЕС? Ці варта разлічваць на пачатак палітычнай адлігі ўнутры краіны і да чаго прывядзе паглыбленне інтэгравання Беларусі і Расіі? Пра гэта і шмат што іншае мы разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    41 min
  • Андрэй Махоўскі. Пра бульбу, долар і санкцыі — падводзім эканамічныя вынікі года
    У 2025 годзе Лукашэнка вырваўся за межы “беларускай кальцавой” у краіны “дальняй дугі”. Прапаганда шмат казала пра новыя магчымасці для беларускага экспарту, нейкія дамовы, інвест-праекты і выгоды для краіны і грамадзян у бліжэйшым будучым. Пры гэтым, за год бульба ў Беларусі падаражэла на 16%, а, паводле прагнозаў, яблыкаў у краіне засталося добра калі да канца зімы. І хоць дзякуючы ваенным заказам з Расіі заробкі ў беларусаў трымаліся на добрым узроўні, але абяцанага падвышэння на 100—150% настаўнікі і лекары так і не дачакаліся. Затое сама беларуская эканоміка цягам года паступова, але няўмольна пераводзілася на ваенныя рэйкі.
    Як агулам можна ацаніць стан беларускай эканомікі па выніку 2025 года і пры чым тут вайна ва Украіне? Чаму да Беларусі так і не даехалі 150 тысяч пакістанскіх работнікаў і што адбываецца на беларускім рынку працы? Які ўплыў на эканоміку аказваюць санкцыі і ці не застануцца беларусы ў наступным годзе без яблыкаў і бульбы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале “Беларусы и рынок”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі
    36 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners